• Газеты, часопісы і г.д.
  • За Сіняй Гарой  Мэір Шалеў

    За Сіняй Гарой

    Мэір Шалеў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 485с.
    Мінск 2023
    112.51 МБ
    Як у свой час дзед, шмат хто з іх зрабіўся шчуплы і нізкі — першая азнака блізкае смерці. Гады шалёнай любові, выспявання нянавісці і расчараванняў, а таксама безупыннае
    звядзення рахункаў з самім з сабой спаліла клеткі ў іхніх целах і высмактала сокі.
    “Мы, асноўны камель хушхаша, на якім прышчапілася рэшта ізраільскага паселішча”, — сказаў Эліезэр Ліберзон за некалькі дзён перад смерцю. I адразу дадаў, каб не выглядаць хвальком, што ў самога хушхаша плод гідотны, горкі і сухі.
    I Бускіла, трохі асцерагаючыся, выглядваючы з-за маёй спіны, прашаптаў:
    —	Пабачыш, Барух, зараз усё будзе ў парадку.
    Ён ведаў некаторых з іх, тых, што наважыліся набыць пры жыцці ўчастак пад магілу.
    Цяпер яны вывучалі зямлю свайго пахавання гэтаксама, як колісь абследавалі зямлю Даліны, перад тым як зайшлі на яе шмат гадоў назад.
    Ад дотыкаў іх ног адгукнулася ім дзедава трымценне — старым нават не прыйшлося прыціскаць вушэй да зямлі.
    Ступакі іх шырокіх ног сабралі яго голас у кош іх цел. Духу ісці за імі ў мяне не ставала, я стаяў ля плота і глядзеў на іх. Я разумеў: Бускіла мае рацыю і неўзабаве маёй спрэчкі са старэйшынамі Даліны настане канец.
    Старэйшыны разбрыліся па сваіх машавах і кібуцах, і хутка высветлілася, што здранцвелае дзедава цела і Ma­xi з грашыма Розы Мункінай ды рэшты капіталістаў не абмежаваліся атручваннем саду і перакулі ўсё з ног на галаву. Некалькі тыдняў пасля візіту пачаў голас старэйшын матляцца так, нібыта там на могілках яны дамовіліся па-над усёй Далінай. Пінэс, адказны за працяглыя назіранні і скрупулёзную рэгістрацыю з’яў, першы зразумеў, што адбываецца. Пасля таго як агойтаўся ад страху, выкліканага ўласнымі слязьмі, пачаў прыслухоўвацца да румзання і кашляння іншых і зразумеў, што гэта не лебядзіная песня злоўленага крата і не ўмольванні пладоў, абшыканых пестыцыдамі.
    —	“Лямант у Раме чуваць, горкі плач”, — працытаваў ён.
    1х лямант — ціхенькі, пранізлівы, серыя гарлавых адкашліванняў, перарывістага дыхання і затоеннага плачу — раскатурхаў начное паветра. Скавытанне, якое з моцай сціснутыя сківіцы спыніць былі ўжо не ў стане.
    3	арліных зморшчаных шыяў бацькоў-заснавальнікаў вырваўся далікатны рып, пакрысе мацнеючы ў бяззубых дзяснах і запалых ратах.
    —	Яны разрыхляюць зямлю, — шапнуў Пінэс і раптоўна пачаў апавядаць пра неверагодныя здольнасці некаторых відаў жукоў рыць норы і закапвацца.
    Потым між вяскоўцамі пачала насіцца чутка, як гнанае горнымі вятрамі кола. Багамольны дзед-цырульнік, які прыязджаў да нас раз на месяц на сваім старадаўнім матацыкле, апавёў навіну, што Егошуа Крыгер, працаўнік куратніка з Нір-Якава, які дадумаўся, як у “газавым інкубатары абысціся без газы”, а таксама сфармуляваў палітычную платформу працаўнікоў-першапраходцаў у Гадэры, заявіў, што яго ногі пусцілі карані. Гэта нікога не ўстурбавала, але стары Крыгер вырашыў паведаміць пра гэты факт у свой дзевяносты дзень нараджэння, які святкавалі публічна, і менавіта побач з вентылем ля поля, дзе ён перашкаджаў лініі арашэння і трактарам, якія якраз менавіта ў тым месцы закруглялі квадрат арання. Калі яго паспрабавалі выдаліць адтуль, страшна залямантаваў, выказаўшы скаргу, маўляў, хочуць праламаць яго мяккія карані, чым нясуць яму жудасны боль.
    Урэшце вакол яго абкапалі, гэтак апавёў цырульнік, і выдралі яго з зямлі з кавалкам дзірвану вакол ног, і пасадзілі яго паміж кіпарысаў на выездзе з кібуца, дзе той махаў рукой, на прывітанне і развітанне, усім гасцям. Клеіўся да збянтэжаных валанцёраў і дакучаў мінакам фальшывымі прагнозамі надвор’я.
    Іцхак Цфоні, які заараў першую баразну ва ўсходняй частцы Даліны, ведучы плуг адной рукой і смалячы ва ўсе бакі другой, пачаў совацца па цэнтры свайго машава,
    цягнучы кашы. У іх былі чырванаватыя яйкі з эластычным шалупіннем. Ён абвясціў, што сам іх знёс. Потым спрабаваў прымусіць сваіх унукаў з’есці іх падсмажанымі. Казаў, што яны прыносяць вечную маладосць.
    — У гэтым ёсць пэўная логіка, — сказаў Пінэс і паглядзеўся ў люстэрка, як падстрыглі яму патыліцу. — Бо паяданне сваіх выпладкаў ператварае прамую хаду часу ў бег па коле.
    Зээў Акерман з суседняга кібуца сканструяваў свой ММС, малака-мёдны сцякацель, і з’явіўся з ім і сваім збянтэжаным сынам у Доме Вечнасці для Першапраходцаў.
    Я добра помніў іх ад часоў, калі той хадзіў да дзеда ў дом састарэлых. Шмат гадоў быў Акерман кібуцным сантэхнікам і крыўдзіўся на “прадузятае стаўленне аграрыяў” на сябе. Яны прыходзілі ў сталоўку, выпраменьваючы пах зямлі і ўраджаю, а тут ён — ад якога тхне ільняным алеем, у выпарэннях мыла і сцёчных вод, — зайздросна глядзеў на іх, на гэтых “злакавых прынцаў”.
    Цяпер жа, у доме састарэлых, ён здзекаваўся з кібуцнікаў, якія раз на месяц прыбягалі да яго, умольваючы, каб той паказаў, дзе пад зямлёй праходзяць водаправодныя і каналізацыйныя трубы, якія ён закапаў сто гадоў таму. Апрача яго ніхто не ведаў дрэнажнай мапы паселішча. Садоўніцкія дэкаратыўныя расліны з сумам і расчараваннем назіралі, як раскопваюць цэлыя тры газоны, толькі каб знайсці ўцечку вады, каналізацыйныя заторы і сакрэтны суплёт труб пакрыўджанага дзеда, які заўзята іх хаваў.
    — Рыюць родную зямельку! — выскаляўся ён. — Углыб, сябры! Там усё і палягае.
    Цяпер усю вольную часіну і ўсю сваю тэхнічную веду выкарыстоўваў дзеля аднаго памкнення.
    “Плённая для грамадства помста”, — назваў ён яе.
    Дні навылёт займаўся водаправодам, рэзервуарамі і сонечнымі батарэямі, зіхоткімі і партатыўнымі, і паліраваў вентылі на такарным станку загадчыка гаспадаркі.
    Калі дзед прыбыў у дом састарэлых, Акерман расчуліўся.
    — Мы, кібуц і машаў, маглі б разам горы звярнуць, калі б не выбух інстынктаў гэтага афэлка, Эліезэра Ліберзона, твайго прыяцеля, — сказаў дзеду і дадаў, што гісторыі з каровай не забыўся.
    Ён запытаў яшчэ пра Цыркіна-Мандаліну і аб Працоўнай Сябрыне імя Фэйгі. Змахнуў слёзку, калі прыгадаў бабулю, якую назваў “узорнай першапраходніцай”. Пацікавіўся Зайцэрам, які працаваў з ім у сельскагаспадарчай калоніі Яўнээль.
    Потым схапіў дзеда за рукаво і пасадзіў на ложак. Пачаў доўга і грунтоўна выкладаць сутнасць дзеяння ММС, які мусіў змяніць асновы нашай цывілізацыі.
    — Больш не трэба эксплуатацыі быдла і ўтомнай працы ў спёку і сцюжу! Гэтая машына будзе здабываць харч з зямлі, сонца і вады. 3 таго, што зямля п’е і чым дыхае, што ўсмоктвае і чым квітнее, што назапашвае і з чаго дае плады, — з таго ж будзе сілкавацца таксама гэтая машына.
    Ён закідаў вялікі таз, які стаяў пад машынай, зямлёю.
    — Адсюль я выліваю забруджаную хімікаліямі ваду. Тут промні дабратворнага сонца нашай Даліны патрапляюць на батарэі. А тут — кнопкі.
    — Вось, Барух! — сказаў ён пасля таго, як пачуў здушаны званочак з чэрава машыны. — ММС прынёс ураджай. Рэдзьку і баклажан.
    Ён павярнуў колькі рычажкоў. I сапраўды, зумкаючы і скрыгочучы, з машыны выпаўзла нешта кшталту густога і каламутнага пюрэ. Стары з прасветленым тварам лыжачкай зняў спробу. Потым падсунуў яго мне пад нос.
    — Пакаштуй, пакаштуй! — упрошваў ён мяне. — Сапраўдная рэдзька, розніцы не адчуеш.
    — Годзе, тата, досыць! — прашаптаў яго засаромлены сын, і я прыгадаў гіганцкую японскую мушмулу, якую гадаваў у садзе.
    Калі я прыносіў яму кавалкі пірага і мушмулу, якую перадаваў сын, то Акерман здзекліва шчэрыў зубы і казаў, што пірог для яго страўніка не вельмі, а мушмулу “лёгка смактаць ды костак няма”, а ўвогуле ў яго дастаткова пладоў яго ўласнай машыны. Ён абураўся, што напісаў ва ўсе інстанцыі, але да яго ніхто не паставіўся з належнай сур’ёзнасцю.
    Потым дадаў:
    — Нават тваё малако, якое ты прыносіш дзеду, без усякага сумневу — прадукт варты. Але цяпер нават яго можна здабываць з маёй машыны, што сцякае малаком і мёдам. Апошнія, дарэчы, ёсць не чым іншым, як фізіялагічнымі сакрэцыямі. I даруй — на схіле дзён гэтай машыны ніхто не пойдзе рэзаць яе і не пацягне на могільнік. Без забойстваў і без выправаджванняў на звалку гісторыі!
    Я апавёў Пінэсу пра Акермана, бо словы вынаходніка мяне ўразілі.
    — Мы не думалі, што некалі пастарэем, — уздыхнуў Пінэс, які пасля пад’ёму на водавежу і збіцця Уры моцна пастарэў, ад роспачы ўпаўшы на сілы.
    — Нам верылася, маўляў, гэтаксама, як мы разам рэпатрыяваліся ў Ізраіль, працавалі разам, засноўвалі паселішчы разам, так разам і памром.
    — Шчырая праўда! — адгукнуўся Мешулам. — Ані ў водным кібуцным ці машаўным статуце няма ані згадкі пра старасць. У іх там поўныя жмені ўсяго — і здаровае харчаванне для цяжарнай сяброўкі, і размеркаванне працоўнай вопраткі, і пакупка туфляў на выхад для скарбніка машава... Толькі пра догляд за старымі машаўнікамі, то-бок за імі самімі праз шмат год, ані слоўка!
    — Вайна са старасцю — гэта вельмі асабістая вайна, — уздыхнуў Пінэс. — Працоўны рух тут не саюзнік. Калі настане той дзень, аднаго прашу я. Паўстаць перад Кастлявай са светлай галавой і ў цвярозай памяці.
    Сёння Акерман пахаваны на маіх могілках. У шостым шэрагу, магіла нумар сямнаццаць. А яго ММС закінуты за Ki-
    буцны кароўнік. Бліскучы, непрацоўны і маўклівы. Некалькі адмыслоўцаў з Хайфскай тэхналагічнай акадэміі пачулі пра яго, намагаліся яго запусціць. Плюнулі і здаліся. Ніхто, апроч Акермана, не мог здабываць з яго ўраджаю. Гэтаксама, як дрэва хушхаша ля нашага барака, якое, гэтак кажуць, колісь прыносіла і абрыкосы, і цытрыны, і грушы, і айву, але пасля смерці дзеда запала ёй клямка. Лістота, чый зялёны колер хоць вока коле; і неўрадлівае стаіць тое дрэва на падворку, а спаміж яго галін боўтаюцца вераб’іныя гнёзды, гэтыя нахабныя стажкі з саломы і пёрак.
    Але Зайцэр, убачыць якога прыйшлі старэйшыны, нёс свае боль і крыўду моўчкі. Выглядаў як той, хто намысліў ператаптацца рэшту жыцця ў асцярожлівасці і стрыманасці. Час ад часу я аслабаняў яго ад вуздэчкі і праводзіў яго на могілкі. Там ён стаяў у прахалодным цені дрэваў. I нават калі ён і патаптаў кветку ў сваёй сляпой зоне або пааскубаў газон, я яго не чыхвосціў.
    Шаленства Мешулама, выдавала, таксама спыніся.
    — Цыркін быў лежма ўжо, у нядузе, — апавёў Пінэс. — Мешулам намагаўся падсаладзіць апошнія дні бацькі і нават паспрабаваў парабіць сёе-тое па гаспадарцы.
    —	...Але яго помста, — сказаў мне Пінэс, — саспела ў глыбачэзным смутку пад далікатнай пенкай гладкай скуры лба і шырокімі палеткамі жыта, пад якімі ўсе помсты і выспяваюць.