0, чорт! Як жэ можна было ад гэтага адмовіцца? I не проста адмовіцца, але і ўцячы — так, як уцёк ён? Чаму? А Стэле ён, дарэчы, так і не прынясе гэтыя трыста грамаў брынзы для... як яе? — ма-ма-лы-гі... «А што, калі яго не будзе? — падумаў Сяргей, націскаючы на кнопку.— Куды я тады падзенуся? Буду, як п’яніца, у скверы ўліваць у сябе гэта сухое?» Але дзверы адчыніліся. Віталь, у джыпсах і заношапым блакітным гольфе, стаяў у дзвярах. — Толькі што прыехаў — і ты на парог. Здорава! — сказаў ён.— Пакажу табе зараз, што я з Самарканда прывёз. На стале стаяла аплеценая лазой певялікая бочачка з віном. Валяліся паштоўкі: мячэці, аряамепты, старажытная арабская вязь пісьмёнаў. Пакуль Сяргей разглядаў усё гэта, Віталь ставіў на кончык стала бляшанку кансерваў, талерку з разрэзанай дыняй, фужэры з крышталю, нечаканыя ў гэтым прадымленым, заваленым кнігамі пакоі, дзе нават рэдкасны ўсходні дыван, якім заслана тахта, быў прапалены і абсыпаны попелам цыгарэт. — I гэта ты на сябе надзяваеш? — з прытоепай грэблівасцю спытаўся Сяргей, вачыма паказваючы на пацёртыя вельветавыя штаны брудна-жоўтага колеру, што віселі на спінцы крэсла. — Ну, мілы мой! Ды за гэтыя штапы мне нядаўна дваццаць пяць рэ давалі! — пакрыўдзіўся гаспадар.— А ты паглядзі, якія япы — дзе ты такі вельвет дастанеш? «Чорт ведае, што ён за чалавек,— адпіваючы малспькімі глыткамі віпо, разважаў пра сябе госць.— Вечна ён хоча здзівіць свет нечым повым, вечна яму нешта карціць: то выстаўка, то фільм, а часцей — кніжка. Чытае столькі... Вось і цяпер цягне нешта пад нос...» — Джэймс Джойс! «Дублінцы» — ты толькі глянь, якое рэдкае выданне! I амаль дарма выхапіў у букіністычным! — захапляўся Віталь. — Колькі гляджу на цябе, Віт,— думаю: чаго мяне да цябе цягне? Кніжкі рэдкія? Твая эрудыцыя? А можа, проста прыцягненне дзвюх супрацьлегласцей — фізіка і лірыка? Яны ўжо пачалі піць з бочачкі, і абодва былі ў тым стане ўзнёсласці, які прыходзіць пасля двухтрох фужэраў віпа і затым, калі не спыніцца, пераходзіць у змрочнасць або вяселле, у залежнасці ад тэмпераменту. — А я табе зараз скажу, Сержык,— адгукнуўся Віталь.— Таму што я не лезу табе ў душу, не зайздрошчу, ды і бывае ўсё-такі — на нейкія тэмы пагаворым. А чалавеку ў любым выпадку субяседпік патрэбен. Вось і мы з табой — субяседнікі! — А чаму? — загарачыўся раптам Сяргей.— Чаму мы не лезем адзін аднаму ў душу? Саромеемся? Баімося? А калі трэба, калі няможна аднаму? — Знаеш, мой дарагі,— вельмі ціха сказаў Віталь.— Чым больш адкрываеш другому душу, тым болып балюча ён можа цябе ўкалоць. — He, няправільна гэта! Няправільпа! — Сяргей стукнуў кулаком па стале. Звякнуў, хрумснуў фужэр. Віталь не глянуў на яго. — У цябе нешта на душы,— сцвярджальна сказаў ён.— Сям’я? Жонка? Ну, можаш не гаварыць. — He, я скажу! Скажу! — Сяргей наліў сабе Bina, выпіў яго адразу.— Дзесяць гадоў стараўся пра яе не ўспамінаць. Сапраўды, што там успамінаць? Што, мала жапчын у пас бывае? А паглядзеў па фотакартку — толькі па фотакартку! — і зразумеў, што прапусціў, ды што там! — сам задушыў тое, што і па сёнпяшпі дзеяь сагравала б. — А... вярнуцца? — Віталь пе глядзеў на потпы, чырвоны твар свайго субяседпіка. — Вярпуцца? He. Ты гэтай жанчыны пе ведаеш, яна гордая, як... Ну, адпым словам, па папялішчы толькі хаты можна будаваць. Ды і сям’ю не будзеш раскідваць. Хаця... якая ў мяне сям’я? Па-мойму, мы абое хаваемся пад яе шыльдай, і робім гэта таму, што і мне, і ёй зручна. — Зпаеш, стары,— вусны ў Віталя ўздрыгнулі.— Я часам думаю — якія мы бываем раўнадушпыя... Да другіх, да іх стану і настрою. А гэта перадаецца... Як ланцуговая рэакцыя. А здарылася пешта — усё. Кропка. He дацягнешся да мінулага. I пе зменіш нічога. Нечаканая ў вуснах гэтага рухавага, жыццярадаспага хлопца горыч прагучала ў голасе. I Сяргей тым абвостраным, насцярожаным унутраным позіркам, які прыйшоў да яго раніцай, нібы панава ўбачыў чалавека пасупраць: сівізпа ў каротка падстрыжаных валасах, у заўсёды бесклапотных вачах — разгублспасць, чаканна-валявыя рысы твару нібы расплыліся. Ёп быў ужо немалады, гэты піжоп, і ўвогуле зараз гэта быў по піжоп і цыпік Віт, якім ведаў яго Сяргей, а повы, з пейкім сваім далёкім болем, мужчына. Ёп пачаў ужо лысець, і цяпер, калі сядзеў, схіліўшы голаў, было відаць, што там, дзе прасвечвалася лысіна, валасы былі даўжэйшыя, каб крыху замаскіраваць яе. — Сто гадоў пазад была такая Валечка...— Еп паглядзеў па Сяргея, пібы вяртаючыся здалёку.— Беленркяд, смехатуха. Капрызпыя губкі. Васемнац- цаць гадоў — уся як вецер. I мне столькі ж. Самалюбства — аж па макаўку! Мы падалі заяву ў ЗАГС і жылі ўжо, як муж з жонкай. Бацькі, відаць, здагадваліся — і мае, і яе. Але мы дружылі ледзь яо з першага класа — пу, відаць, прымірыліся. А тут у мяне камандзіроўка, а вярнуўся — сябрукі і кажуць, што бачылі Вальку па танцах з нейкім. Я — да яе. Бягу і зубамі скрыгачу. А япа адпіраецца: «Ну і што? Гэта наш родзіч у горад прыязджаў. He верыш — ідзі, спытай у маці». Я і пытаць не хацеў, размахнуўся — і па шчацэ. А яна збялела і кажа: «Трэба паважаць маці свайго дзіцяці». I вось пе ведаю, што мяне штурхнула, пытаюся з іроніяй: «Свайго?!» Адно толькі слова. Яна павярнулася і пайшла. Пабегчы за ёй, па KaneHi стаць — гардыня не дазволіла... Ён закурыў цыгарэту. Пальцы ў яго ледзь улоўпа дрыжалі. — А вечарам звоніць яе сяброўка, з плачам звоніць. Ледзь разабраў: «Валька памірае!» Кінуўся ў бальніцу — а яе з «хуткай» ужо ў аперацыйную павезлі. Зпайшоў я тое акно — якраз насупраць таполя вялізная. Узлез — і, як у аперацыйпай, усё бачу. Бегаюць сёстры з кіслароднымі падушкамі, яе ногі вісяць, як нежывыя, а ў хірурга рукі — усе ў крыві. Я ні секунды не думаў, што яна памрэ. Але ў тыя хвіліпы я зрабіўся іншым. Неяк адразу. Ты знаеш, якія баязліўцы мы, мужчыны, у адносінах да ўсяго, што балюча? Палец парэжаш — і то сябе хворым адчуваеш. А ў той момант мяне найбольш уразіла тое, што я і раней ведаў, але неяк так, тэарэтычна — што жанчына жыццём сваім, здароўем расплачваецца за кожную сваю памылку. За сваю жаночую слабасць, за кахапне, нарэшце, за твае ж нахабныя дамагапні. I яшчэ тупое недаўмешіе было ў мяне — тыя хвіліны, калі мы былі разам, калі я ёй ногі цалаваў — як яны маглі абярнуцца вось гэтым, жахлівым — яе твар з закрытымі вачамі, яе бязвольнае цела, і кроў, кроў — я піколі раней не бачыў столькі крыві! Цяклі імгненыі, а я пе адчуваў, што мароз, што снег вакол, а ў мяне голыя пальцы, я толькі раптоўпа, усёй істотай, адчуў, што яна памірае — яшчэ да таго, як хірург замітусіўся, замітусіліся ўсе яны,— а потым ён стаў нерухома, не зводзячы вачэй з яе цела, a сястра ўсё здзірала і пе магла садраць з ягонай рукі чырвопую пальчатку! Ён закрыў твар далонямі. Потым павольпа падпяў, пачырвапелымі вачыма зірнуў на Сяргея: — У рамапах каханне канчаецца — гэта трагедыя. Духоўная, зразумелая. А вось такое? — Для яе, жапчыны, трагедыя адрынутага кахання — не толькі духоўная. Я пазаўсёды гэта зразумеў. Але вось яшчэ што: жанчыны, з якімі я сустракаўся пасля, успрымалі маё шкадаванне за слабасць. I тады пачыналася адваротнае: кожная з іх памагалася падпарадкаваць мяне, захапіць, завалодаць. Мяне і дасюль уражвае ў жанчынах гэтае спалучэнпе — слабасць іх, безабароннасць — і тут жа заваёўніцтва, тут жа бязлітаснасць да кожнай рыскі, якая здаецца праяўленнем слабасці. А можа, мудрая прырода зрабіла так, што Ён і Яна — дапаўпенне адно аднаго, і Яна імкнецца сустрэць у мужчыне тое, што ёй асабліва патрэбна — апору? — А ведаеш што, Сярожа? — сказаў ён зноў пасля пядоўгага маўчання.— Я жыву для сябе. Вольны, як вецер. ІІіхто не грызе, пе папракае, не правярае... I ўсё-такі, каб не згубілася на маім шляху... тая,— я быў бы зараз шчаслівы. Хай бы яна, па сваёй непаслядоўнай логіцы, абвінавачвала мяне ва ўсіх грахах, плакала з-за кожнай дробязі, нават кідала ў мяне талеркамі — няхай! Затое каля мяне быў бы BanaBen, якому ў цяжкую хвіліну можна было б пакласці на калені галаву і памаўчаць. Я думаю, яна была б такой жанчынай... Такой, пра якую марыцца кожпаму з нас. — Няўжо ж ты нс жаніўся дасюль з-за яе... Валечкі? — Сяргей не мог схаваць здзіўлення. Віталь сумна ўсміхнуўся. — Жаніўся б я, дзяцей мсў бы даўно — каб но хацелася мне, Сярожа, аднаго — кахання. Пасмяешся, скажаш — саптымепты! Hi чарта! Дык не ўсё роўна, чым займацца цяпер — ці гэтымі штанамі, ці пласцінкамі...— Ён са злосцю шпурнуў брудна-жоўты камяк у кут.— Стаў бы я з гэтай дрэпшо валэндацца! А з другога боку мне, старому халасцяку... можа, я ўжо сам хачу чаго — не ведаю, таго, што і не сустракаецца ў жыцці? Чаму для мяне так цяжка сысціся з жанчынай? Ці не таму, што я іх ужо наскрозь бачу, для адных — занадта стары, для другіх — западта патрабавальны. Вось і сяджу адзін, кніжкі чытаю, з сябрамі выпіваю, па камандзіровачках езджу. I ўсё нешта шукаю, шукаю. I баюся, што наступіць час, калі ўжо і шукаць надакучыць... ...Яны потым доўга курылі. Маўчалі, нібы саромеючыся адзіп перад другім сваёй шчырасці, і ў той жа час адчувалі палёгку, скінуўшы з сябе неадчэппы цяжар думак. Суперажыванне неяк адразу зблізіла іх, увогуле далёкіх, і, развітваіочыся, яны асабліва моцна паціснулі адзіп аднаму рукі. Сяргей выйшаў з пад’езда. Завіруха скончылася: чысты беленькі сняжок ляжаў па двары, па драўляных «грыбках» і лавах. На вуліцы яго ўжо прытапталі шматлікія прахожыя, але ззянпе ліхтароў, пабялелыя тратуары і мяккае, пацяплелае надвор’е стваралі ўражанне нечаканага свята. А можа, гэта проста пасвятлела ў яго на душы? Як калісьці, ім завалодала радасць адкрыцця. Такім адкрыццём толькі што стаў для яго Віталь. — Колькі мы можам жыць вось так, адзін каля аднаго; здаецца, ведаць пра чалавека ўсё — і нічога пра яго не ведаць, як, скажам, у нас у рэдакцыі. Адмяраць дзень за днём бяздумпа, звыкла, аж пакуль пе зменіцца сам сэнс жыцця. У маладосці ведаў, у чым ёя, гэты сэнс: у барацьбе, у сцвярджэнні сваіх ідэалаў. Што ж, забыўся на іх? Ператварыўся ў механізм? Сапраўды, працаваў — і, здаецца, сумленна. Але дзе згубілася тое гарэнне, тая прага — да самай глыбіні спасцігнуць чалавечуіо душу? У штодзённай мітусні пяўжо страцілася тое вялікае, дзеля’чаго толькі і варта жыць?