За Сіняй Гарой
Мэір Шалеў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 485с.
Мінск 2023
СОРАК ТРЭЦІ РАЗДЗЕЛ
Т.ас мінаў, малако вылівалася, кукурузныя кіяхі пузаціліся, а іх лісты-дзіды рэзалі скуру. Клеці набіткоўваліся, фінікі муміфікаваліся, войны пачыналіся і заканцоўваліся, і да складу з угнаеннямі падышоў стары магутны працаўнік на імя Егошуа Бэр.
— Я аднекуль цябе ведаю, — сказаў яму ахоўнік Рылаў. — I я высветлю, адкуль дакладна.
Шторазу, як у вёску прыходзіў новы чалавек, з выграбной ямы-хованкі выскокваў дзядок “на ўсякі пажарны”. Мне падабалася назіраць, як той выбіраецца са смярдзючай пячоры, колькі хвілін стаіць на сонцы, каб у яго часткі цела вярнуўся ток. Тады караскаецца на каня, надзіва спрытнымі рухам рук і сцёгнаў адцягвае яго назад і стрымгалоў прыпускае па справах. Гэткі алгарытм паўтаралі ўсе дзяды, якім знянацку ўвапхнулі ў рукі старую прыладу. Ці то ручны культыватар з сівой мінуўшчыны для праполкі пустазелля ў садзе, ці то серп для рытуальнага збору першага ўраджаю каласкоў ячменю і пшаніцы падчас святкавання Шавуота. Гэткімі былі дзедавы рухі, калі ён лашчыў Саламею.
Егошуа Бэр збянтэжана пасміхнуўся. Тое быў святы дурань, маршчыністы і лысы.
— Я сям-там, такскаць, швэндаўся, — адказаў ён.
— Мы швэндалаў не любім, бо ў рухомыя мішэні цяжэй пацэліць, — заўважыў Рылаў. — Нават калі яны такія бегемоты, як ты.
— Пакінь яго ў спакоі, — сказаў Рылаву загадчык склада ўгнаенняў. — Ён сумленны працаўнік. Чаго табе ад яго трэба?
— Нічога, — адказаў дзядок. — Але калі вы з ім хочаце памерці ў сваёй пасцелі, то на мой падворак ні нагой!
— Мы, такскаць, не спім разам. Што ты, такскаць, сабе дазваляеш? — пакрыўдзіўся Егошуа Бэр.
Аднак Рылаў ужо ўткнуў шпоры ў конскія бакі, сказаўшы: “Ты мне тут свае «такскаці» спыні!” — і зымчаў з напятай, нібыта вычасанай з каменя, спінай.
Егошуа Бэр любіў гуляцца з вясковымі дзецьмі, у абедзенны перапынках любіў хадзіць да крамы і купляць там круглы бохан шэрага хлеба, сто грам загорнутага ў кальку масла і тры зубчыкі часнаку. Гэта быў ягоны абед.
— Хлеб — гэта здароўе, масла робіць кішкі масляністымі, для выпаражнення гэта вельмі добра. А часнок — гэта моц, такскаць, супраць чарвякоў, якія залазяць у чалавека па масла, — патлумачыў дзятве, якая, нібыта кураняткі вакол нясушкі, абляпіла яго магутнае цела, якое пыхала моцай і магутай.
У Польшчы Егошуа Бэр быў вядомым дужаннікам.
— Апранаўся я, такскаць, у скуру леапарда. Падпяразваўся рымскім пасам і валіў на лапаткі гояў налева і направа, — расчуліўся ён і паказаў стары фотаздымак. У пазалочанай касцы з кардону з конскім хвастом на макаўцы, а ногі крыжнакрыж перахопленыя гладыятарскімі папружкамі.
Егошуа Бэр арандаваў пакой у Рахэль Левінай і дагаджаў інстанцыям сваёй стараннасцю і няўрымслівасцю. Раніцай бегаў і займаўся ў палях гімнастыкай. Яго буйвальскае дыханне чулася па ўсёй вёсцы. Двойчы на тыдзень навучаў моладзь забытым мастацтвам з брытанскіх часоў — джыуджытсу і капапу*.
— He трэба, такскаць, грошай! — сарамліва аднекваўся ён.
I вось аднойчы, калі паказаў, як падымае адной рукой мех з камбікормам, а яго твар пачырванеў ад асалоды і напругі, з-за купы соргавага зерня выскачыў Рылаў. Выхапіў з кабуры наган і заявіў:
* Капап — ізраільскі варыянт рукапашнага бою і самаабароны.
— Канец вяровачцы! Цяпер я ведаю, адкуль ты. Ты — той волат з цырка Зейтуні.
Усе адразу ж і ўспомнілі. Гэта быў асілак з цырка Зейтуні, што крышыў цагліны і згінаў цвікі, з якога злітаваліся гады, пакінуўшы яму грыву валасоў.
Дані Рылаў і Якубі-сакратар павялі Егошуа Бэра ў кантору Камітэта і экстранна выклікалі Аўрагама. Той з’явіўся, расчулены і знерваваны.
— Дзе мой брат? — спытаўся з парога.
Аднак аповед асілка не надта дапамог.
— Твой брат пабыў з намі, такскаць, адныя суткі, — апавёў ён. — А Зейтуні даў яму імя: Альфонса Карыда, сталёвы чалавек з Таледа.
Пасля гэтага вульгарнага тытула з вуснаў прысутных вырваўся енк млосці і агіды.
— Увесь дзень ён дыбаў за намі з каровай на плячах, — паведаміў асілак.
— Бык, гэта быў бык, з пароды шарале! — паправіў Дані Рылаў. — А не карова.
— I так ён ішоў, а я проста дурэў. Я ўвесь час сядзеў на кібітцы, каб, такскаць, трымаць на воку. I ён ішоў там, з маскай на твары, ішоў моўчкі з каровай і нават, такскаць, не збіўся з рытму. Увечары прыбылі мы ў арабскую вёску. I Зейтуні мяне так пакрыўдзіў! Загадаў, каб я гатаваў вячэру, такскаць, на ўвесь калектыў.
Дзесяць разоў запар Эфраім падымаў Жана Вальжана на плечы, чым моцна ўразіў вяскоўцаў. Яны былі пэўныя — у ягонае цела ўсяліліся джыны. Іх жахнула маска і адноадзінае вока, што зіхцела праз сетку смарагдам.
— Акрамя падыманняў каровы моцы ў хлопца не было, — заўважыў Егошуа. — Я мог паваліць яго адной рукой. Ён не ў стане быў падняць, такскаць, сто кілаграм. Дзвесце не мог, пяцьдзясят — таксама! Толькі сваю, такскаць, карову.
— Яшчэ раз скажаш “такскаць”, пакаштуеш бізуна! — асцярог Рылаў.
Адчыніліся дзверы — зайшоў Пінэс і сеў.
Далей на далей, у той вечар Зейтуні шмат зарабіў. Быў ён шчаслівы.
— I пасля вячэры ён даў твайму брату гутаперчавую дзяўчыну.
3 вачэй Аўрагама пырснулі слёзы.
— Чаму нам такое? Чаму менавіта нам?!
— Які ж няшчасны чалавек, калі яго спакушаюць такім чынам! — выгукнуў Пінэс.
— 3 ёй ніхто гэтак сабе не дазваляў паводзіць, — працягваў асілак. — Толькі Зейтуні. Увогуле ёй хлопцы былі без патрэбы. Калі б захацела, дык магла цалаваць сябе, такскаць, у тым месцы. Яна магла б так скруціцца, што мужчына б ачмурэў!
Пінэс закалаціла. Ён вымавіў:
— Падобныя акалічнасці нас не цікавяць. Таму папрашу вярнуцца да Эфраіма.
I асілак працягнуў.
— Зейтуні завёў яе ў намёт твайго брата, і яны там пачалі гэтае самае, і раптам яна заскавытала, як шалёная звяруга. Пасярод гэтага прыйшла карова, рагамі ссунула на намёце матэрыю і стала на іх глядзець. Я бачыў іх пераплеценыя целы, як яна абвіла твайго брата, такскаць, з макаўкі да пят. Твой брат быў у чым маці нарадзіла, толькі на твары ў яго быў кавалак тканіны. Ён падняў нагу і ўбрыкнуў карове ў нос, каб тая сышла, але карова не сышла.
— Гэтаксама, як Эфраім падглядаўза ім! — прамовіў Аўрагам гнусавым і надтрэснутым голасам так, нібыта з зямной тоўшчы зямлі прамаўляў сам дзед.
— I тут твой брат падняўся, апяразаны гутаперчавай дзяўчынай, як партупеяй, і пайшоў сабе, а карова ўзяла ў зубы яго вопратку і пайшла за імі. А праз якія пяцьдзясят метраў усе пачулі так, нібыта адтыкнулі корак, і дзяўчына адвалілася, такскаць, як мокрая ануча з яго тулава.
Тут асілак засунуў палец-сасіску сабе ў рот, прыціснуў яго да ўнутранага боку шчок, і калі выцягнуў яго з кончыка губ, то навонкі гучна вылецела пстрычка, вільготная і мярзотная.
— Такі вось гук, — падсумаваў асілак.
Зейтуні бег за імі, крычаў, упрошваў...
— Але карова павярнулася, апусціла голаў, паглядзела яму ў вочы. Чмыхнула і зрабіла капытам так па зямлі, каб той болып не набліжаўся.
— I ў якім кірунку ён пайшоў? — дапытваўся Рылаў.
— Па якім азімуце? — пацікавіўся Дані. Яго сын Узі тады служыў у элітных камандас, і Дані пераняў ад яго пару выразаў.
Егошуа спыніў сваё таптанні нагой па падлозе і пагрозлівыя рыкі.
— Было гэта як сон, — прамовіў ён. Яго грубы твар аквеціўся і абмяк.
— Так, быццам я бачыў гэта, такскаць, у сне. Ён закінуў карову на спіну, і яны зніклі спаміж дрэў і аблокаў.
— Куды зніклі? Куды?! — застагнаў Аўрагам.
— Ніхто не ведае, — адказаў асілак. — Зейтуні таксама шукаў яго трохі. Думаў, можа, твой брат, такскаць, перадумае. Але яны сышлі. Я такога чалавека за ўсё сваё жыццё не бачыў. Я ведаў яго толькі два дні. Уранні я яму зайздросціў, апоўдні — баяўся яго, увечары — ужо любіў.
Назаўтра Зейтуні купіў бугайчука і прымушаў асілка падымаць яго.
— Я яму сказаў: “Ну колькі я магу падняць? Дзвесцекілаграмовую карову? Трыстакілаграмовую? Як Эфраім, дык я не здолею. Я ведаю, што такое сіламоц. Я прафесіянал у сіламоцы. Гэта не сіламоц, гэта чалавек у вялікай, такскаць, роспачы, толькі такі і ў стане падняць столькі. Або два добрыя сябры, такскаць, у стане зрабіць такі нумар”.
Праз сценку я пачуў цяжкі ўздых і рып перасунутага крэсла. Аўрагам стомлена ўзняўся і сышоў. Егошуа Бэр
пасядзеў трохі, але потым падскочыў да акна і пракрычаў проста ля маёй галавы:
— Здаецца, тая карова не хацела, каб твой брат рабіў гэтае самае з той дзяўчынай!
Якубі з Дані ўхапіліся за асілка і адцягнулі назад у крэсла.
— Дык навошта ты сюды вярнуўся, Егошуа? — запытаўся Якубі.
— Я сышоў ад Зейтуні. He хацеў больш у яго працаваць. Стуль мінулася шмат часу. Я працаваў на ўсякіх розных працах. Рабіў на будоўлі, насіў мяхі цэменту, быў у порце, швартаваў, такскаць, плывучыя судны. I толькі калі прыйшоў сюды, успомніў, што чалавек з каровай — якраз з гэтай вёскі.
I тут я пачуў, як стары Рылаў устаў з крэсла. Я ведаў, што ён стане за спінай у падазраванага і апячэ жудаснымі пытаннямі яго наструненую шыю.
— Гэта прыгожая гісторыя, пра Эфраіма і быка... — прамовіў Рылаў. — Мы ўжо аднойчы чулі гэтую прыгожую гісторыю. Але зараз вочы ў жменю і слухай як след. Па дарозе вы сустракалі брытанцаў?
He.
— Я запытаюся цябе яшчэ раз, слухай уважліва. Ты бачыў, як брытанцы размаўляюць з Эфраімам, ці бяруць у яго Hernia, ці даюць яму што-небудзь?
— Якія такія брытанцы, чалавеча?! — узлаваўся Егошуа. — Мы цяпер жывём у сваёй дзяржаве.
— Я ўжо займаўся людзьмі, якія важаць удвая больш за цябе, — прыгразіў Рылаў, а ў ягоным голасе тачылася настальгія. — Падумай як след! Можа, кульгавы афіцэр, з кавенькай, ангелец? Ці два шкоты?
— Хто такія шкоты?
— He выязджай з вёскі! — загадаў Рылаў. — Я спраўджу тваю гісторыю ў маіх прыяцеляў з Галілеі. I, можа быць, у мяне з’явяцца яшчэ пытанні. Тут табе не проста людзі, тут Камітэт!
3 цягам часу голас Рылава набыў грымотныя абертоны, і распушчаныя ў паветры словы працягвала насіць рэха нават пасля таго, як стары вартаўнік выйшаў з пакоя.
Аўрагам вярнуўся з допыту Егошуа Бэра атручаны душою. He пайшоў дахаты. Збочыў наўпрост у кароўнік. Стаў там галёкаць і бязмэтна кружляць, раскінуўшы рукі. Бегаць узад і ўперад, як абезгалоўленая Шашана, і раўчукі яго лба паглыбіліся аж да беласці. Ёсі тады служыў у войску, Уры працаваў у дзядзькі. Па павароце Рыўка схапіла мяне і пацягнула ў залу даення. Я мусіў глядзець яе мужа, каб той не біўся галавой аб сценку. Я пачакаў, пакуль той не паваліўся на падлогу, і панёс яго дахаты.