За Сіняй Гарой
Мэір Шалеў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 485с.
Мінск 2023
Ён нагнуўся, выцягнуў са скрыні стары журнал і рассмяяўся.
— Вось, — сказаў. — Статут Працоўнай Сябрыны імя Фэйгі Левінай.
Ён падняўся і стаў чытаць урачыстым голасам: “Параграф першы: Працоўная Сябрына імя Фэйгі зрачэцца гарадскіх марнасцяў і пустых спакус. Параграф другі: Сябра Левіна будзе гатаваць. Сябра Цыркін будзе мыць посуд. Сябра Цыркін будзе шукаць працу. Сябра Ліберзон будзе праць бялізну і весяліць грамаду размовамі. Параграф трэці: Сябры Цыркін, Ліберзон і Міркін не будуць строіць залётаў да сябра Левінай. Параграф чацвёрты: Сябра Левіна не будзе...”
Дзверы барака шырока адчыніліся, і ўсярэдзіну шуснуў Мешулам Цыркін, імпэтна вагаючы галавой.
— Дай мне гэта! — закрычаў ён. — Дай мне гэта! Міркін, прашу цябе, гэты дакумент мусіць апынуцца ў маім архіве!
— Ідзі-ідзі, дапамажы свайму старому бацьку, сёння вязуць салому, — сказаў яму дзед. — Хутчэй, пакуль Барух не падняў на цябе руку.
— 3 усімі агаворкамі што да манер і выбрыкаў, у кібуцным руху яго багомілі, — сказаў мне Мешулам Цыркін пасля смерці дзеда. — Таму няма дзіва, што ўсе гэтыя гультаі га-
ўдзельнікі самаабароны і сябры арганізацыі “Га-шамэр”, “Вартаўнік”, вельмі часта хадзілі ў арабскіх і бедуінскіх апранахах, а таксама ездзілі на арабскіх скакунах — каб падкрэсліць сваю тутэйшасць, прыналежнасць да блізкаўсходніх традыцый і краявідаў.
товыя плаціць грошай дзежку, адно каб узлегчы побач з ім. Неблагі ж тэстамент ён сабе адляскаў.
Адразу пасля таго як яны падпісалі Статут, тройца з паклонам укленчыла перад Фэйгай, просячы далучыцца. Калі яна дадала свой подпіс, Ліберзон запытаў:
— А што наконт твайго брата?
Але хітрун Левін прамямліў, маўляў, пакуль што не надумаў, “якому грамадскаму руху падставіць плячо”.
— Ну, калі не надумаў, — прамовіў яму дзед, — калі табе так цяжка, дык з гэтай нагоды табе варта зганяць на сіянісцкі кангрэс у Швейцарыю і выступіць там на гэты конт з палымянай прамовай.
— Ты, Левін, заўсёды зможаш далучыцца да Арцелі Калькулянтаў, — дадаў Цыркін.
Выразам “Арцель Калькулянтаў” Цыркін паслугаваўся да самае труны дзеля выражэння свайго пагардлівага стаўлення да кагосьці.
Шлёма Левін ад абурэння падскочыў і прыпусціў у бок рабочага інтэрната. Аднак назаўтра ўранку сцяміў, што рызыкуе застацца сам-адзін. Яму давялося пацегчыся следам за працоўнай сябрынай на поўдзень, ажно да вінаграднікаў Юдэі.
— Яшчэ не праклалі дарог, не было аўтамабіляў, нават каня ў нас не вялося, — апавядаў дзед. — Мы ўвесь час ішлі пехатою, і калі дайшлі да балот, дык нам сцежку крумканнем паказвалі жабы.
Левін валачыўся за імі колькі дзён. Яны падаваліся яму трохгаловым цмокам. Цыркін безупынку музыкаваў, і гукі ягоных мелодый пагражалі “ўтварыць дзюрку ў чэрапе”. Міркін гадзінамі вывучаў павольныя рухі балотных чапляў, затрымліваючы ўсіх. Але найгоршы быў Ліберзон. Лежачы на пастоі, ён вырыгваў з глыткі доўгія нізкія зыкі і не заціхаў, ажно пакуль яго цела не ўсейвалі полчышчы рыпух, які спаўзаліся з усіх аколіц.
“Для перадачы разведдадзеных”, — патлумачыў ён.
— Пустапарожнія блазны, клінічны выпадак, — сказаў Левін фейзе. — Яны ўсіх і ўсё маюць за нішто.
Нязменна, апавядаючы мне пра сваю сястру-нябожчыцу, ён раз-пораз здымаў акуляры, каб працерці лінзы, якія вечна пацелі, бо былі вельмі тоўстыя.
— Наш бацька папрасіў мяне сцерагчы цябе, — урачыста абвясціў ён. ІДягам жыцця, у рэчаіснасці і ў думках, ён вымаўляў гэты сказ шмат разоў. — Кінь ты іх, хадзем за мной!
— Мне ўжо сямнаццаць, Шлёма! — адказала Фэйга. — I я знайшла мужчыну, з якім звяжу сваё жыццё.
— Як прозвішча? — Левін з падазронасцю абгледзеў маладзёнаў. Усе трое, у выцвілых апранахах, спрытна ўвіхаліся з матыкамі ля каранёў вінаградніку.
— Я пакуль што не вырашыла, — прызналася Фэйга. — Але нам трэба будзе вырашыць. Ім будзе адзін з гэтых трох.
— Фэйгале, яны — эксцэнтрыш! Яны прымусяць цябе гатаваць для іх, цыраваць шкарпэткі і прасці бялізну.
— У нас ёсць Статут, — адказала Фэйга.
— Яны ператвораць цябе ў сваю служанку! He ты першая, не ты апошняя сіяністка, якая прыехала сюды араць і сеяць, а яе запхнулі кухарыць у імя калектыву.
— Але яны смешныя, — прагаварыла баба Фэйга. — I пазнаёмяць мяне з роднай зямлёй.
— Анягож, — сказаў мне Шлёма Левін, і яго голас здушана перасекся. — Анягож! Якаў Міркін сапраўды пазнаёміў яе з роднай зямлёй.
Цяперака, шмат гадоў пасля яе смерці, ён ужо прабачыў дзеду, дапамагаў яму па гаспадарцы і гуляў з ім у шашкі. Але двойчы на год, у дзень рэпатрыяцыі ў Ізраіль і гадавіну смерці сястры, ён прыходзіў на магілу “пасядзець гадзінку ці дзве і моўчкі паненавідзець усіх гэтых клоўнаў”.
Ён валачыўся за імі праз паселішчы Юдэі, праз працоўныя фермы, Ярданскую даліну і Ніжнюю Галілею. Дзед апавядаў, як яны танчылі і галадалі, асушалі балоты, калолі валуны. А таксама аралі, вандравалі па Галілеі і зямлі Хуран.
— Тады яшчэ не было Бускілы і Зіса, каб прыносіць нам пошту. Ведаеш, як мы атрымлівалі лісты з Макарава?
Ну?
— У Ліберзона былі знаёмыя пеліканы. Яны і прыносілі.
Я з недаверам адкрыў рот, і дзед увапхнуў туды шорсткую зубную шчотку, намазаную пякучай пастай, і стаў шчабліць дзясны.
— Бачыў, якая дзюба ў пелікана?!
— Га? — зглынуў я.
— Дзюба з мехам... Цяпер прапалашчы рот. У гэты мех пеліканы бралі пошту. Па дарозе ў Афрыку. Спыніўшыся, прыносілі нам лісты і прывітанні.
Гісторыю пра пеліканаў Пінэс адпрэчыў і зняпраўдзіў.
— Ізрээльская даліна, раўніна Шфела і прыморская палоска Ізраіля не пазначаныя на маршрутах палёту еўрапейскіх пеліканаў у афрыканскі вырай, — сказаў Пінэс дзеду.
— Нашто ты шпігуеш хлопчыка гэтай лухтой?
Але дзед, Ліберзон і Цыркін не падпарадкоўваліся Пінэсавым законам прыроды. Верхам на матыках яны пераскоквалі дрыгву, унікнуўшы смертаноснага дакранання. Церабілі сцежку ва ўдушальным покрыве сцяблін і націння пырніку. Фэйгіна сукня, як пухкая духмяная аблачынка, пакрыла іх твары тонкім абарончым балдахінам. Я бачыў іх — белыя плямы на пустэльнай глебе. Лятуць, як насенне старасценю. Левін бег па зямлі і крычаў сястры, каб тая спускалася.
— Ніхто не адважыўся распускаць рук з тваёй бабуляй. Адно бясконца фліртавалі, верзучы, што на рот лезе. I смяшылі, смяшылі яе! А іх салодкая кроў абараняла яе ад балотнай ліхаманкі і прыгнечанасці, — апавёў мне Пінэс.
Яны шпурлялі з прашчы камяні ў пастушкоў, спявалі паславянску вадаплаўным птушкам, якія ўвосень прыляцелі з Дона і ваколіц. Мыліся толькі раз на два тыдні. Ночы навылёт танчылі басанож. Калі ж пачынала днець, дык выпраўляліся пешкі абгледзець родную зямлю ад краю да краю.
— Яны маглі працаваць тыдзень і сілкавацца пяццю апельсінамі, — сказаў я стрыечнаму брату Уры.
Але Есі і Уры, Аўрагамавыя блізнюкі, не надта ўразіліся.
— Гэта яшчэ што, — адказаўУры. — Табе забыліся апавесці, як голы Ліберзон бег Фэйзе насустрач па водах Кінэрэта. I як на беразе кібуца Цэмах Цыркін ноч навылёт граў на мандаліне, а на світанку тры гіганцкія рыбы святога Пятра, нібы зачараваныя цяляты, выскачылі з вады наўпрост да бабуліных ног. I пакульгалі наперад, абапіраючыся на калючыя плаўнікі. Дзед мог пусціць каменьчык па паверхні Кінэрэта, і той пераскокваў ад берага да берага, ад Карэха да Бейт-Цайды.
Дзеля большае пэўнасці я запытаў Мешулама, што ён думае пра аповеды Уры. Той адказаў, у ягонай наяўнасці няма ніякіх крыніц, якія могуць спраўдзіць або зняўпраўдзіць гэткія фантастычныя майсы аб Працоўнай Сябрыне.
Мешулам ніколі не адрозніваў сутнасці ад другарадных дэталяў. Пінэс патлумачыў, што гэтак здараецца з тымі, якія памятаюць успаміны іншых людзей. Ягоныя падзеленыя на шуфлядкі мазгі не стварылі іерархіі прыярытэтаў. Ён сцвярджае, што хаджэнне Эліезэра Ліберзона па вадзе — гэта ўсяго толькі пакупка балотных зямляў у Ярданскай даліне. Але я бачыў на свае вочы састарэлага Ліберзона, які ўначы хадзіў па паверхні вод вясковага басейна. 3 дыхавіцай, але дэманстраваў жонцы Фані, маўляў, схаваныя сілы яшчэ пульсуюць у яго плоці. А ў Цыркіна вырасла пенсілярыя, самая высокая і сакавітая ў вёсцы, бо па начох стары пахаджваў па зялёнай ніве — яго сівая галава бялела ў цемры — і граў для сваіх далікатных саджанцаў на мандаліне. Але аповедам пра дзеда я веры не даў. Бо ўсе гэтыя доўгія гады дзед быў закаханы ў Саламею, крымскую шлёндру, якая яму здрадзіла, скруціла яго ў барані рог, “пераспала з кожным царскім афіцэрам”, усе гэтыя гады застаючыся ў Савецкім Саюзе.
— Але ён ажаніўся з бабуляй Фэйгай, — сказаў мне Уры, чые каваныя доўгія вейкі трымцелі, толькі калі ён казаў пра жанчын і каханне.
Уры я любіў ужо тады, калі мы былі малыя. Мы сядзелі на вялікім полі канюшыны, чакаючы Аўрагама і Ёсі, якія збіралі ўраджай люцэрны, вярхом на скрыготкай касілцы, запрэжанай у каня. Дзед з Зайцэрам палолі пустазелле ў садзе.
— Пры чым тут гэта?! — сказаў я Уры. Я ведаў, што ён ажаніўся тады, бо так пастанавіла Працоўная Сябрына на агульным сходзе. — У Савецкім Саюзе дзед мае жанчыну, аднойчы яна прыедзе сюды.
— He прыедзе, — адказаў Уры. — Яна састарылася і цяпер спіць з адстаўнымі генераламі савецкай арміі.
Тады бабуля Фэйга ўжо даўно памерла, і я, што быў з ім з двухгадовага веку, бачыў яго па начах, як адчыняе скрынку, дзе ляжаць блакітныя канверты, якія прыбылі з далёкай краіны, краіны злыдня Мічурына, нячэсаных мужыкоў і здрадніцы Саламеі. Потым садзіўся і павольна пісаў, без выпраўленняў, лісты ў адказ, якія ён часам не дасылаў. Аднойчы, калі ён выйшаў зранку ў сад, я знайшоў на падлозе, у папяровым ураджаі мінулай ночы, пачаты ліст.
Я не ведаў ніводнай літаркі. Тое быў не іўрыцкі альфабэт, і нават не літары, напісаныя на пярэдняй панэлі нашага вялікага радыёпрыймача. Я перапісаў з дакладнасцю некалькі словаў на жмут паперы і панёс яго ў школу.
На пераменцы я пайшоў да Пінэса, які пайшоў піць гарбату ў настаўніцкі пакой.
— Якаў, ты ведаеш гэтыя літары? — запытаўся я.
Пінэс глянуў на паперу, пахмурнеў, пачырванеў, узяў мяне за руку і павёў з настаўніцкага пакоя ды парваў паперку на кавалкі.
— Ты зрабіў кепскі ўчынак, Барух. Ніколі больш не корпайся ў дзедавых паперах.
Гэта быў адзіны раз, што я несумленна паводзіўся з дзедам. Больш я ніколі не корпаўся ў ягоных паперах — хіба пасля ягонай смерці.