• Газеты, часопісы і г.д.
  • За Сіняй Гарой  Мэір Шалеў

    За Сіняй Гарой

    Мэір Шалеў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 485с.
    Мінск 2023
    112.51 МБ
    —	...Ясная рэч, з чырвонымі пялёсткамі, — кпіў дзед.
    —	Яны памыляюцца, — сказаў Маргуліс. — Якім чынам выхаванне рабочых пчол пераходзіць у спадчыну? Вось жа, гаспадыняй вулля ёсць каралева, але ж яна ў поле ніколі не лётала і, адпаведна, нічому не вучылася.
    Дзед усцешыўся, калі Маргуліс паведаміў, што ўсё пакаленне рабочых пчол давялося вучыць нанова. На палях Даліны Мічурын зазнаў лютую паразу.
    — Пры чым тут ленінізм да пчол? — працягваў кпіць дзед. — 3 якой такой нагоды камуністы пачалі цікавіцца ладам жыцця манархічных грамадстваў?
    Два першапраходцы сядзелі на зямлі, іх смех ляцеў праз маладыя грушкі і рухавіў пчолак, што атабарыліся на кветках.
    — Камуністы ўразіліся працоўнымі пчоламі, гэтымі стаханаўкамі ў асобна ўзятай борці. Бальшавікам спадабаліся работніцы, якія палічылі за лепшае забыцца на тое, што пралетарыят мусіць найперш займацца рэвалюцыяй і скідаць з трона каралеву, — сказаў Маргуліс.
    — Аднойчы, — апавёў мне дзед, — Хаім Маргуліс прыгнаў свой крылаты пралетарыят да станцыі — паказаць ім архідэі і канюшыну, якія раслі на адхонах чыгуначных пуцявін.
    Неўзаметкі падкраўся цягнік, і праз акно Маргуліс згледзеў профіль Рывы Бейлінай. Маргуліс штомоцы прыпусціў за ёю ўслед — разложыстая хмара з пчол сунулася за ім — ды стаў караскацца ў салон вагона. Настрашаныя пасажыры як абвараныя адскоквалі, бо Маргуліс трымаў у руцэ гліняны вулей. Калі ён наблізіўся да Рывы, лаўка, на якой яна сядзела, вызвалілася цалкам.
    — He бойся! — сказаў ён ёй. — Яны не джаляць.
    Рыва Бейліна была з вельмі багатай кіеўскай сям’і. Яе бацькі былі цукразаводчыкамі, а таксама гандлявалі насеннем. He хацелі, каб яна пераехала жыць на гістарычную радзіму. Пасылалі яе сюды неахвотна. Апранулі ў дарагую вопратку, якая выклікала сярод сяброў-сіяністаў здзіўленне і кпіны.
    Рыва з падазрэннем зіркнула на Маргуліса, чые боты аб~ ляпіла гразюка. Але Маргуліс голаруч палез у вулей. Дастаў пакрыты мёдам палец і працягнуў яго Рыве. Спярша тая
    збянтэжылася, але Маргуліс стаяў і глядзеў на яе, як добры дурань, і гэта пераканала яе. Трымаючы яго руку, нясмела палізала ягоны палец. Твар Рывы аквеціўся ўсмешкай. Яна ніколі не каштавала пальца Маргуліса або кветкавага мёду Даліны.
    Усцешаны і салодкі, Маргуліс саскочыў з вагона, каб вярнуцца да сваіх вуллёў. Цягам бліжэйшых месяцаў двойчы на тыдзень заскокваўу цягнік, каб пабачыцца з новай каханкай.
    Штосуботы Маргуліс прыносіў цудадзейны слоік, у якім чараваў над асаблівым харчам для першынца вёскі.
    Усе вяскоўцы стаіўшы дых сачылі за Аўрагамам. Яго рост, вага, першыя словы і выказванні стала публікаваліся ў вясковай насценгазеце. Кожны сустрэчны абдымаў і лашчыў яго. Сяляне цягалі яму свежую гародніну або малако ад кароў-рэкардсменак. Жанчыны кроілі яму вопратку. Аднак дзед ніяк не хацеў прымаць, што яго першынец — набытак усеагульны.
    — Гэта пачалося, яшчэ калі была жывая Фэйга. Людзі прыводзілі з сабой гасцей вёскі, каб паказаў першынца. Некаторыя нават патрабавалі, каб Міркін разбудзіў хлопчыка.
    Мешулам называў мяне “арыгіналам копіі, які выпісалі на Закая Акермана, першынца суседняга кібуца”.
    — Першае дзіця было ўсё роўна як грамадскі набытак, для ўсеагульнага карыстання. Хто хацеў будзіў і прыносіў яго ў ядальню нават ноччу. He раз здаралася, што сярэдначы ўсе сябры садзіліся ля стала і цешыліся з хлопчыка.
    — Пакіньце дзіцятка ў спакоі! — гырчэў дзед на людзей, якія няспынным струменем пракрадаліся ў намёт паглядзець на Аўрагама. Сярэдначы адгортвалі крыло намёта і цікавалі звонку, нават запаўзалі ўсярэдзіну, каб пабачыць, ці праўда, як кажуць, першынец свеціцца ў цемры.
    Дзед быў злосці поўныя косці:
    — Усё — запала мне клямка!
    Ён узяў хлопчыка, узброіўшыся дручком і сеткай супраць камароў. 3 крыкам “Гэта не ваша дзіця!” пайшоў спаць у хмызы ля крыніцы. Пайсці за ім ніхто не наважыўся. Колісь вакол крыніцы жылі нямецкія пасяленцы. Усе яны памерлі ад трасцы, і тоненькі перадсмяротны плач жоўтавалосых дзяцей яшчэ лунаў там, скаланаючы гнёзды і астры.
    Гэтак спыніліся дакучанні з боку сяброў, бо кожны, хто падняўся ў тую ноч на дазорную вежу і глянуў на поўдзень, убачыў залацістую Мілавіцу, якая пратачалася паміж чорнымі плямамі малінніку, нібыта важкі светляк выскоквае між хмызоў. Колькі гадоў пасля памерла бабуля, і ўжо аніхто не наважыўся патурбаваць сірату. Алергія Аўрагама на нарцысы і балотныя краскі — адзіны ўспамін з тае ночы.
    Але глыбока ў сэрцы сялян Аўрагам закінуў непазбыўную трывогу і смутак. Закай Акерман, першынец суседняга кібуца, па іншы бок цясніны ўжо гадаваў грады агуркоў, якія дасягалі вышыні сорак пяць сантыметраў. Пасаджанае ім дрэва мушмулы ўжо прыносіла плады памерам з яблык “гранд”. Першынец Авішая, іншага машава, з’явіўся на пасяджанні Камітэта “з палымянай прамовай”, у якой з усёй дакладнасцю напрарочыў раскол у працоўным руху, — а таму хлопчыку было “ўсяго толькі тры з паловай гадочкі”. Першынец паселішча Бэйт-Эліяга ў веку шасці гадоў аддаўся даследаванню коксідыёзу, які паражаў птушанят, хлопчыка далучылі да даследчай групы прафесара Адлера, што змешваў лекі супраць эпідэміі выкідкаў, якія каровы-галандкі прынеслі ў кароўнікі цягам 1920-х. Першынец атрымаў знак пашаны з рук брытанскага генерал-губернатара і ганаровую грамату ад інстанцый габрэйскага руху. Аўрагам жа Міркін, які не спяшаўся ўвабрацца ў пер’е, прымушаў усю вёску хвалявацца і, коратка кажучы, расчароўваў.
    — Мы былі б спакойненькія, калі б гаворка ішла пра звычайнага хлопчыка. Але ўсім здавалася, што ў тваім дзядзьку закладзена нешта адметнае.
    Аўрагам мог утаймаваць любую свавольную скаціну позіркам вачэй. У сезон камароў-дзергунцоў, калі мул або селянін з’язджалі з глузду ад набрыдлівага безупыннага зумкання, яго раз-пораз экстранна выклікалі на поле. У ім таксама вядомыя дзіўноты, якія спараджалі надзею, такія, як у пяцігадовым веку ён почасту гойсаў па начах і шукаў He­rnia невядомае, перагортваў бакі і ператрэхваў купы старых мяхоў, адсоўваў фіранкі, паглядаў паміж задрамалых бычкоў і палохаў свойскую птушку на курасадні, нібы спрабуючы нешта знайсці.
    Шмат хто прыпісваў гэта ягонаму сіроцтву. “Шукае маму, нябогу Фэйгу”, — казалі.
    “Ды чаго здзіўляцца?” — казала Фаня праз шмат гадоў. У мужавых абдымках, агорнутая парамі бясконцага ліберзонавага кахання, Фаня не магла дапусціць думкі, што нехта можа стаяць за сцяной і падслухоўваць.
    — Чаго здзіўляцца? — сказала яна пра майго дзядзьку. — Ён хлопчык, які нарадзіўся ў доме без кахання.
    АДЗІНАЦЦАТЫ РАЗДЗЕЛ
    Заакеанскіх ахвярадаўцаў прывезла ў вёску на адведкі, ясная рэч, Песя Цыркіна. 1 такім чынам далучыла свой вульгарны марскі вузел да ланцуга сямейнай гісторыі.
    Дзед ніколі не ганіў яе, але я мог расшыфраваць кропельку поту на кожнай баразне і зморшчынцы ягонага твару. Ён, як і Песін муж, Песі гідзіўся.
    Мандаліна сустрэў Песю на адной з канферэнцый. Калі яна палымяна прамаўляла пра касу ўзаемнай дапамогі, у прарочай апантанасці скакалі ейныя грудзі. У Цыркіна, якога эканамічныя аспекты сіянісцкага руху раней не цікавілі, ад пажады закруцілася галава. Ад гэтага моманту адлік пайшоў на гадзіны — Песя неўзабаве патрапіла ў сіло, сплеценае са струн ягонай мандаліны. Пасля таго як Песя зацяжарыла, яны ажаніліся.
    Неўзабаве Песя высветліла, што сельскаму жыццю не стае ўзрушэнняў і маральнага катарсісу, да якіх яна прызвычаілася ў калідорах сіянісцкіх устаноў, а таксама атмасферы ахвярнасці і паважнасці замежных камандзіровак. Гэта было жыццё, якое не азаралі ані бляск задум, ані бляск чаравікаў партыйных скарбнікаў, ідэолагаў і прафесійных гаварыльцаў.
    Напачатку Песя цешылася тым, што выходзіла на падворак і ціп-ціпала курам, пякла хлеб. Гадавала для ўласнага ўжытку бручку, памідоры “каралева рынку” і егіпецкую цыбулю. Але ж неўзабаве закапалася па шыю ў цяжкай зямлі і пякучым птушыным памёце. Калі Мешуламу споўнілася два гады, Песя выправілася ў Тэль-Авіў. А праз колькі дзён, пайшоўшы насустрач просьбам “сяброў руху з цэнтра”, цалкам вярнулася да грамадскай працы.
    Песя Цыркіна ўздымалася па кар’ернай лесвіцы, жанглявала бюджэтамі і пасадамі. А Цыркін ужо праз пару месяцаў зразумеў, што пачуццё няёмкасці, якое нараджалася ў ім кожны раз, калі жонка прыязджала з візітам, ёсць не чым іншым, як банальнай нянавісцю. Аднойчы пасля адной выправы з дыпламатычнай місіяй у Лондан Песя вярнулася дадому ў аблачыне замежнай парфумы, якая выклікала запамароку і пакашліванне ў пагалоўя быдла на кожным вясковым падворку. Песя зайшла дахаты, дала буську малому М.ешуламу, які сядзеў на падлозе і гуляўся з куранятамі. 3 невядомым дагэтуль выразам твару ўзяла за руку свайго мужа і паспрабавала зацягнуць яго ў спальню. Цыркін, якога водар парфумы паразіў у самае сэрца яго перакананняў, ухіліўся ад пажадлівых абдымкаў жонухны. Пашнарыўшы ў яе валізе, знайшоў там флакончык “О-дэ-парфюм”, туфлі на вострых абцасах і чорную сукню. Пры нацельным вобшуку, які ён зладзіў тадысама, Цыркін выявіў пеньюар.
    — Ты купіла гэтае паскудства за грошы сіянісцкага руху! — прыпячатаў ён, калоцячыся ад гневу.
    — Ты галавой думаеш? — засмяялася Песя і раскінула рукі. — Паміж пасяджэннямі я з Этынгерам збегала ў казіно, і я выйграла на ўсё гэта там.
    Цыркін убачыў яе паголеныя падпахі, і яго сэрца налілося страхам і гневам.
    Ён шпурнуў вопратку і туфлі ў бочку, у якой зазвычай паліў здохлых курэй і патручаных мышэй. Выліўшы на шмуткі парфуму, дадаў жару. Ужо ў тую ж суботу ён перанёс свой ложак пад вялікую смакоўніцу, што расла на падворку, і больш не спаў з жанчынай, якая зганьбіла сіянісцкі рух, вёску і сям’ю. Усяя вёска ведала, што, калі жонка прыязджала ў адведкі на выхадныя, Мандаліна пераходзіў спаць на падворак, бо ён зазвычай музыкаваў там далёка занач. А яго святочная суботняя кашуля была заўсёды запаскуджана чорнымі і фіялетавымі плямамі спелых смокваў, якія валіліся на яго ў сне.
    Раз-пораз чуўся ягоны крык, бо Цыркін стаўся яго адной з першых ахвярай сцішанай хады Эфраіма, які ўнаравіў пракрасціся да ложка Цыркіна і запхнуць яму ў ноздры вострае асцё пшаніцы.
    Праз сорак гадоў Песя атрымала ад Агульнага прафсаюза Ганаровую Прэмію Работніка.
    Заўзяты цэлібат яе мужа стаўся прычынай таго, што “жыццё сябра Цыркінай цалкам было прысвечанае грамадству і народу”, як было напісана на ганаровай грамаце, якая вісіць сёння на сценцы Барака Першых. 3 гэтае самае прычыны Мешулам застаўся адзіным сынам.