За Сіняй Гарой
Мэір Шалеў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 485с.
Мінск 2023
на развітанне рукой. Левін прасачыў за спінамі, якія аддаляліся, і знерухомеў. Колькі гадзін сядзеў на лаве ў гатэльным парку, паглядаючы на вежу нямецкай кірхі і на вогненнае дрэва з тых, што чырванелі наўкола, пакуль не выйшаў кельнер і не выгнаў яго вон. Проці ночы Левін уладкаваўся на пясках на паўночнай ускраіне Яфа. Халодныя яшчаркі гойсалі па жываце, а насы гіен абнюхвалі яго пяткі. Да ранку ён не звёў вачэй, а на досвітку пацёгся ў Тэль-Авіў* уладкоўвацца на будоўлю.
“Дзяўчаты тут — грубыя і суровыя, — пісаў ён сястры, якая капала цяпер арашальныя каналы на плантацыях Хадэры, — і перад такімі, як я, дзяруць нос. У мяне няма песень, каб ім праспяваць, і няма мёду, каб пасаладзіць ім вусны. Яны хіляцца да дужых хлапцоў, якія працуючы спяваюць, а я, кволы і замаркочаны, ім не даспадобы. Смуткую па чыстай і далікатнай далоні, па духмянай сукні з ільну, па філіжанцы кавы і булачцы на стале. Па белым абрусе, па рачных берагах, утравелых і зарослых лесам”.
Левін капаў яміны і цягаў у пясках драўляныя тачкі, аж покі не сарваў спіны.
“На лядашчых далонях я імгненна намуляў мазалі, што неўзабаве лопнулі. Скура злушчылася, цяпер з ранаў точыцца кроў. Пасля працоўнага дня навальваецца бяссонная ноч. Смылее ў спіне і каленях, а таксама ў галаве — ад абрыдлівых думак. Ці застанецца ў мяне імпэт? Ці хопіць мне фізічнае моцы і гарту вытрымаць іспыт? А мо мне варта вярнуцца ў Еўропу ці з’ехаць у Амерыку?” — пытаўся ён у Фэйгі, якая тымчасам у аколіцах Тыберыі спявала і, каб атрымаць жвір, калола валуны.
Левін неяк паказваў мне бабулін ліст у адказ.
“Тут яшчэ ёсць працаўніцы, і яны мыюць і гатуюць да радасці мужчын, як ты і асцерагаўся за сваю малую сястрыч-
* Цяпер некалькітысячагадовы Яфа і стагадовы Тэль-Авіў зліліся ў адзін горад-кангламерат — Тэль-Авіў-Яфа.
ку. Але я такая шчаслівая! Я — працаўніца. Цыркін, Міркін і Ліберзон — іх я клічу па прозвішчах, а яны мянуюць мяне «сябра Левіна» — адвешваюць ахвіцэрскія паклоны і дапамагаюць мне па хатняй (тут правільней усё ж напісаць — па намётавай) гаспадарцы. Цыркін касуе ўсіх кулінарнымі вышукамі. Дай яму качан капусты, цытрыну, часнок і цукар, і ён згламэздае першарадны боршч. 3 гарбуза, мукі і двух яек ён зварыць наедку на тыдзень. Учора Міркін быў дзяжурны па пранні. Ці дасі ты веры: мужчына праў бялізну тваёй сястры ў адным катле з хлапечымі майткамі?!”
Чытаючы гэтыя радкі, Левін поўніўся гідлівасцю і рэўнасцю. Апанаваны агідаю, ён тым не менш паспешна апісаў свае пачуцці.
“Ці памятаеш ты тую песню, што я спявала дома? Учора я вучыла ёй іншых дзяўчат. Цыркін акампанаваў нам і ноч да світанку, пакуль не пачаўся новы працоўны дзень”.
Левін засунуў свой просты аловак за вуха, падняўся і выйшаў з-за стала канторы ды пачаў пакрысе танчыць. Зацягнуў песню тонкім дрыготкім голасам, з пяшчотнасцю і болем вальсуючы вакол сваіх пакутаў.
Спытаю ў цябе, сястра, такое:
Што будзеш рабіць у Зямлі Ізраіля?
— Заараю, і засею, і сажну з братамі.
Галоўнае — быць у Зямлі Ізраіля!
Апрану палатняную сукню і назавуся габрэйкай.
Галоўнае — быць у Зямлі Ізраіля!
З’ем нішчымны хлеб, але нікому не пакланюся. Галоўнае — трапіць у Зямлю Ізраіля!
I адразу ж вярнуўся і аблёг на крэсле.
— На Зямлі Ізраіля, — сказаў мне, — куды ні кінь камень, абавязкова трапіш або ў святое месца, або ў вар’ята.
Ён зірнуў на першыя дамы Тэль-Авіва, на габрэйскіх рабочых, на арабскіх фурманаў, на гараджан.
— Я раптам скеміў, што на гэтай зямлі ніхто не нараджаўся. Палова пазвальвалася сюды з неба, а другая палова павыпаўзала з-пад зямлі, — паведаміў ён мне.
3 храбусткага стоса, што ляжаў у шуфлядцы, Левін асцярожна злушчыў яшчэ пару аркушаў. Вялікі і круглы почырк бабулі са зграбным нахілам ішоў трошачкі наўскасяк. Выкшталцона і палахліва.
“Я была хворая, але ўсё роўна вырашыла купацца, — напісала Фэйга брату. — Надвячоркам мы пайшлі на Кінэрэт. Хлопцы былі галяком і гарэзілі што дзеці малыя. Я зайшла захутаная ў прасціну і шпурнула яе на бераг, толькі калі вада дайшла да шыі. Потым яны спаборнічалі. Ліберзон сказаў, што пройдзе па вадзе, як Ісус Хрыстос, і малай драбніцай не патануў. Міркін віртуозна пускаў камяні, што заложна пераскоквалі хвалі. А Цыркін граў на мандаліне для рыб, каб у нас была вячэра. Аднак тры дні харч не прыйшоў нам у рот, за выняткам фінікаў”.
Левіна, які ніколі не бачыў сястры голай, апанаваў сорам і гнеў. Ён перарваў свой кароткі перапынак на абед. Па запыленай вуліцы соваліся такія ж, як ён, хлопцы ў выцвілых спяцоўках. Бляклыя і спатнелыя дзяўчыны, у чыіх вачох дрыжэлі голад і хвароба. А яшчэ — гаспадары жыцця ў белых гарнітурах і элегантных туфлях, што не тонуць у пяску. Адзін з іх упіўся доўгім непрыемным позіркам. Левін падскочыў з каменя-пясчанніка, на якім сядзеў, і вярнуўся да працы.
— Усе надвячоркавыя гадзіны я думаў толькі пра адно — як я пайду ўвечары да платана, які расце на пагорку, сяду ў цемры ля яго і змагу паразважаць.
Але ўвечары, калі Левін, з цяжкасцю ўскараскаўшыся на пясчаны пагорак, дабраўся да платана, дзе збіраўся быў паваліцца ля карэння і перавесці дых, дык згледзеў там хлопца і дзяўчыну, якія “качаліся як парсюкі”. Іхнія позіркі прагналі роспачнага Левіна на бераг мора.
Назаўтра ён пайшоў у банк і папрасіў працы. Яму пашчасціла. Ён валодаў надзвычай прыгожым почыркам,
ведамі ў бухгалтэрыі, а таксама прыязнай і шчырай усмешкай. Яго ўзялі на выпрабавальны тэрмін памочнікам нейкага клерка, а праз год ён ужо зрабіўся касірам. Апрануты ў белы гарнітур, Левін насіў капялюш з лазы. Яго рукі загаіліся і зноўку сталі мяккія і гладкія. Левін пахаджваў па тэльавіўскай набярэжнай у лёгкіх сандалях. Чуў начныя спевы і першапраходніцкія шэпты, якія віліся па-над пясчанымі грудамі. Ветрыў востры пах гарбаты, што пілася з бляшаных конавак, а яго сэрца скаланалі канвульсіі.
Тут, калі, здавалася, зазірнула сонца ў яго аконца, выбухнула чарговая вайна. Турэцкія ўлады выгналі з Тэль-Авіва бабулінага брата з рэштай жыхароў Тэль-Авіва.
— Падчас вайны, — паведаміў дзед, — нам зрабілі падробную васіку*.
Я занатаваў сабе слова “васіка”. Я ніколі не пытаўся значэння розных словаў, бо тлумачэнні парушалі і блыталі ніткі гісторыі.
“Васіка”, “кулакі”, “мужыкі”, “экспрапрыяцыя”, “шаравары” — словы, якія я памятаю да сённяшніх дзён толькі таму, што не ведаю іхняга значэння. Гэтаксама, як да сёння Левін не ведае, што значыць “мэсамсам”.
— Мы харчаваліся алівамі ды цыбуляй і малай драбніцай не акалелі ад голаду, — апавядае дзед.
Штолета Левін чавіў і марынаваў алівы. Я сядзеў на бетоннай дарожцы побач, назіраючы, як ён абірае часночыны, рэжа цытрыны і мые сцяблінкі кропу. Прыемны пах, бяляса-зялёны, ішоў ад яго рук. Тронкам нажа ён як бы лупцаваў зубчыкі часнаку — гладкая плоць вызвалялася з шалупаек адным пяшчотным рухам. Дзед навучыў мяне, як трэба запаўняць бочку вадою, каб зрабіць лёк.
— Ідзі прынясі з курніка свежае яйка, маё малятка, і я пакажу табе фокус.
* Васіка (тур.) — тут: “белы білет" у турэцкім войску.
Яйка, пакладзенае ў салёную ваду, калі давала нырца да паловы глыбіні бочкі, далей не танула. Але на паверхню таксама не выплывала. Завісала, устаткаваўшыся на нябачнай нітцы даверу і ўпэўненасці. У гэты момант рабілася ясна: лёк для марынавання — гатовы.
Завіслае ў тоўшчы марынаду яйка падавалася мне сапраўдным чарадзействам. Усё роўна як тыя вычварныя дрэвы з мудрагелістымі пладамі, што раслі на падворку. Усё роўна як хаджэнне Эліезэра Ліберзона па паверхні Галілейскага мора.
Падчас вайны Левін хаваўся ў лагеры ўцекачоў у ПэтахТыкве. Гэтыя дні ці то выпетрыліся з яго памяці, ці то ён не надта прагнуў пра іх размаўляць. Ён памятаў толькі адну ноч, калі на кібуцныя палеткі прызямлілася зграя саранчы і стала трушчыць усё запар. Наўкола стаяла храбусценне — пяшчотнае, цягнучае, гразлівае.
— “Калі мы прачнуліся ўранні, усе галіны дрэва былі белыя і мёртвыя, ачышчаныя ад кары”.
Ляпанне крылаў і ляскат жуючых сківіц запоўніла галаву надакучлівымі каліўцамі пясчанніка, дробнымі і важкімі.
Калі пачуліся брытанскія гарматы* грукат якіх бліжаў з паўцнёвага кірунку, Левін вярнуўся ў Тэль-Авіў.
Паволі прайшоў чырванаватым спясочаным шляхамі, якія чым больш на захад, тым болып жаўцелі. У горадзе з фасада крамаў гандляры паздымалі прыбітыя цвікамі дошкі. Аўстралійскія жаўнеры, якія бадзяліся па вуліцах, усміхаліся ім ды поўнілі сэрца надзеяй і ўпэўненасцю.
У банк Левін не вярнуўся. Цяпер ён рабіў у краме канцылярскіх прылад. Левін адкрыў сакрэт працякання самапісак і цяпер з багавейнасцю разбіраў асадкі літаратараў, ідэолагаў сіянісцкага руху — Брэнера, Зіскінда і Этынгера. Мыў дэталі
* Гаворка, пэўна, пра вайсковую выправу генерала Эдмунда Аленбі
1917 г. На Блізкім Усходзе Брытанская імперыя ішла наўзамен Асманскай.
ў рошчыне на драўляных гузах, якія ён зразаў з платанаў. Глянцаваў пёркі і правіў помпавыя механізмы.
— Лёс габрэйскага паселішча на Блізкім Усходзе ўклалі ў твае рукі, — почасту іранізаваў уладальнік крамы, назіраючы, як Левін ладзіць чорны “ўотэрмэн” Артура Рупіна. I тады хваля шчасця ахінала хлопца.
Уладальнік крамы любіў яго, знаёміў з дзяўчатамі, дочкамі сваіх сяброў. Але ж Левін сумаваў па паху саломы і дыму, па запыленых ступнях. Хацеў нахінуцца зоркамі і травамі, паляжаць у свірне або на пясчаным пагорку. Ён прапанаваў свайму шэфу, каб той паслаў яго прадаваць канцылярскія прылады ў сельскагаспадарчыя паселішчы пад Тэль-Авівам. Стуль раз на тыдзень ён выязджаў вярхом на асле ў ПэтахТыкву, Рышон-ле-Цыён, Рэховат і Гадэру.
“Гэтыя выправы грэлі мне душу”.
Ягоныя лёгкія прыстасаваліся да пылу, старанная хада мула рухавіла і гартавала цела. Дарога бегла паміж жываплотам лімонных і апельсінавых плантацый, калючых прысад гарошкавага дрэва, што зіхацелі агнёвымі шарыкамі. Мінала паўз закратаваную браму паселішча Міквэ-Ісраэль і збочвала да прыморскіх вінаграднікаў Рышон-ле-Цыёна. Левін ехаў вярхом і ўяўляў, што бароздзіць мора квецені. Зыкі работніцкіх песень абкружалі яго. Калі Левін бачыў групу людзей, якая садзілася перакусіць, Левін спыняўся як бы ў нерашучасці. Стаяў і здаля назіраў, пакуль яго не запрашалі далучыцца. Ён прагна глытаў дробныя апельсінкі гатунку “барара”, а таксама падсмажаны ў алеі хлеб, што ўсё яшчэ апякаў паднябенне. Ды рабіў унёсак да стала: усходнія ласункі і салодкія булачкі, якія адмыслова з гэтае нагоды купляў у Яфа.