У гарах маё сэрца...
Уільям Сараян
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 1985
На мяне пасыпаліся пытанні.
— Ты Глен Лайл?
— Я, сэр,— адказаў я.
— Ты сын суддзі Лайла?
— Так, сэр.
— Ці ведаеш ты гэтага чарнамазага? — запытаў шэрыф.
— Ведаю, гэта Джоні.
— Вось бачыце! — узрадаваўся мой сябар.
— Адкуль ты ведаеш яго? — абсек яго шэрыф.
— Джонаў бацька працуе ў нас садоўнікам,— растлумачыў я.
— Як гэта ты падчапіў чарнамазага ў сябры? — абурыўся Эплі.
— Спытайце ў яго, спытайце ў яго, ці гэта я падпаліў дом,— пачаў упрошваць Джоні.— Ён вам скажа.
— Глен, падпальваў я дом? — мой сябар загаварыў да мяне.
— Дык як жа гэта ты падчапіў чарнамазага ў сябры? — не зважаючы на Джоні, паўтарыў шэрыф.
Ён мог палохаць Джоні, калі яму так падабалася, але мяне ён не напалохае. Мне было ўсё роўна, якога колеру скура ў Джоні. Што з таго, што ён негр? Што з таго, што маці ў яго чорная, а бацька белы? Чаму мяне павінна хваляваць такое глупства? Джоні Бруклін быў мой сябар, бо мы разам раслі. Колькі я сябе
помню, яго бацька працаваў у нас садоўнікам. Джоні заўсёды быў мой сябар.
— Па-мойму, я магу сябраваць з кім хачу,— адказаў я іпэрыфу.
— Ці ведае твой бацька, што ты водзішся з чарнамазым? — пацікавіўся ён.
— Усё роўна ён нічога не ведае пра пажар.
— Нічога не ведае,— рэхам азваўся Джоні і пачаў прасіць шэрыфа:—Сэр, містэр Эплі, спытайце ў Глена, ці гэта я падпаліў дом.
— Стары жоўты дом Фікінса падпаліў гэты негр?— запытаўся ў мяне шэрыф.
— Гэтак жа, як і вы,— адказаў я.
— Ну, глядзі,— з пагрозай у голасе загаварыў Эплі.— Ты будзеш адказваць, як павінен адказваць грамадзянін, ці не? Дарма, што ты сын суддзі Лайла, гэта не значыць, што ты можаш сябе так нахабна паводзіць. Дык ты будзеш гаварыць праўду? Толькі без гэтай лухты.
— Ен не падпальваў,— паўтарыў я.
— Тады хто гэта зрабіў?
Я ведаў хто, але не збіраўся гаварыць. Усё роўна гэта не мела значэння.
— Адкуль мне ведаць хто? — сказаў я.— Але не Джоні.
— Тады, можа, ты?
— Гэтак жа, як і вы.
Шэрыфу не падабалася, як я адказваю на яго пытанні. Я разумеў, што ён мог бы мяне вымусіць прызнацца, чыіх рук гэта справа, але ён і сам добра ведаў. Ведаў, як і я, што сам містэр Фікінс падпаліў свой дом. I ведаў чаму. Кожнаму, хто наогул што-небудзь чуў пра Фікінса і стары жоўты дом, пра тое, што здарылася ў гэтым доме дзевяць гадоў назад, было вядома, што ніхто іншы, як сам гаспадар, падпаліў яго.
Але містэра Фікінса не было ў жывых, і мясцовыя
«абаронцы справядлівасці» хацелі абвінаваціць ва ўсім Джоні Брукліна. Толькі праз тое, што ён быў чорны з белай скурай, бо белы быў яго бацька. Калі яны ўварваліся ў нумар Фікінса ў атэлі Джэферсана і знайшлі яго нежывога, ім прыйшла думка зваліць усё на Джоні. Але яны памыляліся.
— Толькі кінь мне тут дурня строіць,— папярэдзіў Эплі.— Я шэрыф усёй гэтай акругі, каб на яе ліха, 1 не дазволю, каб кожны дзесяцігадовы падшыванец вадзіў мяне за нос.
— Мне ўжо адзінаццаць,— паправіў я Эплі.
— Дзесяць ці адзінаццаць — адзін чорт,— адрэзаў ён.— Твая справа — адказваць на пытанні, як гэта павінен рабіць кожны грамадзянін. Зроблена злачынства, і затрымаць злачынцу — мой абавязак.
— Гэта не я і не Джоні,— стаяў я на сваім.
— Ты кажаш, што прыходзіў з гэтым чарнамазым да старога жоўтага дома і вы сядзелі на ганку і гулялі на двары. Гэта праўда? — спытаўся шэрыф.
— Праўда, амаль кожны дзень у час школьных канікулаў.
— Вось гэта ўжо лепей, гэта амаль сумленна,— задаволена адзначыў шэрыф.— Я мушу выканаць свой абавязак і маю намер гэта зрабіць. Разумею, у такі позні час табе даўно пара спаць, але я павінен выканаць свой абавязак. Сённяшні пажар — самы вялікі, які калі-небудзь здараўся ў Мэджы.
— Я бачыў,— азваўся я.
— Усе бачылі, не толькі ты,— заўважыў шэрыф.
У канторы шэрыфа было вельмі ціха. На газоне перад канторай тоўпілася чалавек дваццаць пяць — трыццаць, але размаўлялі яны не надта гучна. Ім не цярпелася хутчэй даведацца, хто падпаліў дом, каб разлічыцца са злачынцам. Яны гаварылі пра гэта, калі я ішоў да шэрыфа. Яшчэ я чуў, што яны ўпаміналі імя Джоні Брукліна. Ім усё гэта было проста забавай. Белыя
ненавідзелі Джоні за тое, што ён быў белы, бо белы быў яго бацька; за гэта ненавідзелі яго. і чорныя.
Джоні спалатнеў ад страху. У канторы сядзелі толькі я, шэрыф Эплі і яго намеснік Тэд Гровер. Ён не ўключаўся ў размову, бо ведаў, хто падпаліў дом. I наогул, яму не падабалася, што з малога негрыцяняці здзекуюцца толькі за тое, што яго бацька быў белы — містэр Фікінс. Тэд моўчкі сядзеў за сталом, жаваў тытунь і час ад часу пляваў у сметніцу.
— Увесь горад ходарам ходзіць з-за гэтага пажару,— парушыў цішыню шэрыф.
— Гэта не я,—азваўся Джоні.— Можна я пайду дадому?
— Сёння лепш пайсці да мяне,— прапанаваў я.
— Пасядзі трошкі,— сказаў шэрыф хлопчыку.— Разумееш, тут перад канторай стаіць натоўп аслоў, якія думаюць, што дом падпаліў ты. Трэба ж яшчэ гэтых ёлупняў неяк суняць. Сядзі ціха. Калі гэта не тваіх рук справа, дык ніхто ва ўсёй акрузе цябе пальцам не кране. Я толькі хачу, каб сын суддзі Лайла адказаў на мае пытанні так, як гэта павінен рабіць сумленны грамадзянін.
— Я магу, містэр Эплі,— згадзіўся я.
— Гэта ўсё, чаго я ад цябе хачу, — сказаў шэрыф.— Нічога прыемнага, калі лінчуюць дарослага негра, што ўжо казаць пра дзесяцігадовага хлопчыка.
— Мне адзінаццаць,— паправіў яго Джоні.
— Дзесяць ці адзінаццаць — адна трасца, але я не хачу, каб што-небудзь падобнае здарылася ў мяне пад носам,— сказаў шэрыф і тут жа дадаў: — Пайду займуся гэтымі бандытазіі на вуліцы. Калі падыдзе час, мы з Тэдам адправім іх па хатах.
Тэд плюнуў тытунь у сметніцу і выцер далонню рот.
— Як жа ты ўсё-такі надумаўся хадзіць у жоўты дом разам з гэтым негрыцянём? — зноў пачаў распытваць у мяне шэрыф.'
— А так,— адказаў я.— Проста ў час летніх канікулаў мы часта блукалі па горадзе і аднаго разу натрапілі на гэты дом. Падышлі бліжэй і селі на ганак. Гэта быў вялікі дом. Мы кожны дзень прыходзілі туды, садзіліся на ганак і глядзелі, як праязджаюць паўз яго машыны.
— Ну, гэта ўжо да нечага падобна,— задаволена вымавіў шэрыф.— Давай далей, расказвай усё. Мне зусім не хочацца трымаць тут двух школьнікаў у такую познюю пару. Зараз я збуду адсюль гэты азвярэлы натоўп, і мы адвязём вас, хлопцы, дамоў у нашым «кадзілаку».
— He трэба сёння везці Джоні дамоў, лепш паедзем да нас,— сказаў я.
— Хай будзе па-твойму,— пагадзіўся шэрыф.— Ну, а цяпер расказвай, што было далей.
— Ну,— пачаў я,— аднаго дня мы рашылі як-небудзь прабрацца ў дом і паглядзець, што там ёсць. Я тузануў пярэднія дзверы, але яны аказаліся замкнёныя. Мы абышлі дом і хацелі ўвайсці з чорнага ходу, але і ён быў замкнёны. Тады я ўзлез Джоні на плечы, адчыніў акно, і мы апынуліся ў пакоі.
— Так, кажы, кажы,— падбадзёрыў мяне шэрыф.
— Усярэдзіне было надта прыгожа: шмат покояў, на сценах карціны, а ў гасцінай стаяла піянола, якую містэр Фікінс пакінуў там. Яна, напэўна, згарэла.
— Ага, піянола, значыць,— задумліва сказаў шэрыф.— Што ты можаш сказаць пра яе?
— Нічога асаблівага, акрамя таго, што мы ігралі на ёй. Яна была старая, неэлектрычная, і часам я заводзіў яе, часам Джоні. Мы не ведалі, што дом налетыць містэру Фікінсу. Увогуле не ведалі, каму ён належыць. Джоні часта пытаўся ў мяне:«Як ты думаеш, хто гаспадар такога цудоўнага дома? Чаму ж тут ніхто не жыве?»
— Ці казаў ты так? — шэрыф спытаўся ў Джоні.
— Казаў,— адказаў хлопчык.— To быў вялікі дом, у ім было шмат цудоўных рэчаў, і ніхто там не жыў.
— Я спадзяюся, ты не ведаеш чаму? — спытаў Эплі.
— Дакладна — не, — сказаў Джоні.
Шэрыф азірнуўся на Тэда Гровера, і той плюнуў у сметніцу.
— Ну, добра, кажы,— загадаў мне Эплі.
— Дык вось, аднаго дня, калі мы былі ў доме, на пярэднім ганку пачуліся крокі, і мы з Джоні выбеглі праз чорны ход. Да гэтага мы ўсю раніцу ігралі на піяноле. Гэта быў містэр Фікінс. Мы кінуліся наўцёкі — дзе ўзяліся і ногі, але каля плота ён нас злавіў. Містэр Фікінс быў вельмі злосны і ўсхваляваны. Ён сказаў: «Што вы робіце ў маім доме, паганцы вы малыя?» Джоні тады адказаў: «Мы не ведалі, што гэта ваш дом. Наогул мы нічога пра яго не ведаем».
— А далей? — спытаў шэрыф.
— Я ж кажу, што спачатку містэр Фікінс страшна ўзлаваўся на нас. Ён нават урэзаў Джоні ў пашчэнку.
— Ён выцяў цябе? — спытаўся шэрыф у Джоні.
Шэрыф зноў павярнуўся і паглядзеў на Тэда Гровера, і той зноў плюнуў у сметніцу.
— А потым,— сказаў я,— містэр Фікінс пачаў вычвараць розныя смешныя штукі.
— Якія гэта смешныя? —зацікавіўся шэрыф.
Ну, здавалася, што ён плача, але ён не плакаў, а размаўляў сам з сабою.
— Што ж ён казаў?
— Шмат чаго, я ўжо забыўся. Помню толькі адно.
— Што іменна? — спытаў Эплі.
— Ен, відань, пашкадаваў, што ўрэзаў Джоні ў пашчэнку, і паклікаў нас назад. Дома ён быў надта маўклівы. Зачыніў дзврры гасцінай — пакоя, дзе стаяла піянола, і вымавіў: «Раз, два, тры— выйдзі ты».
— «Раз, два, тры — выйдзі ты»? — перапытаў шэрыф.
— Але, якраз так,— пацвердзіў я.
— Так, так, сэр, ён сказаў менавіта гэта: «Раз, два, тры — выйдзі ты»,— сказаў Джоні.
У канторы шэрыфа цікаў вялікі насценны гадзіннік, было ўжо за поўнач. У мяне зліпаліся вочы. Джоні ж быў занадта перапалоханы, каб думаць пра сон.
— Ага, сэр,— паўтарыў Джоні.— Раз, два, тры — выйдзі ты.
— Ну, а што было далей? — пацікавіўся шэрыф.
— Містэр Фікінс сеў у крэсла і пачаў аглядацца вакол. Ён глядзеў на ўсё, што было ў пакоі: піянолу, дыван, крэслы, падлогу, столь, а потым устаў і падышоў да карцін, якія віселі на сцяне. Ён спыніўся ля партрэта вельмі прыгожай дзяўчыны і зноў пачаў паводзіць сябе смешна, размаўляць сам з сабою.
— Чый гэта быў партрэт? — спытаў Эплі.
— Здаецца, яго жонкі.
— Ты, напэўна, не ведаеш, што яна памерла дзевяць гадоў таму назад?
Я ведаў гэта, як ведаў і тое, пра што думае шэрыф. Я зірнуў на яго, потым на Джоні. Тэд Гровер крутнуўся ў крэсле і плюнуў у сметніцу.
— Ты, спадзяюся, не ведаеш, як памерла Грэйс Фікінс? — зноў задаў мне пытанне шэрыф.
Я чуў, што яна скончыла самагубствам, і ведаў чаму, але не хацеў, каб пра ўсё гэта даведаўся Джоні. I без таго было брыдка.
Я прамаўчаў, замест мяне загаварыў Тэд Гровер:
— Глен, раскажы шэрыфу, што здарылася ў той дзень.
Я пачаў расказваць, што яшчэ здарылася, але тут жа змоўк: раз’юшаны натоўп крычаў і грукаў у дзверы. Перапалоханы Джоні ўскочыў з крэсла. Шэрыф