Ён, забыўшыся, гаварыў з ёй, як з раўнёй. Аднаго баяўся, каб не перадумала Ефрасішія. А яна асцярожна ўзяла маленькі храм з яго рук на сваю тонкую, вузкую далонь, залюбавалася цацкай. Вочы яе ўспыхнулі, і ўся япа нібы вырасла. — Ну што ж. Будуй храм, Іаане, дзеля хвалы божай! — I дзеля хвалы нашай зямлі! — вырвалася ў Іаана. Твар яе нечакана стаў бледны, замкнёны. — Што ты ведаеш пра зямлю сваю? — сказала раўнадушпа, але з затоенаю горыччу. Іаап жа не захацеў верыць гэтаму раўпадушшу. Толькі што вочы яе гарэлі страспасцю і верай, і раптам... Чамусьці балюча ўкалолі яго гэтыя словы. — Чаму ж не ведаю? Было некалі княства наша магутнае і вялікае. А зараз — і Віцебскі, і Мінскі, і Гарадоцкі ўдзел адпалі. — Але ж затое цяпер хоць спакойна жывём. Брат мой, Рагвалод Усяслававіч, у дружбе з кіеўскім князем — цесцем сваім. — А народ яго не любіць: забыў ён вольнасць сваю і гонар, прыручанай птушкай зрабіўся ў кіеўскіх князёў. Ефрасінпя і сама балюча перажывала, што смяюцца з яе брата — ляпівага, мяккага Рагвалода. Але каб тут, са смердам, ганьбіць яго? Іаан апярэдзіў яе: — Такі пам князь патрэбеп, каб і з вялікім Кіевам дружыў — разам трэба ад літвінаў ды полаўцаў абараняцца. Але каб і за сваім княствам глядзеў. Бо, калі будуць князі крыўскія сваркі заводзіць, зробіцца вялікае кпяства Полацкае вотчынай Яраславічаў. А цяпер адпусці мяне, маці-ігумення. Ведаю — гневаешся зараз на мяне, бо не забылася яшчэ, з якога роду сама. Ды ведаеш — праўду кажу. Яна кіўнула галавой. Доўга глядзела ўслед. «Колькі жыву на гэтай зямлі — усё дзіўлюся з людзей яе. Адкуль яны бяруцца — гордыя, смелыя? Праславілі Полаччыну далёка, нават за мора слава аб Полацкім княстве ідзе. А самі ў брудзе ды горы жывуць, у курных хатах, дзе можна задыхнуцца ад дыму. Затое на веча прыходзяць гаспадарамі. Колькі ўжо князёў скіпулі са стала, выгналі з зямлі сваёй. Ды ўсё роўна — нічога і яны не могуць зрабіць, пакуль не перастануць грызці адзін аднаго самі князі, смуту сеяць. Вось Усяслаў здолеў іх у адзін кулак сабраць. А пасля яго смерці зноў усё па-старому пайшло. I цяпер штогод слабее Полацк, траціць свае землі. I не ў аднаго Іаана баліць на душы. Яна сама колькі разоў спрабавала ўшчуваць братоў, ды што з таго? Выслухаюць ветліва, згодзяцца на словах, а потым зноў тое ж самае... А яна толькі потым эпіціміі розныя накладае на сябе за тое, што ўмешвалася ў справы мірскія». Ефрасіння зноў пачала маліцца. Ды ўсё роўна адчула, што болып думае пра сённяшнюю размову і ўспамінае маленькую цэркаўку Параскевы-Пятніцы, што рабіў гэты няскладны, з вялікімі дужымі рукамі чалавек. Япа ўразіла ігумепню пейкай асаблівай дабратой і ўтульнасцю. I было ў яе тутэйшае, сціплае хараство, як у жанчыны, што выйшла па пагорак і задуменна глядзіць удалячынь. Жанчыны... Ефрасінню ў апошні час пачала трывожыць тая магутная жаночая сіла, якая пругка несла гнуткае цела і блытала думкі ў час самай адрочанай малітвы. Здавалася, далёка захавала ў сабе тыя хвіліны, калі краналі яе гарачыя мужчынскія рукі, забылася ўсё, што прынёс з сабой той далёкі чэрвень. А цяпер зноў наліваюцца трапяткія грудзі і плечы пад чорнай схімніцкай расай. Вечарэла. 3 недалёкай Палаты пацягнула свежа- сцю. Барвовае сонца садзілася за лес, і адзінокай здавалася на ўтоптаным манастырскім двары аблітая чырваншо старая ігруша. Ефрасіння падышла да яе, прыціснулася да шурпатага цёплага ствала. 3 вуснаў вылецела слова, якога прасіла ўся істота: — Раман! 6 У маленькай Ефрасіннінай келлі было цесна. Тут сабраліся маці Яўстахія, якая трымала ў руках манастырскую скарбонку, ігумен суседняга мужчынскага манастыра — айцец Мікодзім, некалькі манашак — настаўніц школ, з якімі заўсёды раілася Ефрасіння. — Незвычайная справа прымусіла мяне сабраць вас,— звярнулася да ўсіх Ефрасіння.— Айцец Мікодзім прынёс атруту сэрцу майму. Забыўшыся, аб чым павінна дбаць святая царква, ашукаў ён людзей, якія ў закупе былі ў ягонага манастыра. Адправіў дзесяць чалавек у Віцьбеск, а сам аб’явіў іх беглымі. Людзі прыехалі і даведаліся, што яны не закупы ўжо, а рабы, разам з сем’ямі сваімі. Пайшла па Полацку слава пра нашы манастыры. Благая тая слава. А дасюль — слова не пачуць было дрэннага пра нас. Ці не так, айцец? — Прападобная Ефрасіння, людзі тыя не дзесяць дзёп, а дванаццаць прабылі ў Віцьбеску. Кожны Ta66 скажа, што я меў права аб’явіць іх беглымі і ўзяць у манастыр за рабоў. Ды яны і так рабы — рэдка хто аддае свае даўгі і зпоў становіцца вольным чалавекам. Якая ім розніца, кім лічыцца? — Пасадзі цябе ў цямніцу, і, калі нават будуць даваць табе самую лепшую ежу і апрануць у дарагое адзенне — будзеш ты адчуваць сябе шчаслівым? Чаму пачынаеш крыўдаю жыць? Адказвай! — Нам зараз многа багацця патрэбна, каб расплаціцца з купцамі. Манастыр будуем, абраз новы заказалі, ды і кніг многа закупілі ў Візантыі. — Манастыр будую я, а не ты. Калі я цараіла епіскапу паставіць ігуменам у манастыр цябе, я думала, што будзе ў мяне сумленны і добры памочнік. Але не хачу я мець побач з сабой ліхвяра! Айцец Мікодзім паваліўся ў ногі ігуменні. Ведаў — аднаго слова яе даволі, каб пагналі яго дзячком у самы глухі прыход. Тады — бывай вольнае, багатае жыццё! — Я ж думаў — як лепей... Каб рабоў у нас было болей... Госпадам клянуся — ніколі такога не будзе! — Устань, Мікодзім. He варта такой асобе, як ты, валяцца ў нагах. Але ведай: даруючы табе сёння, не дарую наступны раз.— I ўздыхнула:— Многа несправядлівасці вакол і так, і не нам яе павялічваць! Спыталася ў маці Яўстахіі: — Сястра мая, няўжо сапраўды пусцее наша скарбніца? Яўстахія нізка схілілася перад ігуменняй: — Папраўдзе так. Многа прыходзіцца плаціць купцам, што ўзяліся вазіць матэрыялы для манастыра. He думаюць яны, што робяць угодную богу справу, думаюць, як бы разбагацець на гэтым. — Колькі яны бяруць? — Дзесяць нагатаў, каб прывезці адно бервяно. Ефрасіння памаўчала. — Добра. Я пагавару з епіскапам. Ім прыйдзецца рабіць гэта бясплатпа. Сапраўды, на божым храме захацелі разбагацець! Але вось што, сястра. Быў мне ў сне знак: трэба ў новы мапастыр заказаць крыж, але такі, каб ён за ўсе крыжы ў Сафійскім саборы прыгажэйшы быў. Што скажаш? — Цяжкавата будзе. Тым болып, што Лазар Богша зараз многа заказаў ад вялікага князя мае. — Грошы возьмеш з майго асабістага закладу. А Богшу я наведаю сама. — Ну, значыць, ён зробіць. He бачыла я яшчэ піводнага чалавека, які змог бы адказаць, сястра Ефрасіпня. Даў жа бог табе такі дар! Ефрасіння засмяялася. Дзіўна-радасна было чамусьці ў яе на душы. Можа таму, што новы манастыр — яе мара — расце на вачах. Можа таму, піто працуюць яе школы, памнажаецца бібліятэка. А можа таму, што па дварэ ярка свеціць сонца, зелянеіоць пяшчотнай майскай зелянінай бярозы, павясноваму востра і прагна дыхае зямля. I люба жыць на белым свеце. I здаецца, што ніколі не памрэш, вечна будзе для цябе зямная прыгажосць! 7 Ціха і змрочна было ў вузкай келлі. Адпо адпастайпа рыпела пяро ў руцэ адзінокай жанчыны, што вось ужо некалькі гадзін не разгінаючыся сядзела над двума тоўстымі фаліянтамі, перапісваючы нешта. Час ад часу яна перачытвала напісанае, і радасная, задаволеная ўсмешка прабягала па яе вуснах. У келлі было пуста. Кнігі ды пляшачка чэрні з яшчэ адным свежым пяром — вось і ўсё, што ляжала на неабструганым драўляным стале. Грубы драўляны тапчан з накінутай на яго шэрай посцілкай пасірочаму стаяў у куце. Затое ж на сцяне блішчаў каштоўным каменем абраз і пад ім — цудоўны, з рознакаляровымі эмалевымі насечкамі і залатымі пласцінкамі, крыж, зроблепы майстрам Богшам. Ім хацела ігумення асвяціць царкву, якая імкліва вырастала ў Сяльцы. Шэрае зімовае святло скупа клалася па засяроджапы твар перапісчыцы і яе белыя рукі з доўгімі вузкімі пальцамі. Чарніца, якая амаль нячутна адчыніла дзверы, пекалькі хвілін стаяла моўчкі, відаць, баялася патрывожыць жанчыну. Але тая сама павярнулася да чарніцы, і вочы яе адразу зрабіліся халоднымі. — Што там такое здарылася? — Ваша сястра Градыслава чакае,— сціснуўшыся, прашаптала тая і амаль подбегам вылецела за дзверы. Ігумення азірнулася. Ніяк не можа строгае схімніцкае жыццё справіцца з гэтым дзеўчаняткамі Прыйшла япа сіоды бледпая, напалоханая вялікай бядой: баярын Васілька патрабаваў яе ў халопкі замест доўгу, які вінен быў яму бацька, каваль Пуцята. — He хачу я да яго, маці! — прасілася яна, стоячы на каленях.— Гнілазубы ён, блудлівы, што казёл. Ведаю, нашто на мяне зрэнкі свае лупіў, як да бацькі прыходзіў. He дай у крыўду, забяры ў мапастыр! I хаця пе было ў яе ніякага грашовага закладу, прыняла яе Ефрасіння. Спадабаліся ёй разумпыя вачаняты і нейкая асаблівая шчырасць дзяўчынкі. I праўда — зусім мала часу прайшло, а яяа амаль усю кірыліцу ведае. Затое няма ў яе яшчэ манашацкай сціпласці і ціхманасці. Шчокі чырвоныя, што яблыкі, і лётае па манастыры, нібы па сваёй кузні. А колькі ўжо — пранікнёна і ўрачыста — гаварылася ўсім пра ціхманы голас і рахманасць, якая адрознівае манашак ад простага люду. Паўтаралі япы не раз услых, у цеснаце сабраўшыся ля алтара: «пры старэйшых маўчаці, мудрэйшых слухаці, мала вяшчаці, а многа разумеці». Суровае манастырскае жыццё, але дае япо чалавеку тое, чаго пе купіш і за тысячу грыўняў — душэўны спакой. Дзеля гэтага па- трэбна мавашкам строгасць ігуменні — як статку пастыр. I з дзяўчыпкай трэба стражэй — урокі павялічыць, пакаянне валажыць... У дзвярах з’явілася высокая, статная Градыслава. На ёй пакрывала, завязанае пад барадою. Верхняе адзенне — чырвонае з шырокімі рукавамі і шырокаю жоўтаю паласой на падоле, з залатым воясам: ніжпяе — сіняе, з бліскучымі поручамі. У цёмнай беднай келлі яна выглядае, як казачная заморская птушка. А твар бледны, як нежывы. I вочы баязлівыя. Падышла няскорымі крокамі, стала на калені. Ефрасіння схілілася над ёю, каб глянуць у вочы: — Ну што ты? Рашылася нарэшце? Градыслава раптоўна абхапіла ногі ігуменні: — Сястрыца мая родненькая! Пашкадуй ты мяне! Баюся я сцев манастырскіх! Сярод людзей быць хачу. Князь Барыс Яраславіч кастрамскі сватоў прыслаць да мяне збіраецца. — Ты яшчэ маладая, жыцця не ведаеш. Ну, што табе тое замужжа? Паглядзі: Лада вось выйшла замуж. I жаніх, здаецца, быў харошы, баярскага роду. А цяпер? У граху жыве, жонку за жонку не лічыць. Яна толькі слёзы лье. Прыходзіла да мяне скардзіцца нядаўна, парады прасіла. А чым я ёй магу дапамагчы? Прасіла епіскапа ачысціць чалавека яе ад брыдоты, ды ён нават царквы святой пазбягаць пачаў.