Вецер над стромай  Вольга Іпатава

Вецер над стромай

Вольга Іпатава
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 168с.
Мінск 1977
38.27 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Паглядзіце, якія цёмныя здымкі. Недададзена вытрымкі, таму ўсё цьмяна і невыразна. Ракурс паспешлівы, не відно каларыту фарбаў! Тут, і тут!
— А гэтая? — Дзяўчына працягвала яму фота.— Як прыгожа называецца — «Вецер над стромай»! I людзі прыгожыя...
— Назва звычайная, нават ужо «заезджаная», калі хочаце ведаць! I карціна не такая ўжо выдатная. He новая сітуацыя: ён і яна, і ўзяўшыся за рукі!
— Але Ён і Яна — кожны раз новыя. I паглядзіце, якія яны шчаслівыя! Гэтая бліскучая стужка ракі знізу як бы падсвечвае іх постаці. А яе валасы нібы ляцяць, і сама яна, здаецца, вось-вось паляціць! А ён трымае яе за руку, не аддае ветру! Дальбог, каля гэтай карціны тоўпяцца! Мастачка самадзейная, a зрабіла хораша! Стары сюжэт — на новы лад.
— Давайце дамовімся, Галіна...
— Якаўлеўна.
— Давайце я буду рашаць, Галіна Якаўлеўна, што нам падыходзіць. Вы заўтра зноў пойдзеце на выстаўку і ўсё здымеце нанава. А гэтыя...
Ён спакойна разарваў здымкі, павольна кінуў іх у пусты зранку кошык.
— Оіі! — Галачка міжвольна памкнулася за імі.— Сяргей Пятровіч, ён жа так на вас падобны!
— Хто — ён?
— Ну, гэты хлопец. На карціне! Я вам сюрпрыз... а вы!
— У вас багатая фантазія. Прабачце — мне трэба на лятучку. А за сметнік не гпевайцеся: густ выхоўваць трэба напачатку. Прыходзьце заўтра, Галачка. Рэдакцыя вас шануе. Пайшлі, я зачыню дзверы...
У зале было ўжо шмат народу. Ахінутая сваёй яркай хусткай, непрыступна сядзела Дзіна. Каля трыбуны стаяў, нешта таропка даказваючы галоўнаму рэдактару, Якуб Сачыўка, час ад часу азіраючыся на Дзіну. Канстанцін Іванавіч слухаў яго, і цёмныя яго вочы былі сумныя і замкнёныя. Белавалосы і белабровы чалавечак з ярка-пунсовымі тонкімі вуснамі падышоў да Сяргея:
— Што, гневаешся на нашых? Барыса, кажуць, пляжыў?
— Якое там! — махнуў рукой Сяргей.— Так, намякнуў на непрыемпасці. Думаю, што яны паспеюць з сюжэтам. Га?
— Ды павінны. Праўда, тэкст могуць не «пралусціць», будзеш сам «прабіваць».
— Глядзі, Іван, не распускай свае кадры. A то будзем сварыцца. Ну, а калі ў рэдакцыі рэжысёр і рэдактар сварацца...
— He бойся! Яшчэ паходзім, брат, у перадавіках. Баішся, што павышэння не дадуць?
— I ты пра павышэнне! Далося яно вам! Зайздросціце вы мне, ці што?
— He злуйся, не злуйся! Дай падражніць цябе, шчасліўчыка! Ну і шанцуе чалавеку! На студыі
ён — бог. Дачка — выдатніца. Жонка — прыгажуня. I не гуляе, не тое, што мая... Эх!
— Сядайце, таварышы.— Голас Канстанціна Іванавіча.— I да вяшчай вашай радасці пачнём засядаць, вырашаць праблемы дваццатага стагоддзя...
— Стары пачаў у апошні час іранізаваць,— нахіліўся Іван да Сяргеевага вуха.— Нядоўга яму ўжо засталося.
— Шкада яго,— азваўся Сяргей.
— Што шкадаваць! Чалавек — ён як дзьмухавец. He ведаеш, калі на цябе вецер дзьмухне. Можа, яшчэ яму прыйдзецца нас шкадаваць...
— Таварышы, ціха! — з прыкрасцю сказаў ім галоўны рэдактар.
— Сёння агляд праводзіць Кацярына Панасевіч.
Кацярына, худзенькая бландзінка з рэдакцыі дзіцячых перадач, старанным галаском пачала пералічваць усе перадачы за тыдзень, даючы ім ацэнку. Але яе слухалі не надта ўважліва: Кацярына баялася крыўдзіць, ад таго хваліла ўсё запар. Яна не загаварыла і аб адной з тых маленькіх сенсацый, якія абавязкова прыходзяцца раз на тыдзень і якія, як анекдоты, пасля ходзяць па студыі. На гэты раз такім анекдоцікам стала сцэнка, што адбылася паміж рэжысёрам літаратурна-драматычнай Мікалаем ІІанько і яго памочніцай Вікай. Мікалай, страціўшы ўсялякую надзею, што Віка выслухае яго, рашыў памірыцца з ёю на перадачы і па ўнутранаму мікрафону пачаў маліць аб спатканні. Віка спачатку не адказвала, а пасля азвалася. Яна забылася, што ў гэты час стаяла пад вялікім мікрафонам, і ў лірычную, ціхую, агучаную пяшчотнай музыкай перадачу ўварваліся яе разгневаныя словы: «Ды пайшоў ты к чорту!»
Затое Якуб Сачыўка не мог стрымацца. Ён ускочыў адразу пасля Кацярыны, і... бедная Віка гаротна 14
хіліла сваю легкадумную галоўку, Мікола чырванеў сарамлівай півоняй... астатнія — хто рагатаў у кулак, хто шкадаваў закаханага. Дыктарка Зося, хаваючыся за спіны суседак, вязала чырвоны махеравы шаль, і яе грацыёзная галоўка Неферціці з вялікімі задумлівымі вачыма хілілася долу. Зося ўмела здавацца Неферціці, нават калі чытала пра ўгнаенні, і таму немалая частка штотыднёвай пошты была прызначана ёй. Зосі прапаноўваліся рукі і сэрцы. Многія з гэтых сэрцаў хаваліся пад грубымі салдацкімі шынялямі, ад чаго канверты былі пульхныя і асабліва сентыментальныя.
Сяргей слухаў звыкла-ўважліва, але думкі ягоныя ішлі другім кірункам. Думалася пра тое, што хутка ён паедзе ў Маскву і хоць на кароткі час вырвецца са звыклага кола свайго існавання. Прыкра, што не пойдзе кінаплёнка пра дзіцячы садзік. Але не сварыцца ж за гэта з шэфам! Тым болып, што, урэшце, самі здымкі зрабілі ўжо сваю справу: садзік здадуць у тэрмін. Дык чаго так пагана на дупіы? Што не дае спакою? Можа, і сапраўды пакрыўдзіў Галачку? Што яна там гаварыла пра хлопца — нібыта ён падобны на яго, Сяргея?
Сяргей заплюшчыў вочы, і памяць паслужліва падказала здымак: юнак, што трымаў за руку дзяўчыну, быў сапраўды дзіўна знаёмы Сяргею — шырока расстаўленыя вочы, пукаты лоб пад шапкай цёмна-русых валасоў, цвёрды рот, які непрыкметна змякчала ўсмешка. Цікава. Дзе гэта ў яго з’явіўся двайнік? 3 якой мясціны прывезлі карціну — выстаўка ж рэспубліканская, значыць, з нейкага абласнога цэнтра? Праўда, праўда: хлопец гэты надта падобны да Сяргея — ну, не такога, які ён зараз, a маладзейшага — гадоў на дзесяць-дванаццаць. Цяпер ён патлусцеў, твар часам набывае шэры, змучаны выгляд, дый акуляры... Ён цяпер не надта падобны
да гэтага малойчыка — шыракаплечага, даўганогага, з постаццю футбаліста, і ўсмешка такая ў яго, Сяргея, амаль не з’яўляецца. Прыкра... Ну, нічога. He такі ён і цяпер паганы. Праўда, сённяшняя «ільвіца» не лічыцца, яны, такія, гатовы кідацца і на Якуба Сачыўку, абы таго паказвалі па тэлебачанні... Але ж было крыху прыемна, калі гэтая рыжая — ці зялёная — адыходзіла ад яго бокам, не зводзячы вачэй...
А дзяўчына, што побач з тым хлапчуком на карціне, таксама нібыта на некага падобная. Маленькая, з бялявымі кудзеркамі... He, такіх ён бачыў шмат. He знешнасць у яе знаёмая, а выраз твару... Нешта няўлоўнае. Юны твар, на якім лёгкі цень, смутак — недзе ў куточках вуснаў. Усміхаецца, вясёлая — a смутак. Адразу бачыш — ёсць у яе, такой вось дзяўчынкі, нешта за душой — перапакутаванае, перажытае...
Думкі Сяргея ўвесь час вярталіся да здымка. I чым больш ён думаў, тым больш здавалася яму, іпто ён і сапраўды бачыў усё тое, піто ёсць на карціне: і раку, што гэтак жа блішчала і пералівалася на сонцы, і вяршаліны соснаў унізе, і нават сонца вось так стаяла над галавой... Больш таго — нейкае пачуццё нібы таксама знаёмае, улівалася ў грудзі, так што туга ўсё больш і больш апаноўвала Сяргея.
Што за насланнё? Што гэта за карціна? Хто яе аўтар? Галачка гаварыла, нібыта нейкая жанчына. Жанчына-мастачка. Мастачка... A! He, гэта смешна. He можа быць. Няўжо гэтую карціну магла намаляваць Зіна?
...А чаму б і не? Чаму б ёй не маляваць? Якраз цяпер, калі ў яе развязаны рукі, калі дачка яе ўжо вырасла. Колькі ёй, Юльцы, можа быць? Гадоў шаснаццаць? Так, здаецца, усё гэта было дзесяць гадоў 16
назад, калі ён, Сяргей, прыехаў на пераддыпломную практыку ў той абласны горад...
А можа, яна выйшла замуж, і ў яе другое дзіця, так што рукі ў яе «не развязаны». Можа быць і такое? Што ёй, сапраўды, усё жыццё цяпер сядзець каля акна і тужыць па ім, Сяргею?
I ўвогуле, ці мала бывае супадзенняў? Карціна можа быць не яе. Дарэчы, даведацца пра гэта проста. Варта пайсці ў музей і самому ва ўсім пераканацца...
Якая яна, цікава, цяпер стала? Пастарэла, можа, расплылася... Ці працуе на той фабрыцы, і кім? Цікава было б даведацца. Пабачыць яе, пасядзець у рэстаране, успомніць мінулае... Якім жа ён быў тады зялёным пачаткоўцам! Як самаўпэўнена трымаўся ў рэдакцыі — гэткім сталічным журналістам, што прыехаў у правінцыю!
— ...Нас цікавіць сучасыы малады чалавек, яго погляды, работа, захапленні,— сказаў яму, даючы заданне, загадчык аддзела, і Сяргеў запісаў усё слова ў слова, пасміхаючыся з манеры загадчыка гаварыць хадульнымі, заштампаванымі выразамі. У душы ён пацяшаўся і з шырокіх зашмальцаваных галіфэ, якія аблягалі худы загадчыцкі жывот і якія мода абагнала самае меншае гадоў на трыццаць, і з ягонай пейлопавай сарочкі, якая так і прасілася ў пральню, і са стаптаных абцасаў, ад чаго загадчык туліў ногі глыбей пад крэсла... Ведаў жа, што гэты пасівелы чалавек прыйшоў у газету адразу пасля вайны і канчаў універсітэт завочпа, падымаючы на ногі плойму дзяцей,— а ўсё роўна недзе ў душы гаяарыўся сваёй інтэлектуальнай перавагай і прагнуў даказаць яе, і рваўся на фабрыку, як малады ганчак... Там, па фабрыцы, ёп упершыпю і ўбачыў Зіну...
2
ІІерад гэтым ёп гадзіну марь'іў чарнявую весялушку з вузкімі цёмнымі вачыма, камсамольскую сакратарку... як яе? Здаецца, Валя? Ён выпытваў у яе звесткі пра фабрыку, Валя бегала то ў аддзел кадраў, то да тэхполага, дыктавала яму прозвішчы, а ёп ненасытна страчыў у блакноце. Блакпот быў нейкі імпартны, падораны адной з матчыных сябровак, і Валя зачаравана глядзела то па глянцавыя, як адпаліраваныя, лісты, то па Сяргея. Ён прыйшоў па фабрыку франтам: у выдатпа выпрасаваным светлым касцюме, у модпых вастраносых чаравіках і відавочна запаланіў яе сэрца.
— Дык каго мы выберам для «партрэта нашага маладога сучасніка»? — спытаўся ёп нарэшце, ужо гаспадаром раскінуўшыся ў крэсле ў яе нсвялічкім кабінеціку, завешапым плакатамі і ўзорамі камсамольскіх дакументаў.
— Мпе здаецца цікавай...— ён заглянуў у запісы,— Раеўская... Зіпа? Самыя высокія паказчыкі... Самадзейная мастачка...
— Яна пасіўная ў грамадскіх адносіпах,— паспешліва адрапартавала Валя.— Ды і не так лёгка з ёю размаўляць. Ледзь што не так — на смех падыме. Язычок — што брытва!
— Цудоўна! — узрадаваўся Сяргей.— Пайшлі да яо! He, спачатку пойдзем у ваш выставачпы «салоп», паглядзім яе работы.
— Там толькі адна...— Валя не зразумела іропіі.— Пайшлі! Ключ якраз у мяне.
— А ключ навошта? I калі глядзяць карціны? Пасля змены, ці што? — ужо з пепрытоенай насмешлівасцю спытаўся Сяргей, і Валя пачырванела, амаль пабегла паперад, а ён, ідучы следам, разглядаў яе