• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вецер над стромай  Вольга Іпатава

    Вецер над стромай

    Вольга Іпатава

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 168с.
    Мінск 1977
    38.27 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Толькі што гаварыла з сёстрамі, а здаецца, што прайшлі вякі. Калі яна ачуняла, яны ўжо сядзелі
    ціхія. Паклалі на спальную лаву, падвярнулі коўдру. I выйшлі. А яна, хаця і дрыжалі рукі і слабасць агортвала цела, не магла ляжаць. Здалося ёй, што ў святліцы духата...
    Пакуль ішла, вярталіся сілы. Нібы чароўныя лекі, уліваўся ў грудзі ранішпі холад. У апошні час яна прывыкла да прасторы, да неба над галавой, ужо не баялася почы, і багі Рамаяавы былі вадой, зямлёй, сонцам...
    Успомніла яго — і так балюча сціснула сэрца нязнаная раней туга, што ледзь стрымала крык.
    Нашто тады яна пайшла з Брачыславай! He было б той ночы — яна ніколі б і не даведалася, якім шчасцем можа быць звычайны поціск рукі, як можа кружыцца галава ад блізкасці дужага, цёплага цела. Ніколі не ведала б, колькі смутку, ласкі і пакоры бывае ў вачах у мужчыны.
    Яна заўсёды была раўнадушная да лісліва-бойкіх гаворак сватоў, да тых, хто хацеў з ёй звязаць сваё жыццё. He ў сямейным шчасці ўяўляўся лёс. Яе павінна было чакаць наперадзе нешта асаблівае, вялікае. I таму хітрыкі сватоў здаваліся пасткай, у якую хочуць яе завабіць.
    Чаму ж сустрэча на пыльнай гарачай дарозе імгненна перайначыла ўсё, падхапіла і панесла па нейкай невядомай, страшнаватай, але прывабнай плыні? Прадыслава адпойчы бачыла, як пачыналася паводка: нерухомая, скаваная рака аж выгіналася — адтуль, з яе глыбіняў, узнімалася магутная неадольная сіла. Глуха патрэскваў лёд і нечакана са страшэнпым грукатам зламаўся, з трэшчыны са свістам вырвалася вада, і тады, выбіўшыся на прастору, гэтая сіла пачала ламаць і крышыць усё навокал.
    Такое ж пачуццё было ў яе некалькі гадзін назад, калі абдымалі яе дужыя рукі любага, калі пад вухам гучалі яго шчырыя, добрыя словы.
    — Ты — наша,— сказаў ён даўно, па купальскую ноч. Напэўна, гэта так і ёсць. I цячэ ў яе крыві сок наваколыіых бяроз. Раптам захацелася стаць адной з іх — лёгкай, светлай. Заплятаць зялёныя косы, глядзецца ў люстраную роўнядзь Дзвіпы і шаптаць каханаму ўсё, аб чым спявае душа... Каханаму... I ці не ўсё роўна, у чым ён будзе — у бліскучым дарагім каптане ці ў саматканай кашулі! Абы былі побач гэтыя вочы — сінія іскрынкі, доўгія цёмныя вейкі і мудрасць яго — спрадвечная, суровая мудрасць замшэлых старых ялін, бяздонных ляспых азёр, камяністай пясчапай зямлі. Перад імі слабой і бляклай здавалася тая мудрасць, якой вучылі старыя кнігі.
    Яна дастала абразок, які заўсёды вісеў на шыі па доўгім залатым ланцужку. Пранікнёныя вочы багародзіцы глянулі ёй проста ў душу. Пякучы сорам апаліў Прадыславу. Як япа магла забыць усё, чаму вучылі яе?
    Моц духу, які пераадольвае ўсе зямныя спакусы для таго, каб узяяцца да сапраўднага разумепня сутнасці жыцця? Дзе япа, гэтая моц? Страчана ў нізкім будане з яловых лапак? Ці ж гэта япа марыла атрымаць ад жыцця? Павісла на тонепькім валаску паміж пебам і зямлёй. Варта зварухнуцца — і абарвецца валасок. I тады грэшпіца грымнецца ў самае пекла. А пекла — гэта яхідная ўсмешка дзядзькі Барыса, люты твар бацькі, кпіны і дакоры за плячыма і, нарэшце, скрываўленая Раманава спіна. Упершышо яна адчула, што не можа жыць так, як ёй хочацца, што па руках і нагах звязваюць яе зямныя законы. Яна са сваімі думкамі, са сваім разуменнем жыцця варожая ўсяму таму, чым жыла раней, і ніхто не прыме яе, ніхто пе падасць руку.
    Хіба што зарослы травой бераг Дзвіны, росны луг ды лес у сіняй ранішняй смузе — яны прымуць яе, абароняць. Але не тут ляжыць яе дарога, не тут...
    Яна пачынала трызніць. 1 ўжо не заўважыла, яК споўз з плячэй плашч, распляліся косы і рассыпаліся валасы.
    Бела-чорная сарока, якая даўно цікавала за бліскучай залатой засцежкай, нарэшцо, асмялела. Яна бокам, увесь час насцярожана азіраючыся, падскочыла да каменя і дзеўбанула засцежку. Але тут жа адскочыла і з шумам паляцела прэч.
    Прадыслава ачуняла, агледзелася. Там, дзе на паўнеба разгарэўся ўсход, над белай ад тумапоў зямлёй выплывала сонца. Спачатку невялікі чырвопы кавалак яго прарэзаўся скрозь вогненныя палосы. Потым яшчэ і яшчэ — і раптоўпа пібы хто жменяй сыпануў золата на вершаліны дрэў, на луг, што аж зазіхацеў безліччу рознакаляровых агеньчыкаў. Прадыслава стала на калені і перасохлымі вуснамі зашаптала малітву.
    У думкі вяртаўся спакой. Праўда, быў ён цяжкі і халодны, як камень. I здалося, што камень гэты назаўсёдьі прыціснуў яе.
    Сопца лашчыла плечы. Дыміўся, курэў луг. За ім ледзь былі відаць пазлацапыя крыжы Сафійскай царквы. Япа глядзела на іх.
    «Мне хацелася налісьці стаць бессмяротнай. Хацелася вялікіх спраў, подзвігаў,— думала япа, стоячы на каленях.— Што ж, хіба гэтае жаданне знікла? Так, але толькі на імгненне. Я рыхтавала сябе з маладых гадоў да служэння вышэйшаму, што ёсць па зямлі — богу. Гэта тое, дзеля чаго я жыву. I калі мпе зараз цяжка — значыць, сапраўды нялёгка развітвацца са спакусамі жыцця. Але інакш я ніколі не змагу ўзнесціся духам над шэрай будзённасцю зямных спраў. Тым вышэй будзе маё адрачэпне ад зямнога. Так, толькі адрачэнне...»
    А інакш нельга ў гэтым злосным, несправядлівым свеце. Вось бацька — як яму хочацца пры яе дапа-
    мозе дабіцца йечага свайго! Збавіць яе ў больш-менш прыстойныя рукі. А не захоча сама — прымусяць. Гордая Рагнеда не захацела аднойчы разуць свайго нарачонага — прымусілі. I яе змогуць. Мячом адваююць — і, як Рагнеду, у далёкія кіеўскія землі памчаць. Усё змогуць — аж пакуль не скіне яна з сябе ўсе зямныя ланцугі. I ўсё ж якая іронія лёсу — іменна цяпер, калі яна, хоць на імгнене, адчула непаўторную прывабнасць таго, што людзі называюць каханнем, ёй трэба развітацца з ім...
    Прадыслава ўстала, доўгім позіркам абвяла ваколіцу. Злева, за йаваротам, пачыналіся крывыя полацкія вуліцы. Справа, ля самага берага, вілася вузкая сцяжынка. Калі ісці па ёй гадзіны са дзве — можна было як найкарацей прыйсці да Прэабражэнскага манастыра. Невысокі, са старымі з бярвенняў сенцамі, ён быў добра знаёмы дзяўчыне. Жонка Рамана Усяславіча, яе цётка, была там ігуменняй. Прадыслава часта хадзіла туды і любіла прапахлыя ладанам кялейкі, строгую ўдумлівую цішыню і нейкую асаблівую мудрасць гэтага манастыра. «Вось там яна можа знайсці спакой, павучыцца цішыні і развазе. Там яна зможа стаць незалежнай, і ніякія зямныя турботы не змогуць крануць яе душу».
    Яна рашуча пачала спускацца з высокага абрыва...
    ...Упалі на гладкую, вымытую да жаўцізны падлогу доўгія тоўстыя пасмы русых валасоў. Адна мякка абкруцілася вакол рукі ігуменні. Тая таропка страсянула рукой.
    ...Халоднае вострае лязо каля шыі. Нізка, ля самых каленяў ігуменні — схіленая галава. Проста йерад вачыма — дзірка ад сучка, там яшчэ не высахла вада, якой толькі што мылі падлогу. Бяздумна звіпіць у галаве. А зверху голас — затоена-радасны:
    — Пастрыгаем цябе, сястра, пад іменем Ефрасінні...
    Заплюшчыўшы вочы, яна злёгку пагладжвала шурпатую, прыгожага карычневага колеру, кнігу, з асалодай адчуваючы, якое мноства мудрых думак тоіцца ў агромністым тоўстым фаліянце. Пяць новых кніг прывезлі ў манастыр з далёкай Візантыі. Аж пяць кніг! Як баялася яна, што не давязуць іх да Полацка.
    I не таму баялася, што вялікія грошы за іх заплачаны — кніга даражэй за ўсякае багацце,— а таму, што купцоў час ад часу рабаваць пачалі на Полаччыне. Раней такога не было. Слабее княства! Адным толькі ўдасца выратаваць яго — мудрасцю. Вось чаму так прагна імкнецца яна будаваць новыя школы. Колькі іх ужо? Пяць. Тут, у Сяльцы, тры і дзве ў самім Полацку: пры Сафіі і царкве Багародзіцы. He толькі дзяўчат вучаць у іх, але і хлопцаў. Сэрца ў яе заўсёды шчыміць, калі бачыць яна, як учарашнія спалоханыя падлеткі ўпэўнена складаюць літары ў мудрыя, павучальныя сказы, вучацца спасцігаць сябе, сваю зямлю.
    «Інія сядоша на Дзвіне і нарекошася палачане, рэчкі дзеля яжэ втечэць в Дзвіну, імянем Полата, от сея прозвашася палачане...»
    Па-рознаму вучыць іх сама Ефрасіння. Дзяўчаткам расказвае пра пакорлівасць і рахманасць святых мучаніц. А хлопчыкам... Хай загараюцца вочы іх святой любоўю да радзімы, хай ведаюць яны, што не толькі чужыя землі родзяць разумных і слынных людзей. Пра Яраслава Мудрага гаварыла ім, пра княгіню Вольгу, пра Усяслава Мудрага.
    Калі будуць людзі полацкія граматай валодаць так, як мячамі,— ніхто іх не пераможа.
    Першая ў краі бібліятэка! Кожная кніга тут — часцінка яе душы. Купляла, абменьвала па другія. Перапісвала тут, у манастыры. Вучыла гэтаму і другіх. Колькі перапісчыкаў рыпяць зараз пёрамі ў келлях! А раней было іх усяго дзве — старая Еўпраксія і Васіліса. Ды і то — колькі памылак было ў іх! Спяшаліся, абы болей кніг, абы болей прыбытку цётчынаму манастыру. Яна выпрасіла іх да сябе, у Сялец. А ўжо тут, на свабодзе, узялася за іх. За кожную памылку — дзень пасціцца. А інакш нельга было: вучыліся ў гэтых дзвюх другія мапашкі. Павінпы яны былі добра помніць: кніга — святыпя. Псаваць яе плямай або апіскай — самы вялікі грэх.
    — Маці-настаяцельніца!
    Ціхі шэпт яна ўчула адразу, але не даўмелася, што клічуць яе. Ніяк не магла яшчэ ўсё звыкнуцца, што ў свае няпоўныя трыццаць гадоў яна — ігуменпя вялікага і багатага манастыра.
    — Маці-настаяцельніца!
    Сястра Яўстахія, добрая тоўстая кабета, стаяла каля яе.
    — Нейкая жанчына з дзіцем плача, просіць, каб вас паклікалі.
    — А ты сказала ёй, што я выходжу да міран пасля ранішняй малітвы?
    — Яна толькі што прыйшла. Бяда ў яе, пэўна.
    Ефрасіння ўздыхнула. Перад тьш, як выйсці да людзей, якія неслі ў манастыр свае крыўды, хваробы і гора, яна доўга малілася, рыхтавала сябе. I тады ўлівалася ў яе нейкая незразумелая сіла. I Ефрасіння, нібы баючыся растраціць гэтую сілу, не спяпіаючыся ішла па двор, і манашкі хрысціліся, гледзячы на яе бледны твар — суровы і ўпэўнены. А па двары ўжо стаялі людзі, і ў іхніх вачах была роспач j надзея. Надзея на лішнюю грыўну, якая да■126
    паможа вырвацца з учэпістых рук ліхвяра, на цуда, якое дасць спакой сям’і.
    I ігумення раздавала ім медныя грыўпы, лячыла. Але цяпер у душы была нейкая слабасць — Ефрасіння ведала, колькі намаганняў прыйдзецца ёй патраціць на тое, каб сустрэць нечаканую наведвальпіцу. Япа ўсё яшчэ марудзіла, гледзячы на дзверы. Але там раптоўна паказалася цёмная вялікая хустка, што ледзь не да каленяў вісела на худой дзяўчынцы. Дзве шэранькія коскі целяпаліся вакол бураватага ад загару тварыка. Дзяўчынка імкліва, нібы ведаючы, да каго ісці, спынілася перад ігуменняй і якую хвілю, не міргаючы, глядзела на яе. I нечакапа ўсміхнулася радаснай, наіўнай усмешкай: