Вялікі Гэтсбі
Фрэнсіс Скот Фіцджэралд
Выдавец: Янушкевіч, Кнігаўка
Памер: 251с.
Мінск 2023
Ён паціснуў плячыма і рашуча заявіў.
— Я нічога не кемлю ў механіцы.
— Але як гэта здарылася? Вы заехалі ў сцяну?
— He пытайце мяне, — адказаў містар Савіныя Вочы, нібы ён ні пры чым. — Кіроўца з мяне такі сабе. Нават аніякі. Здарылася і здарылася. Кропка.
— Дык калі з вас аніякі кіроўца, навошта тады было садзіцца за стырно ўначы?
— А я і не садзіўся! — абурыўся ён. — Навошта мне за яго садзіцца?
Усе навокал анямелі ад жаху.
— Вам жыць надакучыла?
— Шчасце, што абышлося адным толькі колам!
Кіроўца аніякі, і за стырно не садзіцца!
— Вы не разумееце, — закрычаў абвінавачаны. — Я не быў за стырном. У машыне яшчэ чалавек.
Ашаломлены гэтай заявай, люд зайшоўся працяглым «А-а-а!», тут дзверы лімузіна паволі пачалі
расчыняцца. Натоўп — цяпер гэта быў натоўп — міжволі адступіў, і калі дзверы расчыніліся да канца, запанавала грабавая цішыня. Потым няспешна, рух за рухам, з разбітага аўтамабіля выбралася бляклая расхістаная постаць і пачала намацваць глебу няпэўнымі непаслухмянымі нагамі ў лакіраваных чаравіках вялізнага памеру.
Здань, аслепленая зыркім святлом фар і збітая з панталыку бясконцым плачам клаксанаў, імгненне пахісталася, а потым разгледзела чалавека ў плашчы і непарушна спытала:
— Ш-што з-здарылася? Бензін с-скончыўся?
— Вы гляньце на яго!
Колькі пальцаў паказала на ампутаванае кола — мужчына-здань глянуў на яго атупелымі вачыма, а потым звёў позірк угору, нібы западозрыў, што кола звалілася з неба.
— Адарвала, — патлумачыў хтосыді.
Мужчына кіўнуў.
— Я і не з-заўважыў, ш-што мы с-спыніліся.
Маўчанне. Потым ён глыбока ўздыхнуў, выпрастаў плечы і непахісным голасам спытаў:
— Ці с-скажа мне хто, дзе тут бенз-запраўка?
Прынамсі дзесяць мужчын — некаторыя з іх трымаліся на нагах не нашмат лепей за яго — патлумачылі яму, што ў фізічным плане кола і машыну больш нічога не звязвае.
— Рас-с-ступіцца, — памаўчаўшы, загадаў ён. — 3-зара дам з-задні ход.
— Але ж кола адвалілася!
— Спроба не хвароба, — сказаў ён.
Клаксаны вылі, як каты ў сакавіку. Калі яны сягнулі апагея, я развярнуўся і напрасткі па газоне пайшоў дадому. Там я азірнуўся. Над асабняком Гэтсбі вісела аплатка месяца, ягонае ззянне перакрывала смех і галасы ў пакуль яшчэ не згаслым садзе і вяртала ночы яе былую маляўнічасць. Раптам падалося, быццам з вокнаў і шырокіх дзвярэй усё пачало заліваць пустатой. Гэтая пустата цалкам агарнула постаць гаспадара, які самотна стаяў, узняўшы руку ў развітальным жэсце.
Калі я перачытваю напісанае, то бачу, што можа скласціся ўражанне, быццам падзеі тых трох вечароў, размежаваных між сабой некалькімі тыднямі, паглынулі мяне цалкам і поўнасцю. Наадварот, падзеі таго шчодрага на прыгоды лета былі нечым выключна прахадным і займалі мяне — прынамсі ў той час — куды меней, чым мае асабістыя справы.
Збольшага я працаваў. Ранішняе сонца адкідвала мой цень на захад, а я ўжо бег па белых цяснінах Нью-Ёрка да свае канторы. Я ўжо ведаў па імені іншых службоўцаў і маладых біржавікоў, я хадзіў з імі на абед у паўцёмныя бітком забітыя рэстараны, дзе
замаўляў сабе свіныя каўбаскі, бульбяное пюрэ і каву. У мяне нават намецілася невялічкая авантура з адной дзяўчынай з Джэрсі, якая працавала ў бухгалтэрыі, але яе брат пачаў кідаць на мяне злыя позіркі, таму калі ў ліпені яна пайшла ў адпачынак, я спакойна даў усёй прыгодзе загаснуць.
Вячэраў я зазвычай у Ельскім клубе — чамусьці гэта аказвалася найзмрачнейшай падзеяй дня, — а затым падымаўся ў бібліятэку, дзе цэлую гадзіну добрасумленна вывучаў інвестыцыі і грашовы рынак. Як правіла, у клуб наведвалася колькі шумлівых гуляк, але ў бібліятэку яны ніколі не заходзілі, таму працавалася там добра. Потым, калі выдаваўся пагодны вечар, я няспешна брыў па Мэдысан-авеню міма старога гатэля «Мары-Хіл», заварочваў на Трыццаць трэцюю вуліцу і выходзіў да Пенсільванскага вакзала.
Нью-Ёрк пачынаў мне падабацца, жвавасць ягоных вечароў прыемна хвалявала, а вечна мітуслівыя людзі і машыны цешылі цікаўнае вока. Я любіў прайсціся па Пятай авеню, выглядзець у натоўпе жанчыну з рамантычнай знешнасцю і ўявіць сабе, як за пару хвілінак я ўвайду ў яе жыццё і ніхто нічога не вызнае, ніхто мяне не асудзіць. Іншы раз я ў думках праводзіў яе дадому, да рага якогась непрыкметнага завулка, яна абарочвалася, усміхалася мне ў адказ і знікала ў цёплай цемры дзвярной
проймы. Часам у чароўных прыцемках вялікага горада мяне агортвала няўцешная самота, якая адчувалася і ў іншых: у бедных маладых клерках, якія туляліся ля вітрын у чаканні, калі прыспее час самотнае вячэры ў рэстаране, у маладых клерках, якія гэтай шарай гадзінай марнавалі найярчэйшыя імгненні вечара і жыцця.
А восьмай гадзіне па цёмных Саракавых вуліцах да «тэатральнага» раёна сунулася буркатлівая плынь у пяць радоў з машын таксі, і мне зноў рабілася цяжка на душы. Таксі чакалі, постаці ўнутры іх схіляліся адна да аднае, даносіліся пявучыя галасы і смех у адказ на жарт, якога не было чуваць, запаленыя цыгарэты вымалёўвалі ў паветры няясныя фігуры. I я ўяўляў сабе, што таксама спяшаюся туды, дзе ўсе вяселяцца, і далучыўшыся да глыбокае ўзрушанасці тых людзей, я зычыў ім усяго добрага.
На пэўны час Джордан Бэйкер знікла з далягляду, але потым у самы разгар лета аб’явілася зноў. Спачатку мне падабалася выходзіць з ёй у свет, бо яна была чэмпіёнкай па гольфе і ўсе ведалі яе імя. Потым дадалося нешта большае. He, гэта было не каханне — хутчэй лёгкая цікаўнасць. За напышлівым знуджаным выразам твару, які яна паказвала ўсяму свету, штосьці хавалася — за манернасцю амаль заўсёды штосьці ды хаваецца, нават калі ад пачатку
таго не ўсведамляць, — і нарэшце я даведаўся, што гэта такое. Аднойчы мы з ёй наведалі адну прыватную вечарыну ва Ўорыку, Джордан тады заарандавала машыну і кінула яе з адкінутым верхам пад дажджом, а потым, склаўшы якуюсь хлусню, адмахнулася ад усяго — тут мне і прыгадалася чутка, якая вылецела ў мяне з галавы ў той вечар у Дэйзі. На яе першым турніры па гольфе здарыўся адзін інцыдэнт, які ледзь не трапіў у газеты: узнікла падазрэнне, што ў паўфінале яна перасунула мячык на выгоднейшую пазіцыю. Справа ледзь не абярнулася скандалам, але потым усё сціхла. Хлопчык, які падносіў клюшкі, забраў свае абвінавачанні, і адзіны апошні сведка прызнаў, што мог і памыліцца. У маёй памяці гэты выпадак застаўся неаддзельны ад прозвішча спартсменкі.
Джордан Бэйкер інстынктыўна пазбягала разумных кемлівых мужчын, і я толькі цяпер сцяміў чаму: яна пачувала сябе больш упэўнена ў таварыстве, у якім не магло нарадзіцца думкі, што ўстаноўленыя нормы маралі можна парушыць. Яна была непапраўнай падманшчыцай. Яна не любіла апынацца ў невыгодным становішчы, і таму, як мне здаецца, з самага маленства пачала ўжываць розныя хітрыкі, каб і надалей глядзець на свет з халоднай фанабэрыстай усмешкай і адначасна патураць жаданням свайго моцнага жвавага цела.
Мяне гэта не абыходзіла. Ну хто будзе крытыкаваць жаночую няшчырасць? Часам гэта мяне засмучала, а потым я пра ўсё забываў. На той прыватнай вечарыне мы мелі дзіўную гутарку пра машыны. Пачалося з таго, што па дарозе сюды яна так блізка праехала побач з купкай рабочых, што крылом сарвала ў аднаго з іх гузік з курткі.
— Кіроўца з вас паганы, — заявіў я. — Вы альбо едзьце больш абачліва, альбо не едзьце зусім.
— Я абачлівая.
— Hi на каліўца.
— Ну, тады абачлівыя іншыя, — кінула яна бестурботна.
— Пры чым тут гэта?
— Ну, яны ж не перабягаюць мне дарогу, — патлумачыла яна. — Каб здарылася аварыя, патрэбныя двое.
— А калі вы сустрэнеце такога ж неабачлівага як і вы?
— Спадзяюся, не сустрэну, — ідказала яна. — Ненавіджу неабачлівых. Вось чаму іне падабаецеся вы.
Яе шэрыя прымружаныя воч ы глядзелі на дарогу, яна наўмысна зрушыла неш ’а ў нашых стасунках, і на імгненне мне падалося, ] пто я кахаю яе. Але па натуры я не надта здагадлівы і кіруюся правіламі, якія гасяць мае ўнутраныя жад інні, таму я зразумеў, што найперш трэба да кані (а разблытаць гэты
клубок дома. Штотыдзень я дасылаў ёй лісты з подпісам «Кахаю, Нік», а ў думках аб гэтай дзяўчыне мне бачыўся толькі лёгкі налёт поту, які выступаў над яе верхняй губой, калі яна грала ў тэніс. Тым не менш паміж намі існавала няўлоўная дамоўленасць, якую мне, каб зноў адчуць свабоду, трэба было тактоўна скасаваць.
Кожны чалавек прыпісвае сабе прынамсі адну з высокіх якасцей, вось і мне здавалася, што я — адзін з нешматлікіх вядомых мне сумленных людзей.
РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ
Штонядзелю ранкам, пакуль у прыбярэжных вёсках званілі да імшы, высокі свет вяртаўся да асабняка Гэтсбі і вясёлымі бліскаўкамі рассыпаўся па ягоным газоне.
— Ен бутлегер, — казалі маладыя дамы, блукаючы сярод ягоных кактэйляў і водараў ягоных кветак. — Ён забіў чалавека, які даведаўся, што ён пляменнік Гіндэнбурга і стрыечны брат самога д’ябла. Сарві мне ружу, сонейка, і ліні яшчэ кропельку вунь таго ў крыштальны келіх.
Аднаго разу я запісаў між радкамі раскладу руху цягнікоў прозвішчы ўсіх, хто тым летам наведваўся ў госці да Гэтсбі. Цяпер гэты расклад састарэў, на згібах ён распадаецца на кавалкі, а пад загалоўкам пазначана «Дзейнічае з 5 ліпеня 1922 года». Шэрыя імёны дагэтуль можна разабраць, і яны складуць нашмат лепшае ўражанне, чым мае апісанні таго
таварыства, якое карысталася гасціннасцю Гэтсбі і тактоўна дзякавала яму ў адказ тым, што нічагусенькі пра яго не ведае.
3 Іст-Эга прыязджалі Чэстары-Бэкеры, Лічы, і чалавек па прозвішчы Бансэн, знаёмы мне яшчэ з Еля, і доктар Уэбстар Сывет, той самы, што патануў летась у штаце Мэн. Потым былі яшчэ Хорнбімы, Вілі Вальтэр з жонкай і цэлы вывадак Блэкбакаў, якія заўжды купіліся недзе ў кутку і па-казлінаму задзіралі галовы ўгору, варта было камусьці да іх наблізіцца. Прыходзілі таксама Ісмэі, сужэнцы Крысці (а дакладней — Х’юберт Аўэрбах з жонкай містара Крысці) і Эдгар Бівер, пра якога кажуць, што ён пасівеў за адзін зімовы вечар без аніякае на тое прычыны.
Клэранс Індайв, наколькі мне прыгадваецца, таксама быў з Іст-Эга. Ён прыехаў толькі раз, у белых брыджах, і пабіўся тады ў садзе з адным прайдзісветам па прозвішчы Эцці. 3 іншага канца вострава прыязджалі з жонкамі Чыдл, О. Р. П. Шрэдэр, Стоўнвол Джэксан Абрамс (каторы родам з Джорджыі), Фішгард і Рыплі Снэл. Снэл быў там неяк paHeft, ён тады так напіўся, што паваліўся на жвіровую дарогу і не заўважыў, як аўтамабіль місіс Уліс Свэт пераехаў яму правую руку, а праз тры дні пасля Taro яго яшчэ запраторылі ў папраўчы дом. Таксама я бачыў там містара і місіс Дэнсі, С. Б. Ўайтбэйта,