За Сіняй Гарой
Мэір Шалеў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 485с.
Мінск 2023
— Параўноўваць гэта нельга! — сказаў я яму.
— Барані Божа, барані Божа! — ашчэрыўся Бускіла. — Мы, мараканскія габрэі, бяром грошы з людзей, якія прыязджаюць да магілы праведніка, а вы — еўрапейскія габрэі — бераце грошы з саміх праведнікаў!
Поле з мерцвякамі не турбавала аднаго Аўрагама. Змрочны і роспачны, занурыўся ў працу ў зале даення і цягнуў там жылы як ніколі раней у жыцці. Вынайшаў новыя тэхналогіі кармлення, дэзынфікаваў абшыўку загонаў сродкамі, якія знішчалі ўсіх наскурных і кішэчных паразітаў. Супольна з двума інжынерамі распрацаваў датчыкі на рух малака, якія рэагавалі на перамены ціску ў асобна ўзятай смочцы, і выпрабоўваў разнастайныя музычныя жанры, якія трэба ставіць каровам падчас даення.
3 часоў, калі мой бацька прыстасаваў патэфон да кароўніка Рылава, усе жывёлаводы ведалі, што музыка паляпшае якасць і колькасць малака, але Аўрагам стаў падбіраць для кароў музычныя жанры. Можна было назіраць, як скаціна з засяроджанымі пысамі, з цяжкімі навушнікамі
на скронях летуценна і прагна варушыць галовамі, пакуль флейты і струнныя секцыі высмоктвалі малако са смочак.
Ён амаль цалкам адмяніў дадаткі грубага корму ў каровіны яслі і пад шумок стаў выпускаць кароў на выган раз на тыдзень. “3 прычын не дыетычнай, а псіхалагічнай гігіены”.
Рухавікі даільнай залы зумкалі безупынку, а старая спрэчка, даіць карову двойчы ці тройчы на дзень, на думку Аўрагама, была вырашаная.
— Гэтая спрэчка не ёсць прафесійнай дыскусіяй, а толькі дробязным торгам паміж камфортам каровы і камфортам даяра.
У Аўрагама кароў даілі чатыры разы. Кампрэсары працавалі фактычна безупынна. Найгоршая з цялушак прыносіла ўтрая больш за славутую Хагіт. Але Мешулам, чые тлумныя блуканні па вёсцы прыводзілі яго таксама да нас, сказаў, што ніводная з іх не будзе выстаўляцца і не ўвойдзе ў гісторыю як рэкардсменка.
— Гісторыя — гэта не тое, што дзеецца, а тое, чым гісторык дзеліцца, — сказаў ён. — Таму такая вялікая небяспека ў тым брыдкім даследаванні пра балоты Даліны. Гісторыкі ўспомняць Хагіт, а не малочныя рэкі твайго дзядзькі.
Аўрагам перастаў прывозіць малако да малачарні, як рабілі іншыя сяляне, а таму знік са штодзённых сустрэч калегдаяроў і затаіўся, як турок у сваёй норцы. Кожную раніцу я чуў гук пачварнага дызельнага рухавіка і выдыхі пнеўмастырна, пакуль шафёр Моцік з майстэрствам на задняй хуткасці на дваццаці двух колах завозіў гіганцкую цыстэрну наўпрост на падворак. А потым — іх заўсёдная гутарка.
— Добрай раніцы.
— Добрай.
— Можна ўжо смактаць?
— Можна.
— Ён скочыў мне на бампер. Што я мог зрабіць?
— Ведаю. Ты не вінаваты.
У бакоўцы даільнай залы стаялі два сепаратары, якія безупынна круціліся. Труба аднаго з іх выплёўвала смятану, якая да слёз расчульвала наведнікаў Дома Вечнасці для Першапраходцаў, зацягваючы іх у кароўнік, дзе Рыўка прадавала ім поўныя слоікі без ведама інстанцый машава. 3 другой трубы цякло абястлушчанае малако, узбагачанае мінераламі, кіруючыся назад у кароўнік, наўпрост у паільную сістэму для кароў. Аўрагам першы на вёсцы скеміў, што пітво — найгалоўны фактар у каровіным абмене рэчываў, значна важнейшы за цвёрдыя кармы. У яго ніколі не здаралася непаладак на далікатным этапе “высушвання каровы”, калі трэба часова знізіць надоі высокапрадуктыўнай цялушкі, або на этапе яе вяртання да звыклых паказнікаў.
Я пачуў, як Аўрагам тлумачыць Ёсі, калі плексігласавымі напорнымі шлангамі яны на пару мылі белую керамічную плітку, што аздабляла сценкі даільнага цэнтра:
— Каб даць адзін літр малака, карова мусіць выпіць пяць літраў вадкасцяў.
У даільным цэнтры ўся вада, сродкі дэзінфекцыі, сціснутае паветра і малако беглі па празрыстых трубах.
Празрыстымі таксама былі шкляныя рэзервуары, што безупынку напаўняліся і спусташаліся.
— Каб дасягненне цешыла не толькі рэалізацыяй, але і выглядам, — казаў Уры і аднойчы прапанаваў інавацыйную ідэю для павышэння надояў. — Лепей дадаваць ваду ў малако, а не карове ў паілку.
Толькі цяпер на вёсцы зразумелі прароцтва Ліберзона. Цвёрдая аліўная костка раскалолася. Абяцанне наконт першынца пачало спраўджвацца. Аўрагам у белым халаце і жоўтых гумовіках дасягнуў завоблачных прафесійных вышынь, якія і не сніліся іншым першынцам.
Але нешта-нейкае палохала ў механічным руху рук Аўрагама, калі ён займаўся вымямі. Ён больш не масажаваў пальцамі, а з некаторай адчужанасцю іх тузаў. Калі смочкі напіналіся, то яго губы не расплываліся ва ўсмешцы. Больш
ён не ляпаў па азадках чатырохногіх хачунек і не ўкладаў букетаў з зайцавай капусты ў рот фаварыткі.
Цялушкі маршыравалі ў стойла, як полчышчы агромністых големаў. Аўрагам механістычна нацягваў на іх вымі гумовыя кубкі так, нібыта сам быў адным з агрэгатаў, які ўсталявалі ў кароўніку.
Малако лілося ракой. Колькі разоў здаралася, што мой дзядзька мусіў выліць збыткі, якія ператвараліся ў пакрытыя павалокай балоты.
Адным вечарам, калі Аўрагам выліў некалькі сот літраў малака, прыйшла Рыўка і спешчаным голасам прабуркавала пытанне, чаму ён не прапануе ёй малочную ванну, як якой рымскай імператарцы? Аўрагам усміхнуўся, але на кончыку яго ўсмешкі выбліснула ніколі раней не бачаная Рыўкай ятра. Зморшчыны на дзядзькавым ілбе паглыбіліся, а іх кончыкі схаваліся сярод канатаў-валасоў. Яго твар нагэтулькі скрывіўся, ажно на імгненне дзядзька нагадаў ёй зніклага брата. Цяпер яна ўрэшце адчула ўсю небяспеку.
Яна ведала, наколькі Міркіны спрытна хаваюцца ў драўлянай кары за сятчастымі маскамі, і зразумела, аб чым мне стала вядома даўно, — муж топіць роспачную крыўду ў белых азярынах малака.
Я тым часам араў і рыхліў маю зямлю і засейваў яе лубінам. Бускіла замовіў колькі грузавікоў чырвонага жвіру і каменячосаў, якія вычасалі бардзюр і адпаліравалі белыя квадраты камянёў, якія ператворацца ў помнікі. Працерабіў сцежкі ва ўсе канцы могілак.
Калі лубін толькі пачаў квітнець, я выкапаў і запхнуў яго ў дзёран у якасці зялёнага ўгнаення. Пасадзіў паглядныя дэкаратыўныя дрэвы і лаўкі з жалеза і дрэва. Зграбныя пералётныя птахі, чыіх назваў не ведаў нават Пінэс, прызямліліся на маёй зямлі і заскочылі на галіны.
Маленькія маўклівыя звяркі ўсё роўна як нарадзіліся спаміж кветак. У час паслядзённае спёкі я пахаджваў па садзе. Каб нашмараваць бронзавыя літары, дыхнуць
прахалоднага паветра, што назапасілася ў засені дрэў, і даць назвы птушкам і звярам.
Тут панаваў цалкавіты спакой. Старадаўнія гімны ператварыліся ў ціхуткае мармытанне. Водгулле палымяных лозунгаў пахавалася пад слодыччу земляных камякоў. Агнявыя мячы дыскусій перасталі скрыжоўвацца.
Летнімі ночкамі на мае могілкі пратачаліся парачкі з Даліны, каб паціскацца на прахалодных плітах магіл. У начное цішы я чуў далікатныя жаночыя ўздыхі і частае, змяшанае з ветрам дыханне. Раз-пораз з зямлі гучаў невыразны выбух — пасля таго, як жывот аднаго са свежазакапаных завяршыў этап набухання. Сетка згнілых цягліц не вытрымлівала моцы бурлення, і той жывот голасна лопаўся. Тады — я ведаў — вантробы выцякалі, і полчышчы белых лічынак, які датуль роспачна біліся аб сценкі труны, цяпер урываліся ў пралом. На дзялянцы Дома Вечнасці для Першапраходцаў усе, апроч дзеда, былі пахаваныя ў дамавінах*.
Так заўсёды вялося ў машавах і кібуцах ад моманту, калі Ліберзон заявіў у насценгазеце, маўляў, артадоксы нават у справе павяртання ў прах прымудраюцца спрасціць сабе жыццё.
Эліезэр з Фаняй прыходзілі на ўсе мае пахаванні. Стары заўсёды стаяў у першых шэрагах жалобнікаў. Яго рука абдымае Фаню за патыліцу, а пальцы пырхаюць над нівай. Аднак майму паспяховаму бізнесу па-ранейшаму працівіўся.
Як рэшта сябраў, нетаропка ацэньваў колькасць засталых дзён і свае сілы іх пражыць.
Усе гаспадарчыя клопаты, акрамя абнюхвання грыбоў, з яго знялі і перавалілі на плечы Даніэля. Фармуляваннем прароцтваў, адточваннем крытычных выпадаў і кругавой абаронай ідэалагічных падвалін Ліберзон цікавіцца перастаў. Такія сказы, як “распахнуліся схаваныя скарбы нашых сэрцаў”, “у час паняверкі і страты слушнага шля-
* У Ізраілі паводле рэлігійнай традыцыі збольшага хаваюць у саване, без дамавіны. Да магілы спавітага ў саван нябожчыка вязуць на насілках.
ху”, “працу над сабой трэба ацэньваць не толькі ў святле гістарычнай перспектывы, але таксама з увагі на глыбінны рух нашых душ”, выплывалі з вуснаў і з-пад яго пяра з такой легкадумнай нязмушанасцю, ажно спрычыняліся да яго пакутлівага засмучэння. Толькі Фаня з яе гучным смехам, белымі валасамі і адметным позіркам яшчэ не ператварылася ў ягоны інструмент, а па-ранейшаму заставалася аб’ектам жаданняў, уюткім няўлоўным матыльком. А яе сукня і валасы былі апошнімі кляксамі святла, што былі яшчэ ў стане бачыць хворыя вочы Эліезэра.
Штогод у полі Эліезэр святкаваў дзень іх сустрэчы пікніком для дваіх. Калі-нікалі да іх далучаўся Цыркін з мандалінай, але перасеўшы на аднаколую тачку, перастаў.
У гонар юбілею іх кахання Ліберзон падрыхтаваў кош, а ў ім — скібы хлеба, пепсінавы сыр з барознамі на скарынцы ад абгорткі, марынаваныя ў зялёных яблыках і смятане селядцы, а таксама гуркі, унутры аднаго з якіх таілася цыдулка. Колькі тыдняў да таго Ліберзон паклаў маленечкую бляшаную рулю-балванку ў песцік кветкі якраз у той самы момант, калі яна стала брыняць паміж звялымі прылісткамі і кругом стала абрастаць зялёная плоць агурка. Фаня спакавала талеркі і відэльцы, Ліберзон выліў празрысты гранатавы сок у тэрмас, і яны абое выйшлі ў палі.
Яны паціху соваліся па беражку засеяных ніў, ветраныя і шчасныя. Напярэдадні выпаў першы дождж. Мяккія семядолі рыпелі, намагаючыся праклюнуцца. I зямля, паводле сваёй завядзёнкі, выпусціла пару пухкіх абяцанак, якія штосезон п’янілі сялян усё больш і болын. У такія дні мы зазвычай выходзілі з Пінэсам паназіраць за працай кузураккапачоў, якія скарысталі зямную вільгаць для пабудовы новых норак для сябе і нашчадкаў.
Твары Фані і Эліезэра абярнуліся на стары вінаграднік Маргуліса. Ліберзон, узброены акулярамі з тоўстымі шкельцамі, нёс кош. Фаня, кволая і лёгкая, клала галаву яму на плячо. Жартавала з мужам пра цяжкі беспардонны пах, які
цягнуўся ад мужчынскіх тычынак цэратоніі струкавай. А паружавелы ад кахання Ліберзон казаў:
— Фаня, спыніся! У тваім узросце — і такое!