За Сіняй Гарой
Мэір Шалеў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 485с.
Мінск 2023
Падзенне было добра чуваць нават па-за межамі пячоры. Каторы момант нічога не адбывалася, аднак неўзабаве з каменнай тоўшчы данёсся гук храбусцення і расколу. Трэшчыны з ліхаманкавай шпаркасцю пабеглі па паверхні, і ўся пліта лопнула, як шкляны ліст. Пінэс слізнуў усярэдзіну, падаючы сярод вострых аскабалкаў, і быў пахаваны пад тонамі зямлі, у тоўшчы геалагічных эпох, спаміж косткамі яго продкаў, чый век роўны веку гэтага свету, паміж яго аднаклеткавымі сябрамі, працавітымі бактэрыямі, якія з’явіліся яшчэ да асушэння балот і нараджэння святла. Звонку дрыгацела, спайманае падэшвамі ног, кволае, няўлоўнае для вушэй рэха.
Поўня прашылася праз нябёсы, разліўшы святло на ўсюю Даліну, што распасцерлася ля маіх ног, зыркая і выразная, як белы шоўк. Гэтак, я падумаў, бачыў Ліберзон Даліну перад Фанінай смерцю, да таго як цалкам аслеп, калі белая пялёнка на яго вачах яшчэ сёе-тое прапускала.
Я азірнуўся. На сельскагаспадарчых палетках пластыкавыя навісі блішчэлі, як малочныя азярыны. Дрэвы і пуні
згушчаліся, як цьмяныя квадраты, і новая лужына, неабсяжная, блішчэла паміж імі. Пладовыя дрэвы, якія пасадзіў Уры на маіх могілках, яшчэ не выраслі, і помнікі бялелі сярод іх, як масіўныя пералётныя птахі, якія спыніліся адпачыць на зямной абшыўцы.
Мая галава троху круцілася, як бы наткнутая на вось, і сыч вярнуўся да сваіх смярдзючых дзетак, і пакланіўся мне ў старадаўняй насмешлівасці, і я спусціўся ў вёску.
Усю ноч навылёт я круціўся і не мог заснуць. На досвітку я з шумам, як мядзведзь, залез на казуарынавую хваіну насупраць спальні Нэхамы і Уры даць ім дабрыдзень. Там, скарлючаны паміж галінамі, з галавою, абсыпанай казуарынавай ігліцай, я пачуў іх дыханне, і пасля — голас Нэхамы, чый дзіўны шпаркі акцэнт усё яшчэ рэзаў вуха.
— А зараз, — загадала яна Уры, — крыкні гэта яшчэ раз!
Мы ўтраіх рассмяяліся. Уры з Нэхамай — у спальні, а я спаміж галін велічнага дрэва, на чыёй кары яшчэ бялелі шнары ад гамака майго таты і мамы.
Далей на далей, праз колькі тыдняў Бускіла паведаміў, што купіў мне дом, і адвёз мяне і мяхі з грашыма ў вілу банкіра.
Трыццаць восем мне сёння, і спакой вярнуўся ў маю плоць. Расці я больш не расту, мая вага не мяняецца, занатаваў я ў пакамечаны нататнік дзеда — сто дваццаць сем кілаграм, прыблізна сем пудоў. Раз-пораз прыязджае Бускіла на чорным пікапе, каб адвезці мяне ў вёску, у госці да Нэхамы і Уры, пагуляцца з іх чатырма малымі дзеткамі.
Мінулай вясной я быў у іх. Прывёз Уры яшчэ грошай, і ён стомлена абняў мяне. Нэхама паціснула маю руку і пасміхнулася, а чацвёра дзетак з ціўканнем наваліліся на мяне, намагаючыся збіць з ног. Пасля абеду я павёў іх на экскурсію ў палі. Гэткая ў мяне завядзёнка кожны прыезд.
Старэйшых, Эфраіма і Эстэр, я саджу на плечы, а Беньяміна і Фэйгу, якая шмат наракае на старамоднае імя, якое далі ёй бацькі, я цягну пад пахамі.
Разам мы хадзілі глядзець чырвоныя сцягі прыроды, бачылі дзікіх кацянят і шэршневых каралеў. Потым пайшлі адведаць магілы дзеда і яго сяброў. Ля помнікаў Уры паўтыкаў высокія, як мачты, шасты і навязаў на іх пурпуровыя сцяжкі, бо іх больш не відаць у гушчары бавоўны і злакаў, у шчыльных шэрагах кукурузных кіяхаў і камлёў пладовых дрэўцаў.
Потым мы прайшліся басанож па палявых сцежках і падняліся на пагорак. Дзеці бегалі, а я сядзеў ля жалезных дзвярэй, парэпаных і заіржэлых, назіраючы за ключом пеліканаў, якія ляцеў на поўнач, па-над лапікавай коўдрай Даліны, да муроў Сіняй Гары.
— Глядзі, — тузанула мяне за крысо Фэйга. — Глядзі, дзядзька Барух!
Яе карыя вочы засвяціліся зялёным і жоўтым, і сонца стуліла ёй зрэнкі, пакуль дзяўчынка не стала выглядаць як абражаны пугач, якога выставілі на смех птушкі з дзённай варты. Са спуджанай бабульчынай усмешкай на вуснах, якая не суцешыцца давеку, сваёй маленькай далонькай Фэйга паказвала на далёкае імя маёй маці. Колісь Даніэль Ліберзон плугам заараў-напісаў яго на зямлі, і штогод вясна фарбуе гіганцкія літары блакітнымі васількамі.
ЗМЕСТ
Неабходныя тлумачэнні перакладчыка 5
Першы раздзел 9
Другі раздзел 22
Трэці раздзел 30
Чацвёрты раздзел 42
Пяты раздзел 50
Шосты раздзел 60
Сёмы раздзел 74
Восьмы раздзел 79
Дзявяты раздзел 93
Дзясяты раздзел 102
Адзінаццаты раздзел 107
Дванаццаты раздзел 113
Трынаццаты раздзел 119
Чатырнаццаты раздзел 130
Пятнаццаты раздзел 137
Шаснаццаты раздзел 145
Сямнаццаты раздзел 153
Васямнаццаты раздзел 166
Дзевятнаццаты раздзел 174
Дваццаты раздзел 184
Дваццаць першы раздзел 194
Дваццаць другі раздзел 200
Дваццаць трэці раздзел 208
Дваццаць чацвёрты раздзел 214
Дваццаць пяты раздзел 221
Дваццаць шосты раздзел 234
Дваццаць сёмы раздзел 241
Дваццаць восьмы раздзел 256
Дваццаць дзявяты раздзел 263
Трыццаты раздзел 273
Трыццаць першы раздзел 290
Трыццаць другі раздзел 297
Трыццаць трэці раздзел 303
Трыццаць чацвёрты раздзел 310
Трыццаць пяты раздзел 314
Трыццаць шосты раздзел 326
Трыццаць сёмы раздзел 337
Трыццаць восьмы раздзел 340
Трыццаць дзявяты раздзел 351
Саракавы раздзел 357
Сорак першы раздзел 371
Сорак другі раздзел 377
Сорак трэці раздзел 392
Сорак чацвёрты раздзел 401
Сорак пяты раздзел 408
Сорак шосты раздзел 412
Сорак сёмы раздзел 428
Сорак восьмы раздзел 437
Сорак дзявяты раздзел 447
Пяцідзясяты раздзел 458
Пяцьдзясят першы раздзел 468
"ЗД СІНЯЙ ГДРОЙ"
СЯМЕЙНДЯ СДГД ЧДТЫРОХ ПДКДЛЕННЯЎ ІЗРДІЛЬЦДЎ. ПСТОРЫЯ ПДЧЫНДЕЦЦД Ў 1920-Х, У ЗДБДЛОЧДНДЙ ІЗРЭЭЛЬСКДЙ ДДЛІНЕ, КУДЫ ПРЫБЫВДЮЦЬ ГДБРЭІ-РЭПДТРЫЯНТЫ МДГІЛЁЎШЧЫНЫ, МІНШЧЫНЫ, ЧДРНІГДЎШЧЫНЫ, КІЕЎШЧЫНЫ, Д ТДКСДМД ІНШЫХ КУТКОЎ УСХОДНЯЙ I ЦЭНТРДЛЬНДЙ ЕЎРОПЫ.
ДПОВЕД У ДУХУ МДГІЧНДГД РЭДЛІЗМУ— ГЭТД ПЕРДПЛЯЦЕННЕ ЧДЛДВЕЧЫХ I ЗВЯРЫНЫХ ЛЕСДЎ, ГІСТОРЫЙ змдгдння 3 ДЗІКДЙ ПРЫРОДДЙ I ЎЛДСНДЙ НДТУРДЙ. Неждртоўныя ЖДРСЦІ ГЕРОЯЎ РДЗГОРТВДЮЦЦД НД ФОНЕ БДРДЦЬБЫ ІЗРДІЛЯ ЗД ДЗЯРЖДЎНДСЦЬ.
У ЦЭНТРЫ РДМДНД—КДНФЛІКТ ПДМІЖ ЖЫХДРДМІ пдСЕЛІШЧД I ЎНУКДМ ПЕРШДПРДХОДЦД ЯКДВД МІРКІНД БДРУХДМ, ШТО ДРГДНІЗДВДЎ НД ГРДМДДСКДЙ ЗЯМЛІ КДМЕРЦЫЙНЫЯ МОГІЛКІ, ПДХДВДННЕ НД ЯКІХ ЗРДБІЛДСЯ МОДДЙ ДЛЯ ГДБРЭЯЎ СВЕТУ.
ДД ЧДГО ПРЫВЯДЗЕ СУПРДЦЬСТДЯННЕ ПДМІЖ «ДМІТЭТДМ I ндглядчыкдм Домд Вечндсці для ПершдпрдходЦДЎ, ДЗЕ ПДХДВДНЫЯ "274 ДЗЯДЫ I БДБКІ, ДДЗІН МУЛ I ДДНД МДНДДЛІНД", ДДЗНДЮЦЦД ЧЫТДЧЫ, ЯКІЯ ПРОЙДУЦЬ ПДКРУЧДСТЫМІ СЦЕЖКДМІ сюжэтд дд кднцд.
9ІІ7 8 6 0 9 4 П9 2 0 1 72"
ЗД СІНЯІЛ ГДРОІ/І
СЯМЕЙНАЯ САГА ЧАТЫРОХ ПДКДЛЕННЯЎ ІЗРДІЛЬЦАЎ. ГіСТОРЫЯ ПДЧЫНДЕЦЦД Ў 1920-Х, У ЗДБДЛОЧДНДЙ ІЗРЭЭЛЬСКДЙ ДАЛІНЕ, КУДЫ ПРЫБЫВДЮЦЬ ГДБРЭІ-РЭПДТРЫЯНТЫ МДГІЛЕЎШЧЫНЫ, Міншчыны, Чарнігдўшчыны, Кіеўшчыны, д таксдма іншых КУТКОЎ УСХОДНЯЙ ІЦЭНТРДЛЬНДЙ ЕЎРОПЫ.
ДПОВЕД У ДУХУ МАГІЧНДГД РЭДЛІЗМУ — ГЭТД ПЕРДПЛЯЦЕННЕ ЧДЛАВЕЧЫХ I ЗВЯРЫНЫХ ЛЕСДЎ, ГІСТОРЫЙ ЗМАГДННЯ 3 ДЗІКДЙ ПРЫРОДДЙ I ЎЛДСНДЙ НДТУРДЙ. Неждртоўныя ЖДРСЦІ ГЕРОЯЎ РАЗГОРТВДЮЦЦД НА ФОНЕ БАРАЦЬБЫ ІЗРДІЛЯ ЗД ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ.
У ЦЭНТРЫ РАМДНД— КДНФЛІКТ ПДМІЖ ЖЫХДРАМІ пдСЕЛІШЧА I ЎНУКАМ ПЕРШАПРДХОДЦА ЯКДВД Л/ІІРКІНД БАРУХДМ, ШТО ДРГАНІЗАВДЎ НД ГРДМАДСКДЙ ЗЯМЛІ КДМЕРЦЫЙНЫЯ МОГІЛКІ, ПДХДВАННЕ НА ЯКІХ ЗРДБІЛДСЯ МОДАЙ ДЛЯ ГДБРЭЯЎ СВЕТУ.
Да чаго прывядзе супрацьстаянне паміж КдміТЭТАМ I ндглядчыкдм Домд Вечндсці для ПершапрдходЦДЎ, ДЗЕ ПАХДВДНЫЯ "274 ДЗЯДЫ I БДБКІ, ДДЗІН МУА I АДНА МДНДДЛІНД", ДАЗНАЮЦЦД ЧЫТАЧЫ, ЯКІЯ ПРОЙДУЦЬ ПДКРУ-
ЧДСТЫМІ СЦЕЖКАМІ СЮЖЭТД ДА КДНЦД.
н