пых дзяўчынак у крыклівых кабет? Яму ўспомніліся Аркадзь і Верачка, двое яго аднакласнікаў, якія сябравалі ледзь не з пятага класа і пажаніліся ўжо на другім курсе інстытута, куды абое і паступілі. Уявіў іх на вяселлі: пад белым вэлюмам — смуглявы твар з яснымі цёмнымі вачыма і белазубай усмешкай, шчыры, адкрыты, шчаслівы! I Аркадзь — рыжаватыя валасы пад белым ілбом, светлыя, глыбока пасаджаныя вочы — і тая ж, у згодзе з усім светам, усмешка. I праз год, па адной з вечарынак у знаёмых — яе прытоенае, амаль няўлоўнае азлобленне — у тым, як падавала запалкі, танцавала, ягонае раздражненне, якое ўжо патроху падымалася, rayKana выйсця... Тыя ж зпаёмыя кпілі, што Верачка ўсе свае здольнасці і энергію аддае хатняму ачагу і не даруе Аркадзю секцыі па плаванню і рэпетыцый у драмгуртку. А ён ужо называе яе мяшчанкай і не даруе ёй ні электрычнага самавара, на які яна аддала ўсю стыпендыю, ні новага, мадэрновага міксера, праз які ім давялося два тыдні харчавацца бульбай з селядцом... «Бедпая Верачка, вінаватая і не вінаватая! — падумалася яму зараз.— Хіба яна ўсведамляла, што кіруе ёю магутны інстынкт, які прымушае некаторых птушак скубсці пер’е хоць з сябе, абы хапіла для гнязда!» I зноў па-новаму прывабная ў сваёй жаноцкасці і нечаканай безабароннасці стала для яго Зіна, ускалыхпуўшы ў ім тое лепшае, чыстае, чаго ён і не падазраваў у сабе. Заўсёдашняй падвоенасці як не было. — Мілая мая! — сказаў ён з усёй пяшчотай, на якую толькі быў здольны.— Я ніколі цябе не пакіну. Чуеш, ніколі! Мы будзем разам, будзем жыць чэсна, праўда? Каб сумленне было чыстае, каб не мучыла нават з-за дробязі! А дробязяў няма, раз схібіш — і ўср, пляма па душы! Так, праўда?! — ён ужо задыхаўся ад хвалявання, схапіў яе, падпяў на рукі і закружыў. Яна была лёгкая; ці проста ён стаў дужы? Здавалася Сяргею, што зараз ён зможа ўсё. Усё, што захоча. Яна ж побач — яна! Ён асцярожна апусціў яе, прытуліў да сябе. Ціха плылі хвіліны. Над імі бяздонпае, сінела неба; там, унізе, зелянела трава, дрымотпа гудзелі чмялі над кветкамі і, гулка б’ючыся ў берагі, бегла ўдалячынь рака. А тут гаспадарыў вецер. Трымцелі маладыя сасонкі, і яны адразу ж, падхопленыя ветрам, распушыліся, забіліся вакол ягоных рук, вакол яе шыі... Яны яшчэ доўга былі на тым абрыве. Ляжалі на цёплай зямлі,. размаўлялі, і ў абоіх было лёгка па сэрцы. Бываюць у жыцці імгненні, калі чалавек раскрывае другому ўсё, што накоплена на душы, аб чым перадумана ў горкія або шчаслівыя хвіліны. Рэдка гэта бывае. Людзі навучыліся гаварыць палову таго, што хочацца сказаць, або і зусім няпраўду. А часцей за ўсё маўчаць, разумна мяркуючы, што няма болып бездапаможнай хвіліны, калі тое, што выплеснулася з душы, працэджваюць чужыя халодныя пальцы, разглядаюць раўнадушныя вочы і, урэшце, выносяць прысуд. Няма больш мацнейшай сувязі, чым давер. Тоненькая яго нітачка, але і на Эверэст узбярэшся, і ў ваду кінешся — і будзеш верыць, што заўсёды падхопяць ягоныя рукі. Але капчаецца каханпе, і рвецца, рвецца ў руках тваіх тая нітачка, і не звязаць яе, ні пават утрымаць... Няма нічога болып ілюзорпага, чым давер... — Сяргей Пятровіч! Сяргей Пятровіч! ...Сяргей ачомаўся. Далёка ж ён быў адсюль! Гэта Верачка. Вярнулася. Сам жа пасылаў яе ў буфет! — Ну што за вэрхал вы ўздымаеце, Вера! — амаль груба сказаў ён, адчыпяючы дзверы.— Я загледзеўся, задумаўся. Дый дзверы самі зашчоўкнуліся. — Мы тут з Дзінай Івапаўнай,— зашчабятала Вера.— Мы думалі, вам, можа, дрэнна... — 3 чаго б? Перадачы яшчэ пе пачыналіся... — Што з вамі сёння такое, Сяргей Пятровіч? — падазрона глянула на яго Дзіна.— Вы на сябе но падобпы... Накопт садзіка. — He, я не магу! Пасля. Толькі не зараз. — Буфет ужо адчыпены, Сяргей Пятровіч. — 0! Правільна. Я іду ў буфет. He паеў з раніцы. Усё работа! Дзіпа Івапаўна! Просьба. Пазваніце ў Мастацкі музей і даведайцеся, чыя гэта карціна. Вось. «Вецер над стромай» называецца. — Добра...— яшчэ больш здзіўлена кіўпула Дзіна, разглядаючы падраныя здымкі. Ён спусціўся на першы паверх, прайшоў у буфет. — Што так рана, Сяргей Пятровіч? — запыталася ў яго буфетчыца.— Дома вас крыўдзяць, ці што? «Усім да цябе справа...» — з прыкрасцю падумаў Сяргей, а ўслых сказаў стрымана: — Ды пе. Гэта праца апетыт наганяе. Дайце вупь тыя бліпчыкі, каўбасы і кавы. Мацпей зрабіце толькі. — Ну як жа! — гулліва засмяялася буфетчыца.— Ведаем! Яна сама прынесла заказ, хацела аб нечым загаварыць, але прамаўчала і ціха вярнулася за стойку. Сопца асвятляла шэры пластык сталоў, цёмна-чырвоны з жоўтымі жылкамі лінолеум. Сяргей рвануў штору, сеў да акна спіной. Яму не хацелася, каб нехта ўбачыў ягоны твар, загаварыў. ...Ёсць такі тэрмін — раўнадзенства. Сонца, якое з кожпым дпём пабірала вышыню, дайшло да свайго найвышэйшага стаяпня на пебе — зеніту. Але ў днях раўпадзенства немінуча ёсць тая кропка адліку, ад якой пачынаецца пяўхільнае, няўмольнае зніжэнне... Распускаюцца лісточкі на дрэвах, буяе лета, a сонца ўжо згубіла сваю вышыню... Памяць, паслужлівая памяць, зноў падказала забытае... 6 Спякотны жпівеньскі поўдзень плавіў асфальт, бязлітаспа паліў і так ужо пажухлую траву. Узмакрэлыя прахожыя гразлі абцасамі ў гудропе, прагна кідаліся да бочкі з квасам, ля якой пад блакітпым тэнтам стаяла разамлелая прадаўшчыца. Стрэлкі на вялікім фабрычпым гадзінніку паказвалі без пяці тры. Сяргей нецярпліва таптаўся каля прахадпой. Ёп часта сустракаў тут Зіну, калі не было якой тэрміновай работы ў рэдакцыі. Япы ішлі ў недалёкую сталовую, абедалі, потым крыху сядзелі ў парку або ішлі на гарадскі пляж. Закапчвалася Сяргеева практыка. Яму трэба было ехаць у Мінск. I тое, аб чым дасюль амаль пе думалася, пагрозліва пасунулася на яго. Трэба ехаць... А Зіпа? Ён не мог уявіць, што паедзе без яе. Разам, толькі разам! I ўсё ж... Падавалі дакументы ў ЗАГС — нешта падкацілася пад грудзі. Як зразумес ўсё гэта маці? Яна, праўда, пісала сцісла, стрымана, але паміж радкоў яскрава адчувалася і трывога — як цяпер са здароўем? — і крыўда, што не напісаў праўды. А тое месца, дзе гаварылася аб Зіне! «Сын, я заўсёды давала табе поўную свабоду. Рабі, што хочаш. Але ці ўсё ты абдумаў? Ці палічыўся са сваім будучым, з тым, што пекалі ты ўсё роўпа кінеш гэтую жанчыпу? А галоўнае — дзяўчынка. Ты, ці зможаш ты стаць ёй бацькам? Ты проста можаш скалечыць жыццё гэтым дзвюм істотам. Прашу цябо — падумай. Пачакай. А пе хочаш забіраць сваю заяву з ЗАГСа, дык хоць пакажы мне сваю абранніцу». Упершышо ён задумаўся над тым, як успрымуць Зіпу яго сябры. Саму Зіпу — пічога б, але і Юльку? Будуць кпіць, не злосна, а так, з усмешачкай: «Уліп, брат, уліп». Гэта горш за здзек. А знаёмыя? Увогуле, як яе ўладкаваць на работу, а Юльку — у садзік? Кажуць, там вялікая — на год — чарга? Упершыню ён пачаў спасцігаць, што не ўсё можа. Прывык, што маці — тая ўсё зробіць. Ці захоча яна дапамагаць ім дваім? Наўрад, раз гэта ёй пе па душы. Ало... Зіна з яе абаялыіасцю,—можа япа зробіць на маці тое ўражаіше, якое так патрэбна ім абоім? Ёй і пе трэба старацца — яна такая, як ёсць, спадабаецца. Ну капечне! Ёп ухапіўся за гэтую думку, як тапелец за саломіну. Трэба хутчзй ехаць у Міпск! Прахадная пачала запаўняцца. Як рэчышча, у якое ўліваюцца новыя і новыя струменьчыкі, япа рабілася цеснай для вялізнага патоку, які выцякаў.з фабрыкі. Сяргей яшчэ здалёк убачыў Зіну. Япа была ў адкрытай просценькай сукенцы, валасы распушчаны па плячах. У яго, як заўсёды, калі бачыў яе, радаспа тахкапула сэрца. Яна таксама згледзела яго, памахала, ужо ўваходзячы ў прахадную. Паток раптам спыніўся. Вахцёр у сіняй новепькай форме спыпіў маладую, са стрыжкай, жанчыпу: — Пакажыце, калі ласка, вашу сумку. Жанчыпа ўся нібы ўспыхнула. Яна бездапаможна агледзелася, працягнула сумку. — А што ў кулаку? — ужо сурова, з пагардай спытаў вахцёр, цягнучыся да свабодпай яе рукі, якую яна ўцягнула ў рукаў. Тая расціснула кулак. На далоні ляжала ружовая стужка сіптэтычпых карупкаў. — Прыйдзецца скласці пратакол,— вахцёр жэстам паказаў злоўленай па свой пост. Тая, пе падымаючы галавы, павярнулася да дзвярэй. — У-у, зладзейка! — пачуўся гучны мужчыпскі бас. Сяргей убачыў, як Зіна, локцямі прабіваючы дарогу праз натоўп, у імгпеппе вока апынулася каля маладога саліднага мужчыпы ў шэрым капелюшы. — А ты, ты! — яна амаль закрычала па яго.— Ты — не злодзей? Расшпілі, расшпілі кашулю ды пад майку палезь — ці пе там на тры блузкі схавана? Думаеш, ніхто пе бачыў, усе па абед пайшлі? Няшчасная тая баба дачцэ на кашулю ўзяла стужку, яе і злавілі, а цябе пе зловяць, бо ты майстар! Табе ўсё мала! — Асатанела! — закрычаў па яе і мужчыпа, пасоўваючыся да выхаду. — Ты лепш бы байструкоў сваіх лічыла, чым за другімі глядзець! — А ты пакажы, пакажы, піто пад кашуляй! Вахцёру! Хаця ты яму ўжо паказваў, у сябе дома — ведаюць людзі! Малады журналіст праціснуўся наперад. Яму было цікава, як вывернецца салідпы мужчына з гэтай сітуацыі. Адначасова ён назіраў за Зіпай. Яна, відаць, забылася пра ўсё, апрача свайго супсрніка: твар яе быў зацяты і варожы, вочы гарэлі; ён упершыню ўбачыў яе іншаю — злоснай, амаль буянай. Што япа можа абняславіць, адчуў і вахцёр, бо, агледзеўшы патоўп, знакам прапанаваў прайсці ў будку мужчыне, можа, каб і на яго скласці пратакол, а можа, каб псяк абарапіць. Усё ў прахадной зноў зарухалася. Нскалькі цікаўных абляпілі акенца паста, Зіпа памкнулася ўвайсці туды. Сяргей, схапіўшы яе за руку, моўчкі пацягнуў па вуліцу. Япа ішла за ім, цяжка дыхаючы. — Нашто ты ўвязалася ў гэтае...— яго вусны грэбліва скрывіліся. У душы Сяргей ухваляў яе, і ў той жа час не мог растлумачыць сабе, чаму ўсё-такі яна здалася яму раптоўна нібы пабрыдчэлай. — Праціўна таму што,— яна была нешматслоўная. — Як цётка на рынку лаялася,— яму захацелася зрабіць ёй балюча. — He навучылася ў белых пальчатках іголкі ў спіпу торкаць,— у топ адказала яна і змоўкла. — Гэта ты што, у мой агарод? He трэба, лэдзі, вам не пасуюць дыспуты,— голас яго быў напоўнены ледзяным сарказмам. Яна спынілася, звузіла вочы, паласнула позіркам, нібы лязом, і пайшла, не аглядваючыся. Ён адразу ж адчуў сябе школьнікам і кінуўся за ёй: — Я ж пра цябе клапачуся. Цяпер гэты майстар моцна табе насоліць, калі не паляціць з работы.