За Сіняй Гарой
Мэір Шалеў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 485с.
Мінск 2023
ШОСТЫ РАЗДЗЕЛ
Прыгадваю, як брат бабулі Фэйгі пахаджвае па вясковых вулках. Акуляры і галава зіхцяць на сонцы. Яе пахілыя плечы. Закарэлыя драбкі камардыну жаўцеюць між зубоў.
У вёсцы Левіну павагі не давалі. А яшчэ тут не шанавалі чыноўнікаў. Бо яны — і гэты, і гэныя — не працавалі на зямлі. Аднак, калі паўставала патрэба ў справядлівым суддзі ці ў нейкай незалежнай фінансавай праверцы, ішлі па Шлёму. Бо Левін быў айн крэс, просты як лінія, ды вялікі педант.
Пасля абеду сядзеў з жонкай, еменкай Рахэллю, пад белым тутавым дрэвам на падворку свайго дому. Вытанчанымі рукамі з блакітнымі прожылкамі Левін адшчыкваў кавалкі ляпёхі з сырам і клаў ёй у рот. Я ж — у тоўшчы жываплота. Скурчаны, скарлючаны, падслухоўваў іхнія размовы.
— Паеш! — загадвае ён ёй, трымаючы напагатове наступны кавалак.
— Мне не трэба пхаць у рот! — абураецца, смеючыся, Рахэль. — Я не малое дзяўчо, я ўжо бабулька.
— Маё ты дзяўчо, мая малая сястрычка! — чую, як выдыхае Левін.
Раз-пораз, калі дзяды прыгадвалі бабулю, мне выпадала ўчуць колькі слоў пра яе брата. I гэтак, паціху-патроху, я дастасоўваю і далучаю тыя словы да ўсіх папярэдніх звестак. Гэтаксама, якя рабіўзмногімі іншым вяскоўцамі, каб потым іх усіх пахаваць у сябе. Шмат гадоў, рызыкуючы сабой, я цікаваў за ахоўнікам Рылавым. Праз тое, што ў мяне тлела старая сварка з ягоным унукам, а ў майго таты — звада з ягоным сынам, але збольшага праз тое, што дні навылёт Рылаў
хаваўся ў выграбной яме з каровінай мачой, назапашваючы там зброю. Таму кожны, хто туды залазіў, рызыкаваў атрымаць кулю ў лоб. Рылаў паглядаў на ўсіх сваім знакамітым “чатырохкутнім позіркам” — параю раскосых вачэй і парай вінтовачных руляў, — прыгаворваючы:
— Калі хочаш памерці ў сваёй пасцелі, сюды не ходзь!
Я ніколі не гутарыў з Рылавым, але распытваў Левіна. Левін мяне любіў і пазіраў на мяне з сумнай весялосцю, цікавячыся, як так сталася, што ў нашай сям’і выгадваўся такі дзівакаваты асілак, “такі сабе хеўронскі волат”.
— Каб жа мне такую моц і такую наіўнасць, — казаў ён з усмешкай.
Колькі тыдняў Левін цягаўся з Працоўнай Сябрынай імя Фэйгі і ўрэшце надумаў пайсці сваёй дарогай. Цыркін-Мандаліна, дзед і Ліберзон стараліся не абыходзіцца з ім груба. Але хапала аднаго іх зірку ў момант, калі ён калі паціраў свае напрацаваныя далоні, або яго ўдару матыкай пад не тым вуглом, каб увагнаць Левіна ў роспач і прабіць на слязу. Шлёма Левін не разумеў іхніх жартаў. У яго ніколі не атрымлівалася далучыцца да іхняга хору, бо штовечар яны прыдумвалі новыя песні.
Іх агідныя звычкі, як то: чухаць паміж пальцамі ног падчас абеду, грызці зубамі жытнюю сцябліну, а таксама весці гутарку з муламі ды асламі, — палохалі і засмучалі яго. Нават сястра Фэйга, так Левіну падалося, перастала яго шанаваць.
— Наш бацька паслаў мяне апекавацца ёй, і вось калі ласка — я выявіўся нейкім папсуём ды нікчэмным братам!
Трое дзялілі з ім і Фэйгай ежу, дбалі аб працы ў сялян з кібуцаў. Калі ў ваколіцах Пэтах-Тыквы на кампанію напалі чацвёра пагоншчыкаў вярблюдаў, што паквапіліся на іх хатулі, дык хлопцы абаранілі іх.
— Ты ўцякай з Фэйгай! — крыкнуў яму Цыркін. — I захапі маю мандаліну!
Шлёма і бабуля, якія схаваліся за насыпам, уражаныя назіралі, як “тры шэльмы” змагаліся з нападнікамі і ўрэшце прымусілі іх даць драпака. Ліберзон вярнуўся з рассечанай губой, штомоцы махаючы пісталетам сістэмы “вербель”. Фэйга прамыла яму рану і пад улюлюканне сяброў пяшчотна яго пацалавала.
Пасля Левін папікаў яе за гэтую павольку.
— Я кахаю іх, — пачуўся ў цемры ейны адказ.
Ноч навылёт Левін не звёў вачэй, а ўранку ўрачыстажалобным голасам абвясціў, што надумаў пайсці сваёй дарогай.
— Першыя дні на бацькаўшчыне нам таксама было паскудна, — сказаў яму Цыркін. — Але праз які месяц табе палепшае.
Аднак Левін быў няўхільны: хай там што, але церабіць свой шлях ён мусіць сам.
Ліберзон з дзедам купілі яму квіток на ерусалімскі цягнік і сунулі ў кішэню некалькі турэцкіх манет. Калі брат пхнуўся ў цягнік, Фэйга плакала.
У дрыготкім вагоне ён ехаў пахмурны. Запхнуў рукі ў кішэні, спрабуючы іх сагрэць. Сцёгны, наколькі я дапускаю, былі сціснутыя і пацешна хадзілі ходырам, злева направа, аж да неверагоднага левінскага вугла, бо гэтак ён сядзіць і сёння, за касай сельскай крамы. Проці яго на лаўках уладкавалася група артадоксаў з жонкамі. Яны пагардліва глядзелі на Левіна, апавядаючы адно аднаму пра нейкага праведніка, які на раскручаным капелюшы ўзляцеў з яфскага порта і паляцеў да Сцяны Плачу. Ля Шлёмы сядзеў згорблены крамар, які ўсю дарогу нашэптваў лічбы, нібыта чалавек, які вымольвае сабе адзінаслушную пуцявіну па юдолі здаровага сэнсу.
Левін, які толькі што выслабаніўся ад гнятлівай прысутнасці паштовых пеліканаў і пуцяводных жаб, прыйшоў да высновы, што ад ізраільскай зямлі точацца выпарэнні
шаленства. I што кожны яе жыхар — ад малога да старога, кожнага роду і пароду — тых выпарэнняў наглыталіся.
Левін узіраўся ў нішчымны краявід і грыз скарынку хлеба, якую паклала яму ў хатуль Фэйга. Драбкі сажы і попелу, што выляталі з коміна паравоза і праз адчыненае акно заляталі ў вагон, смакавалі, нібы прагорклы ячмень. У параўнанні з бяскрайнімі ляснымі абшарамі, да якіх Левін вяртаўся ў думках, а таксама з берагамі ракі дзяцінства гэтыя шэрыя даліны, гэтая ашчэраная хмызняком мясцовасць, а таксама адхоны пакрышаных гор выглядалі мёртвымі і бяздушнымі.
Паравоз абагнуў гару ды перад вачыма ўстаў Ерусалім. Мой стрыечны дзед схапіў хатуль, падняўся на застылы млын Мантэф’ёры, спусціўся да гіганцкага Басейна султана, закінутага рэзервуара вады, з чыіх запаскуджаных вод хлябтала скаціна, і ўвайшоў у гарадскую браму. Ён прайшоўся па горадзе, і той сваёй нікчэмнасцю і зацмыганасцю выклікаў у яго агіду і жах. Арабскі юнак прадаў яму руды, брыдкі на смак напой з фінікаў, які зачмурыў галаву. На досвітку Левін убачыў двух сіяністаў, пайшоў услед за шлейфам славянскіх словаў, які слаўся за імі, і набрыў на месца для начлегу. Але яго настрой не палепшыўся.
“Тут артадоксы глядзяць на нас нядобрым позіркам. Арабы адлупцавалі мяне ўжо двойчы, — напісаў ён сястры. — Гэты горад сваім каменнем і гаркотай зруйнуе мяне. Ён — адна вялікая дэкарацыя прамінулых часоў, патухлы бурштын. Яго сапраўдныя жыхары — валуны. Людзям тут месца няма”.
Каторы час спрабаваў вучыцца прафесіі каменяра. Арабскія каменяры ўразілі яго сваім позіркамі — вачыма раздзявалі камень і ўглядаліся ў ягоную натуру. “Памятаю гэтае іхняе слова, месамсам* — яны абыходзіліся з каменем лёгка, нібыта гэта было цеста”.
* “Месамсам” (араб.) Кунжутны камень. Камень-пясчаннік, аброслы чорным жвірам, выглядае нібыта абсмажаны падгарэлы кунжут.
Але цягам доўгіх гадзін пасля таго, як Левін апусціў малаток, яго пальцы дрыгацелі і торгаліся. Ён вырашыў спусціцца з Ерусалімскіх гор і пераехаць да мора, у Яфа. “Горад без камянюк, — сказаў ён мне, — гладкае места”.
Яго рука працівіліся купляць квіток на цягнік, і таму ён далучыўся да двух хлопцаў і адной дзяўчыны з Менска, якія ішлі з Ерусаліма ў Яфа пехатой. Гэтая ўтомная вандроўка, якая доўжылася два дні, як ні дзіўна, прыйшлася яму да душы. “Каб пазбегнуць рабаўнікоў з Абу-Гоша”, менчукі павялі яго па горнай сцежцы, усеянай калючым хмызняком, абломкамі скал і брэхам шакалаў. Нязнаныя чорныя птушкі ціўкалі наўкола, разяўляючы аранжавыя дзюбы. Яшчаркігардуны, якіх яшчэ называюць “уладарамі пустэльні”, цешылі яго сэрца малітоўнымі ківамі галавы. Спадарожнікі-менчукі абыходзіліся з ім прыязна. Дапамагалі несці транты і давалі разумныя парады на будучыню. Вышэйшы з дваіх, на імя Хаім Маргуліс, параіў, каб той нават у час гарачыні падпярэзваўся ватным паясам, і прызнаўся, што хоча стаць пчаляром і “здабываць дзікі мёд з кубла на ўцёсах”.
— Але пчолы — гэта не толькі мёд, — весела абвясціў Маргуліс. — Без пчолак мы не ажывім Зямлі Ізраіля. Без іх няма садавіны, канюшыны і гародніны, няма нічагусенькі! На мясцовых вос і мух спадзявацца нельга.
Падчас стаянкі Маргуліс прадэманстраваў, якім чынам ён шукае вуллі дзікіх пчол.
— Так робяць казакі, — патлумачыў ён.
Дастаў маленькую скрыначку. Наблізіўся да заквітнелага зарасніку чабару, вакол светлых красак якога кружлялі палявыя пчолы.
— Зараз яна п’яная дурніца, — прашаптаў, паказваючы на пчалу, якая, занураная ў адну з кветак, ласавалася нектарам.
Бязгучным рухам ён падсунуў да яе ўсутыч скрынку і зачыніў з трэскам вечка. Гэтаксама Маргуліс злавіў яшчэ некалькі пчолак.
— Яны заўсёды вяртаюццаўлаток, — патлумачыўён. Вызваліў адну пчалу і прыпусціў з паднятай галавой, а яго ногі блыталіся ў камяках і камянях. Левін паследаваў за ім. Праз метраў дваццаць-трыццаць пчала знікла з вачэй, Маргуліс аслабаніў са скрыні яшчэ адну пчалу і пабег далей.
Шостая пчала прывялі іх да свайго дому, схаванага ў расшчэпленым камлі ражковага дрэва. Левін спыніўся на бяспечнай адлегласці, уражана назіраючы, як Маргуліс, нашмараваўшы рукі і твар пялёсткамі хмызняковых кветак, наблізіўся да вулля. Спыніўся і дазволіў пчолам прызямліцца і поўзаць па яго голай скуры. Ён зачэрпваў мёд прыгаршчамі. I калі яны вярнуліся да сяброў, працягнуў руку, з якой капаў мёд. Менчучка злізала мёд проста з пальцаў — ды так спрытна, нібыта рабіла гэта пастаянна.
— Саладзенькі Маргуліс! — засмяялася яна.
Яе звалі Тоня, і яна не спускала з вулля вачэй.
Яны ўбачылі караван вярблюдаў. “Турэцкі паязд”, — патлумачыў Маргуліс. Левін адчуў, як яго працяла далікатнапрыемная дрыготка. Хаім Маргуліс быў першы чалавек на Зямлі Ізраіля, які не абражаў яго. Левін адчуў моцную прыязнасць, што прачыналася ў ім да гэтага духмянага хлопца. У сваіх думках, употай, ён ужо наважыўся клікаць яго “Хаімке” і нават песціў надзею, што Маргуліс запросіць далучыцца да яго і да яго каханай менчучкі, каб бавіцца з імі да канца сваіх дзён.
“Разам яны накінуцца на працу ды скораць зямлю і Тоню”, — мроіў ён.
“Разам успадкуем бацькаўшчыну, — мроіў ён, — і гэтак засеем-збудуем краіну сваю!” На якое імгненне будучыня саткалася па-над галавой Левіна цёплай коўдрай надзеі. Гэтая думка прашмыгнула настолькі бліскавічна, ажно патыліца ад неверагоднай прыемнасці захісталася і размякла. Але па прыходзе ў Яфа Маргуліс узяў руку Тоні, і разам з другім хлопцам яны распусціліся па-за “Гатэль-Паркам”, махаючы