• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вецер над стромай  Вольга Іпатава

    Вецер над стромай

    Вольга Іпатава

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 168с.
    Мінск 1977
    38.27 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — I бацьку мпе шкада. Хопіць яму і адной манашкі...
    Яна раптам асеклася, адчуўшы, што сказала лішняе. Ефрасіввя маўчала. Яна зноў убачыла верад сабой няшчасныя бацькавы вочы, бараду яго, у якой заблыталіся саломіны,— у яго, такога гаварыстага! I словы ягоныя пачула: «Гора мне, дзіця маё мілае! Пашто се сатварыла і атруту душы маёй вры-
    песла?» У яе тады зашчымела ад жалю сэрца. Заха* целася кінуцца яму на шыю, супакоіць. Але нечакана ўспомнілася: бацька — і вочы забітага мужыка. А потым прыгадаліся словы адрачэння ад гэтага злоснага жорсткага свету, якія яна гаварыла, і ўласная туга пачала расплывацца, знікаць. Далёкім і чужым здаўся ёй бацька, і спакойна яна яму адказала: «Чаго вельмі смуткуеш? Маю аднаго памочніка і збавіцеля — бога». I ён, відаць, адчуў гэту яе абыякавасць, бо нічога больш не сказаў, а, згорбіўшыся, павярнуўся і пайшоў па бездаражы, па гразкім пасля дажджу полі...
    Што ж, хіба адступіцца яна сёння ад тых слоў? Хіба пашкадуе ўсё тое, што асталося за сценамі манастыра? He! Занадта многа сіл аддала на тым шляху, што выбрала ў маладосці. I хай нямногае яшчэ зроблена — што ж, наперадзе — цэлае жыццё.
    Але раптам яна адчула страшэнную адзіноту. Выпрасталася. I хаця словы яе былі жалобныя, гучала ў іх асуджэнне і моцнае жаданне параканаць:
    — Авохці мне, адзінокай! Жывот * свой і скарб аддаўшы богу, не магу я сястры роднай да яго прывесці. Як жа ўшчуваць мне другіх? Што ад вас застанецца? Тлен і парахно зямное. А гэта перажыве і дзяцей, і ўнукаў тваіх,— яна паказала на кнігу.— Яно — божае слова! I трэба яго несці да людзей, што ўгразлі ў грахах і цемры. Хто ж гэта, акрамя нас, зробіць? Толькі божыя людзі валодаюць дарам дзіўным — узнёсшыся над слепатой зямной, жыццё спасцігаць і ў кнігі свае думы запісваць! — Яна гаварыла, павучаючы, як гаворыць сталы чалавек перад дзіцем.— Паглядзі на край свой. Усобіцы яго грызуць. Нішчаць. Зпоў жа, божым словам спыняць
    * Ж ы в о т — жыццё.
    іх трэба. He зачыняцца ў келлі сваёй я цябе заклікаю, а несці слова да людзей. Хачу, каб стала ты манашак вучыць у манастыры, які скора пабудуюць. I не бачу вакол сябе нікога, каму ўладу над душамі людскімі там можна даручыць. А іх будзе ў цябе нямала. Вялікі і моцны павінен быць новы манастыр. Улада, як змяя ядавітая, чалавека атручвае! А ты — нязлосная. Няўжо лепш табе мець багатае адзенне ды душныя пярыны ў цераме? Незнаёмы чалавек, пры якім вечнай нявольніцай будзеш? А богу пойдзеш служыць — станеш свабодпай! — Япа захлыналася ад хвалявання. Усё, чым жыла свае схімніцкія гады, усё, дзеля чаго слопне, нерапісваючы таўшчэзныя кнігі, укладала ў свае словы.
    А сястра нечакана спытала:
    — Няўжо ты ніколі не ўспамінала таго хлопца? Ефрасіння нібы па бягу зачапілася за камень. Спынілася ад нечаканасці. А ўцяміўшы, аб чым гаворыць сястра, ледзь стрымалася. Злосць агарнула яе. Успомнілася: гэта ж Градыслава высачыла тады яе сустрэчы! Аказваецца, і цяпер, праз столькі гадоў, помпіцца пачпая размова з сёстрамі, і страх свой, і словы, якімі яны яе абняславілі. Чаму яна іменна цяпер пра гэтае пытае? У душы ў яе ўсё перавярнулася, але яна адказала спакойна і нават трохі абыякава:
    — Дзень і ноч змагаецца кожная з нас са спакусамі. Толькі госпаду богу прысвечаны нашы помыслы...
    Але Градыслава ўлавіла ненатуральнасць яе спакою і па імгненне ўзняла свае вочы: пявінныя, чыстыя.
    — Шчаслівая ты, сястра. Нават і цяпер не баяцца мужыкі граху вялікага, калі заглядаюцца на цябе, ігуменню. Гаварылі мпе манашкі, што сохпе па табе майстра твой, Іаап!..
    I, адчуваючы, як недзе ў сэрцы заварушыўся дзікі, балючы гнеў, яшчэ цішэй сказала Ефрасіння:
    — He варта табе плёткі брудныя збіраць па манастыры. А каб не наводзіла цябе гэтая думка на грэх, імем божым загадваю табе дваццаць дзён і начэй стаяць на пакаяннай малітве, пакуль не ачысцяцца думкі твае і язык ад брыдоты.
    He спагадлівая сястра, а ўладная, гордая ігуменпя стаяла цяпер перад Градыславай. I, адчуваючы ў ёй права караць, дадзенае сілай, перад якой схіляюцца зямныя людзі, прашаптала Градыслава:
    — Даруй мне, прападобная Ефрасіння...
    3 сухім шоргатам падаў за акном снег. Тоўстай белай посцілкай клаўся ёп па плечы самотпых ялін, засцілаў дрымотнае поле. Бслым, нсрухомым было ўсё наваколле...
    8
    Іаан адчуваў, што душа яго нібы разрываецца папалам. Хорам, які вырас на беразе Палаты, быў для яго нібы дзіця, ён гэтак жа гатовы быў аддаць яму ўсяго сябе, нічога не патрабуючы ўзамен. Гэта ж першая сапраўдвая яго работа, мара, якая здзяйспялася па вачах! Але ён ведаў, што блізка тая пара, калі скончыцца будаўніцтва, і ён болей не прыйдзе на ціхі манастырскі двор, да старой ігрушы, пе пачуе лёгкіх крокаў ігуменпі і яе голасу. Яна ўжо не будзе пытаць у яго пра вапну, фарбу або прасіцьпадганяць: «Калі ж храм асвячаць будзем?»
    Іаан ведаў — яна ганарылася цудам, якое ўзнялося ў маленькім Сяльцы, храмам, нябачаным яшчэ ў зямлі Полацкай. Нартэкс яго складаўся з дзвюх частак: ніжняй — для багамольцаў і верхняй — для хору. Тут жа былі два невялічкія памяшканні —
    для самой Ефрасінні і сястры яе Градыславы, што зусім нядаўна пастрыжапа была пад імем Еўдакіі. Гарызантальпыя палосы цаглянай падмаляванай муроўкі і ружовай цэменкі прарэзаліся пілястрамі з паўкалонамі і вузкімі вокнамі, што былі ў два рады між імі. Вышыня апсіды павялічвалася чатырма тонкімі раманскімі цягамі. А ў сценах у каляровых узорах спляталіся кавалкі смальты, падабранай з вялікім густам і стараннасцю. Стройная, строгая, маналітная кампазіцыя царквы нібы ўвабрала ў сабе ўсё лепшае ў драўляным мясцовым дойлідстве. I гэта было нечувана — дасюль уся архітэктура Полацка ішла ад візантыйскай.
    Ефрасіння любіла прыходзіць на будоўлю. Глядзела, часам брала ў далонь пясок або гліну, быццам узважваючы іх. Калі яна лёгкай хадой плыла ля царквы — змаўкалі грубаватыя насмешлівыя дзецюкі, з глыбокай пашанай схіляліся перад ігуменняй і, яа момант сустрэўшыся з вышэйшай, недасягальнай сілай — сілай духу, святлелі іхнія твары.
    Ніколі яшчэ не адчуваў Іаап такога замілавання, душэўнага ўздыму і такой безнадзейнасці. Ён сам не ведаў, што з ім такое: то хацелася ўпасці на калені перад ігуменняй, як перад іконай, то душнай, цёмпай ноччу бачыў яо цёплыя пунсовыя вусны, мяккую іх прыпухласць. Недарэчнай і ненавіснай рабілася яму чорная манашацкая вопратка Ефрасінні. Ён палохаўся гэтых думак. Падаў на калені перад іконай святога Іллі. Але здавалася — яшчэ больш хмурнее цёмны лік святога, вось-вось вылеціць з яго малітоўна складзеных рук грымотная страла-пярун. Тады кідаўся ён да Палаты і доўга плыў, па-мужыцку шлёпаючы рукамі і палохаючы рыбакоў.
    Аднойчы, калі ён стомлены ішоў ад ракі, далёка перад сабой, у цьмяным месячным святле ўбачыў жаночую постаць, што набліжалася насустрач. Ён
    пазпаў Ефрасіпшо. Яму было няёмка, птто япа зараз убачыць яго ўскудлачаныя валасы, босыя погі, і ёп паспешліва звярнуў у кусты.
    Яна, задумаўшыся, ішла да Палаты, і нязвыкла было бачыць яе ноччу, на бязлюдпай дарозе, што вілася па хмызняках. Япа прайшла зусім блізка, і ёп адчуў пепавісны яму пах воску і ладану, што ішоў ад яс адзеішя: як варам абдало Іаана, і, пе раздумваючы, пачаў ён красціся за ігуменняй. Першабытнае пачуццё паляўпічага абудзілася ў яго дупіы, знікла стомлопасць і развага...
    Жапчыпа спынілася на беразе Палаты, азірпулася. Ціха было вакол. Спакойна і звыкла расшпіліла і зпяла клабук. Па плячах рассыпаліся густыя валасы. Потым гэтак жа нетаропка вызвалілася з чорнага свайго адзення і засталася ў доўгай белай кашулі, з-пад якой упарта вытыркаліся грудзі. Закінуўшы рукі за галаву, пацягнулася, а потым павольпа пачала спускацца да ракі. I раптам ускрыкнула ад жаху, убачыўшы побач цёмную мужчыпскую постаць. Яна пахіспулася, але яе ўтрымалі моцныя рукі. I ад гэтага дотыку затрапятала цела, нечым далёкім-далёкім павеяла на яе. На кароткае, як малапка, імгненне ўспомніла тое, аб чым старалася забыць усе доўгія гады, як старалася забыць і мпогао іншае... Манастыр, куды яна прыбегла, каб павечпа прысвяціць сябе богу... Назаўтра — пострыг. А потым сястра Алімпія, дзябёлая, чырвапа* шчокая дзяўчына, азірнуўпіыся, сказала ёй у час малітвы: «Калі пойдуць усе па вячэрпюю малітву — бяжы, дзеўка, у капец саду. Там цябе Рамап твой будзе чакаць...»
    Япа, ашаломленая, нават пе запыталася — адкуль ведао аб гэтым Алімпія? Хадзіла ўвось дзень, як у тумане, а калі празвіпела біла, склікаючы ўсіх па малітву, кіпулася ў сваю келлейку. Здзіўленая
    цётка зачыніла дзверы на вялізны жалезны замок і, не спытаўшы пляменніцу, чаму яна папрасіла аб гэтым, пайшла ўніз. Ефрасіння малілася, а з вачэй усё не сыходзіў нейкі туман. Ускочыла, кінулася да дзвярэй. Хоць апошні разок убачыць яго, прыхіліцца! Але дзверы моцна трымаў замок, жалезнымі кратамі было схоплена акно, і тады яна, не помнячы сябе, закрычала. А знізу чуўся ўсё той жа зладжаны манатонны спеў.
    I цяпер памроілася, што гэта тое, няспраўджанае каханне прыйшло да яе, што вярнулася на імгненне дзявоцтва. I, адхінаючы даўнішні боль, тое незразумелае вар’яцтва, узрушанасць душы, яна ўскрыкнула тое, што сотні разоў паўтарала ў душнай келлі:
    — Адыдзі, згінь, сатана!
    Такая воля, страснасць і пераконанасць была ў яе голасе, што адразу ж разамкнулася гарачае, дужае кола ягоных рук, і, панурыўшы голаў, сказаў Іаан:
    — Хай будзе так.
    Гордая, уладная стаяла перад ім ігумення. Павярнуўшыся, ён пайшоў прэч. 1 не бачыў, што доўга стаяла над цёмнай ракой жанчына...
    Вярнуўшыся ў сваю камору, Іаан рашуча пачаў збірацца ў дарогу. Складаючы свой небагаты скарб, зачапіў торбу — з яе пасыпалася начынне, і разам з ім вываліліся дзве дошчачкі з намаляванымі на іх Георгіем Пераможцам і Божай маці. Некалі ў вольны ад работы час займаўся гэтым.
    Падняў дошчачкі, углядаючыся ў бледны, адрачоны твар Багародзіцы. Як жа яна была падобна да вобліку тае, каго ён кожную ноч бачыў у сне, каго ён ненавідзеў і адначасна любіў, і разумеў, што гэтая жанчына ніколі не будзе ягонаю. Пякучы боль паліў сэрца. I вось ужо ў вачах стаіць тое, што ён павінен зрабіць, перш чым пайсці адсюль...
    Ёп не мог дачакацца раніцы. Ледзь развіднела, пайшоў у Полацк да купца Света. Доўга перабіраў заморскія металічныя скрыначкі з фарбамі, разглядаў іх, падносячы да цьмянага, зацягнутага бычыным пузыром акна. Паглядзеў пэндзлі. А аддаўшы Свету ўсе да апошняй грыўны, яшчэ пастаяў, прагна гледзячы на тос, што пе змог купіць. Нарэшце выйшаў, забыўшыся развітацца.