«Гэта — з Украіны, відаць, ранняя чарэшня», — думалася яму. У душы з’явілася пешта цёплае, удзячнае да нядаўняй знаёмай, маленькай светлавалосай жанчыны. Ён успомніў, як лёгка, спрытна завіхалася яна ля машыны, як укладвала спаць дачушку — і якія розныя былі ўражанні ад яе. На працы — насцярожаная, а дома — ціхая, ветлая. «Цікава, хто бацька яе Юлькі? Нездарма ж Валя намякала, што ў маральных адносінах гэта не гераіня нарыса. А вось жа атрымаўся нарыс! А чай не ўмее гатаваць: бухнула кіпеню ў заварку — і на стол. Хаця, дзе ёй было навучыцца — фэзэвушніца! Колькі ёй — дваццаць два? Так, як і мне». Думкі яго пайшлі другім кірункам: «А маці не ведае, дзе я і што. I не буду пісаць, пакуль канчаткова не ўпэўнюся, што ўсё добра. А то ў яе гастролі хутка, дык не трэба псаваць настрой». Сяргей любіў сваю маці. Ёй пад сорак пяць, але твар гладкі, маладжавы, сама паўнаватая, ды лёгкая. А характар вясёлы, адкрыты, няблага ім жылося ўдваіх. Ён змалку часта заставаўся адзін у кватэры. Па вечарах, калі маці была ў тэатры, ён майстраваў канструкцыі, гуляў, а потым складваў цацкі і клаўся спаць, уключыўшы таршэр. Часам маці прыходзіла не адпа. У суседнім пакоі пазвоньвала шкло, чуўся смех, а ён, прачнуўшыся, чакаў, пакуль яна пе зойдзе да яго і не пацалуе ў лоб. Яна піколі не забывалася яго пацалаваць. Была моўчкі ўдзячпа за тое, што ён но дапытваецца ні пра што. I калі ён падрастаў, піколі не сварылася пі за брудііыя сляды, якія пакідалі па дыване яго таварышы, ні за двойкі ў дзённіку, а ў свао выхадныя цягнула яго то ў лес, то па каток — пібы баялася, каб ён пс адчуў адзіноту. Ёп любіў яе, патаемна і раўніва, але чыл далей, тым больш замыкаўся ў сабе, хаця маці, здаецца, і не імкнулася асабліва ўваходзіць ні ў яго сакрэты, ні ў сакрэты сяброў. Вядучая актрыса, са зваппем, яна пе мела часу па гаспадарку, і паступова Сяргеў стаў у доме галоўным, і ўжо сам крыху апекаваўся пад ёю, і добразычліва кпіў з яе заўсёдняй няўмеласці. Лежачы ў балыіічнай палаце, ён сумаваў па мяккіх матчыных руках, ад якіх заўсёды пахла «Агпямі Масквы». Бацька яго памёр нечакана, маладым — ад рассеяпага склерозу. Сяргей помніў толькі нерухомыя, кручкамі, пальцы, якімі той гартаў кнігі; баяўся помніць... Хлопчыкі, што жылі ў іхнім доме, часта ішлі з бацькамі, і Сяргей помсліва верхаводзіў хлапечым гуртам. Аднойчы, праўда, яго аўтарытэт пахіснуўся: сэрцамі аднагодкаў авалодаў быў рыжы Міцька, што вярпуўся з калоніі. Міцька здорава спяваў блатныя песенькі і расказваў такія страшпыя гісторыі, што падлеткі адно млелі ад захаплеяпя. Сярожа быў адціснуты, як і футбол, і бокс, які даваў яму перавагу пад хлопцамі. Міцька, праўда, хацеў быў перацягнуць яго да сябе, прапаноўваў быць «корашам», ды Сяргей адчуваў, што ніколі пе прымірыцца яму з другім месцам. Ёп шукаў і прагнуў толькі валадарства. Таму неяк пасля ўрокаў падышоў да старшай піяперважатай Алачкі. — Варта было б, Ала Пятроўна, гульню якую ваеннуто аргапізаваць, ці што... I шэфы ж ёсць у нас, здаецца. A то пашы пасля школы боўтаюцца абы-дзе... Высокая жвавая Алачка ўзрадавалася: — Малайчыпа, Сяргей! Мне такое ў голаў пе прыйшло, а варта б узяцца. Пайшлі да дырэктара! Алачцы як загарэлася, і ўжо праз два тыдні, у нядзелю, школыіікі збегліся ў прыгарадную лесапаласу, дзе старшакласнікі распачалі свой «ваенпы дэсант». Шэфы далі і дымавыя шашкі, і халастыя патроны, і рацыі, да таго ж камандавалі «аперацыяй» сапраўдныя афіцэры — куды там было Міцьку! Ён і сам, праўда, знік праз некаторы час, відаць, зноў трапіў у калонію. А Сяргею таланіла і далей. На другі год ён стаў сакратаром камсамольскай арганізацыі школы, і з яшчэ большым імпэтам уцягнуўся ў работу, так што і дасюль, сустракаючыся, яго аднакласнікі ўспаміналі і турысцкія паходы, і вясёлыя школьныя балы, і дыспуты, на якіх, дзеручы горлы, спрачаліся яны, што такое дабро і зло. Нельга сказаць, што сам Сяргей не падабаўся сабе ў ролі камсамольскага важака. Наадварот — ён з задавальнепнем насіўся па турысцкіх базах, даставаў рукзакі і палаткі, з годпасцю даказваў сівому палкоўніку, што пеабходна памагчы школьпікам арганізаваць чарговы гурток па ваеннай справе, з зычлівай насмешкай праводзіў суды над двоечнікамі, так што тыя не толькі ые крыўдзіліся, а былі яшчэ ўдзячныя, што абышлося лёгка... Але жыло ў ім, падспудна, увесь час адчуванне, як несур’ёзна ўсё тое, чым ён займаецца. Гульня, не болей — і ўсе чамусьці гуляюць, гуляюць: і дырэктар, і Алачка, і класныя кіраўнікі. Вось забаўляюць дзетак, каб ім не было сумна. Ён адчуваў у сабе сілы на большае, значна болыпае. Што там пасадзіць сотню-другую дрэў, пабегаць на лыжах па заснежаных па- лях? Ёп здагадваўся, што там, за парогам школы, і ёсць тое, сапраўднас — і страшпае, і прывабпае, што складас сутнасць чалавечых адпосін, што так перакручвае часам людскія душы і так пе падобпа да бязвоблачна-чыстага асяроддзя, дзе жывуць япы, вучпі. У суседняй школе надарылася падзея, што ўскалыхнула ўвесь горад: забілі піянерважатую. Забіў муж, з якім япа год пазад разышлася. Сяргей сустракаў яс па семіпарах — прыгожую, статпую бландзіяку з насмеіплівымі сіпімі вачыма, і па яве бачыў пябачапае: як урываецца ў піяперскі пакой мужчыпа, як размаўляе з ёю і тут жа, не даючы апамятацца, убівас пож у яс белую шыю, так што кроў пырскао на стол, на газеты... Яму чамусьці ўсё ўяўлялася падшыўка газот, і ён спецыяльна паехаў у тую школу, і загляпуў у піянерскую, але там было ўсё чыста прыбрапа, і акуратна ляжалі па стале горп і барабан, а падшыўкі нідзе не было. Ён пайшоў ыа адкрытае судовае пасяджэнне ў Палац культуры і прагна глядзеў на забойцу. Той не быў ні страшны, пі зверападобны, як уяўлялася рапей: звычайпы з выгляду хлопец, з дробпымі слабымі рысамі твару, застылага зараз у яойкай балючай грымасе, і пемагчыма было ўявіць у яго той стаіі афекту, пра які гаварыў адвакат. Дзіўпа, але Сяргей хваравіта перажыў тое, не бачанае ім, забойства. Доўга мроіліся боль і адчай і дзікая рэўнасць нсзнаёмага яму чалавека, і тоо, што перажывала патапорыстая сіпявокая блапдзіпка, і таму ёп усё ўглядаўся ў твары пастаўпікаў: вось япа, паважапая, строгая Кіра Пятроўпа тлумачыць біпом Ныотона,— а што ў яе там, па душы, у сапраўдпым, а пе ўяўпым свеце? А Алачка, якая шустра бегае па класах у чырвопым гальштуку,— што яна такое? А дырэктар — які ён па-за школай, па-за клопатамі аб паспяховасці? I ён жа сам — хіба такі рупны хлапец, выдатнік і душа калектыву? Так і нешта не так, таму што не ў гэтым ягонае сапраўднае жыццё. А дзе яно, сапраўднае? Ён губляўся, прагна вышукваў у кнігах невядомае, пасля кідаў іх: зноў той жа ілюзорны, прыдуманы свет! Нібы сляпы, намацваў існасць у навакольных і знаходзіў або адчуваў прытоепае, што не выносілася на людзі,— і начамі думаў, шалеў ад непазбытага сумнення, a раніцай, устаючы, зноў быў добразычлівым, спакойным, крыху насмешлівым Сярожкам, да якога прывыклі навакольныя; толькі маці ведала і палохалася раптоўных, амаль дзікіх яго пошугаў з-за якой-небудзь дробязі. Супакойвалася на тым, што падлеткі бываюць куды горшымі. Ды і маці зусім не ведала яго, і ён адчуваў горкае заспакаенне ад сваёй адзіноты, якую не маглі падзяліць з ім ні сябры, ні дзяўчаткі-аднакласніцы. Яго раздражняла іх наіўнасць — гадзінамі спрачацца пра нейкую Таццяну Ларыну! Іх мілае баламуцтва здавалася яму наскрозь ілжывым, а адзіная больш-менш пармальная, сур’ёзная Зося Бусько была настолькі пепрыгожая, што Сяргей проста пасаромеўся б ісці з ёй у кіно, бо сустрэчныя круцёлкі будуць кідаць на іх насмешлівыя позіркі. У іх сям’і быў культ прыгажосці, і ён ганарыўся тым, што маці прывіла яму свой тонкі густ. Дзяўчынка, калі ў яе на сукенцы пляма, а на пантофлі стаптаны абцас, пераставала існаваць для Сяргея — і з гадамі тое не прайшло, а ўзмацнілася. Дзяўчат, з якімі сустракаўся, ён рана ці позна пакідаў і, хаця з міжвольным шкадаваннем, але рашуча, як толькі вычэрпвалася яго цікавасць або закаханасць. У блізкасці ён быў з дзвюма і абедзвюх знепавідзеў за ўласную разгубленасць, за спуджанасць, а яшчэ за тое, што по ён, а япы кіравалі ім, і хаця ні тая, ні другая не насміхаліся з яго няўмеласці, а наадварот, былі расчулепыя і ўдзячныя, ён уцёк двойчы, помсцячы не толькі ім, але і сабе... Цяпер, лежачы на ложку, ён успамінаў іх зычліва: і парывістую, песлухмяную, пераборлівую Жэню, і спакойную, упэўненую ў сабе Лілю. «Трэба будзе пазваніць Лілі, як прыеду,— падумалася яму.— Раскажу, якія подзвігі я тут тварыў. Будуць дзівіцца мае сябры — ну, не сябры, прыяцелі, усё роўна. I Ліля будзе дзівіцца. Яшчэ тост за мяяе прапануе. Абавязкова. Эх, у Мінск бы зараз! Нічога, што накіраванне атрымаў у абласную газету. Тут жыць я не буду. Мама што-небудзь прыдумае, я застануся ў сталіцы. Праўда, практыка сёлетняя не пашкодзіць. Каб толькі пе ногі...» Ён адкінуў коўдру і зноў спалохаўся, убачыўшы два вялікія няўклюдныя скруткі замест ног. Ён не мог ім загадаць, наадварот — быў прыкуты да іх, да гэтых белых, чужых яму скруткаў. I тады ўпершыню варухнулася ў ім здрадлівая думка: «Ці варта было ратаваць малую?» — «Ну, як ты мог так падумаць? — мужна запярэчыў думцы сам Сяргей.— Я не мог іначай! He мог!» — «Узваж яе і тваю карысць для грамадства...» — «Пры чым тут вагі?!» — «0, ты герой! Заўтра сюды прыбягуць з рэдакцыі, табой будуць захапляцца, гаварыць пра цябе. Але... ці варта было? А калі б загінуў?» — «Я... не мог!»— «Мог. I яшчэ як мог! I можаш загінуць, знікнуць, прапасці, калі ў наступпы раз падпарадкуешся не мне, твайму розуму, а твайму целу».— «Пры чым тут цела? I... яно — гэта ты таксама».— «Яно прывыкла да гэтых кідкоў: перахапіць мяч у саперніка, выхапіць! Глядзі — дагуляешся!» — «Маўчыі Ты — гэта не я! Я — іншы. Іншы!» — «0, як пачынаюць ныць твае погі! Ты сёпня не заснеш. Ты будзеш скуголіць ад болю, ныць, каб табе далі ўкол прамедолу — здаецца, ім абязбольваюць... Ты будзеш качац- ца па гэтым ложку!» — «Пройдзе. Затое...» — «Ды пу, Сяргей! Гэта— несапраўдпа...»— «А што, што сапраўдпае?! Што?» Ёп кідаўся ўсю ноч. А за вокнамі ліў дождж, і ў суседпяй палацс натужліва хрон мужчына. 4 — Сяргей Пятровіч, заснулі вы, ці што? — Што, закопчылася лятучка?