• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі Гэтсбі  Фрэнсіс Скот Фіцджэралд

    Вялікі Гэтсбі

    Фрэнсіс Скот Фіцджэралд

    Выдавец: Янушкевіч, Кнігаўка
    Памер: 251с.
    Мінск 2023
    42.83 МБ
    — Усё добра, дружа, — гукнуў Гэтсбі. Мы прытармазілі. 3 кашалька ён дастаў белую картку і памахаў ёю перад носам паліцэйскага.
    — Парадак, — кіўнуў той, крануўшы пальцамі казырок. — Наступным разам буду ведаць, што гэта вы, містар Гэтсбі. Прабачце!
    — Што вы яму паказалі? — спытаў я. — Здымак з Оксфарда?
    P A 3 Д 3 Е Л ЧАЦВЁРТЫ
    — Неяк я зрабіў шэфу паліцыі адну паслугу, і цяпер ён штогод дасылае мне віншавальную паштоўку на Каляды.
    Мы выехалі на вялікі мост у плынь імклівых машын; на іхніх капотах нястомна мігцелі сонечныя промні, што праліваліся між апор моста, а насупраць, на тым беразе, белай стромай, амаль як кавалачкі рафінаду, уздымаўся горад — чыёсьці жаданне, выкананае за грошы, якія не пахнуць. Від на горад з моста Куінсбара заўжды ўражваў як упершыню, горад нібы безуважна абяцаў табе ўсе таямніцы і дзівосы свету.
    Міма праехаў завалены кветкамі катафалк з мерцвяком усярэдзіне, за катафалкам — два аўтамабілі з завешанымі вокнамі і колькі не такіх панурых машын для сяброў і знаёмых. Гэтыя сябры акінулі нас скрушлівым позіркам, іхнія кароткія верхнія губы выдавалі ў іх выхадцаў з паўднёва-ўсходняе Еўропы, і я ўсцешыўся, што яскравы аўтамабіль Гэтсбі хоць на крыху асветліць іхняе змрочнае свята. На востраве Блэкуэла нас абагнаў лімузін, за стырном якога сядзеў светласкуры шафёр, а ў салоне — тры апранутыя па апошняй модзе негры, два кавалеры і дзяўчына. Яны, бліснуўшы бялкамі вырачаных вачэй, змерылі нас напышлівымі позіркамі, я не стрымаўся і зарагатаў.
    «Цяпер, калі мы мінулі мост, магчыма ўсё, — падумаў я. — Усё што заўгодна...»
    Узяць хоць Гэтсбі: аб’явіўся тут — і каб хто здзівіўся.
    Гулкі поўдзень. На ланч мы сустрэліся ў добра праветраным падвальчыку на Сорак другой вуліцы. Змаргнуўшы з вачэй зыркае святло вуліц, я ўрэшце разгледзеў Гэтсбі ў змроку вестыбюля — ён стаяў там і з некім размаўляў.
    — Містар Караўэй, гэта мой сябар містар Вулфшайм.
    Невысокага росту габрэй з пляскатым носам павёў вялізнай галавой і наставіў на мяне два бліскучыя жмуткі валосся, што буялі ў ягоных ноздрах. Толькі потым у прыцемках я разабраў ягоныя вочкі.
    — ...я толькі раз на яго глянуў, — сказаў містар Вулфшайм, бойка паціскаючы мне руку, — і што, вы думаеце, я зрабіў?
    — Што? — ветліва запытаў я.
    Але ягонае пытанне, відаць, прызначалася не мне, бо ён адпусціў маю руку і развярнуў свайго самавітага насовіча да Гэтсбі.
    — Я сунуў грошы Кэтспафу і сказаў: «Згода, Кэтспафе, але не давай яму ні пэні, пакуль ён не заб’е сваю ляпу». I той забіў-ткі сваю ляпу. Адразу ж.
    Гэтсбі ўзяў нас абодвух пад рукі і павёў да століка, а містар Вулфшайм, праглынуўшы сваю наступную прамову, занурыўся ў стан самнамбулічнае разгубленасці.
    — Віскі з содавай? — спытаў метрдатэль.
    — Мілы рэстаранчык, — сказаў містар Вулфшайм, разглядаючы прэсвітарыянскіх німф на столі. — Але той, цераз дарогу, мне падабаецца болей!
    — Так, віскі з содавай, — кіўнуў Гэтсбі і павярнуўся да містара Вулфшайма. — Там дужа горача.
    — Горача і цесна, так, — сказаў містар Вулфшайм, — але колькі ўспамінаў.
    — Гэта вы пра які рэстаран? — спытаў я.
    — Стары «Метраполь».
    — Стары «Метраполь», — панура працягнуў містар Вулфшайм. — Поўны знаёмых твараў, памерлых і зніклых. Поўны сяброў, якія сышлі ад нас назаўжды. Павек не забуду тае ночы, калі там застрэлілі Розі Разэнталя. Мы ўшасцёх сядзелі за сталом, Розі ўвесь вечар еў і піў як не ў сябе. Пад ранак да яго падышоў афіцыянт, такі смешны на выгляд, і кажа, маўляў, нехта хоча пагаварыць з ім вонкі. «Добра», — кажа Розі і ўжо мае падняцца, а я TaKi — назад яго ў крэсла і кажу: «Розі, калі гэным байструкам нечага ад цябе трэба, то хай самі сюды ідуць, а ты не выходзь!» Была ўжо чацвёртая раніцы, калі б паднялі шторы, мы б пабачылі, як днее.
    — I ён выйшаў? — прастадушна спытаў я.
    — Вядома, выйшаў, — нос містара Вулфшайма гнеўна бліснуў у мой бок. — У дзвярах ён абярнуўся і сказаў: «Глядзіце, каб афіцыянт не знёс мае кавы!» Потым ён выйшаў на ходнік, а яны тройчы стрэлілі яму ў набіты жывот і з’ехалі прэч.
    — Чатырох з іх потым пасадзілі на электрычнае крэсла, — прыгадаў я.
    — 3 Бэкерам — пяцёх, — ягоныя ноздры зацікаўлена павярнуліся да мяне. — Я чуў, вы ў пошугаг дзелавыг сувязей, — прагугніў ён.
    Гэта пераключэнне ад аднаго да другога было для мяне нечаканым. За мяне адказаў Гэтсбі.
    — О не, — выгукнуў ён, — то зусім іншы!
    — Іншы? — містар Вулфшайм падаўся расчараваным.
    — Гэта проста мой сябар. Я ж вам казаў, што аб гэтым мы пагаворым іншым разам.
    — Прашу мне прабачыць, — сказаў містар Вулфшайм, — я пераблытаў вас з іншым чалавекам.
    Нам падалі сакавітае рагу, і містар Вулфшайм, забыўшы пра душашчыпальную аўру старога «Метраполя», з бязлітаснай зладжанасцю накінуўся на ежу. Тым часам ягоныя вочы няспешна аглядалі залу; скончыўшы агляд, ён развярнуўся і глянуў на тых, хто сядзеў за спінай. He было б там мяне, тады, мабыць, ён бы не стрымаўся і зазірнуў яшчэ і пад наш стол.
    — Паслухайце, дружа, — Гэтсбі нахіліўся да мяне, — баюся, раніцай я вас крыху раззлаваў у машыне.
    I зноў гэтая ягоная ўсмешка, але цяпер я быў у поўным узбраенні.
    — Я не люблю таямніц, — адказаў я, — і розуму не дабяру, чаму вы не скажаце шчыра і адкрыта, чаго хочаце. Навошта ўцягваць сюды яшчэ і міс BaftKep?
    — О, ніякіх цёмных спраў тут няма, — заверыў ён мяне. — Вы самі ведаеце, што міс Бэйкер — вялікая спартсменка і што яна ніколі не пойдзе супраць правіл.
    Раптам ён зірнуў на свой гадзіннік, ускочыў з крэсла і вылецеў з залы, кінуўшы мяне за сталом сам-насам з містарам Вулфшаймам.
    — Яму трэба пазваніць, — містар Вулфшайм праводзіў яго позіркам. — Неблагі хлопец, праўда? 3 выгляду прыемны, сапраўдны джэнтльмен.
    — Так.
    — Ён скончыў Огсфард.
    — Ого!
    — Вучыўся ў Огсфардзкім галеджы ў Англіі. Вы ведаеце пра Огсфардскі галедж?
    — Нешта чуў пра яго.
    — Адзін са знагаміцейшых галеджаў у свеце.
    — А вы даўно знаеце Гэтсбі? — спытаў я.
    — Пару гадоў, — адказаў ён не без задавальнення. — Я меў прыемнасць пазнаёміцца з ім акурат пасля вайны. I ведаеце: я гадзінку з ім пагаварыў і зразумеў, што перада мной цудоўна выхаваны чалавек. Я тады яшчэ сказаў сабе: «Такога чалавека хочацца запрасіць дадому і пазнаёміць з ім маці і сястру», — ён памаўчаў. — Бачу, вас зацікавілі мае запінкі.
    Гэта была няпраўда, але цяпер я на іх паглядзеў. Зробленыя са слановай косці, яны дзіўным чынам падаліся мне знаёмымі.
    — Карэнныя зубы. Чалавечыя. Першакласныя экзэмпляры, — патлумачыў ён.
    — Гм! — я прыгледзеўся. — Вельмі цікава.
    — Та-ак, — ён заправіў манжэты ў рукавы паліто. — Та-ак, па жаноцкіх справах Гэтсбі — сама далікатнасць. Ён ніколі не дазволіць сабе нават глянуць на жонку свайго сябра.
    Калі той, хто выклікаў у яго такі безумоўны давер, вярнуўся да нашага століка, містар Вулфшайм адным духам выпіў каву і ўстаў з крэсла.
    — Цудоўны ланч, — сказаў ён. — Пакідаю вас, хлопцы, адных і збягаю, пакуль я не надакучыў вам сваёй прысутнасцю.
    — He спяшайцеся, Маеру, — сказаў Гэтсбі не тое каб з вялікім запалам.
    — Вельмі ласкава з вашага боку, але я належу да іншага пакалення, — абвясціў містар Вулф-
    шайм, урачыста, нібы ў бласлаўленні, узняўшы руку. — У вас тут свае размовы, пра спорт, пра дзяўчат і пра... — ён махнуў рукой, нібы паказваючы, што меў на ўвазе. — А мне пяцьдзясят гадоў. Куды мне вам яшчэ назаляць?
    Ён паціснуў нам рукі і развярнуўся, яго скрушлівы нос увесь час падрыгваў. Я пытаўся ў сябе: ці не абразіў я яго чым-небудзь?
    — Часам ён робіцца дужа сентыментальным, — патлумачыў Гэтсбі. — Сёння ў яго адзін з такіх дзён. У Нью-Ёрку ў яго шмат знаёмых, асабліва на Брадвеі.
    — Хто ён такі? Актор?
    — He.
    — Зубны лекар?
    — Маер Вулфшайм? He, ён гулец, ■— Гэтсбі павагаўся, а потым спакойна дадаў: — Гэта ён у дзевятнаццатым годзе правярнуў аферу на чэмпіянаце па бейсболе.
    — Аферу на чэмпіянаце? — паўтарыў я.
    У мяне перахапіла дых. Канешне, я ведаў пра махінацыю на гульнях чэмпіянату дзевятнаццатага ro­fla, але калі я і задумваўся пра яе, то толькі як пра рэч даўномінулую, як пра завяршэнне збегу непазбежных абставін. Мне б і на думку не ўспала, што нейкі чалавек можа сыграць на даверы пяцідзесяці мільёнаў людзей, дый яшчэ з зацятасцю грабежніка, які падрывае сейф.
    — I собіла ж яму... — адгукнуўся я праз хвілю.
    — Ён проста ўбачыў магчымасць.
    — А чаму ён цяпер не за кратамі?
    — Гэтага хітрага ліса так не зловіш, дружа.
    Я настаяў на тым, што аплачу рахунак. Калі афіцыянт прынёс рэшту, я краем вока заўважыў Тома Б’юкэнана ў тым канцы перапоўненае залы.
    — Падыдзем ненадоўга, — сказаў я. — Трэба павітацца з адным знаёмым.
    Убачыўшы нас, Том падхапіўся і зрабіў пару крокаў нам насустрач.
    — Дзе цябе носіць? — нецярпліва спытаў ён. — Дэйзі лютуе, што ты не заязджаеш.
    — Містар Б’юкэнан, гэта містар Гэтсбі.
    Яны коратка паціснулі адзін аднаму рукі, і па твары Гэтсбі прабег напружаны, нязвычна збянтэжаны выраз.
    — Як увогуле маешся? — дапытваўся Том. — Якая нялёгкая прынесла цябе сюды?
    — Мы з містарам Гэтсбі елі тут ланч.
    Я павярнуўся да містара Гэтсбі, але таго ўжо не было.
    Аднойчы ў кастрычніку тысяча дзевяцьсот сямнаццатага года (так распачала аповед Джордан Бэйкер, седзячы раўнюткім-роўненька на крэсле з прамой спінкай за гарбатай у садзе гатэля «Пла-
    за») я ішла невядома куды, дзе па ходніку, дзе па газоне. Ісці па газоне мне падабалася болей, бо на нагах у мяне былі англійскія чаравікі на гумовых шыпах, якія ўразаліся ў мяккую глебу. На мне яшчэ была новая клятчастая спадніца, і штораз, калі вецер хоць крыху яе задзіраў, то чырвона-бела-сінія сцягі на ўваходах дамоў напіналіся на ўсю даўжыню і незадаволена лапаталі мне ўслед.
    Найвялікшы газон і найвялікшы сцяг былі перад домам Дэйзі Фэй. Ёй тады акурат споўнілася васямнаццаць, на два гады старэйшая за мяне, яна лічылася найжаданейшай дзяўчынай ва ўсім Луісвіле. Яна апраналася ў белае, ездзіла на двухмесным белым аўтамабілі, дома ў яе цэлымі днямі званіў тэлефон, а маладыя афіцэры з Кэмп-Тэйлара вымольвалі ў яе прывілеі на выключнае права суправаджаць яе вечарам — «прынамсі на гадзінку!».
    Тым ранкам я падышла да яе дома і ўбачыла белы аўтамабіль, прыпаркаваны на ўзбочыне, у ім сядзела Дэйзі разам з лейтэнантам, якога я ніколі раней не бачыла. Яны былі так захопленыя адно адным, што Дэйзі заўважыла мяне толькі тады, калі паміж намі заставалася крокаў пяць.