У гарах маё сэрца...
Уільям Сараян
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 1985
Цэлы месяц мы не атрымлівалі ад гэтага аптовага гандлёвага дома аніякага адказу, і вось аднаго вечара дзядзька заказаў міжгароднюю тэлефонную размову. Аптовы гандляр, д’Агасціна, сказаў дзядзьку, штогранаты ніхто не купляе.
— Колькі вы просіце за скрынку? — крычаў у тэлефон дзядзька.
— Адзін долар,— крычаў у адказ д’Агасціна.
— Мала,— крычаў дзядзька.— Я хачу пяць долараў, і ані цэнта менш.
— Іх і за долар не бяруць,— крычаў д’Агасціна.
— Чаму не бяруць? — крычаў дзядзька.
— Людзі не ведаюць, што гэта такое,— крычаў д’Агасціна.
— Што ж вы за бізнесмен у такім выпадку? — крычаў дзядзька.— Гэта ж гранаты. I я хачу пяць долараў за скрынку.
— Я не магу іх прадаць,— крычаў аптовы гандляр.— Я сам з’еў адзін гранат і не бачу нічога цудоўнага ў іх.
— Вы звар’яцелі,— крычаў дзядзька.— На ўсім свеце няма другога такога фрукта як гранат. Пяць долараў за скрынку — гэта ж амаль задарма.
— Што мне з імі рабіць? — крычаў д’Агасціна.— Я не магу іх прадаць. Навошта яны мне?!
— Разумею,— прашаптаў дзядзька.— Пашліце іх назад. Тэрміновым грузам.
Тэлефонная размова каштавала дзядзьку семнаццаць долараў.
I вось адзінаццаць скрынак вярнуліся назад.
Амаль усе гранаты мы з дзядзькам з’елі самі.
На другі год дзядзька ўжо не мог больш плаціць за зямлю. Ён вярнуў паперы чалавеку, які прадаў яму ўчастак.
— Містэр Грыфіт,— сказаў дзядзька,— я вымушаны аддаць вам назад вашу ўласнасць, але хачу папрасіць вас зрабіць мне адну ласку. Я пасадзіў дваццаць акраў гранатавых дрэў і быў бы вам вельмі ўдзячны, калі вы дазволілі б мне наглядаць за імі.
— Наглядаць? — здзівіўся містэр Грыфіт.— Навошта вам гэта?
Дзядзька пачаў тлумачыць, але не змог. Надта цяжка растлумачыць што-небудзь чалавеку, калі ён вам не спачувае.
I вось дзядзька страціў і зямлю, і дрэвы.
Гады праз тры мы з імі паехалі туды і пайшлі ў гранатавы сад. Ад саду таго і знаку не засталося — усе дрэвы загінулі. Глеба зноў скрозь парасла кактусамі і
калючым кустоўем. Калі не лічыць маленькіх гранатавых дрэўцаў, дык усё тут было як раней, з першых дзён стварэння свету.
Мы крыху прайшліся па садзе і вярнуліся назад.
Селі ў машыну і паехалі ў горад.
Мы нічога не казалі адзін аднаму, бо сказаць хацелася занадта многа, а слоў не хапала.
ЗАБЕГ НА ПЯЦЬДЗЕСЯТ ЯРДАЎ
Мне было дванаццаць гадоў таго лета, калі з НьюЙорка прыйшоў ліст, пасля якога я намерыўся стаць самым дужым чалавекам у наваколлі. Ліст быў ад майго сябра Лаянэла Стронгфарта. Незадоўга да гэтага я выразаў купон з часопіса «Марскія апавяданні», падпісаў яго, палажыў у канверт і адправіў па пошце містэру Стронгфарту. Ён адказаў мне адразу. 3 запалам, які пераходзіў у шчырае захапленне, ён пісаў, што я, маўляў, чалавек, безумоўна, выключнага розуму, што ўва мне закладзены велізарныя магчымасці і што, у адрозненне ад звычайных, пасрэдных людзей, балбатуноў і фантазёраў, з мяне з цягам часу выйдзе якаянебудзь славутасць.
Яго меркаванне пра мяне мала чым адрознівалася ад майго ўласнага. Мне было вельмі прыемна атрымаць гэтакае яскравае пацверджанне маіх думак, асабліва з Нью-Йорка, дый яшчэ ад чалавека, які меў самую шырокую грудную клетку ў свеце.
Да ліста было прыкладзена некалькі фатаграфій містэра Стронгфарта, увесь гарнітур якога складаўся з кавалка леапардавай шкуры. Гэта быў вялізазны дзяцюк, а некалі ж, мяркуючы з яго слоў, ён быў ні к чорту не варты. 3 галавы па пяты перавіты тугімі мускуламі, ён, мусіць, здужаў бы падняць аўтамабіль ты-
пу «форд» узору 1920 года і паставіць яго дагары коламі.
Гонар — мець такога сябра.
Але, як на тое ліха, у мяне не хапала грошай. He помню, колькі трэба было адразу заплаціць, але добра ведаю, што сума была вялікая, пра якую я і думаць не мог. Я аж са скуры вылузваўся — так мне рупіла аддзякаваць містэру Стронгфарту за яго энтузіязм, але ў той жа час не ведаў, якімі словамі растлумачыць яму сваё безграшоўе, каб пры гэтым адразу не аказацца ў яго вачах балбатуном і фантазёрам.
Таму, адкладаючы адказ з дня на дзень у пошуках слоў, якія не азмрочылі б нашу дружбу і не паставілі б мяне ў шэраг нікчэмнасцяў, я рашыў параіцца з маім дзядзькам Гіко, які ў той час вывучаў усходнюю філасофію. Ен быў здзіўлены маім рэдкім славалюбствам, але абышоўся са мною даволі добразычліва.
Ен расказаў мне, што, у адпаведнасці з вучэннем ёгаў, сакрэт чалавечай моцы заключаецца ў тым, каб вызваляць у сабе тыя таямнічыя жыццёвыя сілы, якія ёсць у кожным з нас.
— Гэта моц,— сказаў ён на сваёй жахлівай англійскай мове, якою любіў фарсануць у гутарцы са мною,— ёсць ад бога. Кажу табе, Арам, гэта ёсць дзіўна.
Я прызнаўся яму, што вырашыў зрабіцца асілкам, але не змагу за гэта ўзяцца, пакуль не пашлю містэру Стронгфарту грошы.
— Грошы! — з пагардай чмыхнуў мой дзядзька.— Кажу табе, Арам, грошы — гэта нішто. Бога ўсё роўна не падкупіш.
Хоць дзядзьку Гіко нельга было назваць кволым і нядужым, але ён, канечне, не быў гэтакі асілак, як Лаянэл Стронгфарт. Калі б ім давялося сысціся ў паядынку па французскай барацьбе, дык містэр Стронгфарт хутчэй за ўсё скарыстаў бы які-небудзь паўнель-
can ці захоп галавы і вымусіў бы майго дзядзьку здацца, a то б і струшчыў яго ўшчэнт. Аднак, з другога боку, гэта яшчэ віламі па вадзе пісана. Хоць дзядзька быў зусім не такі дужы, як містэр Стронгфарт, затое містэр Стронгфарт не быў такі ваяўнічы, як дзяд.чька. Бадай што, у паядынку з ім містэр Стронгфарт, ва ўсякім разе, напаткаў бы моцнае супраціўленне з-за таго, што ў дзядзьку Гіко ўвесь час вызваляліся таямнічыя жыццёвыя сілы, а яго позірк, падобны да маланкі, вымушаў шмат каго пахіснуцца альбо апусціць вочы і прыкусіць язык.
Задоўга да таго як я знайшоў патрэбныя словы, каб растлумачыць містэру Стронгфарту сваё грашовае становішча, я атрымаў ад яго другі ліст. Ён быў такі ж сардэчны, як і першы, і нават, можа, яшчэ больш. Я быў у захапленні і пачаў заўзята вызваляць свае таямнічыя жыццёвыя сілы: хадзіў колам, куляўся, лазіў па дрэвах, стараўся падняць і апусціць аўтамабіль, выклікаў на барацьбу ўсіх ахвотнікаў — адным еловам, усякімі спосабамі турбаваў сваіх родных і раздражняў суседзяў.
Містэр Стронгфарт, аказваецца, не толькі не злаваў на мяне, але нават паменшыў плату за навучанне. Аднак і гэтая сума ўсё яшчэ была мне не па кішэні. Я кожны дзень прадаваў газеты, але грошы тыя ішлі на хлеб і на іншыя харчы. Нейкі час я ўставаў чуць свет і швэндаўся па гародзе ў пошуках напханага грашыма кашалька. За тыдзень гэтакай хадні я знайшоў пятак і два цэнты. Мне трапілася таксама дамская сумачка з нейкай смярдзючай касметыкай, але без грошай і з лісцікам паперы, на якім было пакрэмзана няўмелай рукою: «Сціў Хэртвіг, Вянтура-авеню, 3764».
Праз тры дні пасля другога ліста ад містэра Стронгфарта прыйшоў трэці. Напіа перапіска рабілася аднабаковая. I праўда, я ж яму зусім не пісаў. Лісты містэ-
3 Зак. 1281
33
ра Стронгфарта захаплялі, але без грошай адказваць на іх было цяжка. Шчыра кажучы, не мела сэнсу.
Першы ліст прыйшоў яшчэ ўзімку, і тады я і рашыў стаць самым дужым чалавекам у наваколлі, а ў далейшым, можа, і адным з найдужэйшых людзей у свеце. У мяне былі свае ўласныя думкі наконт таго, як гэтага дасягнуць, і, апрача ўсяго, мне дапамагала шчырая дружба і высокае апякунства містэра Стронгфарта з Нью-Йорка, а дома — таямнічае і шалёнае заступніцтва дзядзькі Гіко.
Лісты ад містэра Стронгфарта прыходзілі кожныя два-тры дні ўсю зіму, а потым і ўвесну. Памятаю, у той дзень, калі абрыкосы добра паспелі і іх можна ўжо было красці, я атрымаў ад майго сябра з Нью-Йорка адзін з самых займальных лістоў. Гэта быў гімн новаму жыццю, вясновай пары, душэўнаму абнаўленню, свежым сілам, новай рашучасці і шматлікім іншым рэчам. Гэта было сапраўды цудоўнае пасланне, такое самае, відаць, цудоўнае, як «Пасланне рымлянам» ці яшчэ каму. Яно было прасякнута духам легенды, адчуваннем велічы сусвету, гордым пачуццём сваёй сілы, якое было так уласціва біблейскім часам. У апошніх радках гэтага чароўнага гімна, з агаворкамі і прабачэннямі, успаміналася нікчэмнае пытанне пра грошы. Сума паменшала ў шэсць-сем разоў у параўнанні з першапачатковай, а ў планах містэра Стронгфарта адносна майго пераўтварэння ў волата злавеснай моцы і выключнай прывабнасці ў вачах жанчын з’явілася нешта новае. Паводле слоў містэра Стронгфарта, ён хацеў навучыць мяне «адным махам» ці яшчэ неяк. Ва ўсякім разе за тры долары ён быў згодны прыслаць мне ўсе свае сакрэты ў адным канверце, а далей уся надзея ўскладалася на мяне самога і на гісторыю.
Я абмеркаваў гэта ў дэталях з дзядзькам Гіко, які да таго часу дайшоў да стадыі посту, самасузірання, шматчасовай штодзённай хады і вібравання. Мы гута-
рылі з ім усю зіму, разы два-тры на тыдзень, і ён ахвотна дзяліўся са мною на сваёй непараўнанай англійскай мове ўсімі таямніцамі, якім навучыўся ў ёгаў.
— Разумееш, Арам,— казаў ён,— я магу ўсё. Гэта ёсць дзіўна.
Я верыў яму, нягледзячы на тое, што ён вырабіўся ў трэску, пазбавіўся сну, а вочы яго неяк дзіўна блішчалі. У тую зіму ён глядзеў на свет даволі пагардліва і адчуваў глыбокі жаль да мілых бязмоўных жывёлін, якіх людзі мучаюць, забіваюць, ядуць, прыручаюць і вучаць розным фокусам.
— Арам,— казаў ён,— гэта ёсць злачынства прымушаць коней працаваць. I забіваць каровы. I вучыць сабак скакаць, а малпаў — курыць люльку.
Я расказаў яму пра апошні ліст містэра Стронгфарта.
— Грошы! — абурыўся ён.— Заўсёды яны патрабуюць грошы. Мне гэта не падабаецца.
Увесь свой магічны дурман мой дзядзька набыў абсалютна задарма ў публічнай бібліятэцы, з тэасофскафіласофска-астралагічных і яшчэ ўсякіх-ўсялякіх кніг. Сам ён, аднак, верыў, што атрымаў яго проста ад госпада бога. Раней, яшчэ да таго як ён узяўся за ёгаў, гэта быў добры хлопец, гуляка, аматар рысавай гарэлкі, але калі на яго сышла боская ласка, ён кінуў піць. Ён казаў, што цяпер атрымлівае асалоду ад пітва больш цудоўнага, чым рысавая гарэлка ці што б там ні было.
— Што ж гэта за пітво? — пацікавіўся я.
— Арам,— адказаў дзядзька,— гэта ёсць мудрасць.
Гэтак ці іначай, ён невысока ставіў містэра Стронгфарта і лічыў яго шарлатанам.
— Ды не, ён нічога сабе, даволі прыстойны чалавек,— сказаў я дзядзьку.
Але дзядзька раз’юшыўся, пачаў вызваляць таямнічыя жыццёвыя сілы і сказаў: