Вялікі Гэтсбі
Фрэнсіс Скот Фіцджэралд
Выдавец: Янушкевіч, Кнігаўка
Памер: 251с.
Мінск 2023
«Пануе тут наш лад адметны:
Багач — багаты, бедны... з дзецьмі.
I паколькі,
I пастолькі...»
Падышоўшы да іх развітацца, я зноў заўважыў на твары Гэтсбі колішнюю разгубленасць, нібы яму ў душу закраўся цень сумнення ў існасці гэтага BroHara здабытага шчасця. Амаль пяць гадоў! Нават
сёння надараліся хвіліны, калі сапраўдная Дэйзі саступала ягоным аб ёй марам — і справа тут заключалася не ў ёй, а ў ягоным неверагодна жывым уяўленні, якое перасягала і саму Дэйзі, і ўсё навокал. 3 жарсцю творцы ён аддаваўся сваім мроям, несціхана аздабляючы іх кожным яркім пёркам, якое траплялася на шляху. Ніякая палкасць, ніякая навізна не здольныя перасягнуць тое, што можа захоўваць мужчына глыбока ў сэрцы.
Мне кінулася ў вочы, як Гэтсбі крыху паправіў паставу. Ён узяў Дэйзіну далонь у сваю, і калі Дэйзі ціхенька зашаптала яму на вуха, ён, падхоплены пачуццямі, павярнуўся да яе. Мяркую, у яе голасе яго асабліва вабіла зменлівая хвалюючая цеплыня, якую не здолее перабольшыць ніводная мроя, — ён гучаў неўміручай песняй.
Яны цалкам на мяне забыліся, але Дэйзі міжволі глянула ў мой бок і працягнула мне руку; аднак для Гэтсбі я зусім не існаваў. Я паглядзеў на іх яшчэ раз, яны паглядзелі на мяне. Іхні позірк, ахоплены паўнатой самога жыцця, лунаў недзе ўдалечыні. Потым я выйшаў з пакоя і спусціўся мармуровымі сходамі насустрач дажджу, пакінуўшы іх сам-насам.
РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ
Адным ранкам той парою на парозе ў Гэтсбі з’явіўся малады прагны да славы рэпарцёр з Нью-Ёрка і спытаў, ці не хоча той штосьці сказаць.
— Сказаць? Аб чым? — ветліва перапытаў Гэтсбі.
— Ну... можа, дасце якое-небудзь тлумачэнне.
Непаразуменне трывала хвілін пяць, пакуль урэшце не высветлілася, што гэты маладзён пачуў імя Гэтсбі ў рэдакцыі ў сувязі з нечым, чаго ён або не да канца зразумеў, або не хацеў адкрываць. I таму сёння, у свой выхадны, ён з ухвальнай ініцыятывай кінуўся правесці «расследаванне».
Ён страляў не цэлячыся, аднак рэпарцёрскі інстынкт не падвёў. Цягам лета сотні гасцей цешыліся гасціннасцю Гэтсбі і таму ўважалі сябе ўведзенымі ў ягоныя колішнія справы, чуткі пра яго шырыліся так хутка, што ўрэшце ім зацікавілася прэса. Яго-
нае імя звязвалі з легендамі цалкам у духу нашага часу, як, скажам, аб падземным нафтаправодзе з ЗША ў Канаду, а згодна з іншай упартай чуткай ён жыў зусім не ў доме, а на вялізным, падобным да дома параходзе, які потайкам курсіруе сюды-туды ўздоўж узбярэжжа Лонг-Айленда. Але чаму ва ўсіх гэтых показках шукаў маральнае спатолі пэўны Джэймс Гэтц з Паўночнае Дакоты, сказаць цяжка.
Джэймс Гэтц — так яго звалі насамрэч, ці прынамсі па дакументах, — змяніў імя ў сямнаццаць гадоў у тую знамянальную хвіліну, калі пачала намячацца ягоная кар’ера, а менавіта калі ён убачыў, як яхта Дэна Коўдзі стала на якар над найпадступнейшай водмеллю Верхняга возера. Джэймс Гэтц быў апранутым у дзіркаваты зялёны швэдар ды паркалёвыя нагавіцы мужчынам, які ў той дзень сноўдаўся па пляжы, але чалавекам, які пазычыў у некага лодку, давеславаў на ёй да «Туаламі», быў ужо Джэй Гэтсбі; гэта Гэтсбі папярэдзіў Коўдзі, што за нейкія паўгадзіны можа ўзняцца вецер, які разнясе ягоную яхту ў трэскі.
Мяркую, гэтае імя ён падабраў ужо даволі даўно. Ягоныя бацькі былі няздатнымі фермерамі, якія ледзь сточвалі канцы з канцамі, і ў глыбіні душы ён не лічыў сябе іхнім сынам. Напраўду, Джэй Гэтсбі з Вэст-Эга, што на Донг-Айлендзе, увасабляў сабою выключна ідэальную мрою самога сябе. Ен быў
сынам Божым — ні больш ні менш, калі гэтыя словы хоць нешта азначаюць, — і па волі Бацькі свайго мусіў служыць на славу ўсюдыіснае, вульгарнае і любаярлівае прыгажосці. Таму ён і прыдумаў Джэя Гэтсбі, як дыктавала фантазія сямнаццацігадовага юнака, і заставаўся верным гэтаму вобразу да канца.
Болей за год ён перабіваўся на паўднёвым узбярэжжы Верхняга возера: капаў малюскаў, лавіў ласося, наймаўся на любую работу, якая прыносіла ежу і начлег. Гэткі натуральны лад жыцця — не вельмі каб напружна, і гультаём дужа не пасядзіш — загартаваў ягонае загарэлае цела. Ён рана спазнаў жанчын, яны яго спесцілі, і ён пачаў імі пагарджаць: маладымі — за невуцтва, астатнімі — за істэрычнасць наконт тых рэчаў, якія праз бязмежны эгацэнтрызм бачыліся яму як нешта банальнае.
Але ў ягонай душы бушавала няспынная бойка. Перад сном яго апаноўвалі надзвычай вычварныя і неверагодныя відзяжы. На ўмывальніку цікаў гадзіннік, мокрае месячнае святло вылівалася на раскіданую па падлозе вопратку, а ў ягонай галаве тым часам праносіўся цэлы сусвет фантастычнабязглуздых вобразаў. Штоночы ён увіваў іх ва ўзор сваіх фантазій, аж пакуль сон не хаваў усе гэтыя яркія сцэны ў абдымках забыцця. Пэўны час такія мроі давалі выхад ягонаму ўяўленню, пацвярджалі
ўсю нерэальнасць рэальнага і запэўнівалі, што свет надзейна і цвёрда трымаецца на крылцах казачнае феі.
За колькі месяцаў да таго падсвядомая пагоня за славай прывяла яго ў невялічкі лютэранскі каледж Святога Олафа на поўдні Мінесоты. Адбыўшы там два тыдні, уражаны бязлітаснай абыякавасцю да грымотнага поклічу ягонага лёсу, дый да лёсу ўвогуле, ён з пагардай адмовіўся ад працы вартаўніка, якая магла б пакрыць выдаткі на вучобу, і зноў вярнуўся да Верхняга возера. Ён яшчэ не вырашыў, чым заняцца ў жыцці, як настаў той дзень, калі яхта Дэна Коўдзі кінула якар на прыбярэжнай водмелі.
Коўдзі тады было пяцьдзясят, ён разжыўся на срэбных рудніках Невады і Юкона і на ліхаманках вакол каштоўных металаў, пачынаючы з семдзесят пятага года. Аперацыі з мантанскай меддзю, на якіх ён зарабіў не адзін мільён, хоць не адбіліся на здароўі, але край як разладзілі ягоную псіхіку, і бясконцае мноства жанчын, зведаўшы пра тое, квапіліся разлучыць яго з грашыма. He самыя прыемныя наступствы таго — напрыклад, як журналістка Эла Кэй, вызнаўшы гэтую ягоную слабіну і ўдаючы з сябе мадам дэ Мантэнон, выправіла яго аднаго на яхце ў мора, — абсмоктваліся ўсімі бульварнымі газецінамі 1902 года. Пяць гадоў ён баразніў воды ўздоўж аж занадта прыветных узбярэж-
жаў, пакуль аднойчы ў заліве Дітл-Гёрл не сустрэў Джэймса Гэтца, што для апошняга стала лёсавызначальным.
Маладому Гэтцу, які, абапёршыся на вясло, глядзеў знізу ўверх на высокі борт яхты, яна здавалася найпрыгажэйшым цудам свету. Пэўна, ён усміхаўся, калі звярнуўся да Коўдзі, — мяркую, тады ён ужо ведаў, што людзям падабаецца ягоная ўсмешка. У кожным разе, Коўдзі задаў яму некалькі пытанняў (адказам на адно з іх стала толькі-толькі прыдуманае імя) і прыкмеціў, што хлопец гэты з кемлівых і празмерна прагне славы. Праз колькі дзён ён узяў яго з сабою ў Дулут, дзе купіў яму сінюю куртку, шэсць пар белых паркалёвых нагавіц і брылёк яхтсмена. I калі «Туаламі» ўзяла курс на Карыбскія астравы і далей на паўночна-афрыканскае ўзбярэжжа, Гэтсбі быў на яе борце.
Яго абавязкі былі нявызначаныя — застаўшыся з Коўдзі, ён напераменку служыў то сцюардам, то старпамам, то шкіперам, то сакратаром, а часам нават турэмшчыкам, бо цвярозы Дэн Коўдзі добра ведаў, на якія выбрыкі здольны Дэн Коўдзі п’яны, і таму, каб папярэдзіць падобныя выпадкі, ён усё больш і больш пакладаўся на Гэтсбі. Гэтая дамоўленасць трымалася пяць гадоў, на працягу якіх яны тройчы абышлі Амерыканскі кантынент. Яна б век яшчэ трымалася, каб не той вечар у Бостане, калі
на борт паднялася Эла Кэй; праз тыдзень Дэн Коўдзі самым негасцінным чынам памёр.
Я памятаю ягоны партрэт у спальні Гэтсбі: сівы румяны мужчына з пустым выразам на закамянелым твары — адзін з тых гуляк-піянераў, якія ў пэўны перыяд амерыканскае гісторыі вярнулі на Усходняе ўзбярэжжа ўтрапёную разбэшчанасць бардэляў і салунаў Дзікага Захаду. Дзякуючы яму Гэтсбі не стаў вялікім аматарам выпіць. Здаралася, падчас буйное вечарыны жанчыны пырскалі шампанскім яму на валасы, але сам ён трымаўся звычкі не злоўжываць алкаголем.
Ад Коўдзі ён атрымаў спадчыну — суму ў дваццаць пяць тысяч долараў. Але не ўбачыў ні цэнта. Ён так і не даўмеўся, якія юрыдычныя выверты былі выкарыстаны супраць яго, але ўсё, што засталося з тых мільёнаў, цалкам перайшло да Элы Кэй. Навуку ён засвоіў напоўніцу; цьмяныя абрысы Джэя Гэтсбі набылі выразнасці і сталі чалавекам.
Ён распавёў мне сваю гісторыю нашмат пазней, але я запісваю яе тут, каб развеяць любыя бязглуздыя чуткі аб ягоным паходжанні, якія каля праўды і не ляжалі. Да таго ж ён распавёў мне яе тады, калі чуткі аб ім перамяшаліся ў маёй галаве настолькі, што я мог паверыць усяму і нічому. Таму пакуль Гэтсбі, так бы мовіць, пераводзіць дух, я выкарыстоўваю
тут гэтую невялічкую замінку, каб развеяць кола памылковых уяўленняў пра ягоную асобу.
У нашым з ім сяброўстве таксама выйшла замінка. Я тыднямі не бачыўся з ім і не перазвоньваўся — збольшага я быў у Нью-Ёрку, гуляў з Джордан і спрабаваў убіцца ў давер да яе згрыбелае цётухны. Але неяк у нядзелю я ўрэшце выправіўся да Гэтсбі. I дзвюх хвілін не мінула, як да мяне падвялі Тома Б’юкэнана, гатовага прамовіць тост. Я стаяў ашаломлены, хоць найдзіўнейшым было тое, што я не сустракаў тут яго раней.
Яны невялічкай кампаніяй прыехалі на конях — Том, чалавек па прозвішчы Слоўн і мілавідная дама ў карычневай амазонцы, яна ўжо бывала тут раней.
— Я так рады вас бачыць, — сказаў Гэтсбі, стоячы на парозе. — Так рады, што вы зайшлі.
Нібы ім было не ўсё адно!
— Сядайце ж. Цыгарэту? Можа, сігару? — ён хадзіў сюды-туды па пакоі і званіў у званочак. — Хвілінку. Зараз вам прынясуць выпіць.
Яго надзвычай узрушыла тое, што Том тут, у яго дома. Каб пазбавіцца няёмкасці, ён увесь час нешта ўсім прапаноўваў, бо, мабыць, падсвядома здагадваўся, што дзеля гэтага ўсе і прыйшлі. Містар Слоўн нічога не хацеў. Ліманаду? He, дзякую. Бакальчык шампанскага? He. Нічога не трэба, дзякуй... Прабачце...
— Як пакаталіся верхам?
— Дарогі тут вельмі добрыя.
— Аднак машыны, мусіць...
— Так.
Паддаўшыся неадольнаму парыву, Гэтсбі звярнуўся да Тома, які зрабіў выгляд, нібы не знае гаспадара.
— Містар Б’юкэнан, здаецца, мы недзе раней сустракаліся.
— О, так, — адказаў Том груба, але ў межах прыстойнасці; было відаць, што ён не памятае. — Сустракаліся. Так-так, памятаю.
— Тыдні два таму.
— Сапраўды. Вы былі тады разам з Нікам.
— Я знаёмы з вашай жонкай, ■— працягнуў Гэтсбі, ужо даволі бесцырымонна.