• Газеты, часопісы і г.д.
  • За Сіняй Гарой  Мэір Шалеў

    За Сіняй Гарой

    Мэір Шалеў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 485с.
    Мінск 2023
    112.51 МБ
    Маюць нацыі пісьменнікаў папулярных. Маюць абавязковых для чытання. Але ёсць і любімыя. У ізраільцаў такім улюбёнцам, безумоўна, стаўся аднагодак габрэйскай незалежнасці Мэір Шалеў.
    Шалеў нарадзіўся ў 1948 годзе ў Ерусаліме ў сям’і літаратараў Іцхака Шалева і Бат’і Бэн Барак — дзяцей рэпатрыянтаў з Усходняй Еўропы. Дзяцінства прабавіў у машаве Нагаляль, што ў Ізрээльскай даліне. Ваяваў у Шасцідзённай вайне і быў паранены. Вывучаў псіхалогію ў Габрэйскім універсітэце ў Ерусаліме. Працаваў кіроўцам на хуткай і тэлевядоўцам. Пасля выхаду першага рамана “За Сіняй Гарой” (1988) цалкам прысвяціў сябе літаратурнай працы.
    Напісаў раманы “Ісаў” (1991), “Як адзін дзень” (1994), “У маім доме ў пустэльні” (1998), “Голуб і юнак” (2006), “Дзве мядзьведзі” (2013) і інш., а таксама шэраг дзіцячых кніг у вершах і прозе. Аўтар папулярных каментароў да Бібліі ды іншага нон-фікшну.
    Шматгадовы калумніст газеты “Едыёт Ахранот”, Шалеў не заставаўся ў баку ад ізраільскай павесткі, да апошняга дня жыцця выклікаючы сваёй публіцыстыкай вострыя дыскусіі.
    Мэір Шалеў з дзяцінства быў захоплены прыродазнаўствам, што адлюстравалася ў яго прозе. Так, пасля публікацыі рамана “За Сіняй Гарой” пісьменнік атрымаў прэмію Энтамалагічнага таварыства. Апошнія гады жыў у вёсцы ў Ізрээльскай даліне, куды вярнуўся пасля гадоў працы ў Ерусаліме, дзе займаўся творчасцю і садоўніцтвам, плёнам чаго стала кніга “Мой сад” (2018), прысвечаная расліннаму свету Ізраіля.
    Мэір Шалеў пайшоў з жыцця 11 красавіка 2023 года.
    
    “Да кожнага народу на мове яго” Эстэр 1:22
    Гэтая кніга выйшла пры падтрымцы Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Мінску ды Інстытута перакладаў іўрыцкай літаратуры (Тэль-Авіў, Ізраіль)
    ЗА
    СІНЯЙ
    ГАРОЙ
    Ізраільскі раман
    Пераклаў з іўрыту ПАВАЛ КАСЦЮКЕВІЧ
    ДоГВІНАЎ
    “За Сіняй Гарой” — сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцаў. Гісторыя пачынаецца ў 1920-х, у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць габрэі-рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншыхкуткоўУсходняй і Цэнтральнай Еўропы. Аповед у духу магічнага рэалізму — гэта перапляценне чалавечых і звярыных лёсаў, гісторый змагання з дзікай прыродай і ўласнай натурай. Нежартоўныя жарсці герояў разгортваюцца на фоне змагання Ізраіля за дзяржаўнасць.
    У цэнтры рамана — канфлікт паміж жыхарамі паселішча і ўнукам першапраходца Якава Міркіна Барухам, што арганізаваў на грамадскай зямлі камерцыйныя могілкі, пахаванне на якіх зрабілася модай для габрэяў свету. Да чаго прывядзе супрацьстаянне паміж Камітэтам і наглядчыкам Дома Вечнасці для Першапраходцаў, дзе пахаваныя “274 дзяды і бабкі, адзін мул і адна мандаліна”, дазнаюцца чытачы, якія пройдуць пакручастымі сцежкамі сюжэта да канца.
    рэдактарка Марыя Мартысевіч карэктарка Ніка Арлова дызайнерка вокладкі Кацярына Пікірэня
    ISBN 978-609-492-017-2
    © Мэір Шалеў, 1988
    © Павал Касцюкевіч, пераклад, 2023
    © Lohvinau Publisching House, Logvino literaturos namai, 2023
    НЕАБХОДНЫЯ ТЛУМАЧЭННІ ПЕРАКЛАДЧЫКА
    Квуца-кібуц-машаў. Герой рамана, габрэйскі першапраходзец Шлёма Левін, кажа пра 1920-я гады ў Зямлі Ізраіля, як пра “...час, калі мы ўсе разрываліся паміж тысячай прывязанасцей”. Вось жа, насампершымі такімі прывязнасцямі і арыенцірамі для тадышніх рэпатрыянтаў былі дзве рэчы — габрэйскія нацыянальныя ідэі сіянізму і сацыялістычны прынцып прадуктыўнай працы.
    Вельмі часта нацыянальнае пачуццё габрэяў на Зямлі Ізраіля ў першай палове XX стагоддзя праяўлялася ў агульнай аграрнай працы. Адпаведна, і першапраходцы сяліліся супольна, у паселішчах, арганізаваных паводле ідэалогіі.
    Самым “левым" такім паселішчам была квуца (або камуна). Татальная супольнасць, дзе некаторыя лічылі, што нават бялізна мусіць быць агульнай (а некаторыя — што мужы і жонкі), падтрымлівалі адмену грошай і гэтак далей.
    На другім канцы ідэалагічнай лінаркі змясціўся машаў, дзе таксама вызнавалі некаторыя калектыўныя формы працы, але дзейнічала кааператыўная аснова. Тут дом і гаспадарка ў кожнага сябра машава былі асобныя.
    Недзе пасярэдзіне паміж гэтымі дзвюма скрайнасцямі месціўся вядомы ўсім кібуц з агульнай гаспадаркай, прыладамі працы, кухняй і ядальняй, але ўсё ж з паасобнымі сем’ямі кібуцнікаў.
    У рамане вядзецца менавіта пра машаў — ці не самы “правы” ў спектры сацыялістычных габрэйскіх паселішчаў у Зямлі Ізраіля.
    Бабуля Мэіра Шалева — не менш вядомая постаць у гісторыі аграрнага сіянізму, чым яе ўнук, — першапраходніца Тоня БэнБарак (выпісаная ў рамане як “менчучка Тоня") у ізраільскім дакументальным фільме “Даліна мроі” (дакументальны серыял “Слуп агню”) па-простаму, па-сялянску апісала розніцу паміж камунай і машавам:
    “Людзі часта пакідалі камуну, бо чалавек хацеў асобна гадаваць дзяцей, весці сваю гаспадарку. Некаторыя хацелі больш прыватнага жыцця. He ўсе былі гатовыя выходзіць да агульнага стала. Нават былі выпадкі, што некаторыя сядзець побач не былі гатовыя. А тут, у машаве, ты сядзіш за сталом сам-насам, ціха-спакойна”.
    Зрэшты, машаў, у якім адбываецца дзеянне рамана, аўтар часта мянуе проста “вёскай”.
    Алія. Другая рэч, неабходная для разумення рамана, — гэта панятак “алія'” — хваля рэпатрыяцыі габрэяў у Зямлю Ізраіля, а пасля 1948 года — у Дзяржаву Ізраіль.
    Адрозніваюць першую (1882-1903), другую (1904-1914), трэцюю алію (1919-1924) і гэтак далей. Другая алія лічыцца ці не самай гераічнай, бо тагачасныя першапраходцы, пара дзясяткаў тысяч выхадцаў з Усходняй Еўропы, якімі збольшага рухалі ідэалагічныя матывы, амаль галаруч змагаліся з блізкаўсходнімі эпідэміямі, неспрыяльным кліматам і рэльефам, здолеўшы за некалькі гадоў пабудаваць з нуля некалькі сотняў сельскагаспадарчых паселішч.
    Палітычны момант. 3 1917 да 1948 года на Зямлі Ізраіля панавала Брытанская імперыя. 3 аднаго боку, яна несла на Блізкі Усход перадавую заходнюю цывілізацыю, а ў Другую сусветную вайну змагалася з нямецкім нацызмам — заклятым ворагам габрэяў. Аднак з іншага — трымалася каланіяльных, згубных для мясцовых жыхароў практык. У прыватнасці, Брытанія пільнавалася прынцыпу “падзяляй і ўладар”, чым падсілкавала
    ЗА СIН Я Й ГАРОЙ габрэйска-арабскую варажнечу, на доўгія гады знішчыўшы перадумовы для мірнага суседства.
    Біблійныя цытаты. Раман шчодра перасыпаны біблійнымі цытатамі — дакладнымі і недакладнымі, алюзіямі, параўнаннямі. Вясковы настаўнік Якаў Пінэс нават спрабуе лаяцца на біблійны манер. Аднак старазапаветныя радкі ў вуснах габрэйскіх першапраходцаў не сведчаць пра рэлігійнасць моўцаў, прынамсі ў традыцыйным значэнні гэтага слова.
    Тлумачэнні гэтаму такія. Па-першае, выхаваныя ва ўсходняй і цэнтральнай Еўропе ў строгім юдаізме, ізраільскія першапраходцы змалку добра ведалі кананічныя тэксты і традыцыі, з імі звязаныя. Па-другое, дзеля ўзмацнення сувязі народа з Зямлёй Ізраіля сіянізм і габрэйскі сацыялізм, рухі ў сваёй прыродзе атэістычныя, узялі на ўзбраенне свецкае, маралістычнае і нават матэрыялістычнае прачытанне юдэйскіх рэлігійных кніг (Старога Запавета, Талмуда, Гмары). Менавіта ў такім ключы ў сучасным Ізраілі выкладаецца Стары Запавет як абавязковы школьны прадмет свецкіх школ. Дадамо, што дзеянне рамана адбываецца ў Ізрээльскай даліне, даступнай дэкарацыі шматлікіх біблійных гісторый.
    Біблійныя цытаты падаюцца ў перакладзе Васіля Сёмухі, Сяргея Шупы і перакладчыка гэтай кнігі. Цытаты з Талмуда, Гмары і твораў юдэйскага багаслова Рашы — у вольным перакладзе перакладчыка гэтай кнігі.
    “Роман русі”. У арыгінале твор называецца “Роман русі” — “Рускі раман”. У сучаснай ізраільскай культуры гэтая назва мае сваю адметную канатацыю, адсылаючы ізраільскага чытача да рускай літаратуры XIX — першай паловы XX стагоддзя аўтарства Ф. Дастаеўскага, I. Тургенева, М. Шолахава. “Рускі paMan” у ізраільскім прыняцці — літаратурны твор, які поўніцца жарснымі і дабітнымі, але супярэчлівымі героямі з насычаным унутраным жыццём, іх паводзіны почасту недальнабачныя
    і нелагічныя, нават няўцямныя, развіццё іхніх вобразаў вядзе да зухаватых учынкаў, але прысутнасць іх у творы закранае важныя пытанні існавання.
    Патрапіўшы на замежную глебу (у тым ліку беларускую), гэтая спецыфічная ізраільская назва амаль цалкам губляе сутнасць і смак, таму давялося ад яе адмовіцца. Перакладчыку паступілі прапановы назваў кшталту “Сентыментальны раман” або “Стары добры раман”, але і яны былі адпрэчаны як схематычныя. Прапанаваны самім перакладчыкам тытул “Дом Вечнасці для Першапраходцаў” (паводле назвы могілак, вакол якіх круціцца сюжэт), у сваю чаргу, адпрэчылі афіцыйныя прадстаўнікі аўтара. Зрэшты, было вырашана пайсці ўслед за англійскім і іспанскім перакладам, крыху перайначыўшы іх варыянты: “За Сіняй Гарой”.
    Сіняя Гара, якая не раз прыгадваецца ў рамане, — гэта Кармэль на паўночным захадзе Ізраіля, горны масіў, ля ўзножжа якога паўстаў горад Хайфа. Калі плыць морам у Ізраіль з Усходняй Еўропы, як і трапіла туды большасць габрэйскіх рэпатрыянтаў больш за сто гадоў таму, то апынешся ў Хайфскім порце. Там, абагнуўшы Сінюю Гару на асле ці аўто, прыбываеш наўпрост у апісаную ў рамане Ізрээльскую даліну.
    Іўрыт Мэіра Шалева. Мова рамана стракаціць найперш ідышскімі і арабскімі, але таксама турэцкімі, персідскімі, арамейскімі, англійскімі і славянскімі словамі, уласцівым пасяленцам Зямлі Ізраіля 1920-1940-х гадоў. He абмінуў сваёй увагай аўтар і ладзіна — мову сефардскіх габрэяў.
    Перакладчык выказеае падзяку знаўду ідыша Алесю Астправуху і пераклаЭніды з арабскай Аляксандры Дзмітранок за дапаліогу ў прачытанні арыгінала.
    ПЕРШЫ РАЗДЗЕЛ
    Адной летняй ночкай заслужаны настаўнік Якаў Пінэс прахапіўся ў вялікім жаху. Нехта крычаў на вуліцы:
    — Я пярдолюся з унучкай Ліберзона!
    Крык — нахабны, голасны і выразны — заблытаўся між вершалінаў канарскіх хваін, што высіліся побач з воданапорнай вежай. Адно імгненне завіс у паветры, нібы курыца на брэючым палёце. Але ўрэшце расцерушыўся на асобныя словы. Аблёг на вясковую зямлю.
    Жуда — колішняя, да болю знаёмая, — скаланула cappa старога настаўніка. Яму зноў падалося, што гэты гнюсны вокліч чуе толькі ён.
    Доўгія гады настаўнік кідаўся замазваць усемагчымыя расколіны. Зрошчваў цялесныя і грамадскія раны. Упарта сцягваў разрывы. “Як той галандскі юнак, што заткнуў пальцам цеч у плаціне”, — зазвычай казаў Пінэс сам сабе,