Старэйшая дачка ведала гэтыя развагі, але пе карысталася сваёй уладай у доме. Наадварот, усяляк выказвала сваю пакору бацьку. Вось і ўчора, калі папрасілі яс ў вялікую грыдніцу, дзе чакалі сваты, яна порш-папсрш падышла да яго, пізка схілілася ў паклоне. Потым падышла да сватоў, што прыехалі ад тураўскага кпязя Рагвалода. Двое — князі. Астатпія ж, відаць, баяры. Усе ў дарагім адзенні, урачыстыя. Асабліва князі. У аднаго — зялёны, ніжэй кален, каптап. Паверх — карзно сіпяс з чырвопым, за- * К о л т ы — завушыіцы. шпіленае на плячы барвовай запонай з залатымі пялёсткамі. Зялёпыя вастрапосыя боты па пагах. У другога — высокая сіпяя шапка з чырвонымі павушпікамі. А каптан — маліпавага колеру і залаты пояс. Усё гэта яна добра разгледзела, калі яны гаварылі пра князя Рагвалода. Гаварылі з пыхаю, але ёй чамусьці не хацелася слухаць — як жа, прыехалі купцы! А яна — тавар. Добра хоць, што бацька дас ёй поўную свабоду. Таму, па звычаі абнёсшы гасцей чарамі з віном, яна, хаваючы ўсмешку, паставіла сваю чару, нават не паднёсшы яе да вуснаў, і з цікаўнасцю глянула на гасцей. Яны пакрыўджана заміргалі, але сцярпелі адмову, пакланіліся па развітанне спакойпа і ветліва. Кпязь Георгі нічога пе сказаў ёй. Думаў, напэўна, што для яе і лепшыя жаніхі знойдуцца. Балюча перажывае сам, што ніколі не сесці яму на пасад — самы малодшы ёп з Усяславічаў, і многа сыноў у старэйшых братоў. Дык яе хоча за ўдзелыіага князя аддаць, каб хоць дзедам вялікага кпязя — унука будучага — пабыць. Вось яшчэ праз гэта ён так пелепгуе яе, сваю дачку. Падарыў учора яшчэ адну кнігу — багатую, з залатымі і чырвонымі застаўкамі. Сабраны ў ёй павучанні са свяшчэпнага пісання і некаторыя думкі з кніг грэчаскіх пісьменнікаў. Некалі чытала яе, але на грэчаскай мове. А гэта кгііга — на мясцовай, славянскай і зроблена тутэйшымі майстрамі — чарняцамі Васілём і Фёдарам. Нямала грыўнаў аддаў за яе бацька епіскапу святой Сафіі, затое ж кожная літара выведзепа — вачэй пе адвесці. Старонкі, чуваць, пахнуць мятай, на якой настойвалася кінавар. Яны яшчэ чыстыя, свежыя. Яна так чакала гэтай кнігі — у яс ж толькі грэчаскія тут, у Полацку. Але сёння яе думкі заняты іншым, зусім іпшым. Малодшы князь учора глядзеў па яе, саромеючы- ся, і ў той жа час амаль не адводзіў вачэй. А япа была халодная і спакойная. Адмовіла сватам і нават по задумалася — а чаму? He хацела нялюбага? Баялася, што знікне свабода, у якой жыла цяпер? Яна і сама не ведала. Але жыла з учарашняга дня ў ёй нейкая незразумелая трывога. Усплывалі ў вачах залацістыя валасы, загарэлы разумны лоб — адкуль ён узяўся ў смерда? I наогул — чаму яна так многа думае пра яго? У пакой уплыла чалядпіца Брачыслава з вітай васковай свечкай у руцэ. Кінула трывожпы погляд на гаспадыпю. Якая япа прыгожая, гэтая Прадыслава! Аксамітная доўгая сукенка, вышываная сухім золатам, лягла бліскучымі палосамі ля ног. На шыі — каралі з зялёных каменняў з бліскучымі іскрынкамі. Задуменныя вочы глядзяць у кнігу. Грэшнай здаецца Брачыславе просьба яе стрыечнага брата Рамана — угаварыць князёўну паглядзець сёння вечарам свята Ярылы, што Купаллем завецца. Забараняе яго царква. Брачыслава — хрышчоная, але... Так хочацца ёй павесяліцца з ранейшымі сяброўкамі, забыцца пра ўсё — як стаў халопам яе бацька, узяўшы за сябе прыгожую Марыну з двара князя Георгія. Забраў князь у двор і яе, дачку першай жонкі-нябожчыцы. Несправядліва гэта, ды толькі каму ж паскардзішся? Яшчэ раней плакала яна каля ног бацькавых, маліла яго не жаніцца на Марыне. Але той нібы розум страціў — адпіхнуў яе нагой і пайшоў на княжацкі двор. А праз два гады пачаў заляцацца да Марыны нашэптнік княжацкі Астрамір. Ды і яна нібыта хіліцца да яго пачала; заўсёды грыўны ў яго вадзіліся, падарункамі яе знаджваў, бранзалетамі меднымі ды завушніцамі празрыстымі заморскімі. Маўчаў бацька. Звярэў паціху. А калі злавіў аднойчы прайдзісвета ў цёмным кутку з Марынай— пе вытрымаў: апусціў свой вялізны кулак на шышка- ватую, з рэдзенькімі шэрымі валасамі Астраміраву галаву. Судзілі яго назаўтра тут жа, па двары. Прывязалі да дрэва, і кпязь, успамінаючы пейкі статут Яраславаў, прысудзіў халопа, які асмеліўся ўдарыць вольнага чалавека, біць да смерці. Ніколі не забыць Брачыславе, як крычма крычаў бацька і як скапаў у цяжкіх муках. А яе ўсё роўпа не адпусцілі па волю. Прыставілі да маладой князёўпы. I ўжо звыклым стала падняволыіае жыццё. I толькі часам, калі пачыпала думаць пра ўсё, слёзы засцілалі вочы. Але, дзякуй богу, піхто гэтага не ведас. I ўсё ж назаўсёды япа запомніла — трэба далей ад княжага гневу і кпяжай ласкі трымацца. Калі ўчора Раман зайшоў да яе цёткі, да якой япа прыбегла крадком, і падахвоціўся правесці да самага горада, яна адразу зразумела, што нешта тут не так. Бачыла ж вочы свайго брата стрыечнага, калі стала ўпоперак яму па дарозе. Але ўсё роўна просьба Раманава ашаламіла. «Здурнеў ты!» — прыкрыкпула. А ён нечакана ўпаў перад ёй на калені, нібы перад ікопай, а ў самога вочы — як пепрытомпыя. Ажпо спалохалася. I — згадзілася. А цяпер вось стой перад князёўнай, маўчы. I ўсё чамусьці бацькава смерць успамінаецца. Напэўна, таму, што цячэ і ў яе гаспадыні кроў князя Георгія. Бязлітасная, прагпая кроў... Брачыслава схамянулася, калі на руку пырспула растоплепая кропля воску. Яна войкнула. I адразу цёмпыя вочы князёўны ўкалолі яе. Ссунуліся тонкія бровы. А ўбачыўшы руку, лёгенька ўстала, пайшла да чорпага, з нетутэйшага дрэва сундучка, дастала нейкі белы парашок у празрыстай пасудзіне. Прысыпала апечаную руку. Боль імгненна сціх. «...А ўсё-такі добрая яна»,— падумала чалядніца. I — асмялела. — Ці не хочацца паглядзець князёўне, як простыя людзі свята спраўляюць? — спыталася яна і ўжо зусім ціха сказала: — I мой брат стрыечны, Раман, там будзе. Вы ўчора яго бачылі. Помніце? Перамяпіўся твар у кпязёўны. Адвярнулася яна. Пайшла да акна. Пастаяла там, вярнулася. I, нібы гаворка ішла аб нечым звычайпым, адказала спакойпа: — Ну што ж, пойдзсм. 3 Рана засынаў кпяжацкі двор. Здасцца, зусім нядаўна сцямнела, а ўжо ўсюды — цішыня. I ўсё роўна якім доўгім здаецца шлях ад яе святліцы да сепяў. Праз грыдніцу праходзячы, Прадыслава яшчэ раз блаславіла бацькава паляванпе: змарыўшыся, грыдні * спалі, нават добра пе павячэраўшы. А звычайна тут у гэты час яшчэ шумна — ідзе вячэра. На сталах — і мяса, і рыба, і сыры розныя — шчодра выплачваюць бацьку даніну ягоныя селішчы ды вёскі. Так і ходзяць лыжкі, карчагі ды браніцы. I бацька тут — вясёлы, п’янаваты. Любіць ёп баляваць. «Вялікім кпязем» пазываюць яго тут хаўруспікі, і таму не скупіўся ён па пачаступак. Успомніўшы пра бацьку, Прадыслава ўздрыгнула і яшчэ шчыльней загарнулася ў пурпуровы, з брыльяптавай засцежкай плашч — падарунак маці. «Цікава, што будуць рабіць бацькі, калі даведаюцца, дзе сёнпя япа была? Матуля, канечпе, будзе моўчкі плакаць у сваёй святліцы. Япа стала зусім чужая. А бацька? Пабаіцца за свой гонар. Баіцца, каб не паднялі яго сям’ю па смех. Асабліва асцерагаецца брата Барыса — вялікага кпязя полацкага. Той не * Г р ы д п і — члены княжацкай дружыны. прапусціць нічога, за што можна было б папікнуць. А сам сваю дачку Звепіславу сцеражэ, як скарб вялікі. За агароджу пе выпускае. Колькі слёз выплакала Звеніслава на яе плячы — замуж ёй хочацца. Ды бацька не дазваляе — вырашыў, каб дачка служыла богу. Каб замольвала яна ў манастыры грахі яго, каб дзень і ноч прасіла бацьку ўберагчы ад братоў яго— Давіда Віцебскага ды Глеба Мінскага. Таму і баіцца князь Барыс выпускаць Звеніславу адну, бо ведае — не адзін баярып малады марыць украсці Звеніславу ад суровага бацькі ды да сябе на гарачых конях прымчаць. Толькі ў святую Сафію і ходзіць яяа. ды і то некалькі грыдтіяў сцерагуць яе». А пра пляменніцу Прадыславу не раз казаў Барыс, падціскаючы тонкія вусны: «Разумная яна ў вас! Але ж ці варта жапчыне такую волю даваць ды песціць так? A то няйначай прымеш праз яе сорам вялікі». Уявіўшы сабе хітры, пабіты воспінамі твар дзядзькі, Прадыслава ледзь не павярнула назад. Але глянула на чалядніцу, што нетаропка шыбавала ўперадзе, і зноў паскорыла крок, Яны ўжо былі за гарадской сцяной. Ціха і цёмна было на бязлюднай дарозе. Наперадзе, над чорным няроўным сілуэтам блізкага лесу, узнімаўся вялізны чырвоны маладзік. Даўно не бачыла Прадыслава такое ночы. Дома клаліся рана, калі толькі пачынала шарэць. Праўда, яна яшчэ чытала пры свечцы — ды ўсё роўна, хіба многа ўбачыш з вузкага акна святліцы? Кавалак зорнага неба ды двор. А цяпер яна ішла па цёплай яшчэ дарозе, а ў твар злёгку дыхала халаднаватая вільгаць ад Дзвіны, і дзяўчына сама сабе здавалася бездапаможнай і маленькай у гэтай неабдымнай прасторы. Дрэвы выдавалі нерухома-чорнымі, аблітыя чырванаватым святлом, а зоркі спусціліся нізка і былі вялізнымі, жывымі. I Брачыслава перамянілася. Твар пабляднеў, вакол вачэй — вялікія цені. Ад гэтага твар здаецца незнаёмым, нібы ў душы смяецца яна з князёўны, завабіўшы яе немаведама куды. Прадыслава моцна сціснула кулакі, пазногці ўпіліся ў далогіь. Сцяла зубы, каб не выдаць свайго страху. Аднекуль збоку пачулася песня. Яяа ўсё шырылася, і вось ужо бліснула святло. Некалькі крокаў — і дзяўчаты выйшлі на шырокую лясную прагаліну. Ярка гарэла вогнішча, пастрэльвала вугольчыкамі. Дзяўчаты ў саматканых андараках, зрэбных кашулях з металічнымі недарагімі грыўнамі на шыях і хлопцы ў вышытых кашулях вадзілі вакол яго карагод. Брачыслава спынілася. — Падыдзем? — спыталася, і было відаць, што яна прагне быць там. — Ідзі адна, я пагляджу адсюль. Прадыславу балюча ўкалола тое, што тут, у лесе, дзяўчына гаварыла з ёй, нібы з раўнёю. Але тая, здаецца, не чула. Пырхнула птушкай да вогнішча. Прадыслава прысела на сухі невысокі пянёк. Некалькі дрэў засланялі яе ад чужых вачэй, а сама яна бачыла ўсіх, хто быў на прагаліне. Дзівілася яна, якія вясёлыя, адкрытыя твары ў іх! Няма ні страху, ні прыпіжанасці. Гэта таму, што тут яны — гаспадары, тут ніхто іх не абражае, не гоніць. I Брачыслава з імі. Расчырванелася. Трымае яе за руку нейкі хлопец, а ў яе ўсмешка з вуспаў не сыходзіць. А як спявае! I песні тут зусім другія, чым дома — імклівыя, жартоўныя. Ад іх і самой спяваць хочацца і бегаць тут, ля вогнішча, і скакаць. Ну, які тут грэх? Проста весяляцца людзі. Вунь высокі, цыбаты чалавек так смешна, па-жураўлінаму раскінуў ногі і рукі, скачучы цераз полымя. Дзяўчына, забыўшыся пра ўсё, звонка засмяялася. I здрыганулася ад нечаканасці — перад ёй стаяў Раман. Чырвоныя вод-