• Газеты, часопісы і г.д.
  • За Сіняй Гарой  Мэір Шалеў

    За Сіняй Гарой

    Мэір Шалеў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 485с.
    Мінск 2023
    112.51 МБ
    Той гарлаўусе вывучаныя малітвы, пакуль Рылаў не прымусіў яго заспяваць застольную “Я не жаба піць ваду”. Потым ахоўнік кінуў канец пугі і выцягнуў Зейтуні адтуль.
    — Выбрыкі і хітрыкі, ганебная прафесія! — зазначыў Пінэс. — Сёння тут, заўтра там. Афёры, валацужніцтва і непрадуктыўная праца.
    Увесь той тыдзень бавіўся Эфраім на пагорку ля свежых магіл маіх бацькоў. Быў такі ціхмяны, што нават Фэйга, Эстэр,
    Беньямін і рэшта нябожчыкаў не заўважалі яго прысутнасці. Жан Вальжан задуменна жаваў сакавітыя травы, што выраслі ў праходах паміж магіламі. Зграбаў вялікім языком кветкі, якія ўсклалі перад помнікамі, але Эфраім яго не папікаў. Ён сам піў з могілкавага распырсквальніка вады. Каштаваў ад пладоў вялікага жужуба, які вырас на суседнім пагорку. Смажыў курапатваў (ніводная з якіх ні разу не даўмелася, хто ж яе знянацку схапіў: дзікі кот, шашок ці ястраб). Вечарамі цікаваў за дамавым сычом, што сядзеў на агароджы: безупынку вадзіў дзюбай, кланяўся і адсвечваў у адказ зіхоткімі вачыма.
    На сёмы дзень, калі мой дзядзька падняўся, каб спусціцца дадому, караван Зейтуні мільгануў спаміж дрэваў эўкаліптавага лесу. Прапусціў калону брытанскіх зенітак і нарэшце атабарыўся ля крыніцы.
    Праз каторы час пад вялікімі саганамі шуганулі язычкі полымя, і смачны водар поліўкі і смажанага на агні мяса дымавой павуцінкай узняўся, папоўз угору і заляцеў у знявечаныя ноздры Эфраіма.
    Вандроўныя артысты елі, гучна гутарачы. Іх зыкі разляталіся ў тонкім празрыстым паветры. Быў там фокуснік-асірыец: худзючы, з цыліндрам на галаве. Ён таксама дрэсіраваў мядзведзя. Была там прадказальніца будучыні, арабка, чые масіўныя клубы пры хадзе з шумам біліся адно аб адно, а з яе станіка чулася бразганне манет. Быў асілак, які ламаў дрэвы для вогнішча двума пальцамі.
    Зейтуні адшмаргнуў з кібіткі тканіну. 3 нетраў дастаў драўляны куфэрак увелькі са скрыню для апельсінаў. 3 куфэрка, выпрастаўшыся, выскачыла гутаперчавая дзяўчына. Мяккая, гнуткая, папаўзла па пыле, як яшчарка.
    Эфраім быў неверагодна востры на вока. Праз гарачае паветра, што дрыгацела па-над зямлёй, згледзеў яе скуру, бліскучую і смуглява-шэрую. Яе пазбаўленае костак
    цела, што навязвалася і абмотвалася, звівалася і круцілася на зямлі. Да яго вушэй даляцелі далікатныя гукі нутраных сокаў.
    Уры дадаў, што Эфраім ужо некалі бачыў такую дзяўчыну. Падчас вайны, у партовым квартале алжырскага Арзэва. Брытанскія камандас захапілі ў нямецкага замежнага легіёна форт, чые байніцы выходзілі ў порт. Брытанцы спусціліся з даху форта, прабегліся, як павукі, па мурах, зашпурнулі гранаты ў кожную байніцу. I пайшлі ў горад рабіць зачыстку ад снайпераў.
    3	аднаго дома па брытанцах адкрылі агонь. Уварваўшыся ўсярэдзіну, яны забілі снайпера. I раптам убачылі, што апынуліся сярод настрашаных, апранутых у празрыстыя накідкі дзяўчат, якія закашляліся ад пылу, што клубіўся з дзірак і з разбітых слоікаў з-пад пудры. Калі клубы дыму ад стрэлаў рассеяліся, выляжанкі прынялі хлопцаў за амерыканцаў і сталі прасіць у іх жавальныя гумкі. Капітан Стоўбс, камандзір узвода, дзе служыў Эфраім, узяў у адной з дзяўчат губную памаду. Выйшаў на двор і напісаў на дзвярах:
    “Уваход усім рангам строга забаронены! Вайсковая адміністрацыя”.
    Потым стрэліў сабе ў левае сцягно і запоўз усярэдзіну.
    —	Ядвабная вуаль асланяла іх твары, — распаляецца Уры. — Але іх смочкі ацэньвалі салдат праз павуцінне вопраткі.
    Дзяўчаты вылілі пікантныя пахошчы на раны капітана Стоўбса, перавязалі яго і паклалі на мяккі ложак, каб глядзеў і цешыўся.
    Былі там дзве высокія сенегалкі, якім кодэксы племені дазвалялі кахацца толькі стоячы. Але кожны, хто бавіўся з імі, перад самым канцом высвятляў, што б’ецца галавой аб алебастравае скляпенне столі.
    —	Была там вугорка, — шэпча Уры, — чыё паднябенне было ўпрыгожанае аксамітам. А на днішчы яе горла каласіліся мясістыя пялёсткі.
    Была там анаталійская пастушка, з чыіх падпахаў, надушаных нектарам настуркавых парасткаў, раслі ўпрыгожаныя каляровымі стужкамі косы. А яе лабковыя валасы раслі ад пупка да сцёгнаў кучаравым і густым покрывам. Анаталійка прапанавала прысутным далікатна шмаргануць за іх, каб запэўніцца, што гэта яе, натуральнае.
    Была там камуністка з Кракава, габрэйка з бровамістрэлкамі, якая запатрабавала ў пакоі поўную цішу і пасля пэўнай канцэнтрацыі магла чэрававяшчаць.
    — Аднак Эфраім не ведаў ідыша, таму ні слова не зразумеў, — бажыў Уры.
    Чым далей ён апавядаў, тым умельствы выляжанак усё больш дасканаліся, а дзівосы — множыліся.
    Дзяўчаты забаўлялі атрад як маглі. Эфраім “вывучыў усё, што наша ветэрынарка яшчэ не ведала”.
    Пафарбаваная вада пырснула вясёлымі фантанчыкамі з усіх бідэ бардэлю, і дрэсіраваныя каўкі “сталі лаяцца” на ўсіх вывучаных імі мовах, каб падтрымаць хлопцаў і дзяўчат. Адна з іх выканала танец гутаперчавай дзяўчыны і напрыканцы зладзіла авацыю ступакамі ў сябе за спінай. Пры выглядзе гутаперчавай дзяўчыны ў Зейтуні, патлумачыў Уры, Эфраім прыгадаў срэбныя языкі ад званочкаў, прывязаныя да вялікіх пальцаў ног алжырскай выляжанкі. Пасля танца пад фіялетавымі паланкінамі на другім паверсе тыя языкі далікатна бомкнуліся ў ракавінах яго вушэй.
    Пінэс бачыў, як яны атабарыліся ля крыніцы, і не ведаў, што рабіць. У такіх выпадках звычайна выклікалі Рылава, але з Пінэсам яны перасталі размаўляць. Урэшце Пінэс пабег сказаць Маргулісу. Маргуліс сказаў Тоні, і Тоня паспяшалася на падворак і пагрукала ў жалезны люк хованкі.
    Яма расчынілася. Насустрач Тоні высунуўся прамень электрычнага ліхтарыка і падвойная руля дубальтоўкі.
    — Чаго ты хочаш? — хацеў ведаць муж.
    Тоня сказала, што прыбыў Зейтуні. Рылаў схапіў плеценую пугу, заскочыў на каня і прыпусціў у бок палёў.
    Рылаў, як усе бацькі-заснавальнікі, ведаў Зейтуні і не палюбляў яго.
    — Хочаш порцыю? — запытаўся Зейтуні па прыходзе Рылава. I імгненна дастаў чарпак і адкрыў вечка сагана.
    — Што табе тут трэба, Зейтуні? — вызверыўся Рылаў, ажно конь стаў на дыбкі.
    — Мы тут трохі паямо, пакажам прадстаўленне і паедзем.
    — Вы тут трохі паядзіцё, ніякага прадстаўлення не пакажаце і паедзеце! — абвясціў Рылаў і далучыў сваю звычайную пагрозу пра смерць у ложку і па-за яго межамі.
    Зейтуні пасміхнуўся.
    — Гэта мой заробак, — з мядовымі ноткамі ў голасе адпарыраваў Зейтуні. — I мне ўсё роўна, дзе я памру.
    — Мы табе не прыблуды, мы з Камітэта! — дастаў сваю апошнюю грозьбу Рылаў.
    Але Зейтуні быў вылеплены з іншага цеста, чым машыністы. He задрыжэў і не закрычэў, а стаў таргавацца. Спачатку Рылаў думаў выклікаць Цыркіна-Мандаліну, каб зноўку загнаць цыркача ў яму. Але Рылаў, насуперак створанаму вобразу, радыкалам не быў. Таму “адно сунуў руку ў бок пугі, што была скручаная і сунутая ў прымацаваны да сядла футарал”.
    Асілак, які згледзеў яго намеры, загадаў падняцца з каменя, на якім сядзеў Зейтуні, але тут з вёскі пачалі прыходзіць людзі, узрушана перамаўляючыся, бо хацелі крыху акрыяць і падбадзёрыцца пасля цяжкай жалобы, што цягнулася тыдзень. Пінэс бег за імі, шпурляўся камякамі зямлі ім у спіну і патрабаваў ісці назад. Зейтуні кіўнуў сваёй трупе, каб падымаліся, а сам ускараскаўся на высокую пальму і пачаў арганізацыю прадстаўлення.
    — Зрэшты, чаму вы так пераймаліся? — папытаў я Пінэса.
    Пінэс не забыў навуку лёсу, калі сышоў Эфраім.
    — Паслухай уважліва, Барух! — сказаў мне ласкава і цярпліва. — Апрача акалічнасці, што мы тады толькі пахавалі тваіх бацькоў, была яшчэ парачка светапоглядных дылем. Людзі, якія пасля двух тысячагоддзяў адарванасці ад яе вярнуліся да зямлі, каб пусціць у ёй карэнне, не павінны глядзець на габрэя, які швэндаецца ў вышыні па канаце. А прадказальніца магла агучыць прароцтвы, несупастаўныя з нашым бачаннем будучыні. Маг-фокуснік у сваёй тлятворнай манеры цалкам мог увапхнуць моладзі лёгкія развязанні надзённых праблем. Развязанні, ад якіх на кіламетр тхне апартунізмам! I гэтак адно ўзмоцніць сумненні, што ўжо і так пратачыліся ў некаторыя душы.
    Голас Пінэса з’ехаўся да кухоннага шэпту:
    — Ясна, што мы не маглі тады пагадзіцца на выступленне гэтага начнога гаршка, умясцілішча брыды, нахабства і вульгарнасці. Мы былі перакананыя, што яна сваімі бясконцымі звіваннямі і растульваннямі адцягне ўвагу нашых юнакоў ад працы, бо “распусніца — вузкі калодзеж, а чужая жонка — глыбокая прорва”.
    Мы сядзелі на драўлянай лаве ля дзедавай магілы. У той час на гаспадарцы застаўся адзін я. Дом Вечнасці для Першапраходцаў разросся на ўвесь дзедаў участак. Аўрагам і Рыўка апынуліся за мяжой, Ёсі застаўся ў войску на кантракце і заканчваў на выдатна курс за курсам. Уры дэмабалізаваўся і працягнуў працаваць у Галілеі, на трактарах свайго дзядзькі.
    Грошы назапашваліся ў кароўніку. У паветры вісеў водар кветак, а таксама дагледжанай і ўгноенай зямлі. Колькі чалавек бадзялася сярод манументальных помнікаў, а ад іх падэшваў вылятала прыемнае храбусценне жвіру. Сярод візіцёраў пракідваліся сваякі памерлых. Тыя раз-пораз падыходзілі да мяне, каб выказаць сваё захапленне веліччу і сціпласцю гэтага месца, а таксама вучні старэйшых класаў,
    якія пісалі прачулыя сачыненні пра першапраходцаў, і нязграбныя важатыя моладзевых рухаў, якія цяжка соваліся і выдыхалі з вуснаў духмяныя плямы ценяў.
    На магіле Маргуліса сядзела Тоня Рылава. На заўсёдным месцы яна выглядала як шызы цень ад бліскучых крылаў пчолак, якія цяпер заўсёды кружлялі на тым месцы.
    — Яна — ягоны сапраўдны помнік! — неспадзявана адрэагаваў Пінэс з нязвыклай расчуленасцю, калі я напісаў яму пра старую Тоню, што сядзела на магіле каханка, безупынку смокчучы і ліжучы свой палец.
    Бускіла блукаў па сцяжынах з двума маладымі амерыканцамі, сынамі вытворцы касметыкі з Нью-Ёрка, чыё імя было Эйв Цэдэркін. Былы сябра Ярдэнскай Артэлі паслаў сыноў абраць сабе пад магілу дзялку.
    Хадзілі тыя сыны вельмі ўзрушаныя.
    — Цудоўна, выдатна! — паўтаралі яны.
    Бускіла падзякаваў ім за кампліменты.
    — Наш бацька тры тыдні рабіў у вінарнях барона Ротшыльда*.
    Але яго мама захварэла, і ён быў вымушаны пакінуць Ізраіль, паведамілі яны Бускіле.
    — Усе добрыя першапраходцы, — адгукнуўся Бускіла з прамяністай мінай на твары. — Усе сыны мусяць дбаць пра маму.
    Ён паказваў ім на схеме могілак некалькі варыянтаў для пахавання.