У гарах маё сэрца...
Уільям Сараян
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 1985
У пятым раундзе ў Корбета ўжо блыталіся ногі, a ўдары яго страцілі сілу. Пад канец ён упаў на падлогу і толькіна лік «дзевяць» здолеў устаць на адно калена.
— Сёння гэта твой самы прыгожы бой,— радаваўся Лацэры.— Каментатары проста ашалелі ад цябе. Ты сапраўдны чэмпіён, Джо.
Бой спынілі ў канцы шостага раунда: Корбет ужо зусім не бачыў на левае вока.
Лацэры хадзіў на галаве ад радасці, але не мог усё ж такі даўмецца, што адбылося. Было зразумела, што Джо правёў вялікі бой і яго стыль аказаўся бездакорны менавіта сёння. Разам з тым Лацэры адчуваў, што тут нешта не так.
— Джо,— сказаў ён ужо ў таксі,— ну вось ты і чэмпіён. Што ж цябе грызе?
— Я не баксіраваў месяцы тры-чатыры, праўда ж? — сказаў ён.
— Ну, дапусцім, не тры-чатыры, а два-тры,— па-
1 Самы буйны ў Нью-Йорку крыты стадыён.
правіў яго Лацэры.— А чаму ты пра гэта загаварыў?
— Цяпер у нас грошай як ніколі, га?
— Ну, нам з табою хопіць, прынамсі, гады на два,— згадзіўся Лацэры.— Але чаму ты завёў гэтую гаворку? На што ты намякаеш?
— Ды так сабе,— сказаў Джо. (А сэрца без супыну паўтарала: «Дзяўчыначка мая родная».)— Я думаю, што я заслужыў маленькае свята.
— Вядома, заслужыў! — падхапіў Лацэры.— Мне б не хацелася, каб ты зусім засох адзін. Што б табе хацелася?
— Я жадаю весялосці і смеху,— адказаў Джо.— Пакуль я падымуся да сябе, ты знайдзі пару дзевак. I прынясі віскі. Я жадаю весялосці і смеху.
У нумары ён усюды паўключаў святло, зняў з прайгравальніка пласцінку і памкнуўся зламаць яе. Але не змог. Тады ўзяў і засунуў яе пад ложак, быццам хацеў схаваць. Ен пачаў хадзіць па пакоі, пакуль зноў не адчуў, што яму робіцца вусцішна. Толькі цяпер было яшчэ горш, чым заўсёды. I ён сеў на ложак і заплакаў.
Калі Лацэры з дзвюма дзяўчатамі ўвайшлі ў нумар, там было зусім цёмна, толькі з ваннай прабіваўся кволы праменьчык святла. Гучала музыка, а баксёр сядзеў на ложку, абхапіўшы рукамі галаву, і плакаў.
— Каціцеся вы ўсе адсюль,— ціха вылаяўся ён.
He сказаўшы ні слова, Лацэры вывеў сваіх знаёмых з пакоя.
— Нічога, усё будзе добра,— сказаў ён.
А баксёр сядзеў, пагойдваючыся, і паўтараў зноў і зноў:
— Дзяўчыначка мая родная...
3 М Е С Т
«...Зразумець і паказаць чалавека як брата». 1. Сляпо-
віч 3
Паездка ў Хэнфард 7
Пераклад I. Сляповіч Гранатавы сад 16
Пераклад I. Сляповіч Забег на пяцьдзесят ярдаў 31
Пераклад I. Сляповіч
Парады амерыканскаму падарожніку 39
Пераклад 1. Сляповіч «У гарах маё сэрца...» 42
Пераклад I. Сляповіч Вакол свету з генералам Грантам 53
Пераклад 1. Сляповіч Вайна 59
Пераклад I. Сляповіч Шэсцьдзесят міль у гадзіну 63
Пераклад А. Міхальчука Цэпелін за адзін долар 72
Пераклад А. Міхальчука Вельветавыя штаны 92
Нераклад I. Сляповіч Самая халодная зіма з 1854 года 98
Пераклад I. Сляповіч Там, адкуль я родам, людзі ветлівыя 107
Пераклад А. Міхальчука
Геній 117
Пераклад I. Сляповіч Калі сябры падводзяць 122
Пераклад А. Міхальчука Джым Пэмбертан і яго сын Трыгер 131
Пераклад А. Міхальчука
Паляўнічы на фазанаў 139
Пераклад I. Сляповіч
Смех 158
Пераклад А. Міхальчука
Брат Біла Макгі 165
Пераклад I. Сляповіч
Апельсіны 178
Пераклад I. Сляповіч
Першы дзень у школе 185
Пераклад А. Міхальчука
Чытач «Сусветнага альманаха 1944 года» 190
Пераклад I. Сляповіч
Зімой на вінаградніках 203
Пераклад I. Сляповіч
Раз, два, тры — выіідзі ты 211
Пераклад I. Сляповіч
Філіпінец і п’яны 222
Пераклад 1. Сляповіч
Гары 225
Пераклад I. Сляповіч
Дзяўчыначка мая родная 234
Пераклад 1. Сляповіч
БМБЛНОТЕКА ЗАРУБЕЖНОЙ ПРОЗЫ
Унльям Сароян
В ГОРАХ МОЕ СЕРДЦЕ...
Рассказы
Мпнск, нздательство «Мастацкая літаратура»
На белорусском языке
Рэдактар Н. I. Семашкевіч. Мастак М. А. Вецік. Мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін. Тэхнічны рэдактар Г. П. Тарасевіч. Карэктар A. Т. Глушчанка.
ІБ № 2217. Здадзена ў набор 20.03.85. Падп. да друку 21.10.85. Фармат 70х1007з2. Папера друк. № 1. Гарнітура школьная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 10,0+0,08 укл. Ум. фарб.-адб. 10,40. Ул.-выд. арк. 11,30. Тыраж 4600 экз. Зак. 1281. Цана 1 р. 30 к. Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кпіжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11. Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
t p. 30 к.