• Газеты, часопісы і г.д.
  • За Сіняй Гарой  Мэір Шалеў

    За Сіняй Гарой

    Мэір Шалеў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 485с.
    Мінск 2023
    112.51 МБ
    Ён выйшаў з аўто, павалюхаўся ў бок задніх дзвярэй, адчыніў іх і адсалютаваў. Эфраім вярнуўся дадому.
    У жоўтых зграбных берцах, прызначаных для выведнікаў у пустэльні, уганараваны такім сабе крылатым корцікам, з азнакамі доблесці і стужкамі брытанскага сяржанта, з пажыццёвая пенсіяй ад Яго Каралеўскай Вялікасці ў кішэні, выйшаў Эфраім з аўто і пасміхнуўся людзям, што сабраліся наўкола.
    Вёска доўгія гады не забудзе той выкрык, што вылецеў пры выглядзе Эфраіма. Раты шырока растуліліся, і з іх
    вырвалася выгук агіды і жуды. Людзі беглі з зялёных ніваў, з набрынялых пупышкамі садоў, з птушнікаў і кароўнікаў. Стаўшы перад Эфраімам, заліліся лямантам. Жонка ветэрынара, з якой Эфраім калі-нікалі спаў, лямантавала паўтары хвіліны, “не пускаючы паветра ў нутро”. Дзеці, якіх Эфраім вучыў запускаць папяровага змея і валодаць нажом, енчылі тонкімі напалахонамі галаскамі. Са школы выскачыў Якаў Пінэс і прыпусціў цяжкім подбегам у бок свайго вучня. Наблізіўшыся, спатыкнуўся так, нібыта ўрэзаўся ў сцяну. Ён заплюшчыў вочы і захрыпеў не раўнуючы бык, якога рэжуць. Каровы, цяляты, коні і куры ўзнялі вэрхал у загонах і курніках. Фосфарная міна, выпушчаная “Баязлівай армадай” — гэтак абзываў італьянскае войска Уры, — ператварыла прыгожы твар Эфраіма ў падгарэлае месіва скуры і мяса, якое ільснілася — “як, як бы тую брыду апісаць, маё малятка? Усё роўна як расціснутая сарцавіна граната: усімі адценнямі чырвонага, фіялетавага і жоўтага. Як добра, што ты не памятаеш гэтага!”
    Адно вока майго дзядзькі выбітае, нос скручаны, губы зніклі, змяісты пурпуровы шнар дзеліць твар наўскасяк, ад ілба да ямачкі на падбароддзі, і знікае ў каўняры яго кашулі. Апаленая і пашкуматаная скура звісае шматкамі са скул. Адно зялёнае вока — сведчанне доктарскіх высілкаў вярнуць яму чалавечы вобраз, — вызірае паміж брыдкімі столкамі скуры.
    Эфраім, чыя прыгажосць вабіла цікаўных з усяе Даліны і прымушала ўражаных птушак зніжацца з нябёс, ператварыўся ў пачвару, на якую ніхто на наважыўся скіраваць позірк. Ад жаху людзі ціснуліся адно да аднаго. “Цэлая сціжма людзей стаяла і раўла роўма”.
    Жудасная ўсмешка сцерлася з твару. Эфраім падаўся назад, нібы той, хто хоча праваліцца скрозь зямлю, і маёр Стоўбс, лаючыся напаўголаса, ужо вярнуўся і адчыніў дзверы аўто. Але натоўп расступіўся, бо сабе дарогу бы лемех плуга
    баразну церабіў Беньямін. Ён пхаўся і дапяў швагера. Глянуў на яго не міргнуўшы. Потым абняў яго сваімі магутнымі ручышчамі. Пацалаваў яго ў расціснутае ільсністае мяса, якое раней было тварам.
    Бацькавы іўрыт ужо значна палепшыўся.
    — Ласкава запрашаем дадому, Эфраім! — сказаў ён і павёў швагера скрозь цішу, якая ахутала вуліцу.
    На вячэру Эфраім папрасіў “родную салату з гародніны” і нават камандаваў Эстэр, як яе рабіць. Яго голас быў кволы і рыпучы, бо галасавыя звязкі таксама пацярпелі.
    — Спярша парэж цыбулю, пасып на яе крыху солі. Пасля — памідоры, ды на іх солі таксама. У канцы зялёны перац і агуркі. Як след усё змяшай, дадай трохі чорнага перцу, цытрынавы сок і алей, зноў змяшай і дай салаце крыху падыхаць.
    — Два гады! — гэтак сказаў. — Я мроіў пра гэтую нашу салату, якую нідзе больш на свеце не ўмеюць рабіць.
    Насунуў да вачэй поўную, з горкай, лыжку і выдыхнуў з асалодаю. I калі яго жудасны твар пачаў рухацца жуючы, то плоць разбеглася на тысячу расціснутых шматочкаў. Аўрагам кінуўся ў слёзы і ўцёк з-за стала. Але Беньямін як нічога ніякага пракаментаваў, маўляў, той забыўся закруціць венціль у люцэрне, і працягваў гаманіць з Эфраімам. Пра вайну, пра нямецкія аўтаматы, пра нямецкага генерала, чыё прозвішча Ромель. Пра манеўры камандас і брытанскія знакі адвагі.
    — Я не мог вымавіць ні слова, — апавёў мне дзед. — Яны зніштожылі маё прыгожае дзіцятка! Перад сном ён даў мне дабранач і адразу паказаў спіну, каб мне не давялося абдымаць яго ці цалаваць.
    “Кожны пацалунак, якога я яму не дадаў, вяртаецца і кусае мяне ў сэрца”, — напісаў дзед на кавалку паперы.
    Ноч навылёт пахаджваў Эфраім па падворку. Яго ціхмяныя ногі не перашкаджалі людзям спаць. Назаўтра прыйшоў
    Беньямін, сеў пры стале, і яны разам на вялікіх аркушах паперы малявалі краслюнкі. Пасля Беньямін папрасіў Зайцэра, каб той прыйшоў на помач. На возе яны паехалі на палі да брытанскай вайсковай базы. Там іх чакаў кульгавы маёр Стоўбс, двое афіцэраў-шатландцаў з камандас, хударлявыя і ціхмяныя. Яны абнялі Эфраіма. А таксама індускватэрмайстар, чыё дыханне пачасцілася пры выглядзе іканастаса з медалёў на грудзях майго дзядзькі. Па дарозе назад у вёску за імі ехаў вайсковы грузавік, да верху гружаны жалезнымі формамі для ліцця бетону, а таксама пяском, мяхамі з цэментам і жвірам. Два шатландцы, Беньямін і Эфраім паздымалі кашулі і ля кароўніка на падворку пачалі капаць для падмурка яміны. 3 цэглы яны пабудавалі аднапакаёвую прыбудову. Дзверы і вокны выходзілі не на падворак, а на палі і кароўнік.
    Беньямін правёў у прыбудову электрычнасць і ваду, склаў першарадную печку, якая грэла сценкі і ваду. Усталяваў рўдыя жалюзі з дрэва, якія мацаваліся да вокнаў медзянымі цвічкамі. Наступныя гады пафарбавалі іх у зялёны колер, і каламутныя цуркі сцякалі, застываючы на вапне.
    —	Гэтая прыбудова ператварыліся потым у камору, дзе я захоўваў свае прылады і хімікаліі.
    Эфраім зайшоў у дамок і болып адтуль не выходзіў.
    —	Я хадзіў уздоўж сцен, што выпраменьвалі свежы і вільготны пах вапны і крэйды, і чакаў, пакуль з’явіцца мой сын. Твая мама пакідала ежу ля дзвярэй і просам прасіла, каб той выйшаў. Але Эфраім не паказаўся.
    Прыйшоў Пінэс і пастукаў у дзверы, сказаўшы, што хоча бачыць свайго вучня.
    —	Пабачыўшы мяне, ты закрычаў, — прасіпеў праз дзверы Эфраім ды адмовіўся выходзіць.
    “Я ўсяго толькі чалавек, — сказаў я яму, — ніхто не ведаў, што цябе так моцна параніла. Адчыні, Эфраім, адчыні старому настаўніку, які просіць прабачэння”.
    Але Эфраім не адчыніў.
    Дзед і Пінэс апавядалі мне пра Эфраіма дзясяткі гісторый так, нібыта прасілі прабачэння ў мяне за яго.
    Штовечар яго адведваў Беньямін. Праз колькі тыдняў сказаў яму, што варта выходзіць уначы папрацаваць у кароўніку.
    —	Каровы таксама мяне жахаюцца, — прызнаўся Эфраім.
    Але Беньямін сказаў, што, калі той не выйдзе працаваць, ён ізноў схопіць яго за пас і выкіне надвор.
    —	Выйду толькі ўначы, — пагадзіўся Эфраім. I выйшаў з пабудовы.
    “У палове на дзясятую я бачыў палоску святла, што вырывалася з дзвярэй, якія адчыняліся, цень ног майго сына, якая рушыць у бок кароўніка. Ён прыбраў адкіды, памыў бітоны і ў стойле раздаў кармавую сумесь для ранішняга даення”.
    Дзед сшэрх на барачным ложку, пачуўшы шум смеццевага кантэйнера, які слізгае на навесных жалезных рэйках, скрыгат рыдлёўкі па навознай канаве, прыцішаны рык каровак, якія згуртаваліся ў загоне, похапкам зіркаюць на сына і сумна перашэптваюцца. Ён пачуў, што “яго сэрца ў грудзях кроіцца на кавалкі”.
    У чацвёртую ноч устаў Якаў Міркін са свайго ложка і пайшоў у кароўнік. Ён стаяў звонку ў цямрэчы і гукаў сына.
    —	He заходзь, бацька! — здушана шаптаў Эфраім. — He заходзь у кароўнік!
    —	Я заходжу.
    Эфраім паспеў нахапіць на галаву пусты мех з-пад кампосту ды імгненна адчуў на плячы бацькаву руку. Міркін пацалаваў грубае радно і адчуў на зубах пыл сумесі, якая разбухла ў роце, распускаючыся ў ягонай сліне і слязах. Потым далікатным рухам зняў мех з галавы сына. 3 кута кароўніка сына і бацьку бачыў стары Зайцэр, але ўдаваў, што спіць.
    “Назаўтра я пайшоў да Маргуліса, папрасіў у яго старую пчалярскую маску. Прынёс яе сыну, каб той змог выходзіць і бавіцца сярод жывых істот”.
    Прыгажосць Эфраіма ператварылася ў паўзабыты цень. У частку краявіду, які рассцілаўся адно перад нутраным зрокам ахвочых папрыгадваць. Жыццё людзей зрабілася цяжэйшае — ім стала не да былых прыгажуноў.
    —	У вясковым жыцці, у жыцці, падпарадкаваным законам зямлі і клімату, капрызам перадачы спадчынных рысаў у быдла і вывучаным законам у людзей, — тлумачыў Пінэс, — пекнасць Эфраімава твару была як снежная прахалода падчас гарачага жніва. Як адпачынак для стомленага чала. Як возера ў пустэльні. Толькі цяперака ўцямілі вяскоўцы, чаго іх пазбавілі, і адчужанасць да Эфраіма толькі памацнела.
    Раз на тыдзень мой дзядзька прасаваў штаны колеру хакі і сыходзіў да вайсковага аэрапорта, палялякаць з маёрам Стоўбсам і двума маламоўнымі шатландцамі. Папіць піва з артылерыстамі: ангельцамі ды індусамі, якія там служылі. Раз-пораз ішоў полем, і толькі калі мінаў плантацыю, дазваляў сабе зняць маску, да здзіўлення пчол, якія з цікаўнасцю суправаджалі яго. Калі-нікалі камандзір вайсковай базы пасылаў па Эфраіма аўтамабіль.
    —	Твой сын надта шмат бавіцца з брытанцамі, — заўважыла Рыўка.
    —	Вёска з ганьбай яго выкінула. А брытанцы ўмеюць даваць павагу героям, — аскірзнуўся дзед.
    —	Гэтыя індусы на сваёй бацькаўшчыне прывыклі да звыродлівых пачвар, — адгукнулася Рыўка.
    У вайсковай сталоўцы, з якой колісь хлопчыкам цягаў мясныя кансервы, Эфраім піў піва, еў кілбаскі і купляў для кароў вафлі. Мой дзядзька Аўрагам употай наракаў, што гэткае харчаванне чмурыць страўнік. Аднак Эфраім зрабіўся ўлюбёнцам кароў.
    У вёсцы працягвалася дыскусія стасоўна ягонай сябрыны з брытанцамі. Як на тое, Эфраім катэгарычна адмовіўся ўзяць удзел у захадах па бяспецы вёскі. Усе члены “Шайкі-лейкі”
    служылі ў “Пальмаху”*, але Эфраім адмовіўся нават зладзіць аднавяскоўцам заняткі па падрыўной працы, снайперскім мастацтве і тапаграфіі, а таксама па іншых прафесіях, якім ён вучыўся ў войску.
    — За каго ён сябе мае?! — абурыўся Рылаў, калі даведаўся, што Эфраім зрабіўся спецам у партызанскай вайне і падрыўной справе.
    —	He хачу шакаваць касамозгіх парабкаў, — аскірзнуўся Эфраім.
    Калі скончылася тая вайна і Уры, Ёсі і я знаходзіліся ў жыватах нашых мам, аднойчы прыехала ў нашу гаспадарку вайсковае аўто брытанцаў. Былі тут маёр Стоўбс, два стрункія шатландцы, якія гэтым разам апрануліся ў цывільнае, і рабаціністы сяржант, чые запясці былі пакрытыя жоўтымі кудзеркамі ды які меў на форме азнакі прыналежнасці да камандас. У іхніх рухах прамянілася ціхая лагода начных людзей. Яны сцягнулі з “лэндровэра” звонкую скрыню з півам, бляшаныя скрыні з “Плэерз”, зайшлі да Эфраіма ў дамок і сядзелі ў яго ўсю ноч. Рылаў рапартаваў у кібуцны камітэт па бяспецы, што зыкі гутаркі амаль што не даляталі адтуль, паколькі камандас маглі паразумецца па ўмоўленых ківах, падміргваннях і гуках. Калі яны выйшлі навонкі, дык былі п’яныя як бэлі. А сяржант крыкнуў: