• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вецер над стромай  Вольга Іпатава

    Вецер над стромай

    Вольга Іпатава

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 168с.
    Мінск 1977
    38.27 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    бліскі агню клаліся на ягопы твар. Радасць, неўтаймавапая дзіцячая радасць была на ім.
    — Вось добра, што свята... I ты тут!
    — Паганскія ігрышчы святая царква забараняе,— упарта сказала Прадыслава, апусціўшы галаву, каб не бачыць гэтай ягонай радасці.
    — Паганскія? Дурпенькая ты. Гэта ў вашай царкве пагана, ні радасці там, пі цеплаты. Нашы багі добрыя, таму што яны пе на ыебе, а на зямлі жывуць. Разам з намі. Пойдзем, я табе пакажу іх.
    He чакаючы адказу, узяў яе за руку. I дзіўна было Прадыславе, што яе, княжацкую дачку, вядзе, як раўню, за сабой просты чалавек. Але самае нязвыклае, ад чаго кружылася галава, было тое, што ёй было невыказна добра і трывожна з гэтым русавалосым хлопцам у лапцях.
    А ён ішоў па лесе, нібы гаспадар. Прыгінаў галіны, дакранаючыся да іх, нібы да жывых. I Прадыславе ўжо зусім не страшна была цемра, яна ішла побач з Раманам, і сном — доўгім, трапяткім сном — здаваўся дотык дужага гарачага пляча. Нібы ўсё гэта ўжо было з ёй калісьці — дзе, як? У сне ці другім жыцці?
    «Можа, я ніколі не нараджалася і ніколі не памірала, была заўсёды — як гэтыя яліны, як гэты маладзік?»
    Вузкая сцяжынка прывяла іх да Дзвіны. I яны сталі проста пад абрывам. Над імі вісеў маладзік — ён ужо быў невялікі, як сярэбраная грыўна, і казачнапрыгожымі здаваліся ў яго святле зямля і лес. Унізе блішчала і пералівалася, як дарагая плашчаніца, водная роўнядзь.
    — Тут недзе жыве мая знаёмая русалка,— шапнуў Раман. I, нібы ў пацвярджэнне гэтага, ціхі плёскат пачуўся ў рацэ.— Япа заўсёды падганяе да мяпе рыбін. Яна добрая. Калі плаваю — жартуе. Пьірскае
    з-за кустоў. Але хутка іхні дзень, адсвяткуюць яго— і капец гульпям іхпім. Пачпуць з дрэў падаць.
    — I што ж яны, забіваюцца?
    — Напэўна ж, бо пават спяваюць тады:
    Русалачкі, зямляначкі, На дуб лозлі, кару грызлі, Зваліліся, забіліся.
    — Шкада яе, тваёй русалкі.
    — Нічога. Яна вяспой зпоў ажыве. Прыйдзе на старое месца.
    — А вунь там, пад старым дубам, жыве лясуп. Ёп пасмешпік, але, калі пакінеш яму арэхаў у дупле, піколі не кране. Чуеш — ён гаворыць елкам, каб япы цябе не калолі.
    Прадыславе здавалася — япа сапраўды чуе певыразпы шэпт. Яна раптоўна паверыла Рамапу, гэтай сярэбрапай пачы. Тут гаварылі дрэвы, густа, да дурману, пахла хвояй і жылі добрыя, пезвычайныя істоты, пра якія — Прадыслава цяпер помніла гэта — казала ёй бабка Рагпеда. Бабка так і пе стала сапраўдпай хрысціянкай. Яна хадзіла ў хорам, але ў цераме стаялі пе ікопы, а драўляны бог Сварог, малепькі і пачарнелы ад часу. На покуце віселі нейкія травы, і пахла гэтак жа, як і цяпер, у начным лесе. I міжволі ў памяці Прадыславы паўстала даўняе: япа з парэзаным пальцам прыбегла да бабулі, а тая, схіліўшыся, шэпча пад ёй чараўнічыя словы:
    — Русалкі-сястрыцы, дайце кропельку вадзіцы, загаіце рану Прадыславе-дзявіцы. А я бяду на глыбокую ваду адвяду...
    Яна раптам паўтарыла іх услых. А Рамац узрадаваўся. Вочы яго засвяціліся,
    — Бачыш, і ты ж вырасла з гэтай зямлі. Ты — наша. Людзі кажуць, іпто продак твой — вялікі Уся-
    слаў — ад варажбы парадзіўся. I гэта кроў у табс загаварыла словамі старымі.
    Ён змоўк. Другія словы ўжо гатовы былі сарвацца з яго вуснаў, але ён стараўся стрымаць іх — баяўся напалохаць дзяўчыну. А яна глядзела ўніз — там ярка гарэла саламянае пудзіла, і дзяўчаты зладжана спявалі:
    Купала на Йвана!
    А ў нас сянні вартоўна ноч...
    Змяя ходзіць, кароў доіць...
    Яна адчувала, як у яе жылы атрутай уліваліся гэтыя словы, зачароўваючы і адбіраючы сілы. Ёй раптам стала страшна, нібы зараз павіппа было збыцца нешта незвычайнае. Міма прабегла дзяўчына, за ёй— хлопец. Яны заліваліся смехам. Хлопец схапіў яе за плечы, павярпуў да сябе. Яна замоўкла, і раптам у цішыню ўварваліся словы. Першароднай страсцю веяла ад іх, нібы гэтыя двое былі адны на зямлі.
    Прадыслава не магла нават зварухнуцца. I з ёй побач быў Раман. I калі ён працягнуў да яе гарачыя рукі, яна памкнулася да іх, увайшла ў іх кола. I, ужо амаль губляючы прытомнасць, адчула, як моцна і востра пахла хвояй...
    4
    Недалёка ад Дзвіпы, у высокім густым ельніку, стаіць будан. Ніхто нават днём не знойдзе яго: для гэтага патрэбна доўга, хаваючы твар ад калючых галін, ісці ў глыб ельніку. Каму будзе ахвота лезці ў такі гушчар?
    Але толькі сцямнее і ў небе зазіхаціць першая вячэрняя зорка — тады маленькая, да самых вачэй 116
    йахутаная дзявочая постаць асцярожна прабіраецца ў будан. Там яе ўжо чакаюць.
    — Любая мая, любая, любая! — I лбом — у яе калсні. Доўга не размыкае рук. А потым вуснамі знаходзіць яе вочы, бровы. Яны мяккія. I прыгожыя. Але зараз ён гэтага не бачыць. Пазней, калі пабляднее неба, яны выйдуць з будана, і тады ён будзе прагна ўглядацца ў іх, запамінаць — на цэлы доўгі дзень. Ды толькі мала адведзена тых імгненняў — будзе спяшацца Прадыслава, будуць дрыжаць яе рукі, і зноў словы, якія ён хоча сказаць ёй, будуць цэлы дзень ірвацца з сэрца: «Любая мая, любая, любая!»
    А вось яе вусны. Гарачыя, нецярплівыя. I — салёныя.
    — Што з табой, Прадыслава? Ты плачаш? Навошта?
    Навошта — гэта ён добра ведае. Калі яна выплачацца, ёй здаецца, што грэх яе робіцца не такі цяжкі.
    — Табе добра са мной, Прадыслава? Добра? Хіба гэта грэх, калі нам так добра?
    Ён лашчыць яе, як малое дзіця. Гушкае на сваіх каленях, і яна супакойваецца.
    — Раман, ты мне так і не расказаў пра купальскую ноч. Пра яе столькі цудаў расказваюць. Хацела гэта зрабіць Брачыслава, але я не згадзілася — ты ж раскажаш мне лепей.
    — У купальскую ноч зямля раскрывае перад чалавекам усе свае багацці: выбірай, што хочаш. Але злыя духі не даюць: калі ўсе людзі будуць шчаслівыя — што ж застанецца на зямлі рабіць?
    — Чаму ж ты не пайшоў шукаць тое, што зямля раскрывае перад чалавекам? — Яна ведае, чаму. Але ж такі ўжо чалавек, асабліва жанчына, што ёй хочацца бясконца чуць адно і тое ж, калі яно прыемнае. I ён адказвае:
    — На Купалу ўсе папараць-кветку іпукаюць. I я яе шукаў. I вось бачыш — знайшоў. Такой ні ў кога больш няма.
    — I ў мяне ты адзіны такі. Прыгожы. Яшчэ ёсць адзін — у нішы Неа Моні на Хіосе. Але куды яму да цябе? Ён жа ўсяго толькі анёл...
    Ён не зусім разумее, пра што яна гаворыць. Удыхае пах яе валасоў, шчыльней горне да сябе. Яна змаўкае на паўслове, цягнецца да яго... У дзірцы над галавой бачыць дрыжачую прыгажуню зорку.
    ...Вялізпы дом спіць. Паціху прагінаюцца тонкія дошкі лесвіцы пад нагамі. Але не рыпяць — яшчэ новыя. Вось ужо тры засталося, дзве, адна... Бясшумна расчыняюцца дзверы святліцы. Яна з палёгкай уздыхае. I раптам...
    Успыхвае лучына ў кованых сярэбраных зажымах, убітых у бэльку. Тварам у твар — з дзвюма. 3 палёгкай пераводзіць дыханне. Сёстры. Але чаму ў іх такія нахмураныя твары, злосна-радасныя і нястоена-зларадныя?
    — Паглядзіце, Градыслава, якая ў нас сястра! Святою прыкідваецца, кнігі святыя чытае ды галаву ўсім дурыць! А сама па начах валэндаецца недзе!
    Лада... I хто ёй імя такое даў — мілая? Востранькі драпежны тварык, маленькія вочы. Яна адкрыта радуецца таму, што старэйшая сястра — бацькава ўлюбёнка — стаіць перад ёй, нібы на крацьбе засцігнутая. Градыслава ж — зусім яшчэ дзяўчынка — таксама нездаволена хмурыцца, пільна глядзіць на сястру. I ад гэтага яе асуджэння горкі камяк сціскае ў горле. «Што ты разумееш, маленькая! Нацкавалі цябе, вось ты і глядзіш так. He трэба табе, не трэба быць суддзёй у гэтай справе».
    — Ідзіце адсюль абедзве. Вас гэта не абыходзіць.
    Градыслава памкнулася да выхаду, але Лада моцпа схапіла яе за руку:
    — He, наша справа! Нас замуж ніхто не возьме, калі ты сябе зняславіш.
    Гэта, канечне, яе права так гаварыць. Але чаму нраз яе павінна Прадыслава адмаўляцца ад самага дарагога?
    — Дык што я магу зрабіць для цябе, што?
    — Кінь яго. Ці прыстойна табе, княжацкай дачцэ, бегаць да смерда?
    Яны, аказваецца, ведаюць Рамана?! Адкуль? He час думаць пра гэта. Вось што дзівіць — чаму Лада так ненавідзіць яе? Пепавідзіць — гэта яспа. Напэўна, таму, што яе дасюль ніхто не сватаў, хоць і княжацкага яна роду. Дзіва што — ні прыгажосці ў ёй, ні розуму, ні дабраты. А да яе, Прадыславы, усе парогі паабівалі сваты. 3 радасцю аддала б табе любога з іх, пакінь мне толькі аднаго, аднаго...
    — Ну, што маўчыш? Відаць, і табе не ўсё дазволена, ха-ха-ха! Вось бацька будзе рады, калі даведаецца!
    — Няўжо ты такая подлая, сястра?
    — Подлая? He, дарагая, гэта ты зняславіла і гэты дом, і нас. Ну, нічога, мы знойдзем, што рабіць. Ведай жа — калі ты яшчэ хоць адзіны раз пойдзеш да свайго смерда — ён паплаціцца за гэта жыццём. Думаеш, бацька яго пашкадуе? Ды ён сваімі рукамі заб’е яго!
    Гэта праўда. Яна здрыганулася. Бацька, разгневаны бацька забівае Рамана... He, няма сіл нават уявіць сабе гэта. Маленькія Ладзіны вочы свідруюць яе. Усё разлічыла. А колькі часу да гэтага маўчала, прыкідвалася, што любіць яе, колькі разоў прыходзіла, каб выпрасіць то каралі, то бранзалеты. Яна ўсё аддавала — не гэта цікавіла яе. Вось кнігу б, папэўна, не аддала. Ды што гэта? Хіба пра кнігі трэба зараз ду-
    маць! А думак няма, ёсць толькі адчай. I гнеў. Бяссільны, як і яна сама.
    — Дык як ты вырашыла? He цягні, ужо світаць пачынае. А можа і сапраўды паклікаць зараз бацьку, Градыслава?
    He!
    Гэта вырвалася, як стогн. Страх, толькі страх цяпер валодаў ёю. Япа нібы ўвачавідкі ўбачыла вочы таго смерда, якога забілі на іх двары. Яны былі дзікімі, гэтыя вочы, нічога чалавечага ў іх не было. Яна, выглянуўшы з акна, схавалася зноў, хоць не раз бачыла, як білі рабоў. Але ўявіць, што ў Рамана стануць такія вочы, што ён таксама будзе крычма крычаць і біцца ў путах?!
    — Не-е-е!
    Яна паабяцае ім усё, што яны хочуць. Але толькі не цяпер. Да сэрца падступае млявасць, расцякаецца па целе...
    5
    Прадыслава зноў выйшла да Дзвіны. Але цяпер, на світанні, рака была іншая, чым некалькі гадзін назад, калі Прадыслава вярталася ад Рамана. Клубы белага туману віліся над чорнаю халоднай паверхняю, якая паступова святлела, рабілася сіняй; і туман павольна асядаў у нізіне, апаўшы на дол буйнымі кроплямі расы. Імкліва несла рака сваё шырокае гнуткае цела, бясшумпа слізгацела паміж хмызняку і гонкіх соснаў, што раслі на пясчаных берагах. He адчуваючы холаду, Прадыслава прысела на шурпаты камень, што ляжаў над самым абрывам. Яе паптофлікі і падол прамоклі ад расы, але твар гарэў.