За Сіняй Гарой
Мэір Шалеў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 485с.
Мінск 2023
— Прыходзь потым паесці кветкавы пылок, салодкую муку вясны, — прапанаваў Маргуліс. — Дасць табе моцы.
Але пасля пахавання Левін падышоў да дзеда.
-Якаў! — наважыўся ён — Я застануся тут на шыве*.
Ён застаўся, прыбіраўся, гатаваў, мыў Аўрагама і мяняў падгузнікі Эфраіму і Эстэр. Ён выпалаў бярозку палявую, якая разраслася на Фэйгіных градах з зелянінай, і ўпершыню ад часу рэпатрыяцыі ў Ізраіль адчуў, што прыносіць хоць камусьці карысць. Адчуў, што тут сонца не смажыць яго скуры. Чарназём Даліны ліп да рук, а пах лубіну і кропу, які мяшаўся з пахам таматных кустоў, наладаваў яго шчасцем. Фаня Ліберзон, што таксама дапамагала дзеду, дужа здзівілася.
— Выключны мужчына, — сказала яна мужу. — Ведаю, ты і твае дружбакі яго на дух не пераносіце, але ж ён — залаты чалавек.
У канцы жалобнага тыдня Левін вярнуўся ў краму пісьмовых прылад, але да кліентаў не выйшаў. “Я сядзеў і прымаў рашэнне”. Калі вярнуўся на трыццявіны, дык звярнуўся да вясковага Камітэта з просьбай быць залічаным у грамадскія службоўцы. Ён быў неблагі рахункавод, а таксама прадавец са стажам, і сяляне, сябры машава, з радасцю задаволілі яго просьбу.
Левін прадаў сваю долю ў краме. Атрымаў у машаве барак і дзялку зямлі. Пачаў працаваць у вясковай краме, адначасова дапамагаючы дзеду.
* Шыва — тыдзень жалобы па нябожчыку, падчас якога сямейнікам памерлага прынята сядзець у хаце на падлозе і ў рытуальна падранай вопратцы прымаць спачувальнікаў.
— Кожную вольную хвілінку Шлёма прыходзіў да дзеда. Мыў дзяцей, гатаваў вячэру і цягаў ім невялічкія гасцінцы.
Ён таксама папрасіўся працаваць у гаспадарцы. Тут упершыню сутыкнуўся з Зайцэрам. Ад першае хвіліны знаёмства гэтыя двое адзін аднаго не залюбілі. Зайцэр у прысутнасці Левіна чыннага супраціву не выказваў, аднак у працы ніякае дапамогі не даваў — “і ўвогуле ставіўся да мяне як да пустога месца”.
Быў Левін мужчынкам кволым. Калі паспрабаваў далучыцца да брыгады малацьбітаў, дык мякіна патрапіла ў лёгкія — ён кашляў доўгія гады. Пасля гэтага Левін працаваў толькі на падворку.
— Укараніўся ўжаночай працы, — зазначыў мой кузэн Ёсі падчас чарговай сямейнай гутаркі.
Левін раскідваў корм для курэй. Збіраў яйкі, трос і згортваў пустыя мяхі з-пад кампосту. Мыў бітсны з-пад малака. Варыў першараднае сочыва з пладоў дзядоўскага саду. I пакрысе абзаводзіўся сябрамі. Яго органы пачуццяў, якія ад піетэту і няўдач цягам гадоў абвастрыліся, як інстынкты польнага звера, нарэшце паведамілі яму, што стаўленне дзеда да дваіх яго сяброў не такое добрае, як даўней. Цешыўся шторазу, як чуў, што Міркін аддае перавагу ягонаму маўкліваму таварыству перад закарэлым звядзеннем рахункаў, на якія правакавалі Цыркін-Мандаліна і Эліезэр Лібзрзон.
— Твой дзед, які пасля смерці жонкі ад’ядаў сабе сэрца, пачаў мець любасць да швагра і цаніць яго паблажлівасць і далікатныя манеры. Прамінулі тыя першыя геройскія дзянькі. Мы ўжо жылі спакойна на сваё зямлі, “кожны пад сваім вінаграднікам і смоквай”. Зведалі сямейнае кола... Танчылі мы менш, спявалі менш. Ненавідзелі менш.
Зімовымі вечарамі муж з братам сядзелі і гуляліся ў шашкі. Зайцэр стаяў у дзеда за спінай і нашэптваў хады.
— Гэта не дапамагала. Я заўсёды цярпеў паразу, — апавёў мне дзед. — Але гэта дапамагло Левіну — у нас яго прынялі.
Дзед навучыў яго, як прышчапляць дрэвы, як накіроўваць рост дрэва пры дапамозе правільнага абцінання і як, пакалупаўшыся ў заражаным камлі, дастаць самую паскудную лічынку — леапардавую чарвіцу, што нішчыла пад корань па ўсёй Даліне яблычныя сады. Але дрэвы брыдзіліся дотыкаў Левіна. Сліва гатунку Санта-Роза, калі Левін стаў разразаць яе кару, адным махам скінула ўсюю лістоту.
— Трэба знайсці яму жонку, — казалі ў вёсцы, і ў думках сталі абіраць пасоўныя кандыдатуры сярод удоваў, а таксама сіяністак-сацоіялістак, якія заседзеліся ў дзеўках.
Аднак Левін здзівіў усіх. Употай ён ліставаўся з нанятымі зводнікамі і аднсйчы паехаў у Тыберыю на каламажцы рэлігійнага цырульніка, які гайсаў паміж паселішчамі Даліны, і вярнуўся адтул! з Рахэль, ураджэнкай Емена, нашмат маладзейшай за сябе.
Рахэль мела стос бранзалетаў, поўны рот зубоў, полчышчы сваякоў, якія прыехалі на аслах ды на час вяселля ўсталявалі на вясковых палях намёты з цыновак. Яна размаўляла на іўрыце так, шго яе ніхто не разумеў, і ўмела ступаць абсалютна бясшумяа. Яна выклікала неверагоднае здзіўленне ў вёсцы, калі пасмажыла цвыркуноў на распаленай блясе, а потым гэтых вялізных хрумсткіх казурак струшчыла. Левін не зводзіў з жонкі вачэй, з радасцю бласлаўляючы ў душы. Зрэшты, уперші.іню стуль, як ён прыехаў на Зямлю Ізраіля, усцешыўся, што сонца заглянула і ў яго аконца.
“Рахэль аддала мой квітаны доўг крылцамі саранчы, якая асланіла блакіт нябёс”.
Пасля смерці Левіна да мяне прыйшла Рахэль і сказала:
— Ведаю, ён хацеў пахавацца ў цябе! Можа, як першапраходзец ён — невялікае што, усё адно — ён прыехаў з другой аліёй! Дык прашу цябе, зрабі гэта! А мяне — от, няхай хаваюць у іншым месцы.
Эфраіму, майму знікламу без вестак дзядзьку, было пяць, калі Левін узяў шлюб з Рахэллю. Яе супакойны смугля-
вы твар, яе бразгатлівыя ўпрыгожанні і бясшумная хада зачаравалі яго. У шлюбную ноч ён прыціснуўся да ног сваёй новай цёткі, не даючы ёй пасунуцца ў яе новы дом, чым выклікаў смех усёй вёскі. Калі ён трохі вырас, тая навучыла яго гатаваць ляпёхі на распаленай да беласці блясе, узносіць малітвы Госпаду Богу і ступаць бясшумна, як кот па пяску. Гэтыя ўмельствы ўвагналі вяскоўцаў у роспач, а шматлікіх італьянскіх і нямецкіх салдат — у магілу.
Эфраім і ягоны бык пароды шарале, Жан Вальжан, сышлі з дому, калі мне было два гады. He памятаючы дзядзькі, я ўсё роўна зайздрошчу яго ціхмянай хадзе. Цела маё, цела вялікае і цяжкое, заўсёды ўздымае шмат шуму — гэтак мяне ўжо не раз лавілі людзі, да чыіх дамоў я падкрадаўся і чые размовы падслухоўваў. Пакрысе я падымаўся і даваў драла, не вымавіўшы ні слова пад перунамі ўзлаваных позіркаў. Але мяне ніколі не крыўдзілі. Я ж быў маляткам, “міркінскім сіроткам”.
— Удыхні пабольш паветра. Падымі калені высока. Выдыхні паветра. I апусці на зямлю стопню, выпрастаную і разняволеную, — настаўляла Рахэль Эфраіма.
Яны разам ступалі па ссохлым восеньскім дзядоўніку, як чэмпіёны па ціхаходстве. Калі яму стукнула восем, мой дзядзька мог бязгучна ступаць па рысавым полі і пракрадацца па дыване з калючак. У дадатак дзядзька пачаў услед за еменкай размаўляць глыбокімі дыхавічнымі гукамі, уласцівымі арабскай мове. I Пінэс прыклаў шмат намаганняў, каб выдраць гэтыя гукі з Эфраімавага горла.
Мая мама, Эстэр, тады была толькі малой дзяўчынкай. Фаня Ліберзон і Шлёма Левін дапамагалі дзеду гадаваць яе. Зайцэр парадзіраваў жывёлаў і птушак, Пінэс клікаў яе “Філі-пок”, а Цыркін граў маме калыханкі.
Нават Рылаў забаўляў яе сцябаннем сваёй знакамітай пугі-“корвача”, якая раскаціста трэскала ў паветры. Рылаў быў настолькі спрактыкаваны ў хвастанні, ажно мог збіраць
яблыкі дрыготкім кончыкам пугі, які дакранаўся да яблычнага хвостка.
— Ты палохаеш дрэвы, вяртайся ў сваю яму! — крычаў на яго дзед, але пазабавіць дачку дазваляў.
Эстэр і Даніэль выраслі. Цяпер нават дзяўчынка ўгледзела каханне, што лезла з хлопца. Умытая промнямі ягоных позіркаў, атуленая пешчамі і пацалункамі, яна не вымала сваю руку з ягонай. Дзед, Ліберзон і Фаня цешыліся карцінай двух дзетак, якія бавяцца дні навылёт, бадзяюцца па палёх і ганяюцца па падворку за курамі.
— 3 кім ты ажэнішся? — пыталіся былі Даніэля. Тады ён падыходзіў да Эстэр, абдымаў за сцёгны і клаў ёй галаву на плячо.
Ліберзон пачаў казаць пра заручыны, сыплючы жартамі пра калым. Аднак дзед раптам напоўніўся заўзятай раз’юшанасцю і нечакана знайшоў аднадумца ў асобе Фані.
— Як заўсёды, вы ўжо ўсім усё вызначылі наперад, — заявіла яна.
Увосень, калі выходзілі араць або на сяўбу, дзяцей бралі на поле з сабой. Аўрагам ужо ўмеў запрэгчы мулаў у воз, на які клалі плуг, насенне, харч і пітво для чалавека і скаціны. У полудзень дадому не вярталіся. Сяляне, у якіх былі сумежныя палі, збіраліся на супольны абед ля нейкага аднаго воза. Эстэр і Даніэль гуляліся ў цені воза або ляжалі абняўшыся на дзяружцы. Трохі падросшы, у час сяўбы ім ужо дазволілі сядзець на пасяўным корабе. Мая маці была жвавейшая ад Даніэля. Няўрымслівая, почасту падбухторвала на небяспечныя выбрыкі. Напаўжывых, з зялёнымі ліпнючымі ад набраклай травы і каровінай сліны валасамі, іх выцягнулі з паілкі для кароў, куды яны залезлі падчас гульні. Іншым разам яны зніклі на паўдня і былі знойдзеныя ўсе ў слязах на воданапорнай вежы, якую пабудавалі якраз у той год.
“Насамрэч з тваёй мамай быў толькі адзін клопат — яна была драпежніца”.
Калі маме споўнілася паўгодзіка, бабуля кінула ёй пасмактаць звараную курыную костку, бо мама плакала ад зубнога болю. Малая ўтрэскалася ў смак мяса з першага хруся і стуль нічога іншага ў рот болып не ўзяла.
Бабуля Фэйга пакінула пасля сябе малую сірату, якая не ела ані садавіны, ані сыру, ані яек. Жывілася Эстэр адно мясам: на сняданак, абед і вячэру.
Калі ёй было два з паловай, Левін забыў ля рукамыйніка талерку свежага фаршу, прысыпанага пятрушкай.
— Твая мама ела фарш лыжкай, і калі ён скончыўся, дык са злосці расквэцала талерку. На прыкладзе гэтай дзяўчыны ўсе тэорыі фельчаркі Соні пра патрэбы ў гемаглабіне, неабходных вітамінах і абавязковых мінералах патрапілі ў сметнік. Бо Эстэр з цягам часу выгадавалася ў стрункую і гожую маладзіцу. Яна расла як куст памідораў, які паліваюць крывёй. 3 цудоўнай скурай, зычным смехам і ў заўсёдным гуморы.
ДЗЯСЯТЫ РАЗДЗЕЛ
Каторы час да таго, як ён прагнаў з дому Тоню, Маргуліспчаляр ужо ведаў, што нешта не так. Голас і пах менчучкі змяніліся. Яе скура загрубела, сказы пакарацелі. Уначы яна знікала. А калі заставалася дома, праз сон ужо не гаманіла.
Быў Маргуліс чалавек добры і зычлівы. He дапытваўся, не высвятляў адносін. He стаў сачыць. Праўда, калі сярод бочкі з воскам знайшоў смярдзючую звязку дынамітных шашак, ціхім голасам папрасіў, каб Тоня сышла.
— Г эта мае пальцы, атое — ягоныя, — з сумам пажартаваў ён.
Каторы час жыў самотна і маркотна, аддаўшыся ўдасканаленню пчалярнай галіны. Быў Маргуліс адзіны пчаляр на бацькаўшчыне, які пасвіў пчолы ў полі, дрэсіруючы іх садзіцца на пэўны від кветак. Гэткім парадкам яму ўдалося атрымаць новыя гатункі мёду і пажаданыя гібрыды кветак. Гэтую тэхніку ён пераняў з савецкай кнігі па пчалярстве аўтарства нейкага Хліменкі, гарачага прыхільніка Мічурына. Метад спадабаўся яму, чаго не скажаш пра ідэю, якая стаяла за тым метадам. Камуністы меркавалі, што вывучаныя навыкі пчол — усё роўна што якасці пладовых дрэваў — можна таксама прышчапіць, а рэвалюцыйнае пачуццё перадаецца ў спадчыну. Маўляў, можна стварыць расу пчол, які апыляюць толькі пэўныя кветкі.