• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі Гэтсбі  Фрэнсіс Скот Фіцджэралд

    Вялікі Гэтсбі

    Фрэнсіс Скот Фіцджэралд

    Выдавец: Янушкевіч, Кнігаўка
    Памер: 251с.
    Мінск 2023
    42.83 МБ
    I вось тым цёплым ветраным вечарам я паехаў на Іст-Эг убачыць двух старых сяброў, якіх у прынцыпе амаль не знаў. Іхні дом, яркі чырвона-белы асабняк у геаргіянскім каланіяльным стылі з відам на праліў, быў нашмат элегантнейшы, чым я думаў. Газон пачынаўся ад пляжа і, пераскокваючы сонечныя гадзіннікі, каменныя парканы і палымяныя ад кветак клумбы, цягнуўся на некалькі соцень метраў да галоўнае брамы, дзе ўрэшце дасягаў дома і, быццам не ў стане стрымаць гэтага свайго памкнення, намагаўся ўскараскацца далей на сцяну вінаграднай лазой. Фасад раздзялялі высокія французскія вокны, якія, разнасцежаныя насустрач цёпламу ветранаму надвячорку, залаціліся пад зіхоткімі прамянямі. Том Б’юкэнан, апрануты ў гарнітур для верхавое язды, спыніўся ля галоўнага ўвахода, шырока расставіўшы ногі.
    Ён змяніўся з Нью-Хэйвенскіх часоў. Перада мной стаяў размажнелы трыццацігадовы мужчына саламянага воласу з напышлівай ухмылкай на груба акрэсленых вуснах. Іскрыстыя ганарлівыя вочы выдзяляліся на твары, ад чаго падавалася, што іхні ўладальнік вось-вось кінецца на цябе. Велічную моц гэтага цела не магла схаваць нават модная, на жаноцкі манер кроеная, наезніцкая вопратка, наваксаваныя да бляску боты так шчыльна абцягвалі ягоныя мускулістыя ногі, што верхняе шнураванне, падавалася,
    вось-вось лопне. Пацепні ён плячыма, і пад танюткай курткай адразу вырысоўвалася магутная мускулатура. Гэта было цела вялізнае сілы, суровае цела.
    Ад ягонага голасу, грубага хрыплага тэнару, уражанне, што ён зараз рынецца ў бойку, толькі ўзрастала. У ім чулася нешта паблажліва-пагардлівае, нават да людзей, якіх ён любіў — а ў Нью-Хэйвене сустракаліся і такія, хто цярпець не мог ягоны нораў.
    «Вы ж не падумайце, — нібы казаў ён, — што маё меркаванне на гэты конт беспаваротнае толькі таму, што ўва мне моцы і мужчынскасці болей, чым у вас». У каледжы мы ўступілі ў адно студэнцкае таварыства, і хоць цесна мы не сябравалі, у мяне заўжды складвалася ўражанне, што ён прызнаваў мяне сваім і што сваёй грубай дзёрзкасцю толькі хоча мне спадабацца.
    Пару хвілін мы пагутарылі на сонечнай тэрасе.
    — Няблага я тут прызямліўся, — сказаў ён, і ягоныя вочы неспакойна забегалі.
    Ён падхапіў мяне пад руку і павярнуў. Ягоная пляскатая далонь шырокім кругам апісала панараму, якая ахапіла італьянскі сад унізе, паўакра надзвычай пахкіх руж і катар з кірпатым носам, які гайдаўся на хвалях праліва.
    — Належаў раней Дамэйну, нафтаваму каралю, — ён нечакана палагаднеў і зноў павярнуў мяне да сябе. — Зойдзем.
    Мінуўшы вітальню з высокай столлю, мы апынуліся ў светлым, пафарбаваным у ружовы колер пакоі. Абапал — французскія вокны, якія дазвання нішчылі адчуванне прасторы. Звонку свежая трава нібы хацела прарасці ў дом, і на яе фоне прачыненыя вокны ззялі беласцю. Праз пакой веяў брыз, з аднаго боку ён уздымаў падобныя да бляклых сцягоў фіранкі пад глазураваную, нібы вясельны торт, столь, з другога — выдзімаў іх вонкі і ўзнімаў лёгкі зыб на чырвоным, як віно, кіліме. Усё гэта нараджала гульню ценяў, як мора ад ветру.
    Адзіным цалкам нерухомым прадметам у пакоі была вялізная канапа, на якой, як на паветраным шары, што стаў на якар, луналі дзве маладыя дамы. Яны былі апранутыя ва ўсё белае, іхнія сукенкі калыхала і гайдала, нібы дамы толькі што вярнуліся з невялічкае паветранае прагулянкі вакол дома. Я тады, напэўна, знерухомеў на хвілю, прыслухоўваючыся да шапацення фіранак і рыпення карціны на сцяне. Потым нешта глуха ўдарыла — Том Б’юкэнан ляпнуў заднімі вокнамі, — злоўлены ў пакоі вецер улёгся, а фіранкі, кілімы і абедзве маладыя дамы ціха аселі на падлогу.
    Маладзейшую я не знаў. Яна выцягнулася на ўсю даўжыню на сваім канцы канапы і быццам застыла на месцы. Толькі яе падбародак прыўздымаўся, быццам на ім стаяла нешта, што ў любое імгнен-
    не магло страціць раўнавагу і ўпасці. Калі яна і заўважыла мяне краем вока, то знаку не падала, я ж ад нечаканасці ўжо хацеў мармытаць прабачэнні, маўляў, патрывожыў яе сваім з’яўленнем.
    Другая дзяўчына, Дэйзі, паспрабавала ўстаць: з добрасумленным выразам на твары яна была пасунулася наперад, а потым зайшлася недарэчным, але чароўным смяшком, я таксама засмяяўся і прайшоў далей у пакой.
    — Я т-такая шчаслівая, што нічога не адчуваю.
    Яна зноў засмяялася, быццам сказала нешта вельмі дасціпнае, потым узяла мяне за руку і глянула на мяне такімі вачыма, быццам у свеце хоча бачыць толькі мяне і нікога іншага. Была ў яе такая Manepa. Ціхім шэптам яна адкрыла мне прозвішча нерухомае дзяўчыны побач — Бэйкер. (Калісьці нехта казаў мне, што Дэйзі гаворыць шэптам толькі для таго, каб людзі да яе хіліліся — заўвага нятрапная, ад якое шэпт Дэйзі не рабіўся меней чароўным.)
    Тым часам вусны міс Бэйкер варухнуліся, яна ледзь заўважна кіўнула мне і зноў хуценька адкінула галаву — відаць, занепакоеная тым, што нябачны прадмет, які стаяў у яе на падбародку, страціць раўнавагу. У мяне на языку зноў закруціліся словы прабачэння. Адзін толькі выгляд такое самаўпэўненасці амаль заўсёды выклікае ўва мне поўнае пашаны захапленне.
    Я перавёў позірк на кузіну. Тая пачала распытваць мяне ціхім чароўным голасам, за высокімі і нізкімі тонамі якога наша вуха сочыць з асаблівай пільнасцю, нібы кожны сказ — гэта паслядоўнасць гукаў, якая больш ніколі не паўторыцца. На сумным і мілым Дэйзіным твары ўвесь час нешта ззяла: то зіхоткія вочы, то прамяністыя чуллівыя вусны. Калі мужчыны ёй захапляліся, ім было цяжка забыць узрушанасць яе голасу: меладычны імпульс, прашаптанае «Паслухай», спакуслівае абяцанне, маўляў — ах! — яна толькі што бачыла такое, і неўзабаве — ах! — гэта паўторыцца ізноў.
    Я распавёў ёй, што па дарозе на ўсход я на дзень заехаў у Чыкага і што тузін людзей перадае ёй шчырыя вітанні.
    — Ім там сумна без мяне? — усклікнула яна ў захапленні.
    — Гаруе ўвесь горад. Левае задняе кола на ўсіх машынах пафарбавалі ў чорны на знак жалобы, не раўнуючы надмагільны вянок. А ўсцяж Паўночнага ўзбярэжжа ноч навылёт не сціхаюць плач і галашэнні.
    — Які цуд! Томе, давай з'ездзім туды. Заўтра ж! — і дадала без сувязі: — Табе трэба пабачыць малютку.
    — 3 ахвотай.
    — Яна спіць. Ёй тры гады. Ты ж яе яшчэ не бачыў?
    — He.
    — Ты павінен яе ўбачыць. Яна...
    Том Б’юкэнан, які неспакойна сноўдаўся па пакоі, спыніўся і паклаў руку мне на плячо.
    — Чым займаешся, Ніку?
    — Біржавы маклер.
    — Дзе?
    Я назваў фірму.
    — Ніколі пра такую не чуў, — самаўпэўнена заўважыў ён.
    Гэта мяне раззлавала.
    — Яшчэ пачуеш, — адрэзаў я. — Ты толькі затрымайся на ўсходзе.
    — Вось дзе-дзе, а на ўсходзе я затрымаюся, не турбуйся, — ён глянуў на Дэйзі, потым зноў на мяне, нібы чакаў нечага большага. — Трэба быць клятым ідыётам, каб хацець жыць у якім іншым месцы.
    — Безумоўна! — знянацку абазвалася міс BaftKep, мяне аж перасмыкнула. Гэта было яе першае прамоўленае слова ад таго, як я зайшоў у пакой. Відаць, для яе гэта таксама аказалася нечаканым. Пазяхнуўшы, яна са жвавым спрытам устала з канапы.
    — У мяне ўсё аднялося, — паскардзілася яна, — я адлежала на гэтай канапе цэлую вечнасць.
    — He глядзі на мяне так, — адказала Дэйзі. — Я ж угаворвала цябе паехаць па абедзе ў Нью-Ёрк.
    — He, дзякуй, — звярнулася міс Бэйкер да чатырох кактэйляў, якія акурат прынеслі. — У мяне строгі спартыўны рэжым.
    Гаспадар дома скептычна на яе глянуў.
    — Анягож! — ён кульнуў свой напой, нібы кроплю на дне шклянкі. — Дзіва, як ты ўсяму даеш рады.
    Я глядзеў на міс Бэйкер і гадаў, чаму такому яна мусіла «даць рады». Мне падабалася глядзець на яе. Зграбную дзяўчыну з невялікімі грудзьмі і вельмі прамой паставай, якую яна, па-кадэцку выпраўляючы плечы, падкрэслівала яшчэ выразней. Яе шэрыя, пабляклыя ад сонца вочы на цьмяным чароўным твары незадаволена пазіралі на мяне ў адказ з ветлівай узаемнай цікаўнасцю. Толькі цяпер я прыгадаў, што раней недзе бачыў яе альбо яе партрэт.
    — Вы жывяце на Вэст-Эгу, — пагардліва заўважыла яна. — Я знаю там кагосьці.
    — Я не знаю ніводнае ду...
    — Вы мусіце знаць Гэтсбі.
    — Гэтсбі? — спытала Дэйзі. — Якога Гэтсбі?
    Толькі я хацеў сказаць, што гэта мой сусед, як нас паклікалі на вячэру; Том Б’юкэнан уладарна сціснуў маю руку сваёй напружанай даланёй і пацягнуў мяне з пакоя, быццам перасоўваў шахматную фігуру з аднае клеткі на другую.
    Нядбайна і павольна, ледзь кранаючы рукамі сцёгны, дзве маладыя дамы прайшлі паперад нас
    у ружовую веранду, павернутую насустрач захаду сонца. На стале пад аслаблым ветрам мігцелі чатыры свечкі.
    — А свечкі навошта? — насупілася Дэйзі і затушыла іх пальцамі. — Праз два тыдні будзе найдаўжэйшы дзень года, — яна звяла на нас прамяністыя вочы. — А вы таксама пільнуеце найдаўжэйшы дзень года, а потым пра яго забываеце? Я дык заўжды пільную яго, пільную, а потым забываюся пра яго.
    — Трэба нешта зладзіць, — пазяхнула міс BaftKep і стомлена — думкамі няйнакш ужо ў ложку — прысела за стол.
    — Добра, — сказала Дэйзі. — Зладзіць што? — яна бездапаможна павярнулася да мяне. — Што звычайна ладзяць?
    He паспеў я адказаць, як яна ўтаропіла жалобны позірк на свой мезенец.
    — Гляньце! — паскардзілася яна. — Я паранілася.
    Мы паглядзелі — яе пальчык пасінеў і пачарнеў на згібе.
    — Гэта ўсё ты, Томе, — пачала яна абвінаваўчым тонам. — Вядома, ненаўмысна, але ж. Вось што атрымліваеш, калі выходзіш замуж за такога здаравеннага бамбізу, за такога агромністага няскладнага цельпука, які...
    — Ненавіджу слова «цяльпук», — узвіўся Том, — нават калі жартам.
    — Цяльпук, — не адступала Дэйзі.
    Часам яна і міс Бэйкер гаварылі наўзахапкі — нязмушана, з дабрадушнай бязладнасцю, не ўласцівай пустому лапатанню, — ад чаго іхняя гутарка падавалася стрымана-халоднай, амаль як іхнія белыя сукенкі альбо адчужаныя пазбаўленыя ўсялякага жадання позіркі. Прычым дамы былі з намі, яны ветліва мірыліся з маёй і Томавай прысутнасцю толькі дзеля таго, каб развесяліць нас ці развесяліцца самім. Яны ведалі, што вячэра неўзабаве завершыцца, а разам з ёй, быццам незнарок, праміне і вечар. Усё тут было зусім іначай, чым на захадзе: там вечар ідзе крок за крокам да самага канца, пакуль цябе — у неадступным адчуванні блізкага беззваротнага расчаравання — не агортвае нервовым вусцішам.
    — Побач з табою, Дэйзі, я пачуваюся нецывілізаваным варварам, — прызнаўся я за другой шклянкай даволі неблагога віна, якое чамусьці аддавала коркам. — Які будзе ўраджай? Ці што там пытаюць?