• Газеты, часопісы і г.д.
  • За Сіняй Гарой  Мэір Шалеў

    За Сіняй Гарой

    Мэір Шалеў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 485с.
    Мінск 2023
    112.51 МБ
    — Проста з-пад каровы.
    Медсястра Шашана выцерла чырвоныя рукі аб фартух і запляскала ў ладкі.
    — Малайчынка, Міркін! Піце, Міркін. Гэта вельмі карысны прадукт.
    ‘Тэтая медсястрыца думае, што кожнага, каму за шэсцьдзясят пяць, хапянуў Альцгеймер”, — прабуркатаў дзед і выпіў малако да дна. Чатыры кубкі запар. Саламея малака не палюбляла.
    Пасля я выйшаў з дзедам са сталоўкі, калі вочы прысутных праводзілі нас позіркам, мы шпацыравалі крыху ў садзе або сядзелі на верандзе. Я апавядаў яму, накручваючы кола за колам, што адбывалася дома, навіны з саду і падворка. Пра вёску і вяскоўцаў.
    — Як там Пінэс?
    — Ён зноў уначы чуў енкі гэтага марцовага ката!
    — I з кім гэтым разам?
    — Штораз хтосьці новая.
    — А Цыркін?
    — Лаецца з Мешуламам. Папрасіў яго спаліць калючкі на падворку, але той заняты рамонтам камбайна.
    — Вой, гэтай ламачыны?
    Стары камбайн “Клейтан” з расколатай воссю і разламанымі крыламі выглядаў усё роўна як гіганцкі шкілет растурзанай птушкі. Мешулам знайшоў ля загона для быкоў. Я падняўся на ногі і паспрабаваў спыніць Мешулама:
    — Гісторыю нельга разабраць на запчасткі!
    Дзед засмяяўся:
    — Мешулам нават з бацькі зробіць пудзіла з мандалінай уруках!
    Неўзабаве пасля таго, як дзед пераехаў у дом састарэлых, на парозе з’явіўся Мешулам. Запатрабаваў, каб дзед перадаў яму для Барака Першых усе свае паперы, лісты, асабістыя рэчы.
    “Мемуары Якава Міркіна могуць праліць святло на стан грамадства ў Зямлі Ізраіля напярэдадні Першай сусветнай вайны”, — паведаміў ён мне.
    —	Дзед не пісаў мемуараў, — адказаў я.
    —	Лісты і цыдулкі — таксама гадзіцца, — аўтарытэтна ўдакладніў Мешулам.
    —	Дзед яшчэ ў жыцці. Мне трэба ахоўваць яго рэчы.
    Калі я апавёў яму, як схапіў Мешулама за каўнер і паяс і вышпурнуў навонкі праз акно, дзед зарагатаў.
    —	3 гэтым Мешуламам не срачка, дык дрыстачка, — прамовіў і адпусціў мяне дадому.
    —	Палівай сад і дапамагай у кароўніку. He трэба чакаць, покуль Аўрагам папросіць.
    Яшчэ немалы час стаяў на верандзе і позіркам праводзіў маю постаць, пакуль не я знік за паваротам. Аднойчы я счакаў там з паўгадзінкі. Пасля вярнуўся крадком і зазірнуў у дом. Дзед усё яшчэ стаяў там. Ад працы хіліцца. Ад настальгіі ўзіраецца. Ад помсты чакае. Чакае сына Эфраіма, каб вярнуўся да садовых кветак. Чакае Шыфрыса, апошняга першапраходца. Які, цярэбячы шлях у пяскох і снягох, прыйдзе пешкі да Зямлі Ізраіля.
    ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ РАЗДЗЕЛ
    — Есць у мяне яго фотакартка, — прызнаўся мне Мешулам. Раз-пораз ён паддобрываўся. Гойсаў паміж магіламі, спрабуючы ўбіцца да мяне ў ласку.
    Ён дастаў яе з кішэні кашулі. Гэтаксама, як на іншых здымках тых часоў, краі фота былі абрэзаныя пакручастай лініяй. Эфраім выглядае як пчаляр. Твару пад маскай не відаць. Малады вытанчаны хлопец у шырокіх штанах колеру хакі і крэпавых чобатах. На здымку няма ані прыгажосці, ані звыродлівасці — адно струменіцца ціша. Яе можна адчуць праз тоўшчу ўсіх гэтых гадоў.
    — Я дам табе яе за статут Працоўнай Сябрыны, — прапанаваў Мешулам.
    Ніколі не падабаўся мне Мешулам. Калі я быў малы, ён часцяком завітваў да дзеда дапытаць яго наконт першых дзён на бацькаўшчыне.
    — Дык скажы ты мне, Міркін, ты сустракаў на Галілейскім моры Фрумкіна?*
    — Ага.
    — Дзе заборнік вады на Іярдане?
    — I там таксама.
    — I чуў, як ён казаў, што трэба байкатаваць, пакуль Бэрман не сыдзе?
    — Што ты дурыш мне галаву, Мешулам?! Бэрман не даў ім каня з возам, каб яны змаглі наведаць хворага сябра ў Тыберыі. Таму пасля таго, як той сябар памёр, яны ўзбунтаваліся. Ён трымаў іх у чорным целе! Як чыноўнікі ў Кфар-Ур’е ды на іншых фермах.
    * Ізраэль Доў Фрумкін (1850-1914) — заснавальнік першай іўрыцкай газеты “Хавацэлет”, у якую прыняў на працу рэаніматара гутарковага іўрыта, ураджэнца Лужкоў, Эліезэра Бен-Егуду.
    — Беркін напісаў у “Га-Поэль Га-Цаір”, што ў Кфар-Ур’е было чатыры чыноўнікі, і выявіў фінансавыя парушэнні.
    -Нуі?..
    — Вось я табе зараз і прыгадаю, што дакладна ён напісаў.
    Мешулам заплюшчыў вочы і прыняўся цытаваць на памяць:
    — “У Кфар-Ур’е адначасова ёсць чатыры чыноўнікі, і чым жа яны займаюцца? Адзін чыноўнік галоўны, які жыве ў Петах-Тыкве і на муле з’яўляецца наездамі. Апрача яго яшчэ трое. Адзін займаецца пашамі і яшчэ адзін — саджанцамі”.
    Мешулам адплюшчыў вочы:
    — Ну, што скажаш?
    — Прабач, Мешулам, у мяне шмат працы, — дзед сабраўся быў пайсці, спружыніста прастаючы плечы. Мешулам пабег за ім на падворак.
    — Але, Міркін! Ты не зразумеў!! Ён сказаў — “ЧАТЫРЫ чыноўнікі”! I потым пералічыў — адзін з Пэтах-Тыквы, другі — спецыяліст па пашах, трэці — па саджанцах. Так? Дык вось, дзе ЧАЦВЁРТЫ? Што з ім? А Біліцкін кажа, што тры і было. Таму я вось шукаю, хто падасць адзіна правільную версію!
    — Дык вось што цябе турбуе! Колькі чыноўнікаў было ў Кфар-Ур’е? Чаму б табе не схадзіць і не папытацца Зайцэра?
    — Зайцэр, як табе добра вядома, са мной не размаўляе!
    Калі яму было дзесяць, дні навылёт Мешулам хадзіў за Зайцэрам і даймаў яго пытаннямі, аж пакуль той яго не ўбрыкнуў. Мешулам з плачам паляцеў да бацькі, і той сказаў, што калі Мешулам не спыніць сваіх дакучанняў, дык атрымае нагой таксама ад яго.
    Іншыя бацькі-заснавальнікі таксама не маглі трываць Мешулама.
    — Вэк адсюль, шлімазл! — роспачна гукаў Ліберзон.
    — Як гэта магчыма ўвогуле — прыгадаць, колькі грошай Хэнкін прасіў у Абрамзона, каб выкупіць у арабаў ЭйнШэйху?
    Пасля шасці гадзін на палоўцы Мешулама выраніў Ліберзон цяжкі сноп з рук і сеў на яго стомлены. Васьмідзесяцігадовым людзям не падабаюцца абрыдлівыя пытанні, якія пацвярджаюць, што моц іхняй памяці выпарылася.
    — Успамінаць не трэба! Проста вазьмі і скажы.
    — Дванаццаць франкаў за дунам*.
    — Бачыш, Ліберзон, калі хочаш, дык успомніш! — сказаў Мешулам. — Але цяпер паўстала праблема, бо Абрамзон у сваім лісце да Цёмкіна ў канцы вайны адназначна піша пра пятнаццаць франкаў за дунам. Дзе астатнія грошы?
    Нават мая цярплівасць мае межы.
    — Начорта мне гэта?! — выгукнуў я, кінуўшы фотаздымак на зямлю. — Хто дасць гарантыю, што гэта Эфраім?!
    Карова была прэзентам франтавых сяброў Эфраіма з брытанскага войска, якія пасля вайны разляцеліся па ўсім свеце. Гэта была гібрыдная цялушка з пароды шарале, з шыкоўным радаводам. Асноўную частку грошай даў сяржант з яго звяза, які вярнуўся ў дыяментавыя капальні сям’і ў Радэзіі. Два шатландцы, былыя сакрэтныя агенты, перавялі грошы былому партызану “макі”, які цяпер займаўся рамонтам гоначных матацыклаў у Дыжоне, і менавіта ён купіў яе ў старой сялянкі ў былым графстве Шароль і перадаў ім. Шпіёны перавялі яе па горных сцежках да аднаго з партоў, і брытанскі флот перавёз яе ў Зямлю Ізраіля на эсмінцах, якія рыскалі па моры ў пошуках караблёў з незаконнымі габрэйскімі рэпатрыянтамі.
    Эфраім апрануў уніформу і ўсе свае медалі і паехаў у порт. “Ён вярнуўся ў вайсковым грузавіку «рэдфард» з кульгавай сучкай і маёрам Стоўбсам. Карова, усё яшчэ зеленаватая ад доўгага плавання, млела ў скрыні”.
    * Дунам — турэцкая мера зямлі, прыблізна роўная дзевяці соткам, прынятая таксама ў сучасным Ізраілі.
    Каб пабачыць шарале, на дарогу высыпала ўся вёска. Гэта была першая шарале ў Зямлі Ізраіля. Разам з ёй у пляскатай арэхавай скрыні, абабітай зялёным лямцам, прыбылі ўзятыя ў рамкі сертыфікаты, выдадзеныя французскім міністэрствам сельскай гаспадаркі.
    — Ніколі раней мы не бачылі такой каровы! Прыземістая, шырокая. Яе распірала ад гонару і галін радаводнага дрэва, якому пазайздросціў бы нават чалавек. Я толькі яе ўбачыў, дык упершыню зразумеў прарока Ярэму, калі той параўноўваў Егіпецкую Зямлю з “цудоўнай цялушкай”.
    Паводле слоў Пінэса, Анава, дойная карова Якубі, якая ў той год заваявала трэцяе месца на Хайфскай сельскагаспадарчай выставе, выглядала побач з ёй як “гаваонская абадранка”.
    Ад францужанкі тачыўся далікатны водар пунсовай плоці. Мая дачка зіркнула на яе прагавітым позіркам, які ўсіх рассмяшыў.
    Праз паўтара месяца пасля прыезду карова Эфраіма ацялілася цудоўным бычком шарале.
    “Цуд нябесны на зямлі тутэйшай”.
    Роды прымалі наш канавал, а таксама англійскі ветэрынар, які быў адказны за коней і сабак усёй акругі.
    — Трымалася яна гераічна, — сказалі яны, скінуўшы гумовыя пальчаткі, і памылі рукі ад крыві і выпаражненняў.
    Карова-арыстакратка ацялілася ў дальнім куце кароўніка. 3 яе губ ні вырвалася ані найменшага енка. He роўня нашым рагулям-мяшанкам, якія падчас родаў ляман гавалі так, нібыта іх валакуць на рэзніцу. Або ўсяляк заахвочвалі сваіх сябровак падысці бліжэй і паназіраць.
    Эфраім назіраў за народкам, які ўпершыню стаў на чатыры нагі. Яго душа цешылася. Ад выгляду шырокай шыйкі і квадратнай лабацінкі, ад таўсматымі ножак і пяшчотных бялявых кудзерак у яго па скуры пайшлі дрыжыкі замілавання. Ён укленчыў. Паклаў руку на цяжкі закарак. Зняў з галавы
    клятчастую сетку. Цялятка высалапіла ў яго бок шурпаты язык, аблізала абпаленыя шчокі і паспрабавала пасмактаць ягоны пакарабачаны нос і скручанае вуха. Потым яно зрабіла, хістаючыся, няпэўны крок. Поруч стаяла матка, узлавана пырхала і, каб схаваць плацэнту, рыла капытом ямку ў зямлі.
    —	Гэта сталася пачаткам неверагоднага сяброўства, — заўважае Аўрагам, не апошні чалавек у жывёлагадоўлі.
    —	Эфраім абняў бычка, — апавядае Пінэс, — і ў прыліве раптоўнага і дзіўнага інстынкту падняў яго на рукі, як нянька немаўлятка, і вырушыў з ім на падворак, і пайшоў у поле. Выплыў з ім на падворак і адчаліў у палі.
    —	I гэтак пайшоў дзядзька Эфраім, несучы на плячах гэтыя салодкія сорак кілаграмаў. I ў думках ужо называў сваё французскае дзіцятка Жанам Вальжанам.
    Дзед зняў у мяне фартух з шыі, сагнаў мяне з крэсла, падняў мяне на плечы і пачаў кружляць па пакоі. Бычок паклаў сваю цёплую замызганую галоўку ў западзіну паміж шыяй і плячом свайго гаспадара і ціхусенечка заенчыў. Дзед пашкабліў пальцамі ў мяне па патыліцы. Устрывожаны рык мацеры, які патрабаваў сынка назад, пачуўся з падворка. Эфраім паскочыў спасярод поля і ўсцешана і спачувальна прыпусціў, пакуль у паветры не павеяла прахалодай, і вярнуў Жана Вальжана да яго мацеры, каб яна яго пакарміла.
    У вёсцы цялятка выклікала ўзрушэнне. Праз два дні брытанскі ветэрынар вярнуўся ў адведкі і дэзынфікаваў пупавіну. Ён і наш канавал далі карысныя парады па гадоўлі.