— ...Давайце тэксты, Сяргей Пятровіч. Ён узпяў галаву. Вера стаяла перад ім, заклапочана ўглядаючыся ў паперы, якія ён паклаў перад сабой. — Тэксты? А! Яшчэ хвіліну. Тут стыль трэба правіць. — Які стыль? Дзе? — узняла галаву Дзіпа.— Здаецца, я ўсё вычытала... — Тады бярыце. На вас спадзяюся, Дзіна Іванаўна. Сёння — на вас. — Галава яшчэ не прайшла? А таблеткі як? — He дапамагаюць. — Што таблеткі? Заблакіруюць чалавека, ён і супакойваецца. А на самай жа справе ўсё застаецпа па-ранейшаму. Арганізм да таблетак прывучаць шкодна. — He супакойвайце, дарагая. Увайшла дыктарка. — Давайце тэксты, Сяргей Пятровіч! — Зося! А дзе Іван Іванавіч? Ён што? — Па-мойму, «прыкладваецца». — He дай бог плёнка пойдзе крыва ці яшчэ Hernia! Я тады маўчаць не буду! Зося ўзяла тэксты, загадкава ўсміхнулася і каралевай паплыла да дзвярэй. — От прыгажуня! Паглядзіш — і жыць лягчэй становіцца! — не ўтрымалася Дзіна. — Хм. Бедны муж: зноў будзе пасля перадач яе каравуліць! — хіхікнула Вера. — Ну і правільна. Ці мала да яе прыстаюць. Тэлезорка! Падымі трубку, Вера. — Гэта вас, Сяргей Пятровіч. — Стэла? Прашу цябе... Так. He, сказаў табе! Я грубы? Пляваць мне на вячэру! Абыдуся! Падумаеш! Ён выйшаў з-за стала, апрануўся. — Яшчэ гадзіна да «навін». Я хутка, дзяўчаты. Калі хто будзе шукаць, скажаце: выйшаў у мантажную. 9 Нізкае чырвонае сопца хавалася за каменныя гмахі. Невялікі прымаразак праходзіў, і дворнік у патрапаным сінім фартуху жменямі сыпаў на тратуар жоўты пясок. Сяргей перайшоў вуліцу і скіраваў праз парк. Голыя дрэвы самотна краналіся адно аднаго, і скрозь бачыўся шэраг пашарпаных зялёных лавак, напаўзасыпапых снегам. Ісці было недалёка. Мастацкі музей стаяў адразу па-за паркам. Вялізны будынак з шэрага камешо здаўся Сяргею сёння непрыветным — маўклівы, бязлюдны, ён нібы задумаўся аб нечым сваім, патаемным, і непрыемна было абыходзіць яго, шукаючы службовы ўваход, і прасіць непахісную, падазроную дзяжурную, каб пусціла яго да навуковых супрацоўнікаў. Дзяжурная адпіралася, нервавалася, і Сяргей, нарэшце, зразумеў, чаму: было ўжо пяць гадзін, у музеі ў гэты нерабочы дзень заставалася нямнога народу, ды і тыя відавочна збеглі з працы. Нарэшце дзяжурная пазваніла ў аддзел, але і там нікога не было — відаць, нехта з тых, хто застаўся, быў у гэты час у залах. — Мне трэба паглядзець толькі адно палатно!— настойваў раззлаваны Сяргей.— На адну хвіліну ўвайду — і ўсё, назад выйду! Вось, пасведчанпе забярыце, я ж буду ісці назад тым жа шляхам! — He маю права! — дзяжурпая таксама раззлавалася і гаварыла варожа.— Без навуковых сунрацоўнікаў, без дырэктара не маю права пускаць, хоць бы ты і міністр быў! Нічога не заставалася, як пайсці прэч, і Сяргей павольна выйшаў, але, нібы яшчэ спадзеючыся на нешта, павярнуў да ўваходных дзвярэй і ціха патузаў іх. Але і вялікія, чыгунныя, яшчэ мінулага стагоддзя дзверы падзейпа ахоўвалі музей ад няпрошаных наведвальпікаў. — Нібы Арфей перад брамай пекла,— са здзеклівай усмешкай пракаменціраваў свае дзеянні Сяргей.— Але япа — не Эўрыдыка: назад яе не забярэш. Ён з нечаканай злосцю пехтануў нагою дзверы. Яны працяжна загулі, і ён таропка, амаль подбегам заспяшаўся прэч, азіраючыся па баках. У рэдакцыі на крэслах перад тэлевізарам сядзелі Дзіна і Вера, за імі туліліся Барыс і Міця, каля акна стаяў і курыў Якуб. — Ну што, маэстра, прагуляліся? — з’едліва сказаў Якуб. — Якуб Паўлавіч, гэта датычыць вас у самай малой ступені,— вельмі ветліва адказаў яму Сяргей, і Якуб тут жа заспяшаўся: — Я ж жартую, Сержык! Ты сёння нейкі... такі. — Я заўсёды такі! He пераношу, калі лезуць не ў свае справы. I ўвогуле, што вы вечна тырчыце ў гэтай рэдакцыі? У вас, здаецца, ёсць і свае справы. — Так яго, Сяргей Пятровіч,— з вясёлай злосцю засмяялася Дзіна.— Нарэшце дачакаліся ад вас! А я ўжо думала, што вы век будзеце Якуба баяцца... Хаця ён — кату пад пяту... Сачыўка імгненне пачакаў, нібы спадзяваўся, што Сяргей жартуе. Але Дзініны словы як хлестанулі яго, і ён пакаціўся да выхаду, наліваючыся бурай, у плямах чырванню, асабліва заўважанай у святле электрычнай лямпачкі, якую ўключыў Сяргей. — Ну, давайце глядзець,— спакойна сказаў галоўны рэдактар, і Міця тут жа рвануўся да тэлевізара, уключыў гук. — Перадаём навіны,— чароўна ўсміхнулася з экрана Зося. Звыкла мільгалі кінакадры, змяняліся застаўкі — то імгненна, то павольна, нібы раствараючыся, і ўсе, хто сядзеў у рэдакцыі, папружана сачылі за экранам, час ад часу абменьваючыся кароткімі рэплікамі: — Дрэпна асвятліў трыбуну, Міця. — Адмовіў «юпітэр». Ішла кінастужка пра нараду работнікаў харчовай прамысловасці, і толькі вопытнае вока магло заўважыць, што, здымаючы нараду, кінааператар быў не ў гуморы: ён не-пе, ды і паказваў, на адно імгненне, праўда, залу, дзе многія зморана клявалі насамі або размаўлялі з суседзямі. I Сяргей не мог стрымаць раздражнення: — Ну нашто было даваць буйным планам гэтага, па трыбуне? Ён жа пе на залу гаворыць, а на камеру, ды яшчэ шыю выцягнуў, каб цалкам улезці ў яе! Ох, Барыс! — Я вінаваты, што людзям хочацца бессмяротнасці? — паспрабаваў пакрыўдзіцца Барыс, але Вера замахала рукамі: — Ціха ты! Дай паслухаць! Маладая жанчына з метэацэнтра расказвала пра надвор’е. Гаварыла яна гладка, не збіваючыся, і Дзіна пахваліла: — Малайчына наш Іван Іванавіч, выдрэсіраваў яе такі. Помніце, я за яе вымову атрымала ў першы раз? — I дарма атрымала. Што яна стаяком стаяла — віна рэжысёра,— пачуўся голас ад дзвярэй. — Ён мяне да інфаркту давядзе, гэты Якуб. Плюй у вочы, кажа: божая раса. Ну што, зпоў будзеш чакаць? Ідзі ўніз, да міліцыянера, не стой над душой. — Іду, Дзіпачка! — узрадаваны Якуб зачыніў дзворы. У пакоі заварушыліся, выключылі тэлевізар. — Дзякуй богу, усё нармальна,— з палёгкай уздыхнула Вера, апранаючыся.— Што гэта ты з Якуба злітавалася? — Іван Іванавіч прыйдзе зараз, а ты ж ведаеш... He хачу, каб Якуб яго «засёк». А што вы, Сяргей Пятровіч? — Я пачакаю, мііе трэба тое-сёе прагледзець. — A! Ну, а мы пайшлі. Ідзём, хлопчыкі, не заміпайце. Так, так. Да пабачэнпя, Сяргей Пятровіч! — Усяго добрага. Сяргей адчыпіў фортку, прагпа ўдыхнуў паветра. У калідоры пачуліся крокі. Гэта сапраўды быў Іван Івапавіч, які паціху спяваў сваё любімае: Скрыпяць мае лапці, Як іду да цёбе... Эх! — Заскрыпяць, калі ў цябе такая жонка! — голасна сказаў ёп, увальваючыся ў рэдакцыю.— Яшчэ як заскрыпяць. Ох! — Мой дарагі, ці варта кожнаму скардзіцца па сваю жонку? Гэта неяк... — Неэтычпа, ці што? Тваё любімае слоўца. Ну, давай, чысці, давай, бездакорны сем’янін і работнік! — Кінь, Івап. Сядай лепей. — He. He сяду. Hi за што! Хоць па калепі станавіся. Раз ты мяне не паважаеш, пяма пра што і гаварыць. Усё. Бывай! — Піць трэба меней,— сказаў яму ў спіпу Сяргей і тут жа пашкадаваў: не трэба было гаварыць з Іванам такім тонам, ён нядрэнны чалавек, і, можа, якраз зараз яму карцела нешта сказаць, выказацца, а ёп, Сяргей, нават пе захацеў з ім гаварыць... Захацелася дагнаць Івайа Іванавіча, растлумачыць яму. Што — пра гэта ён пе думаў. Ёп выскачыў у калідор, заспяшаўся да ліфта. На першым лаверсе пікога не было, толькі стары міліцыянер раўнадушна шалясцеў газетай. Сяргей зазірнуў у дыктарскую. — Прывітапне работпікам блакітнай музы! — пачулася ззаду. Сяргей азірнуўся. Валянціп! Сапраўды, дзеяь сюрпрызаў! — Ты што, на халтурцы? «Халтуркай» акцёры, а за імі і тэлевізійнікі называлі тэксты і вершы, якія даводзілася чытаць акцёрам. — Ну так. Якія тэксты сачыняюць вашы пісакі, проста жах! Выходзіш — плявацца хочацца. Нічога дзіўнага не было ў Валянцінавых словах— многія тэксты тэлевізійных перадач зусім пе былі ўзорамі прыгожага пісьменства, але Сяргея пешта як укалола. Ён адчуў у гэтую хвіліну, што зусім пе хацеў сёння, менавіта сёння, бачыць Валянціна. — Нашто ж прыходзіш сюды? — Што зробіш? Па-першае, не густа з манетай. Па-другое, лепей ужо я прачытаю тыя тэксты. Прыпамсі, зраблю гэта добра. — Папраўляеш нашу халтуру? Геній, ды і толькі! — Сярожа, калі ты хочаш са мной сварыцца, то так і скажы. У мяне нервы таксама не жалезныя. Што з табой? Сяргею зноў, як і некалькі хвілін назад, стала сорамна за сябе. Што гэта з ім сёння, сапраўды? Панядзелак — цяжкі дзень! А ўсё гэтыя здымкі! — Валік, ты помніш... Зіну? — Зіну? Хто гэта? — Ну, тая... Помніш, гастролі? Элізабет Тэйлар. — А! Ну як жа! Як жа пе помніць! Я тады ведаў, што з гэтага «ніц не бэндзе», як кажуць палякі. He такі ты чалавек. — Што значыць — не такі? — Ну, божа мілы! He зробіш, значыць, такога глупства, каб сабе на шыю «прычэп» навязаць. Чужое дзіця! Жартачкі! Тут са сваімі не ведаеш, што рабіць! А яна слаўная жанчына. Я неяк сустрэў яе зноў, калі быў там на гастролях. — I... што? — Што — што? Табе цікава, як яна жыве? — Дапусцім. — Ну, я падрабязнасцей пе ведаю... Здаецца, жьівс адна. Закончыла нейкі там іхні інстытут — тэкстыльпы, здаецца. Начальпік цэха. Што яшчэ? Дзяўчынка ў яе прыгожанькая. Малая, а вочкамі як стрэльне! Проста дзіва: маці — што манашка, у цёмным, і глядзіць, як багародзіца — здалёк, а дачушка ружовенькая, светленькая... Эх, дзе мае шаснаццаць! — А Зіпа? Што, сапраўды так пастарэла? — Голас у Сяргея задрыжаў. — Ну, божа мілы! He гаруй: з тваёй Стэлай ёй не зраўняцца. У яе нейкія непрыемпасці па рабоце. He знялі, таму што работніцы ледзь не бунт наладзілі. Быў бы па ёй жанаты — давялося б корпацца ў фабрычных справах; спакойна жыць наўрад ці сталі б! Дзякуй богу, што ўсё абышлося. Помню, маці твая, шаноўная Антаніна Дзмітраўна — хай ёй на тым свеце зямля будзе мяккай,— ледзь не пасівела з-за гэтай гісторыі. Ну добра, ты мяне прабач — бегчы трэба. Зараз перадача! — Валік, можа, я пачакаю цябе, га? Пагаворым, пасядзім... — He, не! Няма калі! Я ж адразу — на спектакль. Так ужо калі-небудзь, дарагі. Божа мілы, колькі мы ўжо не збіраліся! Нічога. Пойдзем на пенсію, на дачы ў карты будзем гуляць. Прывітанне, дарагі! Ён таропка пабег па калідоры. Сяргей неахвотна вярнуўся ў рэдакцыю. Шэрае з паліраванымі падлокатнікамі крэсла было мяккім, блакітнае неонавае святло — няяркім. Ён закурыў цыгарэту, заўважыў, што рукі яго злёгку дрыжаць.