• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вецер над стромай  Вольга Іпатава

    Вецер над стромай

    Вольга Іпатава

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 168с.
    Мінск 1977
    38.27 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ...Ён крочыў па вузкай, ледзь асветленай вуліцы, забыўшыся, куды трэба ісці. Топкі дзявочы голас, што ўзвысіўся да крыку, жалобна і бездапаможна прагучаў у цішы. I гэта як вярнула яго на зямлю. Ён агледзеўся. Ля сцяны старога камепнага мапастыра, які пачалі ўжо зносіць, стаялі трое. Паміж дужых хлапечых постацяў — худзенькая жанчына. Яна ўгаворвала хуліганаў, а яны, нахабна пасмейваючыся, сыта адрыгаючыся пасля выпіўкі, цягнулі яе за рукі, відавочна ўзбуджаныя, і відаць было — восьвось мог наступіць той штуршок, пасля якога падагрэтыя гарэлкай малойчыкі зусім перасталі б стрымлівацца. Сяргей азірнуўся.
    Нікога не было на вуліцы ў гэты позні час, нікога. Толькі ён і тыя. Трое здаровых хлопцаў — ды яны яго скруцяць у адно імгненне! Тут трэба бегчы, клікаць міліцыю.
    «А можа, увогуле не ўмешвацца ў гэтую справу?» — спакуслівая гэтая думка ўсё мацней авалодвала ім, бо аднекуль з глыбіні душы ўзнімаўся і рос ліпкі агідны жах. Ён амаль фізічна адчуваў свае бяздзейсныя, зарослыя тлушчам мускулы, і тое, што могуць зрабіць з ім жалезныя кулакі тых бамбізаў. I чым болып ён разважаў, тым ясней разумеў, што проста не здолее, не зможа зрабіць наперад ні кроку.
    Адна справа — чытаць пра такія рэчы: кожны абураецца і распраўляе мускулы. I зусім іпшае — самому ў цемры, у незнаёмым месцы пайсці супраць трох падпіўшых хлопцаў. Успомнілася ціхая яго кватэра, вясёлая клапатлівая Стэла, і міжволі ногі павярнулі яго назад, далей ад небяспекі — неразважна, жывёльным нейкім інстынктам — далей, далей!
    Група, якая было насцярожылася пры яго з’яўленні, абразліва зарагатала, а жапчына адчайна ўскрыкнула і кіпулася за ім:
    — Куды вы? Памажыце, куды вы?!
    I па нацягпутых, узбуджаных яго первах як ударыў гэты крык, і ўявілася: гэта тая, па абрыве, кліча яго, усе гэтыя гады кліча. Няўжо і зараз ён пе адгукнецца, і зараз здрадзіць — і ёй, і таму лепшаму, што закладзена ў душы? Ён кінуўся наперад...
    I калі тысячамі іскрыпак успыхнулі ў яго вачах ліхтары, і слаба, абрыўкамі свядомасці, злавіў ён далёкі свісток міліцыянера, узбуджапыя галасы навокал, ёп зноў убачыў верхавіны соснаў на крутых берагах магутпай ракі, што шумелі далёка ўнізе, духмяны цёплы вецер, які пераблытаў іх валасы... I бяскрайпяе, сіняе, пад нагамі — пеба...
    — Сяргей Пятровіч, гэта я, Дзіпа. Вы мяпо чуеце?
    — Дарагая Дзіпа Івапаўпа, я пачуў бы вас і па Марсе...
    — Вы ўсё жартуеце. А мы тут збіраемся вас праведаць. Хто б мог падумаць, што вы такі герой! На хуліганаў пайшлі!
    — Лыжка гарчыцы таксама бывае патрэбнай...
    — Я не тое хацела сказаць... Ведаеце, язык — ёп наперадзе думкі бяжыць. Проста... вушам сваім не паверылі, калі Стэла пазваніла... Яна ўсё пыталася,
    ці не знаёмая якая ваша была там. Што — праўда, пезнаёмая?
    — Дзіна, вы дрэнны дыпламат. He спадзявайцеся нешта выведаць для Стэлы — няхай яна гатуе мамалыгу.
    — Сяргей Пятровіч, не веру сваім вушам — такая самастойнасць! Ой, прабачце, вы ж хворы!
    — He, Дзіна. Я здаровы. Я даўно ўжо пе быў TaKi здаровы. Я кажу гэта сур’ёзна. He верыце?
    — Дай бог, Сяргей Пятровіч... I вам, і Стэле — выздаравець. Хаця — што за дзіўная размова ў нас... Адным словам — заўтра чакайце ў свой шпіталь дэлегацыю. А, забылася: тая... карціна, ну, помніце, «Вецер на абрыве»? — яе напісала яейкая Вера Іванова. Ага, самадзейная. 3 Брэста.
    — Наўрад ці гэта мае значэнне. Хаця... дзякую. Хочаце пакаштаваць мамалыгу? Я забяру ў Стэлы яе рэцэпты... Досыць з мяне...
    Прадыслава
    1
    Q
    ч«/ямля дыхала гарачынёй. Чэрвеньскі поўдзень, нібы настоены на водары скошанай травы, туманіў галаву. Прадыслава, нарэшце, прысела на прывялую ад сонца густую траву, што расла пры дарозе.
    Вакол была цішыйя. Ледзь чутпа звінелі пчолы ды шапацелі яшчэ непалітыя каласы жытняга поля. Але дзяўчына нічога не чула, шырока раскрытымі вачыма ўглядалася ўдалячынь. Справа, на ўзвышшы, ляжаў Полацк. Блішчаў на сонцы купал святой Сафіі. Сцяпа вакол дзядзіпца ўгадвалася па высокіх вежах, а ў прадмесці, бліжэй да вежы, курэў пыл — нехта, відаць, ехаў на кані. На вуліцах знешняга горада соцкія пе надта стараліся глядзець за парадкам. Там не былі забрукаваны многія вуліцы, і ранняй вясной альбо ўвосень коні аж па калені ўгразалі ў чорпае тлустае месіва, а летам шэры пыл асядаў на дрэвах так густа, што нельга было нават пазнаць колеру лісцяў.
    Але ўсё роўна князь Георгі, бацька Прадыславы, перабраўся з дзядзіпца, дзе жылі княжацкія сем’і, амаль па самы капец Полацка, на Вадзяпую вуліцу, што вяла да Дзвіпы. Ёп па-
    сварыўся з братам, вялікім кпязем Барысам, і назло яму зрубіў багатыя харомы пад самым земляпым валам, які аперазаў прадмесце. Тут жыла гарадская бедната, рамеснікі, і сярод шэрых сляпых хацін нечаканым быў вялізпы кыяжацкі дом — новы, з жоўтымі смалістымі сценамі, з разьбяпымі церамамі ўверсе і празрыстымі — з заморскай слюды — вокнамі.
    Але Прадыслава была рада іхняму перасяленшо: яна магла цяпер часцей выходзіць за горад, у адзіпоце думаць пра тое, што хвалявала яе душу філасофскія развагі Платона і Арыстоцеля, свае ўласныя ўяўленні аб жыцці і смерці, аб сэнсе быцця. Вось і сёння япа пайшла на сваё звыклае месца — да каржакаватай старой бярозы, што адзінока стаяла на ўскраі жытняга поля.
    Дарога адсюль збягала ўніз, і вакол, да самага небасхілу, была відаць раўніпа з яе рознакаляровымі лапікамі сенажацяў, хмызнякоў і агародаў. Дзе-нідзе былі відаць маленькія постаці — гэта працавалі людзі. Такімі ж маленькімі, дробнымі здаваліся ёй іхнія клопаты. Паесці, адпачыць — вось і ўсё, аб чым маглі думаць гэтыя гарапашнікі ў карэлым адзепні і з вечным страхам у галодных вачах. Такімі яны прыходзілі на шырокі, утаптаны тысячамі ног двор яе бацькі. Прыходзілі, азіраючыся, нібы загнаная жывёла, і доўга чакалі, пакуль вынесуць драўлянае высокае крэсла з разьбяной спінкай, на якім любіў сядзець кпязь, разбіраючы іх скаргі. Яна ніколі нс слухала іх, нават калі сядзела тут жа, па двары. У Ta­nia хвіліпы яна звычайна глядзела па бацьку — як грозна хмурыліся ягоныя бровы, а на жорсткім, маршчыністым твары ўспыхвалі і святлелі халодныя зеленаватыя вочы. Тады ціха рабілася па двары — баязліва выглядалі з-за дзвярэй сёстры, таропка хрысцілася маці. Адна Прадыслава піколькі не баялася бацькі. I ёй хацелася толькі абняць і супакоіць яго.
    Сопца сляпіла ёй вочы. Яна трохі адсуьулася ў цень, бліжэй да бярозы, і адразу нешта ўкалола яс ў руку. Лсот. Яна з намаганнем зламала сцяблінку і грэбліва адкінула яс. А потым зпоў заплюшчыла вочы. I нібы ўбачыла тое, што было для яе самае дарагое — кнігі... Вялізныя, цяжкія. Некаторыя нават падняць адной пемагчыма. Яе рана павучылі чытаць і пісаць, але і дасюль помніцца, якімі мяккімі і трапяткімі рабіліся жоўтыя рукі Агпесы, калі япа гартала тоўстыя пергаментныя старонкі з дзіўпымі значкамі — літарамі. А потым гэтыя значкі перасталі быць для яе пезразумелымі, ды ўсё роўна захавалася ў душы таямнічасць, з якой япа сама ўпершыпю дакранулася да кпігі.
    Вось і зараз у яе святліцы ляжыць актоіх, дзе ёсць вершы Грыгорыя Назіапізіна і Іаана Дамаскіпа. Гучныя радкі іх, пібы на крыллях, пясуць у незвычайны свет...
    Забыўшыся пра ўсё, яна не пачула крокаў. Здрыганулася ад нечага голасу, расплюшчыла вочы і борзда ўсхапілася з травы.
    Высокі хлопец у расхрыстанай палатнянай кашулі стаяў перад ёю. Яна імгненна ўгледзела яго русыя з залацістым адлівам валасы, шырокія плечы, босыя погі, якія патаналі ў густым цёплым пыле. Сустрэла яго позірк. I — сумелася. Вылецелі з галавы ўсе ганарлівыя словы, якія хацела сказаць смерду кпяжацкая дачка. Столькі юначай шчырасці і захаплешія было ў яго твары — мужным, але яшчэ з дзіцячай прыпухласцю вуснаў і шчок.
    «Які пезвычайны твар!—падумала япа.—Рэдкая гармонія і вытанчанасць рысаў. I чамусьці здаецца знаёмы. Але я ўпершышо бачу яго!»
    Як азарэнне, прыйшоў раптам успамін — ніша Неа Моні па Хіосе. Славутая мазаіка старажытпых майстроў. I апостал Іаан з Прэабражэння. Толькі ён
    быў суровы, няўмоЛьны, а гэты — зусім хлапчук. Над вуснамі залаціцца пушок. А цела — як у мужчыны— моцнае. I загарэлае.
    I ён пе зводзіў вачэй з дзяўчыны. Яна стаяла перад ім у доўгім палатняным адзенні, аздобленым на падоле бліскучымі каменьчыкамі. У саф’янавыя чырвоныя пантофлікі былі абуты маленькія погі. На грудзях — залатыя грыўны з лупніцай і медальёнамі — нетутэйшай работы. Нетутэйшы быў і твар — смуглявы, з вялізнымі чорнымі вачыма і топкім прамым посам. Толькі тоўстая каса была попельпа-русая, як у тутэйшых дзяўчат. I — залаты абруч па галаве.
    — Ты хто? — парэшце выдыхпуў ёп. I зрабіў крок напорад, працягнуўшы да яе рукі. Чырваншо палыхнуў дзяўчынін твар. Запознены сорам агарнуў яе — загледзелася на незнаёмага, ды яшчэ на каго — чорнага чалавека! Але чамусьці неставала сіл павярнуцца і пайсці. Гарачая хваля падступіла да самага сэрца, і яыо затахкала часта-часта.
    — Князёўна! Кпязё-о-оўна! — пачуўся крык.
    Да іх бегла дзеўка з княжацкага двара, махала хусткай.
    — Вас князь кліча! Сваты зноў прыохалі! — яна аж захлыналася словамі.
    — Кпязёўпа?!
    Прадыслава бачыла, як змяпіўся твар у незпаёмага. Упалі, як крылы ў падстрэлепай птушкі, ягоныя рукі. А ў вачах з’явілася такая туга, што Прадыслава не вытрымала — крута павярнулася і амаль пабегла па пыльнай дарозе. Гарачы пот заліваў ёй вочы, а яна ўсё бегла і толькі адчувала саланаваты смак на вуснах...
    Хлопец памкнуўся за ёй, але перад ім пагрозліва ўстала прыслужніца. I тады, пе памятаючы сябе, ён схапіў яе за плечы, ускрыкнуў:
    — Як клічуць яе? Кажы — як?!.
    I, спалохаяая яго страснасцю і неўтаймававасцю, ціха адказала тая:
    — Прадыслава... Толькі нашто табе гэта, Раман?
    2
    Бацька пе прыехаў яшчэ з палявання, і Прадыслава адзіпока сядзела ў сваёй прасторнай, па-візантыйску абстаўлепай святліцы. Япа сама абставіла яе так — усходнія мяккія пуфы ля светла-арэхавага, з гпутымі пожкамі стала; па дубовых паліцах ля сцяпы, зацягнутай аксамітам,— кнігі. У куце — ложак, пакрыты празрыстым полагам, які вялікімі складкамі ападаў на падлогу. Ля акна — пазлацаны іканастас, прывезепы з Царграда.
    Бацька ні ў чым ёй пе пярэчыў — яму падабалася гэтая раскоша, тонкі густ дачкі, якую ёп паважаў, як раўню. Нездарма ідзе па Полацку слава аб ёй. Вялікім розумам і прыгажосцю падзяліў яе бог. He было ў яго і пяма цяпер нікога больш блізкага, чым Прадыслава. А дзве малодшыя — ат, што з іх, баб, возьмеш. Адны пярсцёпкі, колты * ды апучы розпыя іх цікавяць!