— Эх, толькі пагаварыць хацеў з чалавекам! — са шкадаваннем аблізаў вусны Якуб.— Нічагусенькі, пасля пагаворым, Сержык, а? Сяргей таропка ішоў па калідоры. Раздражнешіе нарастала ў ім павольна, але няўхільна. 3 чаго гэта Якуб так разагнаўся да нейкіх ледзь не любошчаў? Заўсёды стараўся асабліва не чапаць яго, але піколі не дапускаў да сябе меней чым на тую адлегласць, якая існуе паміж работнікамі адной установы. Ужо ведае, што Канстапцін Іванавіч прапанаваў яму павышэнне... Усё ведае раней за ўсіх. Ну і тып! — Сяргей Пятровіч, званіла Стэла. Ну? — Баіцца, што вы забудзецеся на мамалыгу. Па брынзу. У нашым «Гастраноме». Рубель пяцьдзесят кілаграм. — Вы ёй не сказалі, каб пе займала службовы тэлефон? — 3 чаго б? Дарэчы, музей не адказвае. Панядзелак. Маўчаць. — Добра, Дзіна Івапаўна. Дзе тэксты? ...Як ён баяўся некалі буднага, звыклага кола існавання. Таго, што давядзецца хадзіць па магазінах, стаяць у чэргах, гатаваць... Асабліва тады, у самыя апошнія дні. Перад ад’ездам... 8 ...— Ма-а-ма! Дзе мама? — капрызіла Юлька. Яна, выкараскаўшыся з-пад тонкай коўдры, калаціла кулачкамі, адбіваючыся ад Сяргея, калі ён спрабаваў накрыць яе. Ёй, відаць, было душна, хаця і было адчынена акно. Дзяўчынка прывыкла, засынаючы, абняць цёплае матчына цела і зашыцца пад коўдру, пакінуўшы адкрытым толькі носік, і цяпер ёй неставала маці. Сяргей расказаў ёй некалькі казак, але яна, заўсёды такая паслухмяная і вясёлая з ім, цяпер глядзела на яго варожа, нібыта гэта ён не пускаў маці дадому. — Ма-а-му! — ныла яна, устаючы з тахты, у доўгай белай кашульцы, з растрапанымі светлымі валасамі. Ён адчуваў, як у ім закіпае раздражненне. — Ляж! — ён груба піхнуў яе, сілком накрыў коўдрай. Япа здзіўлена і спалохана глянула на яго шэрымі вачанятамі і, закрыўшы твар ручкамі, заплакала. — Ну вось табе! — у адчаі прагаварыў ён. — I дзе гэта мама падзелася? Капцэрт ёй спатрэбіўся, а тут... He дагаварыў. Сам жа падахвоціўся пабыць з Юлькай. Зіпа нарэшце паслухалася камсорга Валю і пачала хадзіць на рэпетыцыі на фабрыку, Юльку яна хацела, як заўсёды на рэпетыцыі, узяць з сабой. — Добра, ідзі, мы разам з ёй пабудзем,— запярэчыў Сяргей.— Праўда, Юля? Тады малая з гатоўнасцю кіўнула галоўкай і ашчаперыла яго за шыю. А цяпер, нагуляўшыся з ім у парку і ў воўка, і ў лісу, усхліпвала, капрызна надзімаючы губкі. — Ну што ты хочаш, Юлечка? Ну, даруй мне, даруй! — ён абпяў яе, няўмела прытуліў да сябе. «Бачыла б мама мяне зараз!» — міжволі падумалася яму. Нешта злое, крыўднае заварушылася ў душы. I, каб хутчэй пазбавіцца гэтага пачуцця, ён яшчэ мацней прыціснуў да сябе дзяўчынку. Але тая вырывалася: — Хачу кашкі! Манпай! — Ты ж ела,— яму не хацелася ісці па кухню. — Ты ж сам мяне пытаўся, чаго я хачу! — яна ўпарцілася. Злосны, ёп найшоў на кухню, моўчкі дастаў з Зінінага стала каструльку і крупы, паставіў грэць ваду. Дзве жанчыны завіхаліся ля сваіх сталоў: адна ляпіла пельмені, другая абірала бульбу, спрытпа кідаючы яе ў міску. — Паглядзі, Надзя, павучыся! — падала голас дзябёлая чырванашчокая кабета.— Вось як маладыя мужыкоў у рукі бяруць. He тое, што мы з табой... Адны вякуем... — Ды што ж,— пісклява азвалася Надзея.— Правільна робяць. Яны прыгожыя, не тое што мы... А мужыкам больш нічога і не трэба... Адчуваючы, як гараць у яго шчокі і вушы, Сяргей моўчкі памешваў у каструльцы. «Як япа тут жыве? — здзіўляўся ён сам сабе.— He жыццё, а пекла. Ну, нічога, хутка паедзем адсюль. Толькі... толькі як жа мы будзем так, у Мінску? Ну, нічога. Мы — у адным пакоі, мама — у другім. А Юлька пе будзе ёй перашкаджаць! I зноў Юлька... Колькі праблем знялося б адразу, каб не яна... Садзік, Зініна работа, кватэра...» Ён і сам адчуваў, што несправядлівы — і да каго? Маленькай дзяўчынкі! Але міжвольна яна напамінала пра тое, што ён не першы ў Зіны. Можа, і не другі... Ён раўнаваў яе і да таго, певядомага, бацькі Юлькі, нібы бачыў усё, што адбылося між імі. I — пакутаваў. Яна павінпа была б належаць яму. Адяа. Якім гэта простым здавалася спачатку, і як ўсё заблыталася цяпер... Скрыганулі дзверы. Лёгкія крокі пачуліся на калідоры. Расчырванелая, радасная, Зіна падбегла да пліты, забрала лыжку і, паспрабаваўшы з яе, закруціла венціль. — Што гэта ты надзьмуўся? Пэўна, Паўліна з Надзяй нешта сказалі? — заўважыла мімаходзь. — Ды пяўжо ж, пакрыўдзіш яго-о,— працягпула Паўліна.— Сказалі, што сённяшнія маладыя дужа ў пасцелі завіхаюцца... — Ну і што? I гэта трэба,— выпіхваючы Сяргея з кухні, пажартавала Зіна.— Вы надта не крыўдзіце майго... — Ой, міленькая! Сёння твой, а заўтра чужой,— уздыхнула Паўліна. — Але, сённяшняя моладзь такая: пераспаў — і ходу,— падтрымала Надзя.— Ты ў ЗАГС яго зацягні, а потым кажы — майго... — Паспее ў ЗАГС! Заява ўжо ляжыць. Да маткі заўтра паедзем. Сяргей пайшоў у пакой, Зіна з каструлькай у руках працягвала размову. — А знаеш, дарагая, што я табе скажу,— нахіліўшы да яе чырвоны твар, па-змоўніцку панізіла голас Паўліна.— He едзь ты да маткі, пакуль не распішашся. He едзь, кажу табе. Пашкадуеш. — He, я не магу так. Гэта значыць — яе пакрыўдзіць. Яна — актрыса, натура тонкая... — Усе маткі аднолькавыя. Як прыедзеш распісаная, то паплача і змірыцца. А не — ты, прасцячка, дасі сябе мігам вакол пальца абкруціць. I абкруціць, памянеш мяне! — Ай, Паўліна, у цябе вечна — абкруцяць, падмануць. — На гэтым свет трымаецца, мілая мая, а не на ТВаіх выбрыках. Божа ж ты мой, як Яўген упрошваў, тут, па кухні плакаў, а ёй — як ляйчына пад хвост трапілаі А з Веркі грошы так і не зыскала. Так і прапала сотня! — Ну, добра, добра, добра,— Зіна, адступаючы, аж спатыкнулася і амаль подбегам кінулася ў пакой. Юлька, раскінуўшыся, спакойна спала. Сяргей маўкліва гартаў альбом з малюнкамі. Спыніўся: убачыў свой твар, зроблены сіняй тушшу, трохі падоўжапы, ад чаго ён здаваўся аскетычна-суровым. — Хіба я такі? — ён паднёс альбом да таршэра.— Я, па-мойму, трохі мякчэйшы, лагоднейшы, больш бяскрыўдны, ці што... Зіна паставіла на металічную падстаўку каструльку, глянула ў альбом і падышла да яго. — He ведаю. Мне ўсё адчуваецца ў тваім характары нейкая жорсткасць, нешта такое...— яна няўпэўнена павяла рукой.— Калі малюеш, не фатаграфуеш жа чалавека. Стараешся перадаць пе знешнасць, a характар, душу яго. Я сама думала: чаму я такім цябе раблю? Ды як пехта рукой вадзіў усё роўна... Ён глядзеў на яе, усхваляваны. Успомніў выпадак, пра які амаль забыўся: закаханая ў яго Алька Куклевіч плача, хапае яго за рукі, а ён думае адно: «Калі я буду добры з ёй зараз, мне будзе дрэнна потым»,— і нешта гаворыць ёй грубае, нахабнае... Потым ён ніколі такім не быў. Кампанейскі, вясёлы, бездакорна ветлівы. Прыстойнага выхавання... Марыў пра блокаўскую Незнаёмку... Вось яна, стаіць перад ім. У вышытай сукенцы, з вышытай арнаментам стужкай на галаве... Што яна ў ім адчула? Можа, тыя словы, сказаныя Альцы? Можа, тыя думкі — чорныя, брыдкія, якія час ад часу ўсплывалі з нейкіх душэўных глыбінь? Як бы там ні было, ён стараецца быць чэсным, Ён прыгарнуў яе да сябе, пасадзіў на калені. За- гушкаў, як малую. Зіна даверліва абвіла рукамі ягопую шыю. («Як Юлька сёппя»,— падумаў, і як укалола.) На вуліцы ляпіва дзынкала гітара, курылі, ціха перагаварваліся хлапчукі. Насупраць зялёна свяціліся літары «Гастрапома». Начпая прахалода ўлівалася ў пакой. Утульна свяцілася ахутаная ружовым абажурам лямпачка таршэра. Моцна спала малая Юлька, даверліва ўсміхаючыся ў сне. — Зіна, ты любіш дачку? — печакана спытаў ён. — Ну, аб чым ты пытаешся? — з мяккім папрокам усміхнулася яна.— Якая ж маці не любіць сваё дзіця? — Болып, чым мяне? — у яго па-здрадніцку ўздрыгнуў голас. Яна адразу перамянілася з твару, нібы ацвярдзела. — Што ў цябе за параўнанне? Хіба можна адно з адным? Гэта — зусім другое. Юлька табе не суперніца,— яна паспрабавала пажартаваць.— А можа, ты шкадуеш, што звязаўся з жанчынай, у якой ёсць дзіця? — яна насцярожана глянула яму ў вочы.— Калі так, то лепш цяпер пайсці. Каб потым пе папракаў, што я жыццё тваё заела. — Што ты, што ты, мілая! — Сяргей пагладзіў яе па галаве, абняў.— Я люблю і цябе, і Юльку. Гэта ж — твая часцінка. Заўтра паедзем у Міпск. Мама цябе палюбіць. Ты ж у мяне такая... — Каб ты ведаў, як я баюся гэтай паездкі. У мяне,— прызпалася Зіна,— душа млее. — Усё будзе добра, вось паглядзіш. Мама нам дапаможа. — А самі мы што, не здолеем? Уладкавацца? — 3 кватэрай? На прыватную не пойдзем... Я... я проста не ўяўляю сабе такога жыцця, як у цябе... тут. — А чым япо... такос? — Япа зрабіла паціск па апошпім слове, і ён, як бы спалохаўшыся пагарды, якая нечакана прагучала ў ягоных словах, заспяшаўся: — Ды не, нічога. Проста... Кожны заглядае табе ў каструлю. Выказваецца, а ты маўчы. I ўвогуле... — Мой мілы... Ты прабач мне. Я разумего. Мне не хацелася б перашкаджаць тваёй маці. Ёй працаваць трэба, рэпетыраваць, а тут побач чужыя людзі: Юлька... і я. — Ыу, не трэба, Зіна! — ён пакутліва скрывіўся.— Што за звычай у вас, жанчып: пачынаеце адно і тое ж, і піліце, і піліце! — Што з табой? — яна пільна і разам з тым неяк разгублена паглядзела яму ў вочы. I ў першы раз за ўвесь час ёп адвёў позірк... Праз дзень яны ішлі па вячэрнім Мінску. У адной руцэ Сяргей трымаў плашч, другой сціскаў Зініну руку. Япа, прыціхлая, аглядала шумны, бесклапотны натоўп, што бясконца бурліў на праспекце, роўны шэраг блакітна-зялёпых, у неонавьш святле, ліп. Іх увесь час штурхалі, бо ішлі яны паволыіа, не ў агульпым рытме, і Сяргея гэта даўно нервавала. Нарэшце ён пе вытрымаў: — Нагледзішся яшчэ! Заўтра цэлы дзень будзем гуляць. Надакучыць. Лепш пойдзем хутчэй. Мама цэлы дзепь чакае. Трэба было даць тэлеграму, чым прыедзем. — Ну, пічога. He спяшайся,— яна ласкава затрымала яго. Сяргей здагадаўся: япа баялася, адцягвала сустрэчу. Злосць прайшла. — Добра, пойдзем, як ты хочаш. Але злітуйся, пойдзем якой бакавой вуліцай, a то сярэдзіну адаб’юць, дальбог! Япы звярнулі з праспекта, пайшлі паралельна яму. Вуліца тут была цямнейшая, прахожых меней, і Зіна, спыніўшыся, моцпа абняла яго. Ёп адчуў, што яна дрыжыць. — А можа, вернемся?.. Я адна вярнуся... Ты ідзі... Ты ж засумаваў па маці. А я адна дадому даеду. Юльку там на сябровак пакінулі, яна злавацца будзе...