• Газеты, часопісы і г.д.
  • У гарах маё сэрца...  Уільям Сараян

    У гарах маё сэрца...

    Уільям Сараян

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 1985
    54.42 МБ
    Я зайшоў проста да яго ў кабінет.
    — Містэр Уілі,— сказаў я,— я звальняюся з сённяшняй раніцы.
    — Што здарылася? — спытаў ён.
    — Звальняюся,— паўтарыў я.
    — Чаму? — спытаў ен.
    — Я зарабляю мала грошай! — адказаў я.
    — Колькі вы хочаце? — пацікавіўся ён.
    I тут я страшэнна здзівіўся. Я думаў, ён выганіць мяне вон. Я парашыў запатрабаваць як мага больш, каб ён мяне выгнаў. Так я і зрабіў.
    — Я хачу трыццаць долараў у тыдзень.
    — Дык вам жа ўсяго васемнаццаць гадоў,— сказаў ён.— Такі аклад быў бы некалькі заўчасны, але, магчыма, мы гэта ўладзім.
    Што за ліха! Калі б я стараўся, хацеў правярнуць справу так, каб мне павысілі аклад, дык ніколі нічога не выйшла б. Трыццаці долараў у тыдзень хапіла б, каб купіць усё, чаго мне не ставала, менш чым за паўгода. Божа мой, ды з трыццаццю доларамі ў тыдзень я як бачыш куплю сабе «Харлі-Дэвідсан».
    — He,— сказаў я рашуча,— я звальняюся.
    — Чаму вы звальняецеся? — спытаў ён.— Мне здавалася, вам падабаецца ваша работа.
    — Падабалася,— адказаў я,— а цяпер болып не падабаецца. Містэр Уілі, вы звольнілі місіс Джылплі?
    Містэр Уілі адкінуўся ў крэсле і паглядзеў на мяне. Здаецца, я яго раззлаваў. Хто я такі, каб задаваць яму такія пытанні?
    — Малады чалавек,— сказаў ён,— вам будзе зроблены поўны разлік сёння ж раніцай. Можаце прыйсці па яго праз гадзіну.
    Мяне гэта таксама раззлавала.
    — Я хачу атрымаць разлік зараз жа,— сказаў я.
    — У такім выпадку пачакайце ў суседнім пакоі,— сказаў ён,— за перагародкай.
    Я выйшаў, зайшоў за перагародку і абапёрся на канторку.
    Па твары місіс Джылплі было відаць, што яна хвалюецца.
    — Я звальняюся,— сказаў я.
    Яна не магла гаварыць.
    — Ён згаджаўся плаціць мне трыццаць долараў у тыдзень,— сказаў я,— але я больш не застаюся тут.
    Яна некалькі разоў нібы пракаўтнула штосьці.
    — Місіс Джылплі,— сказаў я,— яны будуць вымушаны ўзяць вас зноў на работу, бо не будзе каму выконваць вашы абавязкі.
    — Джо,— сказала яна,— ты мяне вельмі пакрыўдзіў.
    — Усё ў парадку,— сказаў я.— Там, адкуль я родам, мужчыны не бяруцца за жаночую работу. Я прыехаў з Чыкага і, думаю, заўсёды магу вярнуцца назад.
    Вярнуцца ў Чыкага? Ну не! Я палюбіў Каліфорнію. Я заўсёды яе любіў. Але сказаў я акурат так.
    — Джо,— сказала місіс Джылплі,— а што, калі ты не знойдзеш другой работы?
    Я пстрыкнуў пальцамі:
    — Такую работу я заўсёды знайду.
    У дзвярах свайго кабінета стаяў містэр Уілі. Ён кіўнуў місіс Джылплі, каб яна зайшла да яго ў кабінет, і зачыніў за ёю дзверы. Выйшла яна толькі без чвэрці дзевяць. Яна зняла капялюшык і плашч, дастала чэкавую кніжку, выпісала чэк і панесла яго на подпіс містэру Уілі.
    Чэк прызначаўся мне. Чэк на трынаццаць долараў.
    — Вось твой чэк, Джо,— ціха сказала місіс Джылплі.— Я спрабавала ўгаварыць яго выпісаць пятнаццаць, але ён сказаў, што ты нахаба.
    — Ён узяў вас назад? — спытаў я.
    — Узяў,— сказала яна.
    — Місіс Джылплі,— сказаў я,— я вельмі рады, што вы зноў працуеце. Дык як ён сказаў, хто я?
    — Нахаба,— паўтарыла місіс Джылплі.
    — I што гэта азначае?
    — Гэта азначае — грубіян, недалікатны, няветлівы,— растлумачыла місіс Джылплі.
    — Там, адкуль я родам, людзі ветлівыя. Знайшоў мне недалікатнага.
    Я зайшоў у кабінет містэра Уілі і спытаў:
    — Містэр Уілі, каго гэта вы называеце няветлівым?
    — Пра што вы гаворыце? — здзівіўся ён.
    — Вы не маеце права называць мяне нахабам,— сказаў я.— Там, адкуль я родам, людзі ветлівыя.
    Народ з Чыкага не такі ўжо далікатны, але большасць з нашых суседзяў былі людзі ветлівыя. Прынамсі, звычайна. Відаць, я проста раззлаваўся.
    — Вы не маеце права гаварыць, што я кепска выхаваны,— сказаў я.
    — Адкуль вы родам? — спытаў містэр Уілі.
    — 3 Чыкага,— адказаў я.— А вы што — не ведалі?
    — He,— сказаў ён.
    — Раней я працаваў на Паўднёвай Рыначнай вуліцы,— сказаў я.
    — Што ж,— сказаў містэр Уілі,— вам давядзецца яшчэ шмат чаму навучыцца. Вам давядзецца ўведаць, што не варта кусаць руку, якая корміць цябе.
    —■ Я не кусаў ніякай рукі-карміцелькі,— сказаў я.
    — Вы звальняецеся, хіба не так? — спытаў ён.
    — Так, сэр,— адказаў я.— Звальняцца я звальняюся, але я нікога не кусаў.
    — Цудоўна, чаго ж вы яшчэ хочаце? — спытаў ён.
    — Хачу проста развітацца,— сказаў я,— хачу, каб вы ведалі, што я добра выхаваны.
    — Цудоўна! — сказаў містэр Уілі.— Бывайце.
    — Да пабачэння! — сказаў я.
    Я выйшаў з кабінета і развітаўся з місіс Джылплі. Услед за мною выйшаў са свайго пакоя і містэр Уілі. Місіс Джылплі вельмі занепакоілася, але я не збіраўся спыняць размову.
    — Місіс Джылплі,— сказаў я,— усё жыццё я марыў купіць «Харлі-Дэвідсан» і паездзіць паглядзець розныя гарады, і, думаю, я мог бы гэта зрабіць, калі б
    застаўся тут працаваць, але там, адкуль я родам, чалавек не чапляецца за работу і не купляе сабе «ХарліДэвідсан», калі другога, якому гэтая работа болып патрэбна, звальняюць.
    — А што такое «Харлі-Дэвідсан»? — спытаў містэр Уілі.
    — Матацыкл,— адказаў я.
    — А-а,— сказаў ён.
    — I не думайце, місіс Джылплі, што мне будзе кепска,— сказаў я.— He будзе.
    — Навошта вам матацыкл? — спытаў містэр Уілі.
    — Каб ездзіць на ім,— адказаў я.
    — Ну а навошта? — зноў спытаў ён.
    — Пабачыць розныя мясціны,— сказаў я.— Пападарожнічаць.
    — Гэта не спосаб для падарожжаў,— сказаў містэр Уілі.
    — Найлепшы ў свеце спосаб,— запярэчыў я.— He думаю, містэр Уілі, што вы калі-небудзь садзіліся на матацыкл.
    — He, ніколі,— сказаў ён.
    — 3 гэтым нічога нельга параўнаць,— сказаў я.— Добры матацыкл без усякіх там дае восемдзесят міль у гадзіну. Місіс Джылплі,— гаварыў я далей,— калі ў мяне калі-небудзь будзе матацыкл з каляскай, я вельмі рады буду павазіць вас у парку Залатая Брама проста так, каб вы адчулі ўсю чароўнасць язды на матацыкле.
    — Вялікае дзякуй, Джо! — сказала місіс Джылплі. — Да пабачэння! — сказаў я.
    — Да пабачэння! — сказала місіс Джылплі.
    — Бывайце! — сказаў містэр Уілі.
    Я выйшаў з канторы і выклікаў ліфт. Ліфцёрам працаваў Джордж Грэк.
    — Ты куды? — спытаў ён.
    — У Портлэнд,— адказаў я.
    — V Портлэнд? — перапытаў ён.— Дзеля якога д’ябла? Што ты там будзеш рабіць?
    — He ведаю,— адказаў я.
    — А што здарылася?
    — Дьі я толькі што кінуў работу.
    — На якое ліха табе трэба было кідаць яе?
    — Яна мне не падабаецца. He люблю мець справы з нябожчыкамі.
    — Ты з’ехаў з глузду,— сказаў ён.
    — Ані,— сказаў я.
    Я выйшаў з ліфта, потым — на вуліцу і пайшоў па Гандлёвай. He ведаю, як гэта здарылася, але я выйшаў акурат да агенцтва «Харлі-Дэвідсан», і мне там паказалі новую мадэль. Я папытаў у прадаўца, ці можна мне крыху праехацца на ёй, праверыць. Ён пагаварыў з кімсьці з абслугі і сказаў, што я магу апрабаваць матацыкл, калі пакіну ў заклад грошы. «На ўсякі выпадак»,— сказаў ён.
    У мяне быў чэк, і я пакінуў яго ім у заклад.
    Машына была цудоўная. Я прамчаўся па Гандлёвай і спыніўся каля будынка, дзе дагэтуль працаваў, падняўся наверх і зайшоў у кабінет містэра Уілі.
    Ён, здавалася, знямеў ад здзіўлення.
    — Містэр Уілі,— сказаў я,— я тут унізе паставіў цудоўны «Харлі-Дэвідсан» і, калі вы пажадаеце праехацца, буду рады прапанаваць вам месца ззаду. Сядзенне вялікае, а варта мне трошкі пасунуцца ўперад, і вам будзе вельмі зручна.
    — Я не збіраюся ездзіць ні на якім матацыкле,— сказаў ён.
    — Я думаў, можа, вам захочацца,— сказаў я.
    Я выйшаў з кабінета, а потым вярнуўся зноў.
    — А вы не хочаце зірнуць на яго? — спытаў я.
    — He,— буркнуў ён.
    — Як сабе хочаце,— сказаў я.
    Я спусціўся ўніз, сеў на матацыкл і паехаў. Мата-
    цыкл быў зроблены на славу. Матор выдатны. Я выехаў на Вялікую Шашу недалёка ад пляжа і тут успомніў пра Мантарэй і падумаў, што я ж магу праехацца на матацыкле да Мантарэя і назад, а пасля вярнуць яго і ўзяцца за пошукі работы. Магчыма, мне вернуць частку грошай, а можа, і не, ды калі нават і не, усё роўна варта з’ездзіць. I я даў газ. От гэта было сапраўднае жыццё! Красавік. Пада мною «Харлі-Дэвідсан», побач са мною Ціхі акіян. I ўвесь свет. I гарады. I людзі. I дрэвы. Я і згледзець не паспеў, як матацыкл ужо грукатаў па Мантарэі.
    Горад быў прыгожы. Са старадаўнімі дамамі і караблямі. Рыбацкімі суднамі. Усюды цудоўна пахла рыбай, і ўсё было заліта сонцам. Рыбакі гучна размаўлялі па-італьянску. Я праехаў праз увесь горад, потым па мокрым пяску пляжа і даволі далёка ўздоўж пляжа. Спудзіў чародку чаек, а пасля спыніўся ў адным месцы і з’еў тры адбіўныя і выпіў два кубкі кавы.
    Потым я рушьіў назад у Фрыска.
    Цудоўнае было гэтае падарожжа, і туды і назад. Матацыкла лепшага за гэты я ў жыцці не ведаў. Я мог рабіць з ім, што хацеў, і я гэтым карыстаўся. Я мог гнаць яго, куды хачу, і гнаў. Я мог прымусіць яго ехаць яшчэ больш павольна, чым чалавек ідзе пеша, а мог імчаць хутчэй за любую самую дарагую машыну на свеце. Гатовы ісці ў заклад, што я апярэдзіў па дарозе, прынамсі, шэсцьдзесят мільянераў. Я мог прымусіць матацыкл зараўці. Мог ехаць зігзагамі. Мог, нахіліўшыся ў адзін бок. Мусіць, я шмат каго напалохаў на шашы. Цэлую мілю я ехаў «без рук». Доўга ехаў, стоячы на сядзенні і трымаючыся рукамі за руль. Некаторыя думаюць, што гэта небяспечна, але калі ведаць, як усё трэба рабіць, дык зусім не.
    Я цудоўна правёў час з «Харлі-Дэвідсанам». Нарэшце я пад’ехаў да агенцтва і завёў матацыкл у магазін. Прадавец спытаў:
    — Куды ты ездзіў?
    — Даехаў да Мантарэя,— сказаў я.
    — Да Мантарэя? — здзіўлена перапытаў прадавец.— Мы не ведалі, што ты гэтак далёка сабраўся. Мы думалі, ты хочаш проста праверыць, які ён на хаду.
    — Разумееце,— сказаў я,— мне заўсёды хацелася туды з’ездзіць. Можна мне атрымаць грошы назад?
    — Ты будзеш купляць матацыкл? — спытаў прадавец.
    — А колькі ён каштуе?
    — Дзвесце семдзесят пяць долараў.
    — He,— сказаў я.— У мяне столькі няма.
    — А колькі ёсць? — спытаў ён.
    — Толькі той самы чэк, і больш ані,— адказаў я.— Тыя трынаццаць долараў.
    — Мы думалі, што ты збіраешся купляць матацыкл,— сказаў ён.
    — Ды я купіў бы, каб не кінуў работу. Можна мне атрымаць грошы назад?
    — Наўрад,— адказаў прадавец.— Я пагавару з кіраўніком агенцтва.
    Ён зайшоў у кантору, пагаварыў там і неўзабаве выйшаў з яшчэ адным чалавекам. Гэты другі меў важны і сярдзіты выгляд.
    — Як гэта ты надумаўся: узяў новенькі матацыкл і зганяў у Мантарэй і назад?! — злосна сказаў ён.