— He паляціць. Кадраў пе хапае,— крыху памаўчаўшы, нібы адтайваючы, яна працягвала: — Дадуць вымову. Прагрэсіўку здымуць. Ну, яму што, кнуру. А яна... Хворы муж... — I ўсё-такі ўзяла дзяржаўнае. Заслужыла... — Канечне, па літары закопа... А па духу? Маглі б тое шмаццё сваім рабочым і прадаваць неяк. У вытворчасць тыя карункі не пойдуць: два сантыметры пропуск ніткі — брак. Ну, а сабе на камбінацыю або сукенку ўзяў бы за мілую душу. I фабрыцы нейкія капейкі былі б. A то паглядзіш — машыны выціраюць імі, рукі. Душа баліць. Вось некаторыя і не вытрымліваюць. — А ты? — Я? Нічога, вытрымліваю. Часам пайду ды з начальствам пасваруся. А галоўны інжынер кажа — капіталізм тут разводзіць, лавачку яшчэ адкрываць, можа! — Зіна, калі той майстар да цябе будзе прыдзірацца, скажы. Ён такім зверам на цябе глядзеў... — Я б, можа, нічога і пе сказала, каб ён Лідку пе папікпуў. Вось жа гад. Ненавіджу такіх! — япа аж сцяла кулакі.— А мне ёп пічога пе зробіць. Ну, падсупе калі сыравіпу няякасную. Ды і то наўрад. Пабаіцца. У мяпе рэпутацыя, ты ж ведасш. — Ведаю, ведаю,— ён развесяліўся.— Адно яшчэ не разумею, парторг за што цябе не любіць? — Ат, глупства,— япа махнула рукой.— На камсамольскім сходзе ён філасофнічаў па тэму: трэба вучыцца. Ну, правілыіа. I гаворыць далей: «Лепіп па III з’ездзе завяшчаў — трэба вучыцца, вучыцца і вучыцца».— «Чаму вучыцца?» — пытаюся. «У школе, кажа, веды набываюць».— «А вось і няправільна. На III з’ездзе Ленін сказаў: трэба вучыцца камунізму». Уся зала прыціхла, слухае. Ёп, канечне, уз’еўся. Ды што з таго — я кніжку ўзяла і прачытала, як ёсць. А напасля кажу: «Леніна ўсім нам добра трэба ведаць, а вам, таварыш парторг, асабліва!» Дык ён ніяк мне дараваць не можа. Гэта часта бывае: не мае рацыі, а ўсё роўна не можа дараваць — як гэта яго аўтарытэт закранулі? Яны спыпіліся. Ззаду даганяў іх чарпявы, з жывымі карымі вачыма хлопец у белым гольфе з закасапымі рукавамі. Ёп, задыхаўшыся, спыніўся каля іх: — Во чэрці! Крычу, крычу — як глухія! — Валька?! — схапіў яго за плечы Сяргей.— Ты як тут, у гэтай глушы? — У мяне гастролі. Афішы па горадзе чытаў? — He,— прызнаўся Сяргей. — Э, правінцыя! Хаця... я цябе разумею. Такая чароўная асоба! Як вас завуць, мілэдзі? Вы падобны па Элізабет Тэйлар, толькі светлую. Я — Валянціп. — Я не хачу, каб вы крыўляліся. Будзьце нармальным чалавекам, каб з вамі можна было нармаль- па гаварыць,— з пезразумолай жорсткасцю адпарыравала Зіпа. Валянцін здзіўлена ўзняў бровы. Але Сяргей апярэдзіў яго: — Яна, канечне, жартуе. Проста мы тут гаварылі на высокія тэмы, і ёй, відаць, твой жарт здаўся дысанансам. — А-а,— працягнуў той.— Яспа... Пайшлі лепш куды-пебудзь, адзначым такую сустрэчу. Я так і не даведаўся, як вас завуць і хто вы такая. Злітуйцеся, нарэшце! — Я працую на фабрыцы. Завуць мяне Зінай,— у голасе яе прагучаў выклік. — Цудоўна,— узрадаваўся Валянцін,— Рабочы клас — гэта самае разумнае, што вы маглі выбраць. Імкнуцца быць рабочым сёння больш модна, чым лезці ў інтэлігепты. Тут хоць лопні, але пакуль не выб’ешся ў заслужаныя, ніхто цябе і ведаць не будзе. А рабочаму — толькі працуй. I пашапа, і кватэра, і пуцёўкі! — Што праўда, то праўда,— засмяяўся Сяргей.— Мы, брат, з табой інстытуты закончылі, а партрэты з яе такія, як мы, пішуць. Вунь, у галерэі перадавікоў, вісіць наша Элізабет Тэйлар! — Ого! — з вясёлай павагай усклікнуў Валянцін, хітра скасіўшы на яе вочы, і так падміргнуў, што яна не вытрымала, усміхнулася. — Я зусім цябе даб’ю, калі скажу, што Зіна — добрая мастачка. Яшчэ і сама цябе намалюе. — Усё, усё, здаюся! Яшчэ пару штрыхоў, і я пачну з ёй гаварыць не бліжэй як за два метры,— малады артыст зрабіў пачцівую міну, і ўсе засмяяліся. Адразу стала весела і лёгка. Сяргей падхапіў Зіну і Валянціна пад рукі. — Пойдзем у рэстаран? — запытаўся Валянцін, і Зіна, памарудзіўшы, згадзілася. — Прапара мая рэпутацыя,— з усмешкай сказала яна, калі яны парэшце ўселіся за стол, накрыты брудным ілыіяным абрусам. Нязменная, там побач стаяла пальма, нявесела звесіўшы ўніз лісты-галіпы. «Паляўнічыя на прывале» і «Раніца ў лесе» таксама займалі свае пастаяпныя месцы. — А што? Хіба рабочым забараняецца хадзіць у рэстаран? — пажартаваў Валянцін. — He, што вы! Проста вунь тая афіцыянтка — сяброўка нашай Паўліны. Паўліна — мая суседка,— растлумачыла яна.— Ну, заўтра ім будзе радасці — лішпіх паўгадзіны часаць языкі! — Я проста баюся гэтай тваёй Паўліны! — усклікнуў Сяргей.— Яна як гляне, дык ніжэй ростам робішся. — He, цётка яна ўвогуле неблагая. Праўда, непавідзіць мужчын. He ўсіх, ясна. Муж у яе п’яніца быў страшэнны, лупцаваў яе, ды яшчэ ў дадатак бегаў да жанчын. Трывала яна доўга. А потым разышліся. 3 таго часу пікога да сябе не падпускае. Валяпцін задумаўся. Наступіла маўчанне. — Калі я пра ўсё гэта чую, не магу ўявіць сабе, што так бывае сапраўды,— загаварыў Валянцін.— Я старэйшы за вас, мне ўжо дваццаць сем, жыццё бачыў — а не магу прывыкнуць да таго, якой свіппёй можа быць чалавек. У пас у тэатры ўсяго хапае — a ўсё-такі пе верыцца, што так будзе ўсё жыццё: і зайздрасць, і плёткі, і падседжванне адзіп аднаго... Афіцыяптка амаль адразу прынесла заказанае. Сяргей разліў па келіхах віно. Яны выпілі. Ён бяздумна круціў у руцэ тонкую ножку келіха. — I ўсё-такі ў вас ёсць мастацтва,— устрапянулася Зіна.— I не толькі подласцв вакол — колькі добрых і слаўных людзей ёсць па свеце! — Вядома, вядома. Але, каб можна было падзяліць чалавецтва на дзве катэгорыі: сумленных, чэс- ных і падлюг, як было б усё проста! Н^жаль, у чалавеку столькі намешапа і добрага, і дрэннага, і подлепькага, і высакароднага!.. Пакуль разбярэшся, хто ёсць хто... Ды і ці разбярэшся? — 0 не, не! — яго субяседніца ўся як загарэлася.— Кожны можа з сябе зрабіць усё, што захоча — і свінню, пра якую вы гаворыце, і сапраўднага чалавека, які на подзвіг пойдзе. Ды вось узяць хаця б яго,— яна паказала на Сяргея,— кінуўся пад машыну, выхапіў з-пад яе дзіця, а сам два месяцы ў бальніцы валяўся! Я ніколі не змагу паверыць, што ён, ён здольны на подласць! Валянціп маўчаў, разглядаючы яе паружавелы, натхнёны твар. Потым як спахапіўся: — Сярога, ды ты герой, аказваецца? Раскажы, як там было? — Ой, а я ў садзік,— заспяшалася Зіна.— Юлька зачакалася! Япа ўскочыла, пакорпалася ў сумачцы, палажыла на стол зялёную траячку. — Вось мая доля. Сяргсй, будзеш сёння? Яны абодва дружна запратэставалі. Валянцш упіхнуў ёй у сумку грошы. — Прыйду, канечне! — удагонку кінуў Сяргей. Яна кіўнула, дробнымі лёгкімі крокамі ідучы да выхаду. — У цябе, аказваецца, «любоў з прычэпам»? Вялікая ў яе дачка? — гледзячы ёй услед, запытаўся Валянцін. — Ты не смейся, Валік. Гэта нічога не значыць,— азваўся Сяргей. — Ды я не смяюся.— Валянцін у роздуме глядзеў на сябра.— Проста думаю: каб ты не зрабіў гэтую дзяўчынку пяшчаснай. Яна слаўная, відаць адразу. А ты... — Што — я? Можа скажаш... — He. Проста яшчэ ў дзяцінстве — помпіш? — калі мы, табой жа падбухтораныя, ныралі з вышкі, ты на яе не лез. Палохаўся ў самы вырашальны момапт. Каб і тут так не было. — Калі гэта было? Даўно перарос,— Сяргей пачырванеў.— Давай скопчым. Лепш вып’ем яшчэ. Як гэта ў старажытных грэкаў? ...Можа, гэтыя абыякавыя, крыху пават жартаўлівыя словы «любоў з прычэпам», пра якія Валянцін тут жа і забыўся, закрапулі ў Сяргею тое, пра што ён не ведаў і сам? Каханая... Яна ўяўлялася рапей ледзь пе багіпяй. Яна павінпа была ўвабраць у сябе і ўсю прыгажосць зямлі, і абаяльнасць пезвычайнага, і таямнічасць... Зіна стала яму патрэбнай рапей, чым ён здагадаўся, што кахае яе, а тады ўжо стала неістотным, якая яна ў параўнанні з тым ідэалам... Здавалася, што стала неістотным, здавалася! Таму што якраз у той дзень ён упершыпю за апошпі час не пайшоў да Зіны, а засхаў разам з Валянцінам у гасцініцу і там праседзеў да глыбокай почы. 3 таго самага дня ён пачаў звяртаць увагу па тое, што рапей праходзіла паўз свядомасць. Паступова звяртаць увагу, пе адразу... 7 — У-ух, колькі сонца-а-а! — празвіпеў побач нечы голас. Сяргей азірпуўся. За суседпім столікам сядзелі Мікалай Папько і Віка. Дакладней, сядзела адпа Віка: Мікалай у гэты час ставіў псрад Вікай талерку з сасіскамі, а тая азірала буфет і спрабавала спяваць: Сколько солнца... Неужелп это мне одной? — Пабойся бога, Віка! — сказаў Мікалай.— Пакінь і мне крыху сонца! — Хопіць з цябе і мяне! — бесклапотна нраспявала Віка. — Ох, і жоначка будзе! — пе выцерпела буфетчыца. — Цёця Лена, не ўмешвайцеся! — схіліўшы галоўку з высока ўзбітымі бялявымі валасамі і раздзіраючы пальцамі з ярка-чырвонымі доўгімі пазногцямі маленькую бледную сасіску, адгукнулася дзяўчына,— Дайце адгуляцца за ўсе вякі нашага паднявольнага існавапня! Яшчэ Купрын гаварыў: жанчыпа некалі возьме страшэнную ўладу! — Жан-чы-ына! — пагардліва хмыкнуў Якуб Сачыўка, паважна ўваходзячы ў буфет.— Скура ды косці! Брыжыт Бардо! I як вас мужчыны любяць! Хоць бы працавала як след... — Я худзею, гледзячы твае перадачы, дарагі! — He чапай мае перадачы. — Я вось хутка за Мікалая выйду, стану хатняй гаспадыняй і буду на студыю апанімкі пісаць на твао барабанныя перадачы. Паглядзіш — здымуць цябе з цёплага месцечка! Наватар: пяць выступанцаў пасадзіць перад камерай, а сам пасярэдзіне. Чырвань-кветачка! А час ідзе, ганарар табе налічвае. Ух! — Віка! — Мікалай умолыіа глядзеў на яе. Ён, як і іншыя, баяўся звязвацца з Якубам, які ўвесь наліўся чырванню і так глядзеў на Віку, нібы спадзяваўся спапяліць яе поглядам. Але спрачацца з ёю ўжо пе асмельваўся, маўчаў. — Таварышы, давайце не будзем! — не выцерпеў Сяргей.— Хто мы — ідэалагічныя работнікі ці бабы? Есці пемагчыма! — He будзем, пе будзем, Сяргей Пятровіч! — віпавата загаварыла Віка. — Дай я да цябе падсяду, Сержык,— узрадаваў- ся Якуб, з талеркай у руках кіруючыся да Сяргеевага століка.— Я ёй прыпомшо яшчэ, паплача! — шэптам дагаварыў ён, касавурачыся на суседні столік. — Ты б мяне сёння хаця надтрымаў. Трэба парадак наводзіць на студыі. Дысцыпліну. Жалезную! A то Канстанцін Іванавіч у апошні час надта ліберальнічае, га? Гайкі адвінціў... Паслухай... — Прабач, Якуб.— Сяргей паспешліва ўстаў, адсунуўшы каву.— Нешта галава ніяк не перастане. Пайду.