Вялікі Гэтсбі
Фрэнсіс Скот Фіцджэралд
Выдавец: Янушкевіч, Кнігаўка
Памер: 251с.
Мінск 2023
— Дэйзі, сядзь, — Том марна сіліўся надаць свайму голасу бацькоўскі тон. — Што тут адбываецца? Я хачу ўсё ведаць.
— Я вам ужо казаў вам, што тут адбываецца, — мовіў Гэтсбі. — Пяць гадоў як адбываецца — а вы і не заўважалі.
Том рэзка павярнуўся да Дэйзі.
— Ты што, пяць гадоў сустракаешся з гэтым тыпам?
— А вось і не, — адказаў Гэтсбі. — He, сустракацца мы не маглі. Але ўвесь гэты час мы кахалі адно аднаго, дружа, а вы і не ведалі. Часам мне рабілася смешна... — але ў ягоных вачах не было і намёку на смех. — ...ад таго, што вы нічога не ведалі.
— I гэта ўсё? — Том па-святарску перабіраў тоўстымі пальцамі і адкінуўся на спінку крэсла. — Вы звар’яцелі! — выбухнуў ён. — Адкуль мне ведаць, што там адбывалася пяць гадоў таму, калі я знаць не знаў Дэйзі. I дзяры мяне ліхая, я не ўцямлю, як у вас атрымалася да яе падысці, хіба што вы дастаўлялі прадукты з бакалеі ёй пад заднія дзверы. Але ўсё астатняе — клятая богам хлусня. Дэйзі кахала мяне, калі мы ажаніліся, і кахае мяне цяпер.
— He, — хітнуў галавой Гэтсбі.
— Так, кахае. Адзінае што: часам як уб’е сабе ў галаву якуюсь дуроту, дык і не цяміць тады, што робіць, — ён заківаў з выглядам знаўцы. — Болып
за тое, я таксама яе кахаю. Іншым разам, бывае, пайду ў загульчык і нараблю глупстваў, але я заўжды вяртаюся да яе і кахаю толькі яе адну.
— Ну ты і брыдота, — сказала Дэйзі. Яна павярнулася да мяне, і яе гнеўны, на паўтону ніжэйшы голас ахапіў увесь пакой. — Ведаеш, чаму мы з’ехалі з Чыкага? Дзіва, што ніхто яшчэ не данёс табе гэтую гісторыю пра ягоныя загульчыкі.
Гэтсбі перайшоў пакой і стаў ля яе.
— Дэйзі, усё скончана, — сур’ёзна прамовіў ён. — Які цяпер сэнс? Проста скажы яму праўду — скажы, што ніколі яго не кахала, — і ўсё забудзецца назаўжды.
Яна глянула на яго невідушчымі вачыма.
— Сапраўды... як... як я магла яго кахаць?..
— Ты ніколі яго не кахала.
Дэйзі завагалася. Яна з умольным выразам у вачах глянула на Джордан, потым на мяне, нібы толькі цяпер зразумела, што робіць, — і нібы ніколі, ад самага пачатку і да цяперашняга, не хацела нічога рабіць. Але цяпер усё зроблена. Ужо запозна.
— Я ніколі яго не кахала, — з адчувальнай неахвотай прамовіла яна.
— Нават у Капіялані? — раптам спытаў Том.
— He.
3 бальнае залы пад намі на гарачых хвалях паветра даносіліся прыглушаныя задушлівыя акорды.
— Нават у той дзень, калі я нёс цябе на руках з Панч-Боўла, каб ты не намачыла чаравікаў? — у ягоным голасе гучала хрыплая пяшчота. — Дэйзі?
— Прашу, не трэба, — прамовіла яна холадна, але ўжо без злосці. I паглядзела на Гэтсбі. — Вось, Джэю, — сказала яна і захацела запаліць цыгарэту, але яе рука трымцела. Раптам яна кінула цыгарэту і запаленую сярнічку на дыван. — Ты патрабуеш зашмат! — закрычала яна на Гэтсбі. — Я кахаю цябе цяпер. Хіба гэтага мала? Я не магу змяніць таго, што было, — яна бездапаможна расплакалася. — Калісьці я кахала яго, але я кахала і цябе таксама.
Гэтсбі шырока расплюшчыў вочы, потым заплюшчыў іх.
— I мяне таксама? — паўтарыў ён.
— Нават гэта хлусня! — раз’ярыўся Том. — Ды яна не ведала, ці жывы вы ўвогуле. Ну і... нас з Дэйзі звязвае такое, пра што вы ніколі не даведаецеся, такое, што ніколі не забудзецца.
Словы, падавалася, наносілі Гэтсбі фізічны боль.
— Я хачу пагаварыць з Дэйзі сам-насам, — папрасіў ён. — Яна вельмі ўсхваляваная і...
— Нават сам-насам я не скажу, што ніколі не кахала Тома, — жаласна прызналася яна. — Гэта было б няпраўдай.
— Вядома, гэта няпраўда, — пагадзіўся Том.
Яна павярнулася да мужа.
— Нібы для цябе гэта нешта значыць, — сказала яна.
— Ясная рэч, значыць. Надалей я буду болей пра цябе клапаціцца.
— Вы не разумееце, — сказаў Гэтсбі з панічнымі ноткамі ў голасе. — Вам болей не давядзецца пра яе клапаціцца.
— Няўжо? — Том вырачыў вочы і засмяяўся. Ён зноў авалодаў сабой. — Чаму гэта?
— Дэйзі пойдзе ад вас.
— Глупства.
— Так, пайду, — з бачным намаганнем пацвердзіла яна.
— Нікуды яна не пойдзе! — Томавы словы раптам навіслі над Гэтсбі. — Дакладна не да звычайнага круцяля, які думае надзець ёй на палец скрадзены пярсцёнак.
— Я гэтага не вынесу! — закрычала Дэйзі. — Прашу вас, паехалі адгэтуль.
— Увогуле, хто вы такі? — не сунімаўся Том. — Вы з хеўры Маера Вулфшайма, гэта мне вызнаць атрымалася. Я правёў невялічкае расследаванне па вашых аферах, а заўтра выведаю яшчэ болей.
— Выведвайце колькі хочаце, дружа, — спакойна адказаў Гэтсбі.
— Ведаю я гэтыя вашыя «аптэкі», — Том павярнуўся да нас і выпаліў: — Яны з гэтым Вулфшаймам
паскупілі вулічныя аптэкі тут і ў Чыкага і цяпер прадаюць там спірт з-пад прылаўка. I гэта толькі адзін фокус. Я толькі глянуў і зразумеў — бутлегер. I як бачыце, быў недалёка ад праўды.
— I што з таго? — ветліва сказаў Гэтсбі. — А ваш сябар Ўолтэр Чэйс, здаецца, не дужа пераймаўся, калі далучыўся да нашае справы.
— I таму вы кінулі яго на волю лёсу? Глядзелі, як ён цэлы месяц сядзеў у турме ў Нью-Джэрсі. Божа! Чулі б вы, што Ўолтэр пра вас кажа!
— Дружа, да нас ён прыйшоў без цэнта ў KimaHi. I радаваўся любой нагодзе ўзлезці хоць на якія грошы.
— He называйце мяне «дружам»! — закрычаў Том. Гэтсбі прамаўчаў. — За незаконныя таталізатары Уолтэр таксама мог бы запхнуць вас за краты, але Вулфшайм запалохаў яго настолькі, што ён ляпу баіцца разявіць.
На твар Гэтсбі вярнуўся нязвыклы, але ў чымсьці цьмяна знаёмы выраз.
— Але афера з аптэкамі аказалася дробяззю, — марудна працягнуў Том, — цяпер жа вы ўпрэгліся ў такое, пра што Ўолтэр пабаяўся распавесці.
Я глянуў на Дэйзі, якая з жахам у вачах таропілася некуды паміж Гэтсбі і мужам, а Джордан узняла падбародак, быццам на ягоным кончыку стаяла нешта, гатовае ў любое імгненне страціць раўнавагу
і ўпасці. Я развярнуўся да Гэтсбі і ажно спужаўся: у яго быў такі выгляд — і я кажу гэта з усёй пагардай да закідаў, так і гэтак абгавораных у ягоным садзе, — быццам ён сапраўды «забіў чалавека». 3 хвілю выраз ягонага твару можна было патлумачыць толькі такой неверагоднай прычынай.
Хвіля мінула, і Гэтсбі ўсхвалявана загаварыў, звяртаючыся да Дэйзі, адмаўляючы ўсё і баронячы сваё імя ад абвінавачанняў, нават непрамоўленых. Але з кожным ягоным словам яна ўсё больш і больш замыкалася ў сабе. I тады ён здаўся. Надвячорак імчаў далей, і толькі задушаная мара працягвала свой бой, сілячыся дацягнуцца да недасягальнага, адчайна і безнадзейна прабіцца да голасу, які губляўся ў іншым канцы пакоя.
I голас той зноў папрасіў:
— Калі ласка, Томе! Паехалі! Я больш не вынесу.
Спалоханыя вочы Дэйзі выдавалі, што ўсе яе намеры, уся колішняя адвага сцерлася.
— Вы, Дэйзі, едзьце дадому папераду, — сказаў Том. — У машыне містара Гэтсбі.
Яна ўстрывожана зірнула на Тома, на ягоным твары застыў выраз велікадушнае пагарды.
— Едзьце. Ён больш цябе не патурбуе. Думаю, ён зразумеў, што гэтая ягоная саманадзейная інтрыжка скончылася.
Яны сышлі моўчкі, надломленыя, нязначныя, адрынутыя, як прывіды, ад усяго, нават ад нашага спачування.
Праз хвілю Том узняўся і пачаў загортваць у ручнік неадкаркаваную пляшку віскі.
— Глынуць не хочаце? Джордан?.. Ніку?
Я не адказаў.
— Ніку? — яшчэ раз спытаў ён.
— Што?
— Глынуць не хочаш?
— He... Я толькі што ўспомніў. Сёння мой дзень народзінаў.
Мне споўнілася трыццаць. Перада мной распасцёрся ашаламляльны ў сваёй злавеснасці шлях наступнага дзесяцігоддзя.
Было а сёмай, калі мы селі ў машыну і рушылі да Лонг-Айленда. Том, заліваючыся шчаслівым смехам, без упыну нешта расказваў, але да нас з Джордан ягоныя словы даносіліся нібы здалёк, як галасы незнаёмцаў на ходніку або як грукат надземнае чыгункі. Людское спачуванне мае свае межы, і мы з палёгкай пакідалі ззаду трагічныя сваркі і звадкі блякнуць у гарадскіх агнях. Трыццаць. А што наперадзе? Дзесяць гадоў самоты, парадзелы спіс нежанатых сяброў, рэдкія нагоды для весялосці, рэдкія валасы на галаве. Але побач была Джордан, якой у адрозненне ад Дэйзі ставала клёку на тое, каб
ВЯЛІКІ ГЭТСБІ
не валачы за сабой з года ў год багаж даўно забытых мар. Калі мы выехалі на цёмны мост, яе патухлы твар ляніва прыпаў да майго пляча, і жахлівае ўсведамленне таго, што мне трыццаць, паволі згасла пад супакойлівы поціск яе рукі.
Так мы ехалі насустрач смерці праз халадлівае сутонне.
Падчас следства галоўным сведкам быў малады грэк Мікаэліс, уладальнік кавярні каля попельных гор. Праспаўшы ўвесь спякотны дзень да пачатку шостай, ён пашыбаваў да гаража. Джордж Ўілсан сядзеў у канторцы хворы, сапраўды хворы — яго калаціла па ўсім целе, твар пабляк і зліўся з шэрымі валасамі. Мікаэліс параіў яму ісці ў ложак, але Ўілсан адмовіўся, сказаўшы, што тады ён можа прапусціць якую-небудзь падпрацоўку. Пакуль сусед спрабаваў пераканаць яго, над галавой нешта моцна грымнула.
— Гэта мая жонка, я зачыніў яе наверсе, — спакойна патлумачыў Ўілсан. — Хай пасядзіць там да паслязаўтра, а потым мы адсюль з’язджаем.
Мікаэліс здзівіўся: чатыры гады яны былі суседзямі, але ён і падумаць не мог, што Ўілсан здольны сказаць нешта падобнае. Ўілсан заўжды здаваўся яму мужчынам вечна змардаваным: калі не працуе, то сядзіць у крэсле перад дзвярыма і ўзіраецца
ў людзей і машыны, якія сноўдаюць сюды-туды па дарозе. Загаварыць з ім — ён заўсёды ўсміхнецца ў адказ прыветнаю бясколернаю ўсмешкай. Сам cade не гаспадар, ім кіравала жонка.
Вось Мікаэліс і паспрабаваў вызнаць, што здарылася, але Ўілсан ні слова не прамовіў — заместа гэтага ён пачаў кідаць на госця скосыя падазроныя позіркі і пытацца, дзе ён быў а той ці той гадзіне таго ці таго дня. Мікаэлісу зрабілася няёмка, але тут ён убачыў, як да ягонае кавярні ідзе колькі рабочых, і таму скарыстаўся нагодай і даў ходу з гаража, паабяцаўшы сабе вярнуцца пазней. Але так і не вярнуўся. Пэўна, проста забыў. А калі зноў выйшаў на двор пасля сёмай, то прыгадаў размову, бо пачуў з гаража гучны і раззлаваны голас місіс Ўілсан.
— Ну давай, бі мяне! — крычала яна. — Рукамі, нагамі! Бі, ты баязлівы цюхцяй!
Праз імгненне яна, махаючы рукамі, з крыкам выбегла на пацямнелую дарогу; не паспеў ён адбегчыся ад дзвярэй, як усё было скончана.
«Машына смерці», як яе потым празвалі газетчыкі, нават не прыпынілася; яна выруліла з загусцелае цемры, на імгненне яе трагічна занесла ўбок, потым яна знікла за паваротам. Мікаэліс нават колеру яе не разгледзеў — першаму паліцэйскаму ён сказаў, што яна светла-зялёная. Другая машына,