У гарах маё сэрца...
Уільям Сараян
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 1985
— Добра, Арчы,— сказаў Майк Мэлоні.— Хай будзе драбавік.
— Паслухай, Майк,— пачаў Арчы,— мне здаецца, што драбавік — не зусім адпаведная стрэльба для хлопчыка.
— Цішэй,— перабіў яго Майк,— ён тут. Давай не будзем гаварыць лішняга. Па-мойму, ён ясна сказаў, што яму трэба якраз драбавік.
— Але ж у драбавіка моцная аддача, — папярэдзіў Арчы.
— Моцная аддача,— паўтарыў Майк Мэлоні гэтыя два словы сыну, але той выслухаў іх з пагардай.
— Для яго гэта не мае значэння,— растлумачыў Майк Мэлоні свайму сябру.
— Ну, калі так,— сказаў Арчы,— дык вось выдатны 12-калібравы драбавік. Гэта ці не самае выгаднае, што можна купіць у маёй краме.
— Пра выгаду мог бы і не казаць,— сказаў Майк Мэлоні.— Гэтага чалавека не цікавіць выгада. Ён толькі хоча найлепшы драбавік, які толькі ў цябе ёсць, каб можна было страляць фазанаў.
— Тады бярыце гэты 12-калібравы, — паўтарыў Арчы Кэнан.— Дзевяноста восем долараў пяцьдзесят восем цэнтаў плюс, зразумела, падатак. Лепшага драбавіка не знойдзеце.
— Кожнаму зразумела, што стрэльба добрая,— падтрымаў яго Майк Мэлоні.— I няма чаго размень-
вацца на абы-што.— Ён падаў стрэльбу Мэя Мэлоні, і той узяў яе ў правую руку і апусціў руляй уніз, як і трэба трымаць стрэльбу, зараджаная яна ці не.
— Давай пакажу табе, як ёю карыстаюцца,— прапанаваў Лрчы Кэнан, але гэтага якраз і нельга было казаць. Хлопчык так зіркнуў на яго, што Арчы схамянуўся і паспяшаўся спытацца: — Можа, што яшчэ трэба? Рыбалоўныя прылады, кручкі, баксёрскія пальчаткі, шлюпкі, тэнісныя ракеткі?
— Што яшчэ? — паўтарыў сыну Майк Мэлоні, але той маўчаў, не хаваючы свайго раздражнення, і Майк нарэшце здагадаўся і сказаў Арчы Кэнану: — Патроны, што ж яшчэ? Якая карысць ад стрэльбы без патронаў?
Арчы Кэнан ступіў да паліцы, узяў тры скрынкі з самымі лепшымі патронамі для паляўнічых драбавікоў і падаў іх Майку, а той перадаў Мэя. Арчы спытаўся:
— Можа, паляўнічую куртку з патранташам? Ці чырвоную паляўнічую кепку?
Але Мэя Мэлоні ўжо і след прастыў.
— Яму нічога гэтага не трэба,— растлумачыў за сына Майк Мэлоні.
— Некаторыя паляўнічыя вельмі дбаюць пра гарнітур,— сказаў Арчы Кэнан.
— А ён дык не,— сказаў Майк Мэлоні.— Колькі я табе вінаваты,
— Сто пяць долараў шэсцьдзесят дзевяць цэнтаў разам з падаткам,— напомніў Арчы,— А ці ёсць у яго правы?
— На паляванне? — спытаўся Майк.— У яго нават есці няма права, але забі мяне пярун, калі я хлушу, што часам ён мне вельмі падабаецца. Напэўна, ён нешта такое ведае, калі гэтакі ўпэўнены ў сабе і гэтакі пагардлівы да ўсіх астатніх.
— Шчыра кажучы,— прызнаўся Арчы Кэнап,— я
спачатку думаў, што ты жартуеш. Як гэта робіш час ад часу ў судзе, калі хочаш пасобіць простаму чалавеку перамагчы вялікае кодла. Ніколі не думаў, што ты купіш стрэльбу і дасі яе адзінаццацігадоваму хлапчуку. Ты ўпэўнены, што зрабіў правільна?
— Абсалютна,— адказаў Майк Мэлоні.— Ты сам бачыў, як ён трымаў тую стрэльбу.— I ён пачаў запаўняць чэк.— Дык колькі, ты сказаў, я табе вінаваты?
— Сто пяць шэсцьдзесят дзевяць,— напомніў Арчы Кэнан.— Думаю, ты ведаеш, што нідзе ў наваколлі фазанаў і блізка няма. Іх страляюць у даліне Сакрамента.
— Дзе ты будзеш сёння ўвечары недзе каля дзесятай?
— Хутчэй за ўсё дома,— адказаў Арчы Кэнан.— А што?
— Спаць яшчэ не будзеш?
— Ды не, што ты,— адказаў Арчы,— да дванаццатай я ніколі не кладуся. А што такое?
— Можа, заскочыш да мяне на куфаль піва? — прапанаваў Майк Мэлоні.
— 3 радасцю,— згадзіўся Арчы.— Дык што ж там у цябе такое пільнае?
— Бачыш,— пачаў Майк,— я мяркую гэтак. Цяпер чвэрць шостай. Мінуты за тры ён знойдзе каго-небудзь, хто падвязе яго да Рывердэйла. Адсюль дваццаць пяць міляў. Пры сярэдняй хуткасці гэта сорак — сорак пяць мінут. Але які б шафёр яму ні трапіўся, ён прымусіць яго праехаць гэтую адлегласць за паўгадзіны, а то і хутчэй. Ён і слова не скажа і не папросіць, але чалавек усё зразумее па яго ўсхваляваным твары. Ён зробіць так, што шафёр і са сваёй дарогі зверне, абы толькі падвезці яго туды, дзе можна паляваць. Такім чынам, недзе каля шостай ён пачне. Паляваць ён будзе, пакуль добра не сцямнее, і, канечне, зойдзе далёка. Згубіцца ён не згубіцца, але выйдзе на дарогу, дзе мала
маптын. Там ён зноў прагаласуе, папросіць падвсзці і будзе дома недзе каля дзесятай альбо крыху пазней.
— Адкуль ты ведаеш? — здзівіўся Арчы.— Як ты можаш ведаць, што ён наогул паедзе сёння паляваць? Ён толькі займеў стрэльбу і можа нс ведаць, як ёю карыстацца.
— Ты што, не бачыў, як ён сарваўся з месца? — сказаў Майк.— Так можна бегчы толькі на паляванне. I можаш быць упэўнены, што ён альбо ўжо ведае, як карыстацца стрэльбаю, альбо за якія пару хвілін без ніякай дапамогі змікіціць, што да чаго.
— Ну, калі ты гэтак сур’ёзна, Майк, дык я абавязкова прыйду да цябе на піва,— паабяцаў Арчы.
— Зразумела, сур’ёзна,— сказаў Майк.
— Па-мойму, ты проста хочаш, каб табе было з кім пасмяяцца з яго, калі ён вернецца ні з чым, дый яшчэ збіты на горкі яблык моцнай аддачаю,— выказаў сваю здагадку Арчы.
— Твая праўда,— пацвердзіў Майк,— я сапраўды хачу, каб мне было з кім пасмяяцца. Але я цябе запрашаю не дзеля гэтага. Вядома, у яго, можа, крыху паные цела з-за аддачы, але, думаю, ён вернецца не з пустымі рукамі.
— Ніколі не чуў, каб хто страляў фазанаў каля Рывердэйла,— запярэчыў Арчы.— Праўда, у сезон там можна наскочыць на якое качаня ці зайца.
— Ён гаварыў пра фазанаў,— стаяў на сваім Майк Мэлоні.— Вось табе чэк. На ўсякі выпадак прыходзь лепш да дзесятай.
— Я думаў, ты жартуеш наконт стрэльбы,— прызнаўся Арчы.— Ты ўпэўнены, што зрабіў правільна? У тым сэнсе, што яму толькі адзінаццаць і ў яго няма правоў на паляванне, а сезон на фазанаў ужо месяц як скончыўся.
— Гэта якраз адна з прычын, чаму я хачу, каб ты зайшоў да мяне на піва,— падхапіў Майк.
— He разумею,— сказаў Арчы.
— Ты ж іпспектар паляўнічага нагляду гэтай зо* ны, хіба не праўда?
— Праўда.
— Ну, дык вось,— сказаў Майк,— калі сн парушыць закон, я хачу, каб ты ведаў пра гэта.
— Кінь ты,— запярэчыў Арчы,— не хапала мне яшчэ займацца нейкім падшыванцам, які пастраляў не ў сезон ці без правоў.
— А я заплачу за яго штраф,— казаў далей Майк Мэлоні.
— Сумняваюся, што ён нешта прынясе,— сказаў Арчы.— I ніякага штрафу плаціць не давядзецца.
— Дык чакаю цябе а дзесятай,— напомніў Майк і пайшоў.
У канторы ён прабыў з паўгадзіны і не спяшаючыся пайшоў дадому. Дома было ўсё ціха, мірна, малыя ўжо спалі, а жонка дамывала посуд. Ён узяў ручнік і пачаў выціраць талеркі і ставіць іх у буфет.
— Я купіў яму самы лепшы драбавік, які быў у Арчы Кэнана. Лепшай стрэльбы, каб паляваць на фазанаў, не знойдзеш,— сказаў ён жонцы.
— Спадзяюся, ён цябе не надта раззлаваў? — адгукнулася місіс Мэлоні.
— Толькі спачатку,— сказаў Майк,— але раптам уся мая злосць прапала. Ты разумееш, пра што я кажу?
— He,— прызналася місіс Мэлоні,— не разумею.
— А пра тое,— сказаў Майк,— што добра, калі тьі не бедны.
— А пры чым тут беднасць? — зноў не зразумела місіс Мэлоні.
— Проста добра, што мы не бедныя, і ўсё,— адказаў Майк.
— Вядома, добра,— згадзілася місіс Мэлоні.— А дзе ён?
— Палюе, дзе ж яму быць,— сказаў Майк.— Няў-
жо ты думаеш, што стрэльба была яму патрэбна, каб любавацца ёю?
— He ведаю, што і падумаць,— прызналася місіс Мэлоні.— To ты не ведаеш, што з ім рабіць, так ён Ta66 даўся ў знакі, то раптам купляеш яму дарагую стрэльбу і ўпэўнены, што калі дзіця ідзе на паляванне ўвечары, ды яшчэ не ў сезон, дык гэта нармальна. Як цябе разумець?
— рачыш, усё павярнулася так,— пачаў Майк Мэлоні,— што пакуль я чытаў яму за сталом натацыі, нешта пачало адбывацца. Мне здалося, быццам гэта не я, а мой бацька чытае натацыі мне, такому самаму хлапчуку, як Мэя. О, канечне, я зарабляў сабе на хлеб, але мне яшчэ хацелася і стрэльбу, як Мэя. Ну, дык вось, адчытаць мне тую натацыю бацька адчытаў, a стрэльбы, вядома, не купіў. Тады не купіў, а купіў толькі праз пяць гадоў, калі яна мне не надта ўжо каб была патрэбная. Ага, дык калі я павучаў яго сёння за вячэрай, мне прыгадалася, як мой бацька павучаў Mane, а я слухаў і думаў сабе, што дарма ён мяне так прыніжае, і ўсё спадзяваўся, што, можа, якраз праз тое, што мы бедныя,— калі гэта можа быць прычынай,— ён раптам кіне свае натацыі і без лішніх слоў завядзе мяне ў краму і купіць стрэльбу. Але ён, зразумела, ніякай стрэльбы мне не купіў. I я ўспомніў гэта і рашыў, што, можа, мне варта зрабіць сыну тое, што ў свой час мой бацька не зрабіў мне. Цяпер ты разумееш, што я маю на ўвазе?
— Ты хочаш сказаць, што Мэя падобны да цябе?— спыталася місіс Мэлоні.
— Але,— адказаў Майк.
— Вельмі падобны?
— Усе мае крошачкі пабраў,— сказаў Майк.— О, нядоўга ён будзе такі незвычайны чалавек, і я не хачу, каб праз мяне ён страціў, можа, адзіны ў сваім жыцці такі незвычайны момант.
— Жартуеш, ці што? — спыталася місіс Мэлоні.
— Я сур’ёзна, — запэўніў жонку Майк. — Арчы Кэнан таксама думаў, што я жартую, але чаго гэта я павінен жартаваць? Я купіў яму стрэльбу і патроны, і ён пайшоў на паляванне, хіба не так?
— Хоць бы ўсё было добра,— захвалявалася місіс Мэлоні.
— Нават калі і будзе ў яго якая нявыкрутка, дык мы ніколі пра гэта не дазнаемся,— супакоіў яе Майк.— Я запрасіў Арчы на піва на дзесяць. Думаю, тады ён якраз вернецца.
— Арчы прыйдзе з місіс Кэнан?
— Наўрад,— адказаў Майк.— Пра яе гаворкі не было.
— Тады, я думаю, мне з вамі сядзець неабавязкова,— сказала місіс Мэлоні.
— Чаму б і не пасядзець, калі табе захочацца?
Але місіс Мэлоні ведала, што яна будзе лішняя, і сказала:
— He, я, бадай, лягу раней.
Майк Мэлоні з жонкаю выйшлі на ганак, селі і да дзевяці ці крыху пазней гаварылі пра свайго Мэя, пра малых; пасля місіс Мэлоні зайшла ў хату, праверыла ў ледніку піва, паставіла на стол закуску і пайшла спаць.
Недзе без чвэрці дзесяць прыйшоў Арчы Кэнан і сеў у крэсла-качалку на ганку.
— Увесь час думаю пра тое, што ты зрабіў,— сказаў ён,— і ніяк не магу даўмецца, ці правільна.
— Усё зроблена як мае бьіць,— адказаў Майк Мэлоні.— Хадзем вып’ем піва. Ён неўзабаве вернецца.
Яны пайшлі ў хату і селі за стол. Майк адкаркаваў дзве бутэлькі халоднага піва, наліў дзве высокія шклянкі, і яны выпілі. На стале стаялі талеркі з закускай, на адной былі нагурбаваны халодныя рост-