У гарах маё сэрца...
Уільям Сараян
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 1985
К таму часу, калі стрэлка спідометра паказвала пяцьдзесят шэсць міль у гадзіну, мы былі ўжо ў Фаўлеры, і вадзіцель затармазіў і спыніўся. Было вельмі горача.
— Можа, пап’ём чаго-небудзь халодненькага? — спытаў Біл.
Мы вылезлі з машыны і зайшлі ў магазін. Майк выпіў бутэльку клубнічнага напітку і я таксама. Тады Біл прапанаваў яшчэ па адной. Я адмовіўся, а Майк выпіў і другую бутэльку.
Наш вадзіцель выпіў чатыры бутэлькі клубнічнага напітку.
Потым мы селі ў машыну і паехалі назад, вельмі павольна, робячы не больш за дзесяць міль у гадзіну, і ўвесь час гаварылі пра машыну, пра тое, як гэта цудоўна — імчацца па шашы з хуткасцю пяцьдзесят міль у гадзіну!
— Вы зарабляеце? — спытаў Майк.
— Hi капейкі,— адказаў Шпаркі Уолес.— Але я змайструю сабе гоначную машыну і зараблю на гонках на акружным кірмашы.
— От гэта цуд! — сказаў Майк.
Біл высадзіў нас каля нашага дома, і тры гадзіны запар мы гаварылі пра паездку, усё не маглі супакоіцца.
Гэта было дзівосна! Шпаркі Уолес — цудоўны хлопец.
У верасні адкрыўся акружны кірмаш. Там жа знаходзіўся трэк для мотагонак даўжынёй роўна міля па акружнасці. 3 аб’яў, вывешаньіх на агароджы, мы даведаліся, што ў гэтым годзе тут будуць праводзіцца і аўтамабільныя гонкі.
Аднойчы мы звярнулі ўвагу на тое, што жоўты «форд» вось ужо цэлы тыдзеньне паказваецца на шашы.
Майк ажно падскочыў, калі сцяміў, што тут да чаго.
— Гэты хлопец удзельнічае ў гонках на кірмашы,— сказаў ён.— Давай збірайся хутчэй!
Мы бягом ірванулі па Чыгуначным праспекце.
Было дзевяць гадзін раніцы, а гонкі павінны былі пачацца не раней чым а палове трэцяй, але мы ўсё роўна спяшаліся. Трэба было як мага раней трапіць на KipMam, каб пралезці за агароджу. Паўтары гадзіны мы то ішлі, бо беглі, пакуль дабраліся да кірмашовага гарадка, і яшчэ дзве гадзіны ніяк не маглі прашыцца ўсярэдзіну. Два разы нас лавілі, ды ўрэшце мы ўсё ж дабіліся свайго — пралезлі.
Мы забраліся на трыбуны, адтуль усё было вельмі добра відаць. На трэку стаялі дзве гоначныя машыны: чорная і зялёная.
Неўзабаве чорная мапіына паехала па крузе. Калі яна апынулася побач з намі, мы абодва падхапіліся: за рулём сядзеў гаспадар жоўтага «форда». Мы нават
заганарыліся. Як ён гнаў, як грукатаў! Колькі пылу ўзнімаў на паваротах!
Гонкі пачаліся не а палове трэцяй, а ў тры. Трыбуны былі запоўнены і хваляваліся. Сем гоначных машын выстраіліся ў шарэнгу. Усе яны былі заведзены, і шум матораў аглушаў і ўзбуджаў. Ды тут гонкі пачаліся, і Майк быццам звар’яцеў: ён размаўляў сам з сабою, біўся з ценем, падскакваў і кідаўся ва ўсе бакі.
Гэта быў першы заезд, самы кароткі, на дваццаць міль, і Шпаркі Уолес прыйшоў чацвёрты.
Наступны заезд быў на сорак міль, і Шпаркі Уолес прыйшоў другі.
Трэці і апошні заезд быў на семдзесят няць міль, семдзесят пяць кругоў; на трыццатым крузе Шпаркі Уолес вырваўся наперад, зусім трошачкі, але ўсё-такі вырваўся, і тут раптам здарылася няшчасце — ад гоначнай машыны Біла адляцела пярэдняс кола, машына зрабіла дзікі скачок і перакулілася ў паветры. Усім было відаць, як Шпаркі Уолес вываліўся з машыны. Усе на свае вочы бачылі, як машына раздушыла яго аб драўляную агароджу.
Майк пабег з трыбуны ўніз, каб праціснуцца бліжэй. Я бег следам за ім і чуў, як ён лаецца.
Гонкі не спыніліся, адно некалькі мехапікаў прыбралі з дарогі разбітую машыну Шпаркага Уолеса і аднеслі яго самога ў карэту «хуткай дапамогі». Калі астатнія машыны рабілі сямідзесяты круг, нейкі чалавек падняўся на ўзвышэнне і аб’явіў, што Шпаркі Уолес адразу ж сканаў на месцы.
Божа мой!
— Той хлопец,— паўтараў Майк,— ён разбіўся. Той хлопец, што ездзіў па шашы ў жоўтым «фордзе», ён разбіўся, Джо. Той хлопец, што вазіў нас у Фаўлер і купляў нам напітак.
Ужо было цёмна, калі мы вярталіся дамоў. I тут
Майк заплакаў. Трошкі. Я здагадаўся толькі па яго голасу. Ён і не плакаў па-сапраўднаму.
— Ты помніш таго цудоўнага хлопца, Джо? — гаварыў Майк.— Гэта ён разбіўся.
Мы пачалі зноў паседжваць на прыступках ганка і пазіраць на машыны, што праносіліся міма, але цяпер нам было сумна. Мы ведалі, што хлопец у жоўтым двухмесным фордзе больш ніколі не праедзе па шашы. Калі-нікалі Майк падхопліваўся і ўсчынаў бой з ценем, але ўсё гэта ўжо было не тое, што раней. Ён больш не радаваўся, не цешыўся, ён быў злосньі і, здавалася, гатовы душу выбіць з кагосьці за тое, што такая подлая штука здарылася з гэтакім хлопцам, як Шпаркі Уолес.
ЦЭПЕЛІН ЗА АДЗІН ДОЛАР
Люк трымаў мяне за руку, а я трымаў за руку Маргарэт. Кожны з нас меў па пяць цэнтаў на ахвяраванне, і Люк сказаў мне:
— Глядзі ж, Марк, не забудзься, як мінулы раз, апусціць манетку ў кашолку, a то ты яе тады не ўкінуў і купіў марожанае.
— Сам не забудзься,— адказаў я.
Мінулы раз Люк не апусціў свой пяціцэнтавік, і я гэта прыкмеціў. Удзень, калі стаяла гарачыня, я купіў мачожанага. Шульц паклаў мне два шарыкі. Люк бачыў, як я еў марожанае пад дрэвамі каля школы Эмерсона.
Люк прыкінуўся, нібыта ён сышчык Хакшоў.
— А-га! — сказаў ён.— Адкуль у цябе грошы, Марк?
— Ты сам ведаеш — адкуль,— адказаў я.
— He,— сказаў ён,— не ведаю. Зараз жа гавары мне — адкуль?
— Засталіся пасля нядзельнай школы,— сказаў я.— Я іх не апусціў у кашолку.
— Гэта грэх,— сказаў Люк.
— Я ведаю,— адказаў я.— Ты таксама не апусціў.
— Я дык апусціў,— сказаў Люк.
— А от і не,— запярэчыў я.— Я ж добра бачыў, як ты прайшоў паўз кашолку і не апусціў пятака.
— Я збіраю грошы,— сказаў Люк.
— Нашто? — спытаў я.
— На цэпелін ',— адказаў ён.
— А колькі каштуе цэпелін?
— «У свеце хлопчыкаў» піша пра адзін, які кап’туе долар,— сказаў Люк.— Яго прысылаюць з Чыкага.
— Сапраўдны цэпелін? — не паверыў я.
— У ім могуць падняцца два чалавекі, я і Эрнест Уэст.
Я пракаўтнуў рэшткі марожанага і спытаў:
— А я?
— Табе няможна падымацца,— сказаў Люк.— Ты занадта малы. Дзіця. А Эрнест Уэст мой аднагодак.
— Я не дзіця,— сказаў я.— Мне восем гадоў, a Ta66 дзесяць. Дазволь мне падняцца з табою на цэпеліне, Люк.
— He,— адказаў Люк.
Я не заплакаў, але мне зрабілася вельмі сумна. I тады Люк сцебануў мяне яшчэ больш балюча.
— Табе падабаецца Аліса Смол,— сказаў ён.— Ты і ёсць дзіцянё.
Гэта была праўда. Мне сапраўды падабалася Аліса Смол, але Люк сказаў пра гэта так, што мне зрабілася крыўдна.
Цэпелін — дырыжабль.
Самота і туга ахапілі мяне. Мне, вядома, падабала ся Аліса Смол, але хіба я зрабіў хоць што-небудзь з таго, што хацеў зрабіць? Хіба я размаўляў хоць раз з ёю? Трымаў яе за руку і гаварыў, як яна падабаецца мне? Ці звяртаўся да яе па імені так, як хацеў, так, каб яна зразумела, што яна для мяне азначае? He, я занадта баяўся. У мяне не хапала смеласці нават на тое, каб даўжэй паглядзець на яе. Яна наганяла на мяне страх, бо была такая прыгожая. I мне зрабілася крыўдна, калі Люк так загаварыў.
— Ты сукін сын, Люк,— сказаў я,— ты падлюга.— Я не мог успомніць іншых брыдкіх слоў, якія гавораць вялікія хлопчыкі, і таму заплакаў.
Мне было вельмі нядобра, што я гэтак абзываў свайго брата. Увечары я папрасіў у яго прабачэння.
— He падлізвайся,— сказаў Люк.— Ад каменя ды палкі ў мяне бакі баляць, а словы міма вушэй ляцяць.
— Ніколі я не кідаў у цябе ні палкамі, ні камянямі,— сказаў я.
— Ты мяне абзываў...
— Я не хацеў, Люк. Даю слова, не хацеў. Але жты сказаў, што мне падабаецца Аліса Смол.
— Так яно і ёсць,— адказаў Люк.— Ты сам гэта ведаеш. Увесь свет пра гэта ведае.
— Няпраўда,— сказаў я.— Ніхто мне не падабаецца.
— Табе падабаецца Аліса Смол,— сказаў Люк.
— Сукін ты сын,— сказаў я.
Mae словы пачуў тата.
Тата сядзеў у гасцінай і чытаў кнігу. Ён падхапіўся і зайшоў у наш з Люкам пакой. Я заплакаў.
— Што гэта такое, малады чалавек? — сказаў ён.— Як ты назваў толькі што свайго брата?
— Ад каменя ды палкі...— пачаў быў Люк.
— Я не пра тое,— перапыніў яго тата.— Чаму ты ўвесь час дражніш Марка?
— Я яго не дражніў,— сказаў Люк.
— Дражніў,— не вытрываў я.— Ён гаварыў, што мне падабаецца Аліса Смол.
— Аліса Смол? — перапытаў тата.
Ён нічагусенькі не чуў пра Алісу Смол. He ведаў нават, што такая ёсць на свеце.
— А хто гэта яшчэ такая, Аліса Смол? — спытаў ён.
— Мы вучымся з ёю ў адным класе,— сказаў я.— Бацька яе — свяшчэннік у нашай царкве. Яна, як вырасце, будзе місіянеркай. Яна сказала пра гэта ўсяму класу.
— Папрасі прабачэння ў Люка за тое, што тьі абазваў яго брыдкімі словамі,— сказаў тата.
— Прабач мне, Люк, што я абазваў цябе брыдкімі словамі,— сказаў я.
— Люк,— сказаў тата,— папрасі прабачэння ў Марка за тое, што дражніў яго Алісай Смол.
— Прабач мне, што я дражніў цябе Алісай Смол,— сказаў Люк.
Але я ведаў, што ён не адчуваў сябе вінаватым. Я адчуваў, калі прасіў прабачэння, а ён не адчуваў віны, калі гаварыў «прабач». Ён гэта гаварыў толькі таму, што так загадаў яму тата.
Тата вярнуўся ў сваё крэсла ў гасцінай. Перш чым сесці, ён сказаў:
— Я хачу, мае хлопчыкі, каб вы займаліся чым-небудзь разумным і не псавалі адзін аднаму нервы. Зразумела?
— Так, сэр,— адказаў Люк.
Пасля гэтага мы ўзялі кожны па нумару «Вячэрняй суботняй пошты» і пачалі глядзець малюнкі. Люк не хацеў са мною размаўляць.
— Можна мне падняцца на цэпеліне? — спытаў я.
Ён толькі гартаў часопіс і не адказваў.
— Хоць адзін разок? — прасіў я.
Сярод ночы я прачнуўся і пачаў марыць, як я палячу на цэпеліне.
— Люк... Люк,— паклікаў я.
Нарэшце ён прачнуўся.
— Што табе трэба?
— Люк,— папрасіў я,— можна мне падняцца з табою на цэпеліне, як ён прыедзе з Чыкага?
— He,— сказаў брат.
Гэта было на тым тыдні.
А цяпер мы ішлі ў нядзельную школу.
Люк напомніў:
— He забудзься, Марк, апусціць манетку.
— Сам не забудзь,— адказаў я.
— Рабі, што табе кажуць,— сказаў Люк.
— Я таксама хачу цэпелін,— сказаў я.
— Хто гаварыў што-небудзь пра цэпелін? — нібыта здзівіўся Люк.
— Калі ты не апусціш сваю манетку,— сказаў я,— я таксама не апушчу.
Здавалася, што Маргарэт нас і не чуе. Яна спакойна ішла наперадзе, пакуль мы з Люкам спрачаліся пра цэпелін.
— Я дам палавіну грошай, Люк,— сказаў я,— калі ты дазволіш мне падняцца.
— Другую палавіну дае Эрнест Уэст,— сказаў Люк.— Мы з ім кампаньёны. Яшчэ восем тыдняў, і з Чыкага прыйдзе цэпелін.
— Ну і хай сабе,— сказаў я,— можаш не дазваляць мне падымацца. Калі-небудзь я зраблю гэтаксама. Ты яшчэ пашкадуеш, калі ўбачыш, як я выпраўляюся ў падарожжа вакол свету на сваёй лодцы.