• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі Гэтсбі  Фрэнсіс Скот Фіцджэралд

    Вялікі Гэтсбі

    Фрэнсіс Скот Фіцджэралд

    Выдавец: Янушкевіч, Кнігаўка
    Памер: 251с.
    Мінск 2023
    42.83 МБ
    Ф. СКОТ ФІЦДЖЭРАЛД
    ФРЭНСІС СКОТ ФІЦДЖЭРАЛД 
    Пераклаў з англійскай
    Сяргей Матырка
    КНІГ^КА
    Francis Scott Key Fitzgerald THE GREAT GATSBY
    ISBN 978-83-967190-2-7
    © Матырка C. A., пераклад на беларускую мову, 2023 © Выданне на беларускай мове, афармленне.
    Andrei Yanushkevich Publishing, 2023
    Усё толькі ёй, каб пацешыць яе — Блісні ёй казырком ды скокні пад неба, Каб пачуць «Гэй ты, у брыльку, што скача ўгару, ты мне і трэба!»
    Томас Парк д’Інвілье
    РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
    Калі я быў маладзейшым і болып уразлівым, бацька даў мне адну параду, якая дагэтуль не выходзіць у мяне з галавы.
    «Калі табе захочацца папракнуць чалавека, — сказаў ён, — заўжды памятай, што не ўсім у свеце было гэтак жа лёгка, як табе».
    Стрыманыя адзін з адным у словах, мы разумеліся на дзіва добра, і калі ён тады замаўчаў, я зразумеў, што на ўвазе мелася нашмат болей. Я ўвогуле звык трымаць свае думкі пры сабе, дзякуючы чаму мне адкрылася мноства цікавых асоб, хоць часам я рабіўся ахвярай закаранелых зануд. Як толькі ў звычайным чалавеку выявіцца такая манера паводзін, незвычайныя натуры тут жа яе заўважаюць і чапляюцца за яе. Уласна, гэта і паслужыла таму, што ў каледжы мяне несправядліва палічылі інтрыганам, бо дзіўныя і нікому не знаёмыя людзі вылівалі
    мне сваё патаемнае гора. He тое каб я прагнуў іхніх прызнанняў, наадварот — часта я ўдаваў, што сплю ці заняты справамі, або напускаў на сябе непрыязны выгляд. Пакуль па нейкай пэўнай прыкмеце не заўважаў, як на даляглядзе вырысоўваецца споведзь інтымнага характару, а інтымныя споведзі маладога чалавека або прынамсі словы, якія ён пад іх падбірае, звычайна ёсць паўтарэннем чужых думак, падпсаваных пасрэднымі развагамі. Трымаць свае думкі пры сабе — справа бяскрайняе надзеі. Бывае, я і сёння пабойваюся, што зразумеў не так ці ўвогуле забыў тое, на што гэтак напышліва намякаў мой бацька і што я не менш напышліва паўтараю: не ўсім нам з калыскі дадзена аднолькавае пачуццё такту.
    Вось я і пахваліўся, які я цярплівы, аднак трэба прызнаць, што цярплівасць мая не бяскрайняя. Чалавечыя паводзіны могуць мець у аснове цвёрдую глебу або мокрую багну, але праз пэўны час грунт гэты робіцца неістотным. Так, вярнуўшыся ўвосень з Усходняга ўзбярэжжа, я хацеў уціснуць навакольны свет ва ўніформу, каб ён цвёрда ўсведамляў свой маральны абавязак; я па горла наеўся бурным разгулам з рэдкай прывілеяй калі-нікалі зазірнуць у чалавечае сэрца. I толькі Гэтсбі — чалавек, які даў назву гэтай кнізе, — стаў адзіным для мяне выключэннем. Гэтсбі, які ўвасобіў у сабе тое, чым я ўсёй душою пагарджаў. Калі чалавечая індывідуаль-
    насць — гэта непарыўны ланцужок удалых учынкаў, то ўчынкі Гэтсбі былі надзвычайныя: ён быццам на павышаным узроўні адчуваў жыццёвае наканаванне, быццам быў падлучаны да аднаго з тых мудрагелістых апаратаў, здольных зафіксаваць землятрус за дзесяць тысяч міль адгэтуль. Прычым ягоная ўразлівасць не мела нічога агульнага з той млявасцю, якая часта завецца «творчай натурай» — ён меў незвычайны дар захоўваць надзею, я ніколі не сустракаў такога рамантычнага складу думак, як у яго, дый наўрад ці калі яшчэ сустрэну. He, у рэшце рэшт Гэтсбі выявіўся нядрэнным чалавекам, але яго заўсёды нешта пераследавала, ягоныя мроі пастаянна навадняліся агіднай смугой, што на пэўны час заглушыла мой інтарэс да людскіх убогіх няўдач і мімалётных радасцей.
    Ужо тры пакаленні мая сям’я жыве ў гэтым горадзе на Сярэднім Захадзе і складаецца скрозь з выбітных і заможных людзей. Караўэі — гэта своеасаблівы клан, паводле сямейнае легенды мы вядзём свой радавод ад герцага Баклю, але сапраўдным заснавальнікам роду быў мой стрыечны дзед, які з’явіўся тут у пяцьдзясят першым годзе, замест сябе адправіў на Грамадзянскую вайну найміта, а сам адкрыў уласную справу па аптовых продажах вырабаў з металу, якой сёння кіруе мой бацька.
    Я ніколі не бачыў стрыечнага дзеда, але кажуць, я да яго падобны, асабліва пры гэтым згадваючы грубаваты алейны партрэт, які вісіць у бацькавым кабінеце. У 1915 годзе я здаў выпускныя экзамены ў Нью-Хэйвене — акурат праз чвэрць стагоддзя пасля бацькі — і неўзабаве ўцягнуўся ў запозненае перасяленне германскіх народаў, больш вядомае як Вялікая вайна. Контрнаступленне саюзных войскаў настолькі мяне ўзрушыла, што па вяртанні дадому мне больш не сядзелася на месцы. Сярэдні Захад, некалі ўтульны цэнтр жыцця, здаваўся цяпер занорыстым краем сусвету, таму я вырашыў падацца на ўсход вывучаць аперацыі з аблігацыямі. Усе мае знаёмцы працавалі з аблігацыямі, таму я палічыў, што гэтыя паперкі здолеюць пракарміць на аднаго чалавека болей. Mae цёткі і дзядзькі доўга раіліся, быццам выбіралі мне падрыхтоўчыя заняткі, і ўрэшце з найсур’ёзнейшымі выразамі на тварах неахвотна працягнулі: «Чаму б і не-е». У першы год бацька пагадзіўся падмагчы фінансава, і ўвесну дваццаць другога года пасля некалькіх пераносаў я паехаў-ткі на ўсход. Як тады меркавалася, назаўжды.
    Самым практычным было знайсці кватэру ў горадзе, але тады стаяла спёка, а я толькі-толькі прыехаў з вёскі з яе шырокімі паплавамі і прыветнымі дрэвамі, і таму калі адзін маладзён з офіса прапанаваў зняць на пару дом за горадам, ягоная
    ідэя падалася мне выдатнай. Ён і дом знайшоў — выветранае лядашчае лецішча за восемдзесят у месяц, — але ў апошнюю хвіліну фірма перавяла яго ў Вашынгтон, таму я пераехаў у прыгарад адзін. Так мне ў распараджэнне дасталіся сабака — праўда, ён збег праз пару дзён, — старэнькі «додж» і фінка, якая прыбірала мне ложак, гатавала сняданак і, схіліўшыся над электрычнай плітой, мармытала пад нос свае фінскія мудрасці.
    Пару дзён я правёў на самоце, пакуль неяк ранкам адзін чалавек, які прыехаў сюды крыху раней, не спыніў мяне на дарозе.
    — Як трапіць у Вэст-Эг? — разгублена спытаў ён.
    Патлумачыўшы дарогу, я пайшоў далей, пачуццё самоты раптам знікла. Я стаў правадніком. Следапытам. Першапраходцам. Той чалавек, сам таго не ведаючы, надаў мне тытул ганаровага суседа.
    Сонца свяціла ярка, пупышкі на дрэвах буйна выбухалі лістотай, не раўнуючы як у фільмах на паскоранай пракрутцы, а ўва мне зноў пасялілася ўпэўненасць, што летам жыццё распачнецца ізноў.
    Перш-наперш трэба было процьму ўсяго прачытаць. Вакол крынічыла столькі здаровае моцы — бяры і чэрпай яе са свежага жыватворнага паветра. Я купіў тузін тамоў па банкаўскай справе, крэдытаванні і інвестыцыях, кнігі сталі на маю паліцу і заільсніліся там чырвоным з залатым, не раў-
    нуючы як новыя манеты з манетнага двара, абяцаючы адкрыць казачныя таямніцы, вядомыя толькі Мідасу, Моргану і Мецэнату. Акрамя таго я збіраўся прачытаць безліч іншых кніг. У каледжы я меў пэўныя літаратурныя схільнасці: адзін год я пісаў серыю значных і трывіяльных калонак для «Ельскіх навін», цяпер я меўся вярнуць колішні занятак у сваё жыццё і зноў зрабіцца найвузейшым з усіх спецыялістаў, то-бок «чалавекам шырокага кругагляду». Выраз гэты тут не проста для прыгажосці — зрэшты, з жыцця можна ўзяць болей, нават калі вызіраеш толькі з аднаго акна.
    Склалася так, што арандаваны мною дом стаяў у адной з найдзіўнейшых мясцін Паўночнае Амерыкі. Ён стаяў на вузкім, шчыльна заселеным паўвостраве, які расцягнуўся ад Нью-Ёрка далей на ўсход і сярод іншых цудаў прыроды спарадзіў два незвычайныя ландшафтныя фармаванні. А менавіта недзе за дваццаць міль ад горада — два вялізныя мысы з ідэнтычнымі падобнымі да пары яек абрысамі. Аддзеленыя адзін ад аднаго невялічкім пралівам, мысы выпіраліся ва ўтаймаваныя салёныя воды Заходняга паўшар’я, у вялікія і волкія ўладанні праліва Лонг-Айленд. Зусім як Калумбава яйка, прыплюснутыя на месцы злучэння, абодва мысы былі не ідэальнае авальнае формы, але іхняе фізічнае падабенства, відаць, служыла чайкам, якія
    лёталі ў высях, крыніцай вечнае блытаніны. Аднак калі пакінуць па-за ўвагай формы і памеры, нам, стварэнням бяскрылым, цікавейшым будзе іншы феномен — іхняя непадобнасць ва ўсіх дэталях.
    Я жыў на Вэст-Эгу, на — так бы мовіць — меней фешэнебельным з мысаў, але каб падкрэсліць дзіўную і даволі застрашальную розніцу паміж імі, гэтая прыкмета будзе вельмі павярхоўнай. Стаўшы на самым канцы яйка, крокаў за пяцьдзясят ад праліва, мой дом туліўся між дзвюма агромністымі віламі, якія здавалі па дванаццаць-пятнаццаць тысяч за сезон. Віла праваруч ад мяне была па ўсіх мерках каласальным маёнткам: дакладная копія сярэднявяковае нармандскае ратушы з мармуровым басейнам і навюткай прыбудовай-вежай, дзе-нідзе аблепленай рэдкай бародкай павояў, вілу атачала болей за сорак акраў саду і газона. Гэта быў палац Гэтсбі. Ці сказаць дакладней — я ж пакуль не знаў містара Гэтсбі, — гэта быў асабняк, у якім жыў спадар з гэтым імем. Мой жа дом быў як бяльмо на воку, але бяльмо маленькае і непрыкметнае. Такім чынам, мне адкрываўся від на праліў і на дзялянку суседняга газона, блізкасць мільянераў цешыла душу — і за ўсё восемдзесят долараў у месяц.
    На тым баку праліва ўздоўж берага ільсніліся белыя палацы фешэнебельнага Іст-Эга, і гісторыя таго лета насамрэч пачалася адным вечарам, Ka­
    лі я паехаў на той бераг на вячэру да Б’юкэнанаў. Дэйзі — мая далёкая стрыечная сястра, Тома я знаў з каледжа. Адразу пасля вайны я прабавіў з імі два дні ў Чыкага.
    Сярод іншых сваіх спартыўных дасягненняў Дэйзін муж быў адным з наймацнейшых футбольных абаронцаў, якія толькі гулялі за Нью-Хэйвен. Гэта як стаць нацыянальным героем, адным з тых, хто ў свае дваццаць адзін год дасягаюць у пэўнай галіне такое дасканаласці, што пазней усё бачыцца як зрух уніз. Ягоная сям’я была неймаверна багатая — нават у часы каледжа ягонае вольнае абыходжанне з грашыма рабілася тэмай для папрокаў — толькі ад таго, як ён нядаўна пераехаў з Чыкага на Усходняе ўзбярэжжа, займала дых: напрыклад, з ЛэйкФорэста ён прывёз цэлы табун поні для гульні ў пола. Неверагодна, што ў чалавека майго веку хапае грошай на такія ўчынкі.
    Што іх прывяло сюды, я не ведаў. Яны без пэўнае на тое прычыны аджылі год у Францыі, а потым пераязджалі з месца на месца, абы толькі там хапала багацеяў, каб згуляць з імі ў пола. Па тэлефоне Дэйзі сказала, што гэта іхні апошні пераезд, але я не паверыў. He трэба зазіраць ёй у душу — Том усё адно будзе вечна калясіць у сваіх панылых пошуках узрушальнае крутаверці ад якое-небудзь беззваротнае футбольнае гульні.