• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вецер над стромай  Вольга Іпатава

    Вецер над стромай

    Вольга Іпатава

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 168с.
    Мінск 1977
    38.27 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    постаць, і вочы яго былі такія ж пасмешлівыя, як і думкі, але, калі б Валя азірнулася, ён імгненна здолеў бы схаваць усё ў сабе, і япа, пічога яе разгадаўшы, гэтак жа ветліва гаварыла б з ім, як і другія, як той загадчык, напрыклад, што на развітанне моцна паціснуў яму руку, ад чаго Сяргею стала тады на момант няёмка і нават прыкра:
    «Калі б людзі азіраліся хутчэй, япы маглі б многае заўважыць. Але яны ў асноўпым даверлівыя, людзі, яны, раз-другі ўгледзеўшыся ў цябе, перастаюць гэта рабіць і прымаюць цябе ўжо аднолькава, толькі не рабі нічога такога яўпага, каб выбіцца з гэтага стэрэатыппага іх успрымання... Тады будзеш бачыць сябе ў іх вачах такім, якім хочапі бачыць». Як яму было смешна, калі, гаворачы з якой-нсбудзь матчынай прыяцелькай, ён моўчкі пацяшаўся з яе твару і касметыкі, кпіў з прычоскі, а тая, гледзячы ў шырока адкрытыя, наіўныя вочы, гаварыла пасля маці: «Які цудоўны твой Сярожка!..»
    Яны з Валяй доўга ішлі па калідорах, пакуль яна не завяла яго ў невялікі чысценькі пакой, дзе па сценах былі развешаны рознакаляровыя эцюды, акварэлі, некалькі карцін.
    — Ну вось яе, Раеўскай,— сказала дзяўчыпа, спыняючыся перад певялікай, алеем памаляваііай карцінай.
    — Ра-пі-ца...— па складах прачытаў ёп перазборлівы надпіс.
    — Нічога асаблівага...— сказала Валя.— Лодка... туман. Вось каб які баявы ці камсамольскі сюжэт. Або, яшчэ лепш — каго-небудзь з нашых каля станка, і твар зрабіць мэтапакіравапы, такі... ну!
    — I шмат у яе... гэткіх работ?
    — Хто яе ведае! Яна дзівачка. Hi ў самадзейпасць яе не зацягнеш, пі нагрузак грамадскіх не даручыш. Я даручыла пасябраваць з ёй пашай Галі-
    не — куды там! А даручаць трэба было: яна — маціадзіночка!
    — Раеўская?
    — Ну, не Галя ж! Галя — стопрацэнтная дзяўчына!
    — У якім сэнсе?
    — У грамадскім, канечне,— недаўмёна глянула Валя.— Давайце, я вас лепей з ёю пазнаёмлю, а?
    — Ды не, не трэба. Карціна гэтая мне падабаецца, вось што... А шмат у вас на фабрыцы маці-адзіпочак?
    — Хапае. У нас жа ім усё ў першую чаргу — і кватэру, і пуцёўку, і дапамогу. Я даручэнні даю TaKia — купіць пялёнкі для дзіцяці, «канверты», ну там, паўзункі... Хай яны адчуваюць клопат...
    — I адчуваюць?
    — Павінны! Як жа іначай!
    — Ах, Валя, Валя... Карціна гэтая мне падабаецца...
    — Ну, што паробіш! Пайшлі тады ў цэх капрону. Яна зараз на змене, Зінаіда.
    Ён ішоў назад, па калідорах, і мацнела ў ім нецярплівасць: сустрэцца з ёю, Раеўскай! Ахоплівала прадчуванне журналісцкай удачы. Лепшая ткачыха з маладых — і карціны малюе! Такія... Нешта пракаветнае, старадаўняе ў гэтай карціне, нібы сама туга клубіцца туманам над адзінокай лодкай, прыкаванай да берага. Іменна прыкаванай. Як паланянка, якой хочацца памчацца з гэтага туману ў шырокі свет...
    Ён ужо ведаў, як будзе гаварыць з аўтаркай, гэтай будучай сваёй гераіняй, настройваў сябе, як актор перад выхадам па сцэну. Нервовы і эмацыянальны, ён часам, не ўмеючы яшчэ разбірацца ў людзях, паводзіў сябе адпаведпа сітуацыі, чуйна слухаючы і адчуваючы хвалю, на якой знаходзіўся яго
    субяседнік. He было выпадкаў, каб абаяльнасць яго «не спрацавала»...
    Цэх капрону быў вялікі, прасторны і шумлівы. На вокнах і каля іх шмат зеляніны, і Сяргей міжволі падумаў, што няпраўду, відаць, гавораць аб тым, быццам кветкі любяць музыку, а голасу баяцца. У некалькі шэрагаў тут стаялі светлыя, акуратныя машыны, каля якіх хадзілі або стаялі, узіраючыся ў сувоі тканін, жанчыны. Адчувальна вібрыравала падлога, і ў Сяргея ад нязвыкласці зашумела ў галаве, пакуль ён разам з Валяй ішоў праз цэх.
    — Ну, вось яна, Раеўская! — пракрычала Валя, падыходзячы да невысокай, падобнай на дзяўчынкупадлетка, работніцы.
    — Спыні, спыні машыну, Зіна! — паказала яна.
    Тая азірнулася, націснула кнопку. Пачала ўслухоўвацца ў тое, што голасна гаварыла Валя.
    — Вось прывяла да цябе таварыша журналіста. Ты яму адкажы на ўсе пытанні. Толькі без фокусаў, я цябе рэкамендавала як нашага перадавіка!
    Зіпа заклала рукі за спіну, схіліла голаў, з яўным выклікам разглядаючы гасцей.
    — Магла і не рэкамендаваць! Мне славы не патрэбна! Мне вось прагрэсіўка патрэбна, каб дачцэ новую сукенку да свята купіць. Так што і сапраўды абыдзецца «без фокусаў», як ты гаворыш.— Яна ўключыла машыну і з незалежным выглядам нахілілася над белаватым сувоем.
    — Бачыце, якая яна! — відавочна разгубілася Валя. Так хацелася ёй паказаць, што яе слухаюцца, пабойваюцца нават... Яна дзесяты раз заракалася не гаварыць так з Раеўскай, і вось на табе, не вытрымала. А тая, як належала, дала ёй адпор — ды перад кім адпрэчыла! Цёмныя яе вочы наліліся слязьмі.
    — Вы не хвалюйцеся,— нахіліўся над ёй Сяр-
    гей.— Я сам пагавару. А Вы, Валя, вяртайцеся ў камітэт камсамола. Я пасля яшчэ зайду.
    Япа заміргала вейкамі, адгапяючы слёзы, пасля кіўнула яму галавой і пайшла хуткімі хлапечымі крокамі. Ёп праводзіў яе вачыма, пасля спыніўся і пачаў назіраць за Зінай.
    Яна, у зялёпай суконнай спаднічцы, у тапным чорным гольфіку з кароткімі рукавамі, спрытна хадзіла паміж машынамі, прыжмуранымі вачыма высочвала абрыў ніткі. Сяргей ужо ведаў, што абарваная нітка дае топенькую, ледзь прыкметную стрэлачку, якую, аднак, тут жа прыкмецяць на кантролі. Некалькі такіх «стрэлак» за месяц — і ў работніцы здымаюць «прагрэсіўку». Работа была нялёгкая, і Сяргею было незразумела, як можна заўважыць абрыў адной нітачкі на агромністым палотнішчы капрону, ды яшчэ пе па адной, а дзвюх машынах, ды вось так, як гэта рабіла яна — адным позіркам. Ён бачыў, што вочы ў яе стомленыя, пачырванелыя — змена была ўжо на зыходзе, што яна раздражнёная і іменна таму ходзіць так жвава і хутка... Вось зноў спыніла машыну, нахілілася, выхапіла з кішэні невялічкі кручок, няўлоўна павярнула ім у перапляцоппі празрыстых пітаў — і зпоў уключыла машыпу і пайіпла да другой, а ён, падышоўшы бліжэй і нагнуўшыся, праз пекаторы час з цяжкасцю ўгледзоў гэтую самую «стрэлку», не больш адпаго сантымотра даўжыпёй. Неонавыя лямпы пад галавой ярка асвятлялі мапіыпы, але Сяргею раптоўна стала цёмпа ў вачах. Ёп выпрастаўся, віпавата адышоўся ўбок.
    «0 божа, калі б мяне паставілі ля машып!» — падумалася яму, і ён азірпуўся, нібы баючыся за свае думкі. Але піхто не звяртаў па яго ўвагі, по глядзела і Зіпа, і ёп пайшоў да выхада, каб пачакаць яе пасля змепы. У калідоры закурыў і пачаў павольна крочыць ўзад-уперад, востра адчуваточы сваю пе-
    патрэбнасць — тут, у гэтым памяшканні, дзе адусюль — з-за сцен, са столі, зпізу — ішоў нервовы, пяспышіы гул машын, час ад часу праходзілі жанчыны ў чорпых фартухах, трымаючы бутэлькі кефіру і булачкі. Яму было сорамна за пачуццё азарту, якое было ахапіла яго, калі ён ішоў з Валяй, а пасля за сваю разгублепасць, за тое, што пе здолеў авалодаць сітуацыяй... Яна, Зіпа, была гаспадыняй абставін, a пе ён, будучы сталічны журналіст, ужо амаль што журналіст, практыкант абласной газеты (можна колькі хочаш пасміхацца з загадчыка абласпой газеты, але дзякуй богу, што не трапіў у «раёнку»), дый іншыя журпалісты былі, наколькі ён паспеў з імі пазпаёміцца, людзьмі «пішто сабе»...
    Па памяці ён аднаўляў: у гэтай жанчьшы твар не запамінальны, нейкі певыразны пават, на рукаво старога гольфа дзірачка, тапачкі стаптапыя... Але ў паглядзе — абыякавасць да іх з Валяй, іхняй мітусні, да ўсяго, што не датычыла яе працы. Ну што ж, трэба мяняць тактыку. He мітусіцца вакол яе, а загаварыць так, каб ёй захацелася адказаць яму... У тым, што ёй урэшце захочацца адказваць, ён не сумпяваўся...
    Роздум Сяргея перапыпіўся званком. Закончылася змена, і адразу ж калідор пачаў запаўняцца. Жанчыны, дзяўчаты — ужо нібыта не тыя, заклапочаныя, аднолькавыя, што стаялі каля машын, а ў рознакаляровых сукенках, пажвавелыя, подбегам спяіпаліся дадому. 3 цяжкасцю Сяргей угледзеў Зіну. Яна ішла, задумліва апусціўшы галаву. Мяккія светлыя валасы віліся па худых плечуках. Сяргей кінуўся напярэймы.
    — Я прашу, вельмі прашу,— ёп гаварыў з ёю ветліва, але без ранейшай мітуслівасці,— дазвольце мне пагаварыць з вамі.
    Япа глядзела яму ў вочы, і ёп сумеўся ад гэтага
    праніклівага, яснага погляду. Зноў яму стала ніякавата на душы, але ён пабароў свой настрой.
    — Пра што?
    — Пра ўсё. I работу вашу...
    — Вам для газеты? — перапытала яна і пачала зусім іпшым голасам, нібы дыктавала: — Рыхтуючыся да слаўнага юбілею — дваццацігоддзя пашага завода, я вырашыла ўзяць на сябе павышаныя сацабавязацельствы...
    — Пачакайце, Зінаіда, Зіна. He так. Вы ж вось самі на Валю лаяліся, а мне гаворыце гэтак жа!
    У Зіны ўспыхнулі шчокі.
    — А што ж? Якраз так вы і пішаце. Кожны раз.
    — Я так не пішу.
    — Яшчэ? Ну дык будзеце.— Усё ж нешта ў яго твары прымусіла яе змяніць тон.— А калі гаварыць пра план,— пачала яна ўжо звычайным голасам,— дык я вам скажу — узяла такія абавязацельствы са злосці. Наша Марыя Саковіч некалі план перавыконвала. Дык гэта некалі, працуючы, як і ўсе мы, грэшпыя. А цяпер, як выбілася ў перадавікі, дык ёй і машыну лепшую, і сыравіну, і майстар ёй першай машыну рамантуе, а нам — пачакайце! Дык я вось і думаю: паглядзім, хто сапраўды працаваць умее! Ну, а ўзяўся за гуж... А пра Марыю нашу так і пішуць: «рыхтуючыся да слаўнага юбілею...»
    — Вы злосная, Зіна.
    — Я? Ды не. Проста праўду кажу.
    — Ну, а вашы карціны? Я баюся вас затрымліваць. Ці можна было б паглядзець іх? Дзе яны ў вас?
    У яе змяніўся твар, нешта ўпартае адбілася на ім.
    — Дома. Дык хочаце паглядзець? — Яна задумалася, махпула рукой.— А, прыходзьце!
    Чаму япа махнула рукой, Сяргей адразу здагадаўся, калі ўвайшоў у камунальную кватэру. 3 двух
    дзвярэй адразу выглянулі жаночыя галовы: адна — у бігудзях на чорных валасах, другая — у зашмальцаванай хустцы. Трэцяя жанчына, якая адчыніла яму дзверы, была ўвогуле пастроена агрэсіўна.
    — Да Раеўскай? А яе няма,— варожа сказала яна і пасунулася наперад, як бы імкнучыся выціспуць яго адсюль. Але дзверы насупраць адчыпіліся.
    — А, таварыш журпаліст! — прывіталася Зіна, асабліва выразна вымаўляючы гэтае «журналіст».— Калі ласка, праходзьце!
    Галовы зніклі. Жанчына ля дзвярэй насцярожана застыла, гледзячы на Сяргея. Зіна ўсміхнулася, прапускаючы перад сабою госця, і з палёгкай уздыхнула:
    — От ведзьмы!
    — Дзе, мама, ведзьмы? — пачуўся тоненькі галасок знізу.