• Газеты, часопісы і г.д.
  • У гарах маё сэрца...  Уільям Сараян

    У гарах маё сэрца...

    Уільям Сараян

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 1985
    54.42 МБ
    А што датычыцца мяне, дык я перавёўся ў школу з тэхнічным ухілам, каб навучыцца друкаваць на машынцы.
    ДЖЫМ ПЭМБЕРТАН
    I ЯГО СЫН ТРЫГЕР
    Тата зайшоў у закусачную Уілі на Персікавай вуліцы, дзе я, седзячы за стойкай, гаварыў з Элай — новенькай афіцыянткай з Тэхаса, еў катлету і запіваў кавай; ён кінуў капялюш на ігральны аўтамат, зняў паліто, злажыў яго, паклаў побач з капелюшом і грымнуў:
    — Трыг, я табе галаву адкручу! Ты сказаў місіс Шэрыдан, што я не служыў у арміі.
    Я ледзь не ўдавіўся катлетай з кавай, і Эла параіла мне падняць левую руку, каб не закашляцца, а бацька загадаў:
    — Трыгер, падымайся зараз жа!
    — Дай мне хоць катлету даесці,— сказаў я.
    — Добра,— пацішэў бацька.— Ты сказаў місіс Шэрыдан, што я за сваё жыццё нікога не забіў, і вось яна мяне бачыць больш не хоча.
    — Ну дай жа мне даесці катлету, тата,— папрасіў я.— Ты ніколі нікога не забіваў і добра гэта ведаеш.
    — А ты адкуль ведаеш? — спытаў бацька.— Ты ўпэўнены?
    — Можа, і не зусім,— сказаў я,— але, ліха на яго, дзеля чаго табе раптам спатрэбілася кагосьці забіваць?
    — He твой клопат,—■ сказаў бацька.— У мяне няма часу тлумачыць табе, дзеля чаго. Дажоўвай сваю катлету і падымайся. Зараз я адкручу табе галаву.
    Ён павярнуўся да Элы.
    — Дзень добры, Эла,— ветліва павітаўся ён.— Мне, калі ласка, біфштэкс. He надта прасмажаны.
    — Добра, містэр Пэмбертан,— кіўнула Эла.— Вы зноў збіраецеся біцца з Трыгерам?
    — Нельга ж, каб ён хадзіў і малоў пра мяне ўсякую лухту,— сказаў бацька.
    — Ніякая гэта, тата, не лухта,— запярэчыў я.— Ну каго ты забіў? Назаві хоць аднаго чалавека.
    — He аднаго д’ябла! — адказаў бацька.— Я мог бы па пальцах пералічыць ажно чатырнаццаць.
    — У цябе няма чатырнаццаці пальцаў,— усміхнуўся я.— У цябе няма нават дзесяці. Тыя два на левай руцэ ты страціў на пільні ў Перы.
    — Я страціў іх на вайне,— сказаў бацька,— за сваю радзіму.
    — Тата,— сказаў я,— ты цудоўна ведаеш, што ніколі не быў у Еўропе. Ты даеш занадта вялікую волю сваёй фантазіі.
    — Я табе зараз пакажу, хто каму дае волю! — прыгразіў бацька.— Місіс Шэрыдан кажа, што я зусім ніякі не герой.
    — Так яно і ёсць, тата,— сказаў я.
    — Так, так... Тады ўставай! — загадаў бацька.— Калі ўжо ты гэтак лічыш, дык я і праўда адкручу табе галаву.
    — Тата, ты ж ведаеш, што я магу падужаць і набіць цябе. He прымушай мяне зноў гэта рабіць,— папрасіў я.
    — Зноў?! — усклікнуў бацька.— Калі гэта ты хоць раз падужаў і набіў мяне?
    — Дык жа, містэр Пэмбертан,— умяшалася Эла,— гэта было ўчора, якраз тут, каля нашай закусачнай.
    — Сасмажце мне паўпорцыі цыбулі,— сказаў бацька.— Як пажываеце, Эла? Як тут мой сын, не нахабнічаў з вамі, не дазваляў чаго непрыстойнага? Я гэтага, ведаеце, цярпець не магу і не буду. Я яму галаву адкручу!
    — Ну што вы, містэр Пэмбертан! — усклікнула Эла.— Трыгер заўсёды такі мілы, што лепш і быць не можа. Ён самы выхаваны і прыемны малады чалавек у Кінгсбургу.
    — Я не дазволю, каб хто-небудзь нахабнічаў з Ta-
    кой нявіннай дзяўчынай, як вы, Эла,— сказаў бацька.— Калі мой сын Трыгер запросіць вас на прагулку за горад, вы толькі скажыце мне, я галаву яму адкручу.
    — О, я з прыемнасцю прагулялася б за горад з Трыгерам,— усміхнулася Эла.
    — He трэба вам гэтага рабіць,— сказаў бацька.— Трыгер як бачыш паваліць вас у высокую траўку.
    — Ну не, гэтага не можа быць,— не паверыла Эла.
    — Яшчэ як можа,— сказаў бацька.— Га, сынок? — He ведаю,— буркнуў я.
    Я паглядзеў на Элу і падумаў, што, магчыма, упершыню ў жыцці бацька сказаў праўду. Магчыма, упершыню ў жыцці яго шалёная фантазія мела пад сабой грунтоўныя падставы.
    Здавалася, бацька забыўся пра сваё жаданне пабіцца са мною за місіс Шэрыдан, і я павесялеў. Мне ані не хацелася вечна атручваць найлепшыя гады яго жыцця кухталямі ў бойках, якія ён сам называў баявым саперніцтвам.
    — Эла,— сказаў бацька,— пры любых акалічнасцях не давайце Трыгеру зачараваць сябе разумнай балбатнёй і добрымі манерамі.
    — Я ў вашым горадзе з пазаўчарашняга дня,— прамовіла Эла,— і не сустрэла яшчэ нікога, хто спадабаўся б мне хоць напалавіну гэтак, як Трыгер.
    Яна перавярнула біфштэкс на другі бок.
    — Як ён вам падабаецца, містэр Пэмбертан?..— спытала Эла.
    — Цудоўны! — усклікнуў бацька.
    Ён сеў за стойку поруч са мною.
    — Трыгер,— папрасіў ён,— ты не мог бы пачакаць на вуліцы, пакуль я павячэраю. Я не магу біцца на галодны жывот.
    — Мпе трэба ў «Калізей», тата,— сказаў я.
    — Можаш пачакаць пяць мінут,— стаяў на сваім бацька.
    — Мы дамовіліся з Гары Уілкам пагуляць у більярд,— растлумачыў я.— А што ты такое надумаў?
    — Я хачу, каб ты зайшоў да місіс Шэрыдан і сказаў ёй, што я забіў на вайне семнаццаць немцаў. Яна цяпер сядзіць на верандзе. У такое цудоўнае надвор’е я не магу жыць, калі мяне не кахае і не захапляецца мною прыгожая жанчына.
    — Глупства, нічога не выйдзе,— сказаў я.— Місіс Шэрыдан не паверыць мне.
    — Паверыць, паверыць,— запэўніў бацька.— Яна паверыць любому глупству, якое ты скажаш. Значыцца, семнаццаць. He забудзься.
    — Але ж не было гэтага на самой справе, тата? — спытаў я.
    — Якое гэта мае значэнне? — адказаў ён.
    Эла паставіла талерку з біфштэксам на стойку, паміж лыжкай і нажом з відэльцам. Бацька адрэзаў вялікі крывава-чырвоны кавалак, паклаў яго ў рот і ўсміхнуўся Эле.
    — Вы прыгожая нявінная дзяўчына, Эла,— сказаў ён.— Вельмі хутка вы захочаце выйсці замуж, так што не хадзіце з Трыгерам за горад.
    — Ды чаму ж, я з прыемнасцю пайшла б, містэр Пэмбертан,— запярэчыла Эла.
    — Ну і хай сабе,— сказаў бацька.— Гуляйце і станавіцеся цяжарнай, калі вам так гэтага хочацца.
    Бацька павярнуўся да мяне:
    — Трыгер, ты зробіш для мяне гэтую дробязь? — спытаў ён.
    Ах, каб на яго ліха! Я нават пачаў ганарыцца бацькам. Ну і балбатун жа ненармальны!
    — Канешне, тата,— сказаў я.— Я раскажу місіс Шэрыдан, што ты прыкончыў цэлы кулямётны ўзвод.
    — Едзь да яе зараз жа,— загадаў бацька.— Уба-
    чыш яе на верандзе ў крэсле-качалцы. Скажы ёй, што я прыйду, як толькі павячэраю.
    — Так і зраблю, тата,— сказаў я.
    — Да пабачэння, Трыгер,— кіўнула мне Эла.
    — Да пабачэння, Эла,— адказаў я.
    Я выйшаў на вуліцу, сеў на свой «Харлі-Дэвідсан» і праехаў шэсць кварталаў да «Мэбляваных пакояў Шэрыдан» на вуліцы Вязаў.
    Акурат так, як гаварыў бацька, місіс Шэрыдан сядзела на верандзе, ды толькі не адна: з ёю быў яшчэ Ральф Эйтан. Місіс Шэрыдан пасмоктвала з бутэлькі праз саломінку клубнічную шыпучку.
    Я абапёр свой матацыкл на край тратуара і падышоў да веранды. Місіс Шэрыдан была са мною абыходлівая і прыветная, але Ральф Эйтан, убачыўшы мяне, здаецца, пазмрачнеў. Хоць мне ніколі не падабалася яго дачка Эфі. А ён думаў, што падабалася. I ён спрабаваў прымусіць мяне ажаніцца з ёк>, ды я папрасіў яго даць доказы, што гэта быў я, а не Гэйб Фішар. Ён заявіў, што на Гэйба Фішара гэта не падобна, а я — што на мяне гэта таксама не падобна. Ён раззлаваўся і сказаў, што падасць у Вярхоўны суд, але, вядома, не падаў.
    — Добры вечар, місіс Шэрыдан! — павітаўся я.
    — Добры вечар, Трыгер! — адказала місіс Шэрыдан.— Падымайся сюды і пасядзі з намі.
    — Добры вечар, містэр Эйтан! — сказаў я.
    Ральф Эйтан спытаў:
    — Што цябе прывяло сюды, сынок, гэтак позна?
    — Падымайся на веранду і сядай,— запрасіла місіс Шэрыдан.— Мы з Ральфам хочам пагаварыць з табою.
    Я ўзышоў на веранду і прысеў на парэнчы тварам да місіс Шэрыдан і містэра Эйтана.
    — Вось і я, місіс Шэрыдан,— сказаў я.— Пра што ж вы хочаце са мною пагаварыць?
    — Пра твайго сына Гамера,— сказала місіс Шэры дан.— Твайго і Эфі, малодшай дачкі Ральфа.
    — Гамер не мой сын,— сказаў я.
    — Вось тут ты памыляешся,— умяшаўся ў гаворку Ральф Эйтан.— Гэта твая галоўная памылка. Гамер — выліты ты, ён твая копія, твая, і твайго бацькі, і дзеда. Сапраўдны Пэмбертан.
    — Містэр Эйтан,— сказаў я,— баюся, што вы занадта даяце волю сваёй фантазіі.
    — He, Трыгер, я не фантазірую,— сказаў містэр Эйтан.— Гамер — твой сын. Ён ужо гаворыць і гаворыць якраз гэтак жа, як ты.
    — Трыгер,— сказала місіс Шэрыдан,— мне здаецца, ты павінен больш цікавіцца сваімі дзецьмі.
    — Што, міс.іс Шэрыдан?! — усклікнуў я.— Як вы можаце такое гаварыць? Якія дзеці? Я нежанаты.
    — Жанаты ці нежанаты,— сказала місіс Шэрыдан,— але ў цябе болып за чацвёра дзяцей у гэтых мясцінах. Табе з тваім матацыклам так проста раз’язджаць усюды, і мне здаецца, што ты і сам не можаш уявіць, колькі часу ён табе экановдць, каб дабрацца да нявінных дзяўчат і хуценька ад іх уцячы.
    — Машына мне патрэбна, каб развозіць сан-францыскія газеты тутэйшым фермерам,— сказаў я.— Вось для чаго ў мяне матацыкл.
    — Я не кажу, што ён перш за ўсё служыць табе не на гэта,— прамовіла місіс Шэрыдан.— Але, Трыгер, на тое, каб развезці пошту, ты кожную раніцу траціш усяго толькі недзе каля гадзіны. Твае дзеткі — самыя прыгожыя малыя ва ўсім наваколлі, і я думаю, што з твайго боку бессардэчна забываць пра іх.
    — Трыгер,— сказаў містэр Эйтан,— чаму б табе не жаніцца з маёй Эфі, уладкавацца на добрую работу, заслужыць агульную павагу?
    — Пра якую гэта павагу вы гаворыце, містэр Эйтаті? — спытаў я.
    — Пра вялікую, сапраўдную павагу,— адказаў містэр Эйтан.— Уладкаваўся б, стаў бы сур’ёзным чалавекам.
    — I праўда, Трыгер,— падхапіла місіс Шэрыдан,— я думаю, што ты без асаблівых намаганняў мог бы стаць вялікім чалавекам.
    Я парашыў, што пара ўжо брацца за падрыхтоўку місіс Шэрыдан, але рабіць гэта пры містэру Эйтане, якога бацька ніколі не любіў, было немагчыма, так што належала як мага хутчэй ад яго пазбавіцца.
    — Містэр Эйтан,— прамовіў я,— пакуль не забыўся, мушу сказаць, што я прыехаў сюды, каб перадаць вам, што з вамі хоча сустрэцца ў «Калізеі» па асабістаму пытанню Чарлі Хаген. Ён прасіў паспяшацца.
    Містэр Эйтан ледзь не на тры футы падскочыў у сваім крэсле.
    — Ты хочаш сказаць, сынку, той самы Хаген, банкір? — перапытаў ён.— Самы багаты чалавек у акрузе Кінгс?
    — Ага, сэр,— сказаў я.— Містэр Хаген гаварыў, што ў яго да вас важны клопат.
    — Аднак хто б мог падумаць? — здзівіўся містэр Эйтан.— Вы мне даруеце, місіс Шэрыдан?
    — Само сабой зразумела,— сказала місіс Шэрыдан.
    Містэр Эйтан скаціўся па прыступках, адным скачком перамахнуў двор і памчаўся па вуліцы Вязаў.
    — Місіс Шэрыдан,—пачаў я,— вы можаце мне не паверыць, але мой бацька знішчыў у час вайны цэлы ўзвод адборных нямецкіх кулямётчыкаў. Ён падкраўся да іх, калі яны спалі. Вось як ён гэта зрабіў.