У гарах маё сэрца...
Уільям Сараян
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 1985
Дык вось, неяк аднаго разу некалькі гадоў таму назад я сустрэў на вуліцы Саймана. Ён меў аблічча хворага чалавека. Я папытаўся, што з ім, і ён адказаў, што памёр Гары і што ён, Сайман, быў пры ім апошнія дні, а цяпер яму неяк не па сабе. Пра што гаварыў Гары, паміраючы? Проста страшна. Да апошняй хвіліны — страхоўкі, фінансавая незалежнасць у шэсцьдзесят пяць гадоў. «Вячэрняя газета» надрукавала фота Гары і вялікі артыкул пра яго жыцце. Які ён быў моцны чалавек і як няўхільна імкнуўся да сваёй мэты і гэтак далей. Вось чым усё скончылася. Але ў гэтым ачмурэлым шаленцы было нешта такое, чаго нікому з нас не забыць.
Ён быў незвычайны — гэтага ў яго не адабраць. Цяпер яго імя зрабілася амаль легендай. У нашым горадзе шмат дзяцей, якія нарадзіліся пасля яго смерці, а ведаюць яны пра Гары столькі ж, колькі і мы, а бадай
што і болей за нас. Можна падумаць, што ён вялікая гістарычная асоба, пра якую трэба расказваць дзецям, каб яны выраслі мэтанакіраваныя і яшчэ богведама якія. Безумоўна, большасць гісторый пра Гары мае камічны характар, але нават у іх ён выступае як вялікі чалавек. Наўрад ці хто памятае прозвішча нашага апошняга мэра, але ўсе дзеці ў нас ведаюць пра Гары. Гэта вельмі знамянальна, калі ўспомніць, што памёр ён, не дажыўшы да дваццаці трох гадоў.
Калі каму-небудзь у нашым горадзе не ўдаецца нейкае незвычайнае пачынанне, людзі кажуць адзін аднаму:
— Гары б гэта спраўдзіў.
I ўсе смяюцца, успамінаючы Гары і тое, як высалапіўшы язык ён лётаў па горадзе, тармосячы ўсіх і заключаючы здзелкі.
Месяцы два назад у нас у цырку выступаў канатаходзец: ён хацеў зрабіць сальта-мартале і апусціцца на канат, але закрануў яго нагамі, страціў раўнавагу і зляцеў на арэну. Тады ён рашыў паўтарыць нумар з самага пачатку — з музыкай і ўсім астатнім. Барабан бухаў з усяе сілы, каб усе адчулі, як гэта небяспечна. Акрабат яшчэ тройчы намагаўся паўтарыць трук, але не мог даць рады, і калі ён страціў раўнавагу ў чацвёрты раз, нейкі хлопец на галёрцы закрычаў на ўвесь голас:
— Паклічце Гары! Гары здужае!
Тут уся публіка зарагатала. Бедны акрабат, прыгаломшаны рогатам, па-іспанску аблаяў гледачоў. Ён не ведаў, што гэта наш мясцовы жарт.
3 усяго гэтага вы бачыце, якое імя здабыў сабе Гары. Але самыя смешныя гісторыі пра яго тыя, дзе расказваецца, як ён жыве ўжо ў раі або ў пекле, як ён і там страхуе ад землетрасенняў, прадае машыны ці за бясцэнак купляе гарнітуры. Усё ў яго вытанцоўваецца, усюды яму шчасціць.
Што й казаць, Гары быў незвычайны. Кожны любіць павыскаляцца, гаворачы пра яго, але разам з тым усім яго не хапае, і сярод тьіх, хто яго ведаў, няма ніводнага чалавека, якому б не хацелася, каб ён паранейшаму быў сярод нас, лётаў па горадзе, гаварыў пра вялікі бізнес, прымушаў усё віраваць і ятрыцца, як сапраўдны амерыкапскі бізнесмен.
ДЗЯЎЧЫНАЧКА МАЯ РОДНАЯ
Нічога больш не цягнула яго туды, у гэты вялікі нумар на восьмым паверсе ў гасцініцы «Чорны камень» на О’Фэрал-стрыт у Сан-Францыска. Нічога, апрача партатыўнага прайгравальніка, пласцінкі і цемрыва.
Ён з усмешкай увайшоў у пакой, пастаяў на парозе, а потым пачаў хадзіць з кута ў кут, не ведаючы, куды сябе дзець. Да сустрэчы заставалася яшчэ шэсць гадзін — а потым так многа часу, што ад адной думкі пра гэта яму рабілася моташна.
Ён больш не заўважаў гэтыя сцены. Удзень зацягваў штору на адзіным акне, увечары ўключаў святло ў ваннай, амаль зачыняў дзверы, і святла было роўна столькі, каб ён не натыкаўся на мэблю і на сцены. Але ён натыкаўся. He таму, што горш пачаў бачыць. He, проста ён зноў увесь час быў адзін і нават не хацеў глядзець сабе пад ногі. А навошта? Ён памятаў усё.
Але самае галоўнае — памяць пра яе.
Ён павольна хадзіў па пакоі, натыкаўся на дзвярныя вушакі і крэслы, яшчэ на нешта; ён соваўся сюды-туды падсвядома: вочы яго не хацелі бачыць — праз памяць пра яе.
Ён раптам спыніўся, зняў капялюш і паліто, пацягнуўся і паматаў галавой, як звычайна гэта рабіў, калі нешта не клеілася на рынгу.
Вакол было пуста.
Ён зіюў мог жыць, быццам ніколі яе не ведаў. Ён зноў мог хадзіць сабе хоць на галаве і рагатаць, як з гары едучы: аднаго разу ўсё зноў вернецца на свае месцы. Ён мог жыць, як усе людзі на свеце, але не ведаў, ці хочацца яму гэтага. Лацэры казаў, што ён цяпер у найлепшай форме, але Лацэры не ведаў таго, што ведаў ён.
Ён успомніў пах яе валасоў, смак яе вуснаў, абрысы яе твару і адчуў, што вытрымка пакідае яго. Ён усміхнуўся і сеў на ложак. Праз хвіліну ўстаў, падышоў да прайгравальніка, павярнуў ручку і паставіў пласцінку. Потым расцягнуўся на ложку і пачаў слухаць музыку. Ён ляжаў у цемры і, успамінаючы яе, шаптаў:
— Дзяўчыначка мая родная, памяць пра цябе — адзіная праўда, якую я ведаю. Ты была адзіная краса майго жыцця. У маім сэрцы толькі адна ўсмешка, усмешка твайго сэрца, што ўсміхалася майму сэрцу, калі мы былі разам.
Зазваніў тэлефон, і ён зразумеў, што гэта Лацэры. Ён устаў і выключыў прайгравальнік.
— Джо, гэта ты? — спытаўся Лацэры.
— Я.
— У цябе ўсё ў парадку?
— Усё.
— Ты помніш, што я табе казаў?
— А што ты мне казаў?
— Я хачу, каб ты гэта не браў блізка да сэрца.
— Я так і раблю.
— Трымайся.
— О’кэй.
— Дык што тады з табою?
— Я спаў.
— Ну, калі так, дык сустрэнемся а дзевятай.
— Дамовіліся.
— He, ты мне не падабаешся,— сказаў Лацэры. — Кінь дурное, адчапіся.
— Я ж чую, што нешта не так,— сказаў Лацэры.
— Проста я спаў,— адмахнуўся Джо.— Убачымся а дзевятай.
— Мне не падабаецца твой голас,— не сунімаўся Лацэры.
— У мяне ўсё цудоўна.
— У цябе ж у нумары нікога няма, га?
— Нікога.
— Джо,— сказаў Лацэры, — што з табою?
— Сустрэнемся а дзевятай,— адказаў той.
— Мо ты на мяне зноў якую крыўду маеш?
— He.
— Ну і добра, калі ўсё добра,— супакоіўся Лацэры.— Гэта адзінае, што я хацеў пачуць ад цябе.
— Усё нармальна,— паўтарыў Джо.
— О’кэй,— узрадаваўся Лацэры.— Калі ты хочаш пабыць адзін, дык не буду табе перашкаджаць. Толькі ж не бяры гэта блізка да сэрца.
— Сустрэнемся а дзевятай,— каторы раз паўтарыў Джо і паклаў трубку.
Ён зноў падышоў да прайгравальніка, хацеў павярнуць ручку, але ў апошні момант спыніўся. Вось што ён зробіць — не будзе болей слухаць гэтую музыку. Ён струшчыць пласцінку. Верне назад прайгравальнік. Расцягне шторы на акне. Уключыць усе лямпачкі і расплюшчыць вочы. А ў нумар будзе прыходзіць толькі начаваць. Ён пойдзе ў більярдную на Тэрк-стрыт і пазнаёміцца з якімі-небудзь хлопцамі. Будзе заганяць шары ў лузу і слухаць, як тыя хлопцы гавораць пра карты, коней і пра ўсё-ўсякае, што ім цікава. Ён пойдзе ў рэстаран, дзе колісь бываў, падчэпіць дзяўчат, якіх колісь ведаў, пачастуе іх, папытаецца, як ім жылося без яго, і даведаецца пра іхнія клопаты. Годзе быць аднаму.
Ен пачаў смяяцца, спачатку ціха, потым усё гучней і гучней. Ен смяяўся з самога сябе — трагікамедыя яго нязбытнай тугі. Смяяўся з усіх жывых і раптам адчуў, што ўсё зноў будзе добра. Калі чалавек можа смяяцца, значыць, ён будзе жыць. Калі гэтак глядзець на свет, можна ўсё перажыць. Смеючыся, ён раптам выразна адчуў, што і яна смяецца разам з ім, нібы яна тут, у пакоі. Яму зноў зрабілася вусцішна, і ён перастаў смяяцца, бо зразумеў, што смех не паможа.
Ен помніў яе як жывую, помніў, як яна хадзіла з ім па многіх вуліцах многіх гарадоў, помніў яе твар — дзіцячы і ўрачысты, помніў яе хаду — асцярожную і цнатлівую, помніў яе голас — такі юны і пяшчотны, калі ён спыняўся, каб абняць яе, а яна сур’ёзна казала: «Джо, на нас жа глядзяць людзі».
Ён помніў, як яна жыла з ім у многіх нумарах многіх гасцініц, і яе існаванне побач з ім была адзіная каштоўнасць і адзіная краса яго жыцця. Ён помніў яе мяккія вусны і глухі стукат яе сэрца, раптоўныя слёзы, ад якіх у ім хваляй падымалася невыказная пяшчота, што ён заўсёды хаваў, бо ў яго ніколі нікога не было.
Ён хадзіў па цёмным пакоі, успамінаючы, які несправядлівы ён быў да яе, калі аднойчы ўвечары прыйшоў у гасцініцу і, убачыўшы, што яна слухае нейкую пласцінку, тыцнуў пальцам у прайгравальнік і спытаўся:
— Адкуль гэта?
Ен помніў, як яна падбегла да яго, абняла, а ён злосна адштурхнуў яе. Яна адышла і сказала:
— Я ўзяла яго ў крэдыт і зрабіла толькі першы ўзнос. Калі хочаш, дык я скажу, каб прыйшлі і забралі. Але ж я думала, што табе спадабаецца.
Гучала музыка, і хоць ён адчуваў, што гэта было нешта такое, што і напраўду падабалася, адразу зрабілася патрэбным і было да болю знаёма, але ён стаяў
на сваім. У яе на вочы нагарнуліся слёзы, яна не ведала, што рабіць і куды ісці. Потым асцярожна падышла да прайгравальніка, каб выключыць яго, але ён закрычаў, што не трэба. Тады яна пайшла, амаль пабегла ў другі пакой, а ён стаяў і слухаў пласцінку, пакуль тая не скончылася. Пасля выключыў прайгравальнік і пайшоў у горад, а вярнуўся толькі а пятай гадзіне раніцы. Яна спала. I раптам яго нешта скаланула: якое права ён мае ведаць яе, гаварыць з ёю, жыць з ёю пад адным дахам, дакранацца да яе? Схіліўшыся над ложкам, ён датыкнуўся вуснамі да яе твару і ўбачыў, што яна прачнулася.
— Калі ласка, даруй мне,— сказаў ён.
Яна з усмешкай устала і абняла яго, і ён пачаў асыпаць яе пацалункамі: твар, вусны, вочы, шыю, рукі.
— Дзяўчыначка мая родная,— казаў ён,— памятай толькі адно: што б я табе ні казаў, я кахаю цябе. Я Mary памыліцца, зрабіць нешта не так, але ты не забывай, што я кахаю цябе. Калі ласка, помні гэта.
Ён распрануўся, лёг на ложак і заснуў. Калі яна лягла побач, ён прачнуўся, з усмешкай прыгарнуў яе да сябе, а яна прашаптала яго імя — смутна і сур’ёзна, як рабіла заўсёды, калі ведала, што з ім зноў усё добра.
Гэта здарылася ў Вентуры, дзе яны знялі нумар у гасцініцы, бо яго чакалі тут тры сустрэчы: у Лос-Анджэлесе, у Галівудзе і ў Пісма-Біч. У той вечар ён дазволіў ёй прыйсці ў залу: ён баксіраваў з індзейцам Кідам Фуэнтэ і ведаў, як ёй карціць убачыць яго на рынгу. Ён заняў ёй бакавое месца, і пасля бою яна сказала, што сядзела побач з Робертам Тэйларам і Барбапай Стэнвік 1 і што яны былі з ёй надта мілыя.
— Спадзяюся, ты не прасіла ўіх аўтографы?— ска-
1 Вядомыя амерыканскія кінаакцёры.
заў ён, а яна сумелася і, апусціўшы вочы, прызналася: — Прасіла, Джо, прасіла.
— Гэта яны павінны былі прасіць у цябе,— незадаволена буркнуў ён.