• Газеты, часопісы і г.д.
  • За Сіняй Гарой  Мэір Шалеў

    За Сіняй Гарой

    Мэір Шалеў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 485с.
    Мінск 2023
    112.51 МБ
    Стары Зайцэр — трэба заўважыць, вельмі крытычна на~ строены, — аднойчы выказаў жаданне ўзяць удзел у адной з такіх апошніх Пінэсаўскіх выпраў.
    Вярнуўся Зайцэр стомлены і расчулены, распаўсюджваючы пахі дыму ад вогнішчаў і патаптаных лістоў дзікага часнаку. Апавёў, што было вельмі цікава. I падсумаваў, што “за сённяшнім светам такіх настаўнікаў больш няма”.
    Пінэс непасрэдна на мясцовасці завучваў з вучнямі праклён уладара Давіда Гільбойскім гарам. Апавядаў пра гісторыю працоўнага руху ў Ізрээльскай даліне. А таксама дэкламаваў баладу Чэрніхоўскага “У Айн-Доры” пра сустрэчу Саўла з айндорскай вядзьмаркай і духам прарока Самуіла.
    Пінэс паказваў нам купкі гною, якімі газелі пазначаюць тэрыторыю, пасткі апладнення броўніку, а таксама ліпнючую, развешаную спаміж хмызамі ладанніку павуту павукакрыжавіка. Юныя “лабаранты” Пінэса збіралі на біблійных курганах гліняныя аскабалкі, на палетках — яйкі яшчараксцынкаў, на пагорках — акамянеласці ў слаях вапняку. Ён сартаваў, каталагізаваў, складаў у каробкі і дасылаў прафесарам у Ерусалім і Лондан. Уначы выводзіў нас у палі, пад
    зорнае неба, каб мы паслухалі “жабіны сімфоніі” і паназіралі “нябесныя целы”.
    — Фэйга згасала паволі, — прамовіў ён.
    Ён пачаставаў мяне гарбатай і бісквітным пірожным. Падазрона скасавурыўся, нібыта засумняваўся ў маёй кемлівасці.
    — Была яна хворая. Працавала цяжка. Тадышнія ўмовы вытрымлівалі не ўсе. А яна ж яшчэ дзяцей нараджала, аднаго за адным. Пасля Аўрагама — Эфраіма, яшчэ праз год — тваю маму Эстэр. Дзе ж ты здароўя назапасішся!
    Я апавёў яму, як глядзіць Цыркін-Мандаліна на фотаздымак бабулі.
    — Уся тройца любіла тваю бабулю, — уздыхнуў ён.
    — Багомілі яе, на руках насілі. Але не так, як мужчына кахае жанчыну.
    — Фаня кажа, што яны былі як тры браты і малодшая сястрычка.
    — Яны былі як тры браты і малодшы брацік, — паправіў Пінэс. — Малодшы брацік, агульны ўлюбёнец. Ты разумееш, пра што я?
    — Разумею, — адказаў я.
    Ёсць нешта ў маім складзе цела — мажным, важкім, — праз што мяне падазраюць у пэўнай таўстаскурасці.
    — Ведаю, ты прывязаны да дзеда. Праўда, чалавек ён выключны. Разумею, як табе цяперака без яго цяжка. Але ён кахаў іншую жанчыну, чакаў яе і змагаўся з ёй усё жыццё. Цяпер ты сам гэта ведаеш.
    — Дык чаму ажаніўся з бабуляй?
    — Маё малятка! — рассмяяўся Пінэс. — Так вырашыла Працоўная Сябрына! Можа, сёння гэта гучыць як адзін з іхніх жарцікаў, але ў тыя часы пастановы прымалі нават наконт прыватнага жыцця. Калі я жыў у Ярданскай даліне, дык сход камунараў выносіў пастановы, каму і калі можна зацяжарыць.
    Таму я з маёй Леяй і дзвюма дзяўчаткамі-блізнючкамі ў яе ўлонні тую камуну пакінуў. А ў суседнім кібуцы палала гарачая дыскусія, ці ж кібуцнікі павінны даваць адно аднаму добры дзень або гэта буржуазны перажытак.
    — Можа быць, яны баяліся аддаць яе камусьці старонняму? Ці розуму не дабралі? А бабуля не зразумела сутнасці адносін, якія там развіліся. Яны ж усе разам учатырох купаліся ў Кінэрэце галяком!
    — Гэтага ніхто не зразумеў, нават непасрэдныя ўдзельнікі. Нават Мешулам Цыркін, наш вялікі гісторык... “Ці ведаеш ты пару акоту горных козаў?”, “Ці дайшоў ты да вытокаў марскіх, і па сховах бездані пахаджаў?” “3 чыйго ўлоння выходзіць лёд? I шэрань нябёсаў хто спараджае?”
    Ён правёў рукою па маёй патыліцы.
    — Дзіўны ты юнак! — сказаў. — Ёсі такі сабе маленькі му~ жык. Уры ўсім нагадвае Эфраіма. А ты — дзядоўскае малятка, міркінскі сіротка. Хадзі, маё малятка, я цябе трохі паэксплуатую. Хадзі, дапаможаш мне ў садзе.
    У канцы жалобнага тыдня па маіх бацьках Эфраім сышоў з трупай Зейтуні, несучы Жана Вальжана на плячах. Кінутая ў іх дом шапоткая дымная граната закацілася пад мой ложак. Звон разбітага акна разбудзіў тату, і пакуль той зветрыў пах гарэлага кнота, сцяміў, што адбываецца, і запаліў святло, мінулі каштоўныя імгненні. “Дурненькі рылаўскі еке” схапіў мяне рукамі, як бы згробшы, загарнуўшы мяне ў коўдру і ўзняўшы ў паветры, ды вышпурнуў мяне як сноп праз акно і потым лёг на маю маці, якая скрозь сон абняла яго рукамі і сцёгнамі і ўсміхнулася.
    Людзі пачулі выбух, калі сабраліся ў Доме народных сходаў. У той вечар абмяркоўвалася патрэба ў замене некалькі ліній цэнтральнага арашэння, і страсці напаліліся. Людзі вырваліся з дзвярэй Дому сходаў, выбеглі ўслед грымотнаму рэху, што аддалялася, да шоргату гарэлага дрэва і да смуроду паленага мяса.
    Калі прыбеглі на Рылаўскі падворак, ужо зноў панавала ціша. Каровы перасталі рыкаць і зноў жавалі жуйку. Дым рассеяўся. Далёка ад таго месца, у Берліне, так мне падаецца, ускруціўся ад благога сну мсціўца Даніэль Ліберзон і залямантаваў, ажно пачулі людзі на адлегласці. “Я хачу дадому!” Ён енчыў, як дзіця, запаскудзіў штаны, узяў у рот палец і “як яшчарка-агам” папоўз да ляжанкі. Сябры агарнулі таго прасціной, зварушылі ложак. А на ранак прыйшлі два шатландцы, якія ведалі шмат моў і спосабаў суправадзіць яго ў працяглым падарожжы ў Зямлю Ізраіля.
    Тырольскія скураныя порткі, вясельная сукня, лісты Эфраіма да Беньяміна — згарэла ўсё.
    — У цемры было чуваць толькі абражаны плач немаўляці. Мы пасвяцілі ліхтарамі і ўбачылі, як ты, амаль голы, пакрыты толькі вялізнымі начнымі матылькамі, паўзеш па траве.
    Было мне тады два гады.
    — Мы выгадуем яго разам з Уры і Ёсі! — сказаў Аўрагам.
    Але дзед загарнуў мяне коўдрай і забраў дадому. Усюю ноч саскрабаў з майго цела сажу і пякучы пылок, які ссыпаўся з матыльковых крылаў. Павыцягваў са скуры дробныя аскабалкі шкла. Уранні апрануў мяне, і мы разам пайшлі пастаяць ля дамавін, якія ўжо ўсталявалі ў Доме сходаў. Пакрытыя нацыянальнымі сцягамі і абцягнутыя чорнай тканінай.
    Побач, агаломшаны татальным правалам, маячыў Рылаў.
    — Яны прынамсі памерлі ў сваім ложку, — здолеў выціснуць з сябе словы суцяшэння. Дзед квола ўсміхнуўся.
    — Так, Рылаў, маеш рацыю... у сваім ложку, — адказаў дзед і паляпаў ахоўніка па плячы ў месцы, дзе почапка ад вінтоўкі ўжо прабаразніла шнар.
    — Рылаў — ідыёт! — сказаў мне Уры. — У іх гэта сямейнае. Але што можна чакаць ад чалавека, чый дзед быў адзіным габрэем у Расійскай імперыі, які рабіў казакам пагромы і гвалціў казачак?
    “Міркін гадуе яшчэ аднаго сірату”, — казалі ў вёсцы.
    Шлёма і Рахэль Левіны прыйшлі прыгатаваць абед і прапанаваць дапамогу. Але дзед сказаў:
    — Аўрагам зоймецца гаспадаркай, а гэтае дзіцятка я ўжо выгадую сам.
    Жан Вальжан цёрся аб кіпарысы, што раслі па абводзе вясковых кладаў. Эфраім і Аўрагам адграбалі пыл з магілы бацькоў. Прымчаліся таксама кіраўнікі габрэйскага паселішча і працоўнага руху ды выступілі з прамовамі. Дзед трымаў мяне на руках. Цыркін і Ліберзон, усё роўна як два партрэты ў поўны рост, знерухомелі абапал.
    Потым маленькімі групкамі людзі разышліся па могілках і, як водзіцца, усклалі на помнікі кветкі і каменьчыкі.
    — Хадзем, Барух, — сказаў мне дзед, — шнэль, шнэль!
    “Ты засмяяўся, бо ты ведаў гэтае слова з дому”. Дзед падняў мяне і пасадзіў на плечы.
    Вёска пераадольвала злыбяду. “Моцная грамадская тканка — наша мэта!” У нашай вёсцы няма дома, дзе няма нябожчыка. Хто ад ліхаманкі, хто ад кулі, хто ад капыта ашалелага мула. Хто — ад уласнай рукі.
    “На чужыне таксама праліваецца габрэйская кроў, — пісаў Ліберзон пра маіх бацькоў у вясковай насценгазеце, — але там у іх смерці няма сэнсу, бо ў жыцці яго няма. Тут жа ёсць сэнс у жыцці і смерці, бо Бацькаўшчына і Воля даюць нам знакі. Ператворым жа нашу жалобу ў яшчэ болыпыя імпэт і моц. Мы выбралі жыццё, дык будзьма жыць!”
    ДВАЦЦАЦЬ ПЯТЫ РАЗДЗЕЛ
    — Рука выпадку, — завяршаў Пінэс адну са нашых гутарак пра вучэнне эвалюцыі. — Рука выпадку — вось што вяло Зейтуні вярнуцца і выступіць у нас менавіта тады, адразу пасля смерці тваіх бацькоў.
    Усё роўна як тыя юрлівыя ды назойлівыя крыкі з воданапорнай вежы, як паўторныя візіты гіены і штогадовы прылёт савецкіх пеліканаў, як прыезд Саламеі да дзеда — гэтаксама вярнуўся брыдкі трукач і даў прадстаўленне на палях нашай вёскі. Два даўгалыгія і худзючыя конікі цягнулі жалюгодную кібітку, занавешаную адрэзамі тканіны. Іржавая клетка са старэнькім мядзведзем целяпалася ззаду. Тачыўся пах ядлаўцовага вуголля і мазі для грыму. Ад маленькай кавалькады за кіламетр тхнула шарлатанствам і мухляжом.
    Быў Зейтуні тыберыйскім хасідам, які страціў сям’ю і дом у паводцы. Рахэль Левіна, якая ведала Зейтуні яшчэ адтуль, апавяла, што пасля трагедыі той згаліў бараду, выкінуў ярмолку і малітоўныя шаты ў струмень рудой вады, якая змыла яго жыццё. Прадаў скруткі Торы, якія належалі яго сям’і цягам стагоддзяў, і пачаў вандраваць са сваёй трупай паміж Дамаскам і Ерусалімам, Хеўронам і Бейрутам.
    Гэтакпрыбыўу Даліну. Каліб нетая паводка, дыкмы бяго твару тут не пабачылі, а Эфраім не сышоў бы з вёскі. Але дзед не верыў ані ў выпадак, ані ў знакі, ані ў мраяроў. А толькі ва ўцекачоў і высяленцаў. Быў перакананы, што Эфраім уцёк бы так ці інакш, бо вінаватыя вяскоўцы, а не Зейтуні.
    “Пахавай мяне ў маёй зямлі”, — напісаў дзед на кавалку паперы. Ён ведаў, што я знаходжу яго цыдулкі.
    Помсту ён распрацаваў з матэматычнай зацятасцю. Вылічыў слабізны і вычленіў вузкія месцы.
    Напачатку Зейтуні жыў з дробных крадзяжоў і грубаватых цудадзействаў, якія памятаў ад часоў шкалярства. Прадаваў латунныя амулеты для бяздзетных жанчын. Загаворваў воспу шаптаннямі кабалістычных лічбаў. Запальваў вязанкі вільготных дроў моцай хітрэцкіх малітваў. Умеў начараваць дождж мясцовага маштабу пры дапамозе сукрытага імені Госпада. У некаторых рэгіёнах такія чары будзілі захапленне і надзею, аднак у Даліне нікчэмныя дзівосы Зейтуні выклікалі адно злосць і крывую пасмешку.
    — Мы наеліся гэтай лухты нахасідскіхдварахУкраіны! — абвясціў Эліезэр Ліберзон, а бацькі-заснавальнікі дружна заківалі галовамі.
    Падчас першага з’яўлення ў нас — года не мінула ад дня заснавання вёскі — Зейтуні зарабіў вельмі кволыя апладысменты.
    Па заканчэнні прадстаўлення да яго падышоў ЦыркінМандаліна. Зухаваты маладзён, па маці — нашчадак аідной радавітай хасідскай дынастыі, і знатнага бальшавіка — па бацьку. Падняў матыку і стаў капаць глыбокую канаву. Чым больш паглыбляўся, тым мацнейшай рабіліся ўздыхі зямлі. Калі патрапіла лязо матыкі ў слой упакоранага балота, ля самых ног Зейтуні, дык адтуль, у жахлівай аблачыне камар’я, выскачылі вострыя лісты чароту і парэзалі яго далікатную скуру. Жылістыя п’яўкі ўскараскаліся і ўпіліся ў яго кволыя ляжкі. Падслепаватыя чарвякі паспрабавалі зацягнуць Зейтуні ў прорву.