• Газеты, часопісы і г.д.
  • У гарах маё сэрца...  Уільям Сараян

    У гарах маё сэрца...

    Уільям Сараян

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 1985
    54.42 МБ
    — Я разаб’ю яму галаву, калі ён будзе дурыць такую малышню, як ты.
    — Нікога ён не дурыць,— запярэчыў я.— Ён абяцае перадаць мне ўсе свае таямніцы за тры долары.
    — Паслухай, Арам,— сказаў дзядзька Гіко.— Ён не ведае ніякіх таямніц. Ён проста круцель.
    — Ну, не ведаю,— засумняваўся я.— Гэта яшчэ трэба праверыць.
    — Добра,— нарэшце згадзіўся дзядзька Гіко.— Гэта злачынства. Але я дам табе тры долары.
    Дзядзька Гіко даў мне тры долары, і я адаслаў іх містэру Стронгфарту. I вось з Нью-Йорка прыйшоў канверт, напханы таямніцамі містэра Стронгфарта. Яны аказаліся надзіва простыя. Усё гэта я ведаў і так, але толькі ленаваўся рабіць. Увесь сакрэт зводзіўся да таго, каб уставаць раней і рабіць з паўгадзіны розныя акрабатычныя практыкаванні, як паказана на малюнках. Потым піць уволю вады, болей бываць на паветры, есці свежыя, пажыўныя стравы і рабіць гэтак, пакуль не зробішся асілкам.
    Я адчуў лёгкае расчараванне, пра што і паведаміў містэру Стронгфарту кароткім ветлівым лістом. Ён мне нічога не адказаў, і болын я пра яго не чуў. Тым часам я ўсё ж такі прытрымліваўся яго парад і рабіўся дужэйшы з кожным днём. Кажучы «тым часам», я маю на ўвазе, што выконваў яго парады чатыры дні. На пяты я рашыў спаць, замест таго каб успорвацца чуць свет, падымаць увесь дом дагары нагамі і дакучаць бабулі. Яна прачыналася ў прыцемку і крычала, што я ёлупень і што ніколі не буду багаты. Потым засынала на пяць хвілін, прачыналася зноў і крычала, што я ніколі не навучуся выгадна купляць і прадаваць. Пасля зноў засынала, прачыналася і крычала, што адзін цар меў тры сыны: старэйшы быў разумны, у бацьку, сярэдні ачмурэў ад дзевак, а малодшы — дурны як бот. Услед за гэтым яна ўставала з ложка і, пакуль я рабіў
    свае практыкаванні, на ўвесь голас даказвала казку да канца.
    Казка звычайна заклікала мяне быць разважлівым і не будзіць бабулі кожны дзень ні свет ні зара. Гэтакая мараль была заўсёды, хоць сама казка магла быць пра трох сыноў, у аднолькавай ступені багатых і сквапных, альбо пра трох дачок, альбо пра тры загадкі, альбо пра тры шляхі, альбо пра што-небудзь падобнае.
    Але ўсё гэта можна было і не казаць, таму што мяне самога тыя акрабатычныя практыкаванні задавальнялі не болып, чым бабулю. Мала-памалу я зразумеў, што ўсё гэта лухта і што дзядзька Гіко абсалютна правільна рабіў, даючы невысокую ацэнку містэру Стронгфарту.
    Так што я кінуў сістэму містэра Стронгфарта і звярнуўся да сваёй уласнай, якая ў цэлым зводзілася да наступнага: не шчыраваць дарэмна і зрабіцца самым дужым чалавекам у наваколлі без усякіх хваляванняў і практыкаванняў. Так я і зрабіў у далейшым.
    У тую вясну школа імя Лангфела наладзіла спартыўныя спаборніцтвы: школа супраць школы, удзельнічаюць усе да аднаго.
    «Вось дзе я пакажу сябе»,— падумаў я. Я быў упэўнены, што буду першы ва ўсіх відах.
    Так ці іначай, пастаянныя думкі пра атлетыку ператварыліся ў палкае чаканне, якое расло ўва мне з кожным днём, і задоўга да спаборніцтваў я ўжо сотні і тысячы разоў у сваім уяўленні прабег пяцьдзесят ярдаў, скакаў з разбегу і з месца ў даўжыню, скакаў у вышыню і пабіў усіх сапернікаў па ўсіх пунктах.
    Гэтае страшнае ўнутранае напружанне, вартае сапраўднага ёга, у дзень спаборніцтваў перайшло ў ліхаманку.
    Нарэшце прыйшла мінута, жалі мне і тром другім атлетам, адзін з якіх быў грэк, трэба было выйсці на старт, прыгатавацца і пабегчы. I вось я, заплюшчыў-
    шы вочы, ірвануў з месца на ўсе застаўкі з хуткасцю, нябачанай дагэтуль у гісторыі атлетыкі.
    Мне здавалася, што яшчэ ніколі ніводзін чалавек не бегаў так хутка. У сваім уяўленні я пяцьдзесят разоў прабег па пяцьдзесят ярдаў, раней чым расплюшчыў вочы, каб упэўніцца, як далёка ззаду засталіся іншыя бегуны. Я быў страшна ўражаны тым, што ўбачыў. Усе тры хлопчыкі абагналі мяне на чатыры ярды і беглі наперад. Што гэта — я не мог дабраць розуму. Неверагодна, але гэта было так. Мусіць, адбылася нейкая памьілка. Але не: вось яны, наперадзе мяне, і бягуць яшчэ далей.
    Ну што ж, выходзіць на тое, што я павінен перагнаць іх з адкрытымі вачыма і выйграць дыстанцыю. Вось і ўсё, так я і зраблю. Аднак, як я ні намагаўся, яны беглі ўсё далей і далей. Тады я раз’юшыўся і, вырашыўшы паставіць на месца гэтых нахабнікаў, пачаў вызваляць увесь запас таямнічых жыццёвых сіл, якімі толькі валодаў. Але нават гэта не наблізіла мяне да іх ні на крок, і я зразумеў, што нейкім невядомым чынам мяне ашукалі. А калі так, рашыў я, дык пасарамачу я ашуканца тым, што ўсё ж такі выйграю спаборніцтва! I я яшчэ раз улажыў у бег усю сваю жыццёвую сілу. Бегчы заставалася не надта многа, але я ведаў, што здолею яшчэ ўсіх перагнаць.
    Неўзабаве я ўбачыў, што гэта не так.
    Бег скончыўся.
    Я прыйшоў апошні, адстаўшы на дзесяць ярдаў.
    He вагаючыся я на месцы заявіў пратэст і выклікаў бегуноў на новы забег — тая самая дыстанцыя, толькі назад. Яны рашуча адмовіліся, а гэта, безумоўна, азначала, што яны баяцпа спаборнічаць са мною. Я ім гэтак і сказаў: яны, маўляў, самі добра ведаюць, што я іх паб’ю.
    Амаль тое самае адбылося са мной і ва ўсіх іншых відах спаборніцтва.
    Я прыцягнуўся дадому з моцнай гарачкай і страшна злосны. Усю ноч я трызніў і прахварэў тры дні.
    Бабуля вельмі пяшчотна мяне даглядала, і, мажліва, толькі дзякуючы ёй я не памёр. Калі дзядзька Гіко прыйшоў мяне адведаць, шчокі ў яго былі ўжо не такія запалыя. Відаць, скончыўся яго пост, а пасціўся ён доўга — сорак дзён і начэй ці нешта каля гэтага. Самасузіранне ён таксама кінуў, бо, па сутнасці, вычарпаў прадмет да дна. Гэта быў па-ранейшаму добры хлопец, жлукта, гуляка і нястомны кавалер.
    — Запомні, Арам,— сказаў ён,— мы ёсць вялікі род. Мы можам усё.
    ПАРАДЫ
    АМЕРЫКАНСКАМУ ПАДАРОЖНІКУ
    Неяк аднаго разу мой дзядзька Мялік сабраўся ў падарожжа з Фрэсна ў Нью-Йорк. Перад ад’ездам завітаў да яго дзядзька Кара і расказаў яму, як небяспечна падарожнічаць.
    — Калі сядзеш у цягнік,— пачаў стары,— абачліва выбірай сабе месца, а як выбераш, дык упляцуйся і не стрыжы вачыма па баках.
    — Добра, сэр,— адказаў мой дзядзька.
    — Як толькі цягнік кранецца, у праходзе з’явяцца два мужчыны ў форме і папросяць паказаць білет. He звяртай на іх увагі. Гэта махляры.
    — А як я буду ведаць?
    — Убачыш, не дзіця.
    — Ваша праўда, сэр.
    — He праедзеш ты і дваццаці міль, як да цябе падыдзе малады чалавек з лагодным тварам і прапануе цыгарэту. Скажы яму, што ты не курыш. Цыгарэты будуць з наркотыкамі.
    — Ara, сэр.
    — Калі ты пойдзеш у вагон-рэстарап, сімпатычная маладзіца быццам знячэўку стукнецца ў цябе і ледзь не сцісне ў абдымках. Яна пачне прасіць прабачэння і будзе далікатная — хоць ты яе да раны прыкладай, і ты, вядома, захочаш пазнаёміцца з ёю і пасябраваць. Задушы ў сабе гэты натуральны парыў і ідзі сабе абедаць. Гэтая жанчына — авантурыстка.
    — Хто? — не зразумеў мой дзядзька.
    — Шлюха! — зароў стары.— Ты ідзі сабе, кажу, і абедай. Выбірай самыя смачныя стравы, і калі вагонрэстаран перапоўнены, а за сталом насупраць сядзіць міленькая маладая дамачка, дык не глядзі ёй у вочы. А як яна загаворыць, дык прыкінься, што ты глухі.
    — Добра, сэр.
    — Прыкінься, што ты глухі,— паўтарыў стары.— Гэта адзінае выйсце з гэтага становішча.
    — 3 чаго?
    — 3 усяго гэтага клопату. Я сам падарожнічаў і ведаю, што кажу.
    — Добра, сэр.
    — I каб больш пра гэта ні слова.
    — Разумею, сэр.
    — Аніводнага слова. 3 гэтым пакончана. У мяне сямёра дзяцей. Я жыў заможна і праведна. У мяне была зямля, вінаграднікі, шмат скаціны і грошы. Немагчыма мець усё адразу.
    — Бо і то праўда, сэр.
    — 3 рэстарана на сваё месца ты пойдзеш праз вагон для курцоў. Там будзе ў самым разгары гульня ў карты. Гульцы, тры чалавекі сталага веку з дарагімі на выгляд пярсцёнкамі на пальцах, пачціва павітаюцца з табою, і адзін з іх запросіць цябе далучыцца да іх. Скажы ім, што ты не разумееш па-англійску.
    — Добра, сэр.
    — Ну, здаецца, усё.
    — Дзякуй,— сказаў мой дзядзька.
    — Вось што яшчэ,— успомніў стары.— Калі будзеш увечары класціся спаць, дык дастань з кішэні грошы і схавай іх у чаравік. Чаравік пакладзі пад падушку і не адрывай ад яе галавы і ўсю ноч не заплюшчвай вачэй.
    — Ага, сэр.
    — Цяпер усё.
    Стары пайшоў дахаты, а на другі дзень мой дзядзька Мялік сеў у цягнік і паехаў праз усю Амерыку ў Нью-Йорк. Двое ў форме аказаліся не махляры, малады чалавек з дурманлівымі цыгарэтамі не паказаўся наогул, у час абеду за сталом не сядзела насупраць міленькая маладая дамачка, і ў курылцы не было ніякай картачнай гульні ў разгары. Мой дзядзька схаваў грошы пад падушку і не спаў аж да самай раніцы, але потым парушыў увесь рытуал.
    На другі дзень ён сам прапанаваў цыгарэту нейкаму юнаку, і той узяў яе. За абедам ён выпінаўся са скуры, каб сесці за адзін столік з маладзенькай кабетай. У курылцы ён гуляў у покер і задоўга да прыезду цягніка ў Нью-Йорк перазнаёміўся з усімі ў вагоне. А аднаго разу, калі цягнік праязджаў цераз Агая, мой дзядзька, малады чалавек, якога ён пачаставаў цыгарэтай, і дзве юныя дамачкі, якія ехалі ў Васар, склалі квартэт і зацягнулі «Уобашскі блюз».
    Падарожжа было даволі прыемнае.
    Калі дзядзька Мялік прыехаў з Нью-Йорка, стары Кара зноў зайшоў да яго.
    — Па-мойму, ты цудоўна выглядаеш,— сказаў ён,— Ці рабіў ты так, як я табе раіў?
    — Безумоўна, сэр,— адказаў дзядзька.
    Стары ўтаропіўся ўдалячынь і вымавіў:
    — Я рады, што хоць каму-небудзь мой жыццёвы вопыт прынёс карысць.
    «У ГАРАХ МАЁ СЭРЦА...» 1
    У 1914 годзе, калі мне не было і шасці гадоў, да нас на вуліцу Сан-Беніта па дарозе ў дом састарэлых зайшоў стары чалавек. Ішоў, іграў на дудачцы, пасля спыніўся перад нашым домам. Я выбег з двара паслухаць, як ён іграе, але стары чалавек перастаў. Тады я яму кажу:
    — Так хочацца паслухаць, як вы граеце. Зайграйце яшчэ!
    А ён мне:
    — Маладьі чалавек, ці не маглі б вы падаць шклянку вады старому чалавеку, у якога сэрца не тут, а ў гарах?
    — У якіх гарах? — папытаўся я.
    — У шатландскіх,— адказаў стары чалавек.— Ну, дык прынясеш мне вады?
    — А што ваша сэрца робіць у шатландскіх гарах? — не зразумеў я.
    — Журыцца,— растлумачыў стары чалавек.— Калі ласка, падай мне шклянку халоднай вады.
    — А дзе ваша мама? — пытаюся я.
    — Мая маці ў Талсе, штат Аклахома, але яе cappa не там.