• Газеты, часопісы і г.д.
  • За Сіняй Гарой  Мэір Шалеў

    За Сіняй Гарой

    Мэір Шалеў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 485с.
    Мінск 2023
    112.51 МБ
    —	Я памятаю, — сказаў Ёсі. — Нагадвалі лікёр.
    Паўсюль настала сухмень і развязка. Цыкады даўно зніклі. Мройнае ўпэўненае зумканне вос і жукоў, якое разганяла гарачыню, ужо аціхла. I толькі ланцужкі каменьчыкаў і збітыя з мякіны пляцыкі паказвалі месца пражывання мураша-жняца. Але на зялёных плантацыях з ціхім бурленнем пузаціліся завязі апельсінаў “шамуці”, а грэйпфрукты брынялі сокам. У аплодненых яечніках індычак множыліся клеткі. У каровіных маціцах сперма сагрэлася і стала
    раставаць. Малако і мёд, сперма і сок дадаваліся да восеньскага наробку.
    Пах палітага поля стаяў у паветры. Перад асемяненнем зямлю ўжо вывернулі. Яна заўсёды выпраменьвала пах дажду да ападкаў.
    —	Гэтак яна стымулюе дажджавыя хмары, — сказаў Пінэс, што ішоў побач.
    Сэрца працяў невымоўны смутак. За дзеда, які схіляўся памерці, і ніхто з дактароў не мог вылекаваць яго ад гэтага рашэння. За маё ўласнае жыццё. За дынастыю Міркіных, у якой разам з мамай і татам памерла адзіная любоў, якая прабралася ў хату, як злодзей праз акно.
    Ля крыніцы квітнелі маліны, і паміж яе калючак немаўлятка мекала песні. Басаногі хлопец з бычынымі рысамі твару і магутай прайшоў перада мной, валачыў маленькія бітоны з малаком. “Прама з-пад каровы”, — рыкнуў, заплюшчыў вочы ён у чаканні, што яго палашчаць па патыліцы.
    —	Хадзем адсюль, маё малятка, хадзем адсюль, — сказаў Пінэс і не ўласцівай яму моцай адапхнуў мяне наўзбоч.
    Стаяла восень, і зграі пеліканаў і буслоў ужо ляцелі панад галавой на поўдзень, асланяючы неба Даліны разложыстымі крыламі. Я ведаў, што хутка вернецца малінаўка, паселіцца ў гранатавым дрэве і будзе абараняць свой дом голаснымі цыканнямі. Потым прыбудуць шпакі, тысячы і тысячы іх плямістых грудак завіруюць у пыле, разляцяцца па Даліне і пакрыюць зямлю сваімі нечыстотамі.
    Босыя ступакі адчувалі вялізных смаўжоў, што пачалі торкацца ў тоўшчы зямлі, чакаючы першай вады, якая дазволіць ім вырвацца на зямлю і запусціць адно ў аднаго языкі сіліконавага полымя. Клубні восенніку ўжо выпусцілі свае бурбалкі на скурку.
    —	Хутка прыляціць кнігаўка, распушыць зграбныя пёркі і важна паклыпае па баразне, — абвясціў Пінэс у мяне за спінай.
    Я прыпусціў і адчаліў у затоку паміж пагоркаў, па асірацелых сцежках, што сцякаюцца да Сіняй Гары. I чым больш я аддаляўся ад дому, тым мацнеў бунтоўны і бессаромны пах дытрыхіі ліпнючай і падушачак крывасмоку калючага. На вяршыні Сіняй Гары, куды я ні разу не падымаўся, ужо квітнелі пругкія жэзлы прыніі, а яе бела-плямісты бутон хаваў калючкі, якія мерыліся па-снайперску ўтыкнуцца ў маю скуру.
    Смарагдавыя абсягі рассцілаліся на другім баку Гары, і толькі лёгкае хваляванне каласкоў, кранутых ветрам, казалі мне, што гэта не мора. Там цякла шырокая рака, у чыіх водах плёхаліся белагрудыя жанчыны, а на берагах туліліся невялічкія вёсачкі. Удалечыні зямля ўжо давала нырца і знікала ў зіхоткай смузе. Бялюткія ваўкі скуголілі там — ці гэта вецер гуляў з лістотай бяроз? Неабсяжны край, такі разложысты, ажно далягляд не датыкаўся да сваёй лініі, а толькі дыбіўся і дрыгацеў.
    Я павярнуўся спінай і даў адтуль дзерака, нібы хлопчык, які адчыніў забароненую шуфлядку. I тады відзежы і мроі перасталі выходзіць з дзедавага цела, і я зразумеў, што ён памёр.
    — Цікавы спосаб канстатаваць смерць, — заўважыў Ёсі. — Ты апавядаў пра яго доктару Мунку?
    — Дзед памёр у канцы мрой і сноў, — сказаў я. — Яны ж усе так паміраюць, хіба ж не?
    ПЯЦІДЗЯСЯТЫ РАЗДЗЕЛ
    Есі вярнуўся ў войска пасля Рош га-Шана. Калі я ціснуў яму руку перад пасадкай у джып, яго плоць па-ранейшаму тузалі невыразныя падазрэнні. Уры застаўся дома і дапамагаў мне з працай. У тыя дні памерла Тоня Рылава, і калі мы з Уры пацягнулі яе па-над помнікам Маргулісу, пчолкі адмовіліся запоўніць пустую прастору ад яе. Наўзбоч стаяў Дані Рылаў і нягегла скуголіў.
    — Толькі паслухай яго! — прашаптаў мне Уры. — Ён проста не ведае, як плакаць. Татка яго не вучыў.
    У наступныя дні мы толькі таго рабілі, што капалі. Мікраскапічныя мазгі Дані Рылава выплюнулі на свет божы нечаканую праблему. Ці ж пахаваць маму ля бацькавых чобатаў або ля Маргуліса? У сваёй тупалобасці Дані дайшоў да таго, што прыцёгся да Рывы Маргуліс і спытаўся, што думае на гэты конт яна. Тая якраз выціскала анучу да мыцця. Ануча прасвістала над памытымі прыступкамі, а Рыва сказала Дані, што як на яе, дык хай адчыняе мужаву труну і пхае туды сваю матку разам з бруднымі чобатамі бацькі.
    Кожную раніцу Дані мяняў сваё рашэнне і прыходзіў да мяне збянтэжаны і заплаканы. Уражаны душэўнай пакутай гэтага грубага бычатніка, я выкопваў і пераносіў Тоню з месца на месца пяць разоў, нягледзячы на смурод і ўкусы разгневаных пчолак. Але нават Уры, які ў звычайныя дні не перапусціў утнуць блюзнерскі жарцік пра паўстанне мёртвых у Зямлі Ізраіля, сказаў, што “дзеля Тоні ўсё варта як след абдумаць, бо рэч тут не толькі ў адданасці з пальцам у роце, спасярод пчолак, усе гэтыя гады пад залевай і скварам”.
    На маё шчасце, закіпеў Бускіла і стаў ушчуваць Дані Рылава катэгарычным тонам:
    — Досыць! Хопіць строіць здзекі. Што гэта такое?! Гэта што, кот памёр? Дзе павага да бацькоў?
    А мне сказаў:
    — Хутка Ём-Кіпу, што ён сабе думае?
    Потым вярнуўся і запрасіў мяне з Уры пагасцяваць на Судны дзень у яго ў сумежным гарадку.
    — Прыязджайце, сходзіце ў мараканскую сінагогу, каб пабачыць, што ў гэтай краіне ёсць і багамольныя габрэі, — сказаў.
    — Паехалі да іх, — сказаў Уры. — Будзе весела.
    — Ты едзь, — адказаў я. — Мне гэтыя штукі не падабаюцца. Навошта нам, машаўнікам, Судны дзень?
    — Адзін я туды не паеду, — адказаў Уры.
    Засталіся мы дома. У конадзень свята* да нас прыйшлі блізняты Вайсберга. Як два бюльбюлі-чорнагаловікі, натапыраныя і ганарлівыя, сядзелі яны на парозе барака.
    — Прыходзьце да нас на загавенне перад пастом, — выпалілі яны і сінхронна зляцелі адтуль так, нібыта былі ценем адзін аднаго.
    — А да іх во пайшлі, — пацягнуў мяне Уры. — Вайсберг нам дараваў.
    — He пайду, — сказаў я. — Мяне гэта не цікавіць, і я не люблю вячэраць а чацвёртай гадзіне.
    — Я пайду да іх.
    — Рабі што хочаш.
    А чацвёртай гадзіне я зняў кашулю, стаяў пасярод падворка і наўмысна шумна калоў паленне. Лучынкі паклаў у печку ля сценкі барака, як мага гучней бразгаў жалезнымі дзверцамі. Вось жа, мой кузэн сядзеў у бацькоўскім доме, напампоўваўся хасідскімі прысмакамі і кунежыўся ў прыга-
    * Юдэйскі святы пачынаюцца не апоўначы, а з заходам сонца наконадні. То-бок шабат, свята суботы, пачынаецца ў пятніцу вечарам, а Ём-Кіпу, Судны дзень, які выпадае, скажам, на дваццаты дзень месяца, пачынаецца дзевятнаццатага ўвечары, і гэтак далей.
    жосці кантарскай дачкі, а я сядзеў на маленькай дзедавай табурэтцы пад струменямі вару.
    Скабліў сябе, пунсавеў, даваў нырца ў кіпячыя цуркі і прыслухоўваўся да глухога скавытання коміна за сценкай. Я ведаў: рык забароненага ў свята агменю чуваць таксама ў Вайсбергаў, але яны працягвалі паводзіць сябе як нічога ніякага.
    Адвячоркам, калі кантар з сямейнікамі пайшоў у сінагогу, Уры вярнуўся ў барак.
    — Што такое, малітву адмянілі? — запытаў я, сілячыся гучаць як мага больш саркастычна.
    — Сёння ўвечары да іх не пайду, але заўтра пайду, — адказаў ён задуменным голасам.
    Вясковая сінагога большасць дзён у годзе стаяла пустая і нічыйная, бо нага другога і трэцяга пакалення туды не ступала. Дзядоў, якія ў маладосці былі прынцыповымі адступнікамі, потым — беспрынцыпнымі бязбожнікамі, цяперака пацягнула да сінагогі. У некаторых паняверка, праўда, адно ўзмацнілася, але іншых ахапіла богабоязь і раскаянне, таму штосуботы яны маліліся апантана, нават лямантуючы. Гэтых Эліезэр Ліберзон менаваў “юдэйскімі атэістамі”. Сэнс мянушкі я асягнуць быў не ў стане, але стыль і тон былі відавочныя.
    — Як яна?
    — Хто яна?
    — Кантаравая дачка.
    Уры зарагатаў.
    — Сядзела як ялоха з галавою ў яслях. Увесь час пазірала ў талерку. Маўчала як рыба аб лёд. Усё, чаго я ейнага бачыў, — гэта палова лба, парачку пальцаў і шэсць метраў сіняй тканіны.
    — Яна прыгожая.
    — Скуль ты пачаў заглядацца на дзяўчат? Нешта здарылася, ты хочаш пра гэта пагаварыць?
    Я не адказаў.
    — Па шчырасці, я даўно ўмыў рукі, але нешта яшчэ помню, — паведаміў я.
    Я разбудзіў яго ўначы і павёў на могілкі. Я ўсё ж яшчэ раз перанёс Тоню да Маргуліса, але помнік пакінуў ля магілы рылаўскіх чобатаў.
    — У мяне стойкае адчуванне, што ты з’ехаў з глузду, — сказаў Уры, які сядзеў на магіле Шлёмы Левіна.
    — Ты пудзіла! Але барада і пэйсы табе будуць пасаваць, — аскірзнуўся я.
    — А ты пачынаеш дзейнічаць на нервы, — сказаў Уры. — I проста зайздросціш. Хочаш заляцацца да яе? На здароўечка! Папрасі ў Пінэса парачку эфектных цытат з Бібліі, зганяй у сінагогу, зрабі ёй вочкі. Я таксама магу навучыць цябе сякім-такім хітрыкам.
    — Я не зайздрошчу, — сказаў я і стаў раўняць сценкі ямы. — I я не думаю, што хітрыкі, якія ты вучыў у машаве, з ёй спрацуюць.
    Калі я прачнуўся назаўтра, убачыў, як Уры стаіць у майтках, выхіляецца навонкі з акна барака:
    — Падымайся хутчэй, паглядзі! — сказаў мне. — Толькі глянь на іх.
    Я падняўся з ложка і вызірнуў на вуліцу. Сям’я Вайсберг выйшла з нашага падворка ў кірунку цэнтра вёскі, да сінагогі. 3 хусткамі на матчыных і даччыных галовах, светлы халат і звышпамерная ярмолка бялелі на кантары, як таго патрабуе ёмкіперская традыцыя. На нагах ва ўсіх сямейнікаў, зноў жа згодна з патрабаваннем Торы не насіць у гэты дзень скуранога, — новыя белыя кеды.
    “Толькі глянь ты на гэтых спартоўцаў!” — усміхнуўся Уры і закрычаў у акно:
    — Без кубка, чэмпіёны, не вяртайцеся!
    Яны азірнуліся на Уры. Яго галава і плечы вытыркаліся навонкі, сонечныя плямы, што пратачыліся скрозь ігліцу
    казуарынавай хваіны бліснулі на яго аголенай скуры. 3 вуснаў Вайсберга вырваўся куцы выгук. Пара чароўных вачэй у імгненне вока вярнуліся ў дол, а зацягнутыя ў панчохі ногі затэпалі пад сукенкай.
    — Хадзем чаго з’ямо, — прамовіў Уры. — Згатуй мне сняданак “а-ля-дзядуля'”. Але прашу, у мяне безкалострумная дыета.
    Аднак пасля яды паведаміў, што пойдзе ў сінагогу.
    — Яны мяне ўчора запрасілі.
    — He думаю, што пасля шпілек, якія ты ўтнуў зранку, яны захочуць цябе бачыць.
    — Гэта вясковая сінагога, не іхняя.
    I выйшаў з барака.