• Газеты, часопісы і г.д.
  • За Сіняй Гарой  Мэір Шалеў

    За Сіняй Гарой

    Мэір Шалеў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 485с.
    Мінск 2023
    112.51 МБ
    Дзед адштурхнуў мікрафон, які паднеслі яму да губ:
    — Калі Ліберзон і Цыркін хочуць распусціць языка пра тое, як танчылі ля вогнішчаў, асушалі балоты і азелянялі пустэльню, — хай сабе.
    Толькі адзін раз на год, у дзень сваёй рэпатрыяцыі ў Ізраіль, Працоўная Сябрына збіралася разам. Людзі з усяе Даліны прыходзілі пешкі праз палі, падымаліся і гуртаваліся на іржышчы, як чорныя блямбачкі, і сядалі на зямлю. Трое мужчын і адна жанчына падымаліся на сцэну, складзеную з цюкоў саломы, і гэтак стаялі перад сябрамі. Усё роўна як раскідзістае покрыва, ападала ціша на галовы публікі. Цыркін граў на мандаліне, Ліберзон і Міркін спявалі разам з ім на сцэне, і Фэйга біла ў вялікі рондаль і смяялася — кволая і хворая.
    Гэта заканчваліся яе апошнія дні. Фаня Ліберзон была яе найлепшая сяброўка, і ёй Фэйга разгарнула душу.
    “Раз на паўгода прылятаюць брыдкія птушкі з блакітным канвертамі”.
    — Раз на паўгода прыходзіў ліст адтуль, — сказала Фаня Ліберзону, лашчачы яму рукой брыво. — Раз на паўгода яна памірала кожны раз нанова.
    Праз закураную шыбу бачыў я ейныя рухавыя рукі. На іх ужо праступілі старэчыя плямы, але дотыкі і гнеў засталіся па-ранейшаму маладыя.
    Ліберзон няўцямна буркнуў.
    — Ваш жарт пра гэтую вашую Працоўную Сябрыну заканцаваўся кепска, — дадала яна.
    — Было ясна, што яна мусіць ажаніцца з кімсьці з нас, гэта было рашэнне паводле Статута, — ухіліўся Ліберзон.
    — Чаму ты не ажаніўся з ёй? — запыталася Фаня.
    — Я яе не выйграў, — пасміхнуўся стары, павярнуўся да жонкі і прыціснуў яе да сябе. — А калі б я атрымаў яе, што б тады сталася з намі? Ты б да сённяшніх дзён працавала ў кібуцным вінаградніку або, барані Бог, Міркін, а не я, скраў бы цябе адтуль.
    — Толькі Міркіна мне не ставала.
    “Бабуля тры гады запар хадзіла цяжарная, даіла кароваў, цягала камлыгі ільду, гатавала, шыла, прыбіралася і кахала дзеда да самое труны”, — сказаў у рэдкія хвіліну расчуленасці мне стрыечны брат Уры.
    — Дзед — невінаваты! — адказаў я.
    — О, ён не дазволіць сказаць ніводнага кепскага слова пра ягонага цудоўнага дзядулю! — выдыхнула жонка Аўрагама, цётка Рыва. — От, чаго здзіўляцца, што ён такі выйшаў? Усё жыццё бавіўся са здурнелымі дзядамі, якія вярзлі яму, што сліна да губ прынесла. Ягоны дзед быў яму маткай, зануда Пінэс — сябруком, а з Зайцэрам ён балбатаў гадзіны навылёт, дарма што тая здыхляціна яму нават не адказвала! Нават дзяўчыны ў яго няма, і далібог — не будзе!
    Яна павярнула да мяне цяжкае прысадзістае тулава:
    — Цябе мусілі паслаць у прытулак для сірот!
    Мне споўнілася тады сямнаццаць гадоў, я быў узлаваны і смутны. Самота, плоць, што чарсцвела на амаль што дарослым целе, пакручастая хада маіх думак, якая прагнула разблытаць кожны вузельчык дзяцінства. Усё гэта танула ў маёй гняўлівасці, муляла пясчынкамі ў целе, бальзамавала цёмнай ятрай.
    Тады ў Ізраіль прыбыла Саламея. Мой дзед пакінуў мяне і разам з ёй пераехаў у дом састарэлых. Я праз дзень хадзіў пехам да яго ў даведкі. Прыносіў бітончык малака.
    Я вяртаўся дадому, матляючы пустым бітонам, і зазвычай цёгся да Пінэса. Настаўнік валачыў маленькі столік у сад. Паміж хмызоў ён гадаваў лейкавых павукоў для навуковых назіранняў і процьму суставаногіх істот, гатовыя зрабіць са сваіх хацінак з лістоты бліскавічны выпад і хапянуць ахвяру. Пінэс зусім састарыўся, але яшчэ мог злавіць рукой муху ўлёт, не пашкодзіўшы ёй цельца, — каб потым шпурнуць яе ў павуту.
    — Усе гэтыя гады твой дзед кахаў Саламею, і яна цяпер прыехала да яго ў Ізраіль. А я ўсе гэтыя гады памятаю сваю жонку-нябожчыцу Лею. Мы ўладкаваныя інакш, чым вы. Цярпенне цэлага народа, двухтысячагадовае цярпенне, лопнула ў нашым целе і ўзбаламуціла кроў.
    Пінэс уздыхнуў:
    — Я вам зайздрошчу. У нас таксама былі раманы, і мы таксама, юныя цнатліўцы і цнатлівіцы, танчылі голымі ў вінаградніку, ціскаліся на сенавале. Але ці мог хто з нас вось так во крыкнуць: “Я пярдолюся з дачкой такога і такога, або ўнучкай такога і такога, ці жонкай такога і такога?!” Во-о-х!.. “Хто адпусціў анагра на волю? Хто развязаў лейцы дзікаму аслу?”
    — Ён, ну, той, што крычыць, крычаў яшчэ раз?
    — Раз на месяц-два, падлюк! Пасля гэтых крыкаў не магу спаць усю ноч. Калі я пачуў упершыню, дык мне карцела злавіць яго, прыдушыць, забіць. Цяпер я адно хачу ведаць, хто гэта робіць. Толькі паглядзець яму ў вочы і зразумець прычыну.
    Адсёрбваючы гарбату, я схапіў у рот аліву. Пінэс прыязна паляпаў мяне па галаве.
    — Усё роўна як дзед, ага? Добра, што пераймаеш яго. Якаў Міркін — чалавек адметны. Нават сярод нас ён вылучаўся. Ён не ездзіў на сіянісцкія кангрэсы і перад уладай не паддобрываўся. He скакаў на жаробцы з патранташам наперавес і чорнай кафіёй на галаве, але ўсе яго моцна любілі. Калі Міркін дакранаўся да пладовага дрэва, усе разумелі, з якое прычыны і дзеля якое патрэбы ён гэта робіць. Вялікі гонар, што такі чалавек, як ён, цябе выгадаваў. Як ён маецца?
    — Жыве там з ёй, шмат стаіць на верандзе.
    — Стаіць і што робіць?
    — Углядаецца. Чакае.
    — Усё яшчэ чакае?
    — Напэўна, чакае Эфраіма. Жана Вальжана. Можа быць, Шыфрыса.
    ДЗЯВЯТЫ РАЗДЗЕЛ
    Аж да сёння мне не ўдалося перанесці парэшткі бабулі з вясковых кладаў на маё могілкі. Дзежку грошай я прапаноўваў сакратарыяту вёскі, каб яны задаволілі маю просьбу. Я нават падумваў парушыць магілу і сцягнуць косткі адтуль. Нават Пінэс, які быў катэгарычна супраць Дома Вечнасці для Першапраходцаў, падаў у Камітэт просьбу і апублікаваў адпаведны заклік у вясковай насценгазеце.
    Фаню Ліберзон гэта раз’юшыла. Тая ўляцела ў зялёныя веснічкі, што вялі ў кветнік настаўніка, усунуўшы ў квадрат аконнага святла старэчую харашмяную галоўку.
    — Дайце ёй урэшце спакою! — закрычала Фаня і, не чакаючы адказу, сышла. Я пракраўся за ёй следам, подбегам, ад ценю да ценю, бясшумны ў моц маіх магчымасцяў.
    — Міркін яе забіў, а ўнук-далакоп цяпер апаганьвае памяць. Чаго яшчэ яму трэба? Каб ягоны дзед ляжаў як галушка ў масле? 3 жонкай па адну руку і з крымскай шлёндрай — па другую?!
    Я прытуліўся да сценкі дома Ліберзона і з усяе змогі сціснуў сваё вялікае цела ў камяк. Працягу гутаркі недачуў. Звонку дзьмуў вецер, а губы Фані прытуліліся да азызлай шыі мужа.
    Аўрагам, якому было пяць, калі памерла мама, па-ранейшаму памятае яе, яе пахаванне, дотык пальцаў у яго на руцэ. Шоры сіроцтва па-ранейшаму засцяць яму позірк, датыкаюцца да яго жахлівых зморшчын на лбе, але ён пра яе размаўляць не ў стане.
    — Аўрагам быў першым сынам, і цяпер — першы сірата, — сказаў Пінэс па-над адкрытай магілай.
    Гіганцкія кіпарысы на вясковых кладах былі тады далікатнымі саджанцамі. Тады на могілках стаяла толькі дзесяць помнікаў. Шэсць першапраходцаў, чые целы зруйнаваліся або чые душы вытрасліся вонкі. Старэнькая матка пчаляра Маргуліса, якая прыехала з Беларусі ў кампаніі рою першарадных каўказскіх пчол ды памерла ад збытку шчасця тры дні пасля. Двое дзетак, якія не выцерпелі сцюжы, што панавала ў намётах, і таемная дачка Рылава і Тоні, якая ў веку аднаго года вылезла з барака, запаўзла на падворак, дзе яе раздушыла капытамі карова.
    —	Малая гаротніца таксама памерла не ў сваёй пасцелі, — падсумаваў Пінэс. Гэта быў ці не адзіны раз, што я чуў у яго голасе саркастычныя ноткі.
    —	Тады мне прыйшло на думку, што мы заснавалі два паселішчы: вёску і могілкі. I што абодва будуць толькі расці, — дадаў ён.
    Непадалёк ад магіл пасвіўся статак авечак. Бомканне званочкаў, пах фарбы на воўне і свіст пастухоў накочваліся на жалобнікаў. Ціхуткія і выразныя гучалі ў хрумсткім, сшэрхлым паветры. 3 вёскі даносіўся смутны плач Даніэля Ліберзона, які застаўся дома і гойсаў туд-сюд. Паваліўся ў паветцы, шукаючы Эстэр. Шлёма Левін румзаў над ямай, якую выкапалі для сястры.
    Цыркін і Ліберзон стаялі ля дзеда. Іх рукі — на яго плячах: ці то па-сяброўску ляпаюць, ці то бароняць дзеда. Працоўная Сябрына маўчала. Стаяў веснавы дзень. Клін пеліканаў слізгануў па-над вёскай. Знізіўшыся, птушкі па дарозе ў вырай закрумкалі. Фаня, што стаяла наводдаль ад мужа і яго сяброў, узносіла праклёны і плакала.
    “Скажыце гэтай шлёндры, што Фэйга памерла!” — прашаптала, падняўшы твар у неба.
    Я ўявіў, як Шлёма Левін атрымлівае тэлеграму, якую паслаў яму дзед: раняе чарнільную самапіску, траціць прытомнасць і валіцца на падлогу крамы.
    — He! — запярэчыў Шлёма. — Калі я запытаў яго, ці так усё выглядала... Я толькі глядзеў на словы і на паперу і паўтараў самому сабе: “Злыдні, злыдні, злыдні!” Гэтак я сказаў: “Злыдні”. Некалькі разоў запар.
    Ён сеў на крэсла і ўявіў, як рэмень яго бацькі апусжаецца на яго скуру.
    — У руках я трымаў самапіску, якую я ладзіў, а праз пашкоджаную помпу атрамант ліўся мне на штаны.
    ...Аднак Левін не звяртаўувагі. Зачыніў краму, даслаў ліст сваякам у Савецкі Саюз і паехаў на цягніку ў Хайфу. Ля вакзала яго ўбачыў Рылаў, які ехаў у вёску, транспартуючы ў вёску воз, гружаны мяхамі з цэментам, начынены паляўнічымі стрэльбамі ў разабраным выглядзе.
    — Я цябе аднекуль ведаю, — прамовіў Рылаў з падазронасцю.
    — Я швагер Міркіна, — сказаў ён.
    — Сядай.
    — Дык што здарылася? — запытаўся Левін. Ён сядзеў ля Рылава, адчуваючы жылістае сцягно і напругу жалезных жаўлакоў, што выпіналіся з плоці.
    Але Рылаў прамовіў толькі: “Яна была хворая”.
    Яго цяжкія рукі, нізкі мускулісты лоб, які хаваў планы па заснаванні ваенізаваных паселішч у Заярданні, яго гутаркі на сакрэтнай мове з дзвюма асліцамі вярнулі Левіна да першых дзён у Ізраілі. Пасля гадзіны маўчання і ўсебаковага ўзважання Рылаў вырашыў выдаць яшчэ адзін факт:
    —	3 ёй было нешта не тое — марнавала патроны, — выціснуў з сябе ён. — За месяц да смерці двойчы выбягала на падворак і смыляла са стрэльбы па птушках у небе.
    Калі Левін убачыў майго дзеда, які вёў па левую руку Эфраіма і па правую — Эстэр, а таксама цягнуў маленькага Аўрагама, што трымаўся дзеду за нагу, нянавісць і страх перад Цыркіным, Міркіным і Ліберзонам перамянілася на літасць. Левін абняў швагра і заплакаў. Аб памерлай сястры, аб сваім
    жыцці, якое ўсе ніяк не магло ўстаткавацца. Усе памяталі яго з цырымоніі абразання Аўрагама, і Хаім Маргуліс палашчыў яго па спіне.
    —	У маім вуллі новая каралева, — прашаптаў ён. — Яе клічуць Рыва.
    Левін не адказаў.