За Сіняй Гарой
Мэір Шалеў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 485с.
Мінск 2023
— Эфраім, даражэнькі, так не робіцца! ІДялятка прызвычаіцца і не захоча хадзіць нагамі.
Але Эфраім нібы не чуў. Жан Вальжан рос і рос ды зрабіўся вялізманным быком. Эфраім гнуў на свой капыл — толькі на плячах... Бо такі ён быў, мой Эфраім.
— А дзе цяпер Эфраім?
— Ніхто не ведае, маё малятка.
На вочы дзеда ніколі не нагортваліся слёзы, але краёчкі вуснаў амаль неўпрыкмет торкаліся. Шматкроць, калі дрэвы пачалі распускацца і ў Даліну прыйшоў надзвычай празрысты дзень, ён апавядаў мне пра прагажосць майго дзядзькі Эфраіма.
— Ты быў яшчэ горкім дзіцем. Птушкі збіраліся ў купкі і спявалі за акном, падцікоўваючы за тым, як ён прачнецца.
— Зараз я апавяду табе пра тваю маму. Калі ласка, адкрый рот, Барух... Яна была адметная. Аднойчы, калі твая мама была малой дзяўчынкай, сядзела яна, значыцца, на ходніку і шмаравала абутак для ўсёй сям’і. Мой, бабы Фэйгі, і дзядзькі Аўрагама, і дзядзькі Эфраіма, пакуль той быў
дома. I знянацку... Адкрый рот, маё малятка... Знянацку мама ўбачыла змяю, вялікую гадзюку, якая паволі паўзла па ходніку. Набліжалася да яе.
Ну?..
— I тады... Яшчэ кавалак. I што тады?
Што?
— Мама ўцякла?
Я ведаў гісторыю на памяць.
He!
— Заплакала?
He!
— Страціла прытомнасць?
He!!
— Барух, маё малятка, даядай што ў роце. Глытай. Мама не страціла прытомнасці. Што яна зрабіла? Што зрабіла мама?!
— Сядзела і не варушылася!
— Ага, і гадзюка падпаўзла, паволі, папаўзла па ходніку, сычучы і свішчучы... пш.... пш... Падпаўзла да мамінай босай нагі. I тады... Мама падняла вялікую шчотку для абутку і...
— ...чвяк!..
— ...гадзюцы па галаве!
— Дзе зараз мама?
— Цяпер ты ў дзеда.
— А змяя?
— Змяя падохла.
Дзед падняўся і палашчыў маю галаву.
— Ты будзеш высокі, як мама, і дужы, як татка.
Ён паказаў мне кветкі, які рассыпаліся ў цяруху. Іх сушыла мама, калі была вучаніцай Пінэса. Дзед апавёў мне пра шырокія рэкі, чыё рэчышча “ў стакроць большае за нашу вузенькую цясніну”, пра цыганоў-канакрадаў, пра гаротных немцаў-евангелістаў, што пасяліліся ў Даліне перад намі і чые дзеткі “жоўценькія і трапяткія, нібы кураняткі” ўсе да апошняга памерлі ад нільскай трасцы.
Яго пальцы, прызвычаеныя да завязвання пальмавага мачула да воза, да праполкі пустазелля і мацання садавіны, далікатна пачапляюць мне на шыю заплямлены слінячок. Дзед падымае мяне і прыціскае да сябе. Выдыхае і казыча, яго вусы корпаюцца ў маёй шыі.
— Маё малятка...
— А адкуль прыйшла баба Фэйга?
Баба Фэйга таксама прыбыла з далёкай краіны, але была значна маладзейшая за дзеда, які ўжо зрабіўся працаўніком са стажам, загартаваным ад любой хваробы. Яго страўнік быў здольны перастрававаць усё, любую мясцовую страву, якой бы яго ні пачаставалі. Ён па-ранейшаму шмат думаў пра Саламею, якая насыціла яго горыччу, засталася ў Крыму і дасылала адтуль лісты. Раз на паўгода прыходзілі блакітныя канверты — разам з турэцкай поштай, з паўночным ветрам, або ў дзюбах пеліканаў, якія спыняліся на Зямлі Ізраіля, “па дарозе ў цёплы вырай”.
ПЯТЫ РАЗДЗЕЛ
/Дзед і бабуля сустрэліся ў Зямлі Ізраіля. Гэта здарылася, калі ён, Эліезэр Ліберзон і Цыркін-Мандаліна паехалі працаваць на бераг Міжземнага мора, у Зіхрон-Якаў.
У час, калі дзікая тройца спявала ўкраінскія песні, “каб пазлаваць дармаедаў барона Ротшыльда”*.
Фэйга і яе брат Шлёма Левіны сядзелі побач. Пустыя страўнікі скручваліся ў барані рог. Хлопцы разам прыбылі ў краіну. Выпхнутыя рукамі арабскіх маракоў на брудны пірс, усталі на ногі і пачалі блуканні — агаломшаныя дызентэрыяй, спёкай і голадам. Іх шляхетная знешнасць перакрэсліла ўсе шанцы знайсці працу. Шлёма Левін схаваў акуляры, каб не выглядаць для кібуцнікаў распешчаным інтэлігентам. Калі ён урэшце атрымаў працу ў вінаградніку, дык не здолеў адрозніць абрэзку вінаградніку на тры вочкі ад абрэзкі на чатыры. Праз свае слабыя вочы Шлёма сапсаваў колькі лозаў і быў звольнены.
Яны харчаваліся з выварак, у якіх дабрадзеі гатавалі для жабракоў. Сачавіцай у спаленым кунжутным алеі. Егіпецкай цыбуляй, апельсінамі “барара” і рудымі палоскамі камардыну.
Камардын быў цукрам бедных. Гэтая расчаўленая, расплясканая і высушаная плоць абрыкосаў. Я вымаўляю гэтае слова зноў і зноў і адчуваю паміж складамі яго ліпучы, саладжавы смак. Шлёма Левін прызнаўся, што камардыну ён гідзіўся.
* У канцы XIX — пачатку XX ст габрэйскае паселішча ў Зямлі Ізраіля выразна падзялялася на дзве часткі: старое, рэлігійнае, якое зболыпага жыло з ласкавага хлеба габрэйскіх магнатаў Еўропы і Амерыкі, і новае, сіянісцкае, складзенае з першапраходцаў, выхаваных у Еўропе ў ідэях прадукцыйнай, фізічнай працы на зямлі.
— Але ён быў танны, — сказаў ён. — А ў нас не было грошай: ні ў мяне, ні ў маёй гаротнай сястрычкі.
— Бедным людзям трэба нейкі ласунак. Слодыч — самае блізкае, што стаіць да смаку суцяшэння, — патлумачыў ён і стаў злавацца, бо прыгадаў вясковых юнакоў, якія спустошылі сельскую краму падчас Вялікага Выкрадання Чакаляты.
— Яны ж маглі спакойна той шакалад купіць, гэтыя вялікія геройцы!
У Рэховаце Фэйга атрымала часовую працу швачкі. Калі яна сядзела на пустой скрыні з-пад апельсінаў і ставіла латы на вопратку, ля яе спынілася колькі вершнікаў. Худая станістая жанчына, зіркнуўшы з суровасцю прарочыцы з вышыні сядла, папікнула Фэйгу:
— Ты чаму не працуеш на зямлі?
Фэйга адклала ўбок іголку і нітку, залілася слязьмі і ўцякла. Шлёма пабег за ёй.
— Ведаеш, хто гэта была? Рахэль Янаіт!*
Праз дзесяць гадоў бабуля Фэйга купіла ў суседняй чаркескай вёсцы сваю першую курыцу. Назвала яе Рахэль Янаіт і цешылася тым, што кожны божы дзень папікала яе, маўляў, тая нясе надта дробныя яйкі.
Галодныя спазмы пратачыліся ў нутро Фэйгі. Яна адчувала, як тыя бруяюць у яе сэрцы і струменяцца адтуль да рэшты вантробаў. У той жа дзень яна працавала з братам — чысціла бочкі ў вінарні Зіхрон-Якава. Паравінне браджэння ўдарыла па страўніку — Фэйга малай драбніцай не замлела.
Калі тры нейкія хлопцы скончылі працу і падаставалі са сваіх хатулёў ляпёхі, алівы, яйкі ўкрутую, скрылікі сыру і пляшку брэндзі, якую яны скралі на складзе, — яе позірк канчаткова затуманіўся і паплыў. Хлопцы спляснулі далонямі і прыняліся за ежу, і тады Цыркін-Мандаліна адчуў
* Рахэль Янаіт (1886-1979) — пісьменніца, аграномка, актывістка кібуцнага руху і габрэйскай узброенай абароны, жонка другога прэзідэнта Дзяржавы Ізраіля Іцхака Бэн-Цві.
позірк юначкі, скіраваны на драбкі, якія засталіся ў яго на губах.
Цыркін умеў чытаць голад у вачох іншых людзей. Грыфам мандаліны ён запрасіў Фэйгу падысці.
— Яна выглядала як змораная птушачка. Я ўсміхнуўся ёй вачыма, як усміхаюцца дзіцяці.
Фэйга адпусціла рукаво брата і падышла да сябрыны.
— “Іхні хлеб яна ела, і з іхняй чары піла, і на грудзях у іх спала, і была ім, як дачка...” — трохі перайначыўшы біблійны тэкст, сказаў Пінэс на свежай магіле бабулі.
Шлёма Левін ставіўся з падазронасцю да гэтай шумлівай тройцы, пабойваўся яе.
— Яны працавалі і елі, як арабскія фелахі, спявалі блатныя песні, як сібірскія уркаганы, — апавёў ён мне ў канторы вясковай крамы. — У час, калі мы ўсе разрываліся паміж тысячай прывязанасцяў, іхнія твары ні на імгненне не азмрочылася сумневамі і ваганнем.
Вочы Левіна блукалі па падлозе. Мы сядзелі ў пустой канторы крамы, і сонца асвятляла дзясяткі тысяч пылінак, якія луналі ля акна.
Пазногцем адзінца Левін пацёр капірку квітанцыйнай кніжкі кааператыўнага таварыства. Я быў малым хлопчыкам, усяго не разумеў, але дзеля тлумачэнняў аповеду не перапыняў. Левін, нібыта кветка пустэльні, якую можна пабачыць у гербарыях Пінэса, адкрываўся толькі раз на некалькі гадоў, і яму нізавошта нельга было замінаць.
— Яна адразу ж да іх прыхінулася! — прашаптаў, і яго блакітныя пальцы задрыжэлі. — Як дурненькі матылёк, што ляціць на смертаноснае полымя.
Левіну тады зрабілася млосна, калі ён убачыў, як бруднымі пальцамі яны адрываюць ад ляпёхі і сыру шматкі ды кладуць іх у перасохлы рот ягонай сястры. Ён запатрабаваў, каб яны з ёй не вадзіліся. Аднак той жа ноччу Ліберзон, Міркін і Цыркін-Мандаліна, прыкончыўшы пляшку свайго
“гарладзёра”, у прыліве імпэту заснавалі Працоўную Сябрыну імя Фэйгі Левінай, “каб пацешыць тваю маркотную бабулю”.
Яны склалі статут, падрыхтавалі бюджэт і ўзгаднілі палітычную платформу.
— Гісторыкі не паставіліся да Працоўнай Сябрыны імя Фэйгі Левінай сур’ёзна, — заявіў мне Мешулам Цыркін.
— Магчыма, загваздка ў назве. Самавітыя даследчыкі асцерагаліся кідацца сумнеўнымі тытуламі кшталту Працоўная Сябрына імя Фэйгі Левінай, — выскаліўся ён. — Аднак сярод першапасяленцаў Працоўная Сябрына зрабілася легендай. Гэта была першая сапраўдная камуна. Адзіная камуна, якая ставілася да свайго сябра-жанчыны як да роўнай у правах. Ад іх статута, можа, і патыхала легкадумнасцю, але ён меў некалькі сур’ёзных рэвалюцыйных пастулатаў.
У бараку, пад дзедавым ложкам, высілася вялікая драўляная скрыня.
Я зашморгнуў фіранку і адчыніў вечка. Паміж белай жаночай вышыванкай, кепкай і пажаўцелай маскітнай сеткай хаваліся паперы. Спаміж паперамі — фотакартка.
Бабуля мне ўсміхалася. Дзве чорныя касы і дзіцячыя далонькі. Яна выглядала так, нібыта зараз з разбегу выскачыць са здымка. Я абярнуўся і ўбачыў дзеда, які ўзвышаўся за маімі плячыма. Яго бледны твар пазмрачнеў. Ён нахіліўся і адляпіў, адзін за адным, усе мае пальцы ад фотакарткі. Потым вярнуў яе на месца і ўзяў капэрту з іншымі здымкамі.
— Гэта Рылаў, славуты ваяка, — сказаў ён са ноткай здзеку ў голасе, якую я чуў раней. Дзядуля не надта любіў габрэйскай ваенізаванай арганізацыі “Ахоўнік”.
— Ягоная абая* хавае два маўзеры і французскі мінамёт. За яго спінай — гультайка Роза Мунькіна. А тыя двое, што ляжаць на першым плане, — Пінэс і Будзёнкін.
* Традыцыйны мужчынскі арабскі халат, які зазвычай ідзе ў камплекце з хусткай на галаву, кафіёй. Першыя габрэйскія пасяленцы, асабліва
Ён стаў паходжваць па пакоі.
— На даўнейшых фотакартках першапраходцаў заўсёды ёсць тыя, што стаяць, тыя, што сядзяць. Ёсць таксама двое, што ляжаць на першым плане, абапёршыся далонямі на скронь і датыкаючыся міжсобку макаўкамі. Як найменей адзін са стаячых і адзін з ляжачых абавязкова далі драпака з Ізраіля. А адзін з сядзячых абавязкова памёр у росквіце гадоў.