• Часопісы
  • За смугою мінулых часоў Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю Ігар Пракаповіч

    За смугою мінулых часоў

    Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю
    Ігар Пракаповіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 112с.
    Мінск 2011
    22.88 МБ
    5.	Заканоўшчына
    Па звестках Ф. В. Пакроўскага і Г. В. Штыхава, каля вёскі Заканоўшчыны знаходзяцца курганы. Ф. Пакроўскі пісаў: «Курганы вь пред-Ьлах Луцкой вол. находятся прн нмьніяхь Законовскь н Верецея н около деревень Запаснйкй н Казймеріцйна. По рассказамь стармковь, курганы — могнлы шведовь, которые bm-BctB сь убнтымн скрылн здьсь много своего нмуіцества. Вь 1889 г. н^которые нзь кургановь былн раскопываемы нзь любопытства крестьянамн, но вь ннхь кромі человіческнхь костей ннчего не было найдено». Зараз вёска не існуе, застаўся адзін хутар. Месца курганнай групы абследвалася ўдзельнікамі навуковага краязнаўчага
    таварыства «Ювента» (кіраўнік I. М. Пракаповіч) у 2004 і 2007 гадах. Курганы не выяўлены. Па словах мясцовых жыхароў, раней тут знаходзіліся «валатоўкі», але яны былі знішчаны ў час будаўніцтва дарогі. Сведкі сцвярджалі, што ў пяску, які вывозілі з курганоў, трапляліся вялікія косткі — «галёнкі значна большыя, чым у сучасных людзей». Гэта нарадзіла мясцовую версію пра пахаванне ў курганах элітных французкіх або шведскіх жаўнераў. Вельмі можа быць, што ў курганах разам з пахаваннямі людзей былі і пахаванні коней, што і выклікала з'яўленне легенд. Верагодна, па ўзросту курганы можна аднесці да канца 1 пачатку 2 тысячагоддзя нашай эры.
    6.	Запаснікі
    Па звестках Ф. В. Пакроўскага і Г. В. Штыхава, каля вёскі Запаснікі знаходзяцца курганы. Таксама там жа, на полі каля вёскі, трапляліся чалавечыя косткі.
    7.	Ізмайлаў
    У лесе каля Ізмайлава Ст. Лоранцу былі вядомы грунтовыя пахаванні, абкладзенныя вакол камянямі. У цэнтры кола знаходзіўся вялікі камень, на якім быў выбіты крыж з загнутымі краямі. Пакрытыя імхом камяні амаль не праглядаліся на паверхні. Ст. Лоранц пазначае, што мясцовымі жыхарамі камяні выбраны, у выніку чаго знішчаны знешнія прыкметы грунтовага пахавання.
    Месца, дзе знаходзіўся гэты археалагічны помнік, пакуль што не вызначана: на сучасных і гістарычных картах няма паселішча Ізмайлаў, хоць паведамляецца, што маёнтак знаходзіўся ў Груздаўскай гміне.
    8.	Казіміршчына
    Па звестках Ф. В. Пакроўскага і Г. В. Штыхава, каля вёскі Казіміршчына знаходзяцца курганы (гл. Заканоўшчына).
    9.	Каралінова
    Паміж вёскамі Канябічы і Каралінова на ўзгорку пры дарозе знаходзіцца ўрочышча «Французскія магілы». Зараз месца моцна зарасло хмызняком, і дэталёва разгледзець планіроўку і асаблівасці размяшчэння помніка немагчыма.
    У 2006 годзе «Французскія магілы» абследаваў I. М. Пракаповіч. Аб’ект уяўляе сабой сістэму выцягнутых паглыбленняў паміж невысокімі ўзгоркамі. Mae памер 55 на 30 метраў, выцягнуты ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. 3 вонкавага боку па перыметры могільніка знаходзіцца невысокі вал, унутры якога выяўна выдзяляецца роў. У цэнтральнай частцы прасочваюцца тры рады курганоў розных памераў, прычым у крайніх радах налічваецца па чатыры большыя насыпы, у сярэднім — шэсць меншых. У паўночнай частцы размяшчаецца папярочны выцягнуты ўзгорак, вакол якога маецца роў. Сустракаецца шмат ям штучнага паходжання, верагодна, нядаўніх раскопак. Па кутах могільніка знаходзяцца даволі вялікія валуны. У паўднёва-ўсходнім куце — вялікае скопішча камянёў (каля 30). Верагодна, яны былі сцягнуты з поля. Помнік патрабуе дэталёвага вывучэння і аховы.
    10.	Лапінцы
    Па звестках Ф. В. Пакроўскага «прн дер. Лапйнцы, Кобыльннкской вол., находнтся кургань, по словамь народа,
    шведскій, высотою больЬ 1 саж. н до 250 саж. вь окружностн; вь немь часто попадаются челов^ческія костй...» Спасылаючыся на Ф. Пакроўскага, археолаг Г. В. Штыхаў паведамляе: «Лапннцы, дер. На юг от озера курганы». Верагодна, у апошняй інфармацыі адбылася блытаніна або скажэнне фактаў, бо ў бліжэйшых ваколіцах вёскі азёр няма.
    11.	Логавінцы
    Да 70-х гадоў XX стагоддзя на адлегласці каля 1 км на ўсход ад вёскі сярод лесу пры балоце знаходзіўся курган. На сёння ў гэтай мясцовасці — меліярыраваныя ворныя землі. Удзельнікамі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» ў 2005 годзе праведзена абследаванне тэрыторыі на ўсход ад вёскі, аднак рэшткаў кургана выявіць не ўдалося.
    Легенда пра кургану Логавінцах
    Даўным-даўно гэта было, ніхто ўжо дакладна не ўспомніць калі, але жыхары вёскі Логавінцы добра памятаюць дзеда Кургана. Уяго гонар ёсць свята, якое так і называеі[ца—Курган. Гэтага свята няма ні ў адным календары. Яго не святкуюііь ні ў адной з вёсак Пастаўшчыны. I толькі жыхары Логавінцаў свята выконваюць наказ дзядоў — святкаваць пгой дзень, у які вёска была пазбаўлена ад нязваных прышэльцаў—агідных вужоў.
    ...Добра і заможна жылі жыхары вёскі, якая знаходзігріа ў лагу паміж лесам, балотам і ракой Лучайкай. У рэчцы было мностварознайрыбы. Уюнкоўможна было голымірукамі браць'. А ў лесе — ягады, грыбы, дзічына. Жыві сабе і радуйся. Але дзе ж той спакой на зямлі?!
    Панадзіліся ў вёску, хпю вы сабе думалі, — вужы. I столькі іх было, што нельга і кроку зрабіць, каб не наступіць на гэтую пачвару. Быліяныўсюду—іналожку, і яад ложкам, інастале,
    і пад сталом, і ў куфры, іў дзіі/ячаіі люльцы. Нават малако са стаўбака пілі. Вялікай шкоды яны не нараблялі, але ж вельмі агідныя былі. / толькі малыя дзеці іх любілі, куляліся сабе з імі ў пяску. I нават спалі з імі ў люльцы. He ведалі сяляне, як пазбавіцца ад іх. Аднойчы ў вёску зайшоў нейкі чужы чалавек. Хто ён і адкуль — ніхто не ведае. Але, пачуўшы пра вужоў паабяцаў іх выгнаць прыўмове, што сяляне абавязваюцца штогод святкаць Курган. Выкапалі яны, паводле загаду старога, умесцы, якое йазываегрш Падбалоіріе, вялікуюяму, палажыўшы праз яе жардзіну. Памаліўся стары каля ямы — і з ўсіх бакоў сталі спаўзацца сюды вужы. Дзед пайшоў па жардзіне, а за ім вужы. I калі на жардзіне аказаўся самы вялікі і пюўсты вуж, найболый храбрыя мужыкі страсянулі жардзіну — і ўсе пачвары аказаліся ў яме. А апошні вуж зачстіў хвастом і пацягнуў за сабой і дзеда. Яму закапалі, насыпалі вялікі курган, які пасля людзі называлі Змяінай гарой.
    3	тых даўніх часоў і сталі Логавіт/ы святкаеаііь Курган на трэці дзень пасля Вадохрышча. Але калі гэтае свята прыходзіцца на сераду, то яго святкуюць на наступным тыдні. Ва ўсіх вёсках калядныя вячоркі бываюць да беднаіі куцці на Вадохрышча, аўЛогавішіах—даКургана. Праўда, кажуць, шпю неякзабыліся людзі пра гэтае свята, перасталі святкавтіь. I змеі зноў з ’явіліся. Нават расказваюць пра нейкага чалавека, які ў дзень свята плёўлубку. Даяго прыйшоў сусед і кажа: «Што тыробіш у гэта вялікае свята?» А ён адказваў: «Гэткае ж тут свята... няма мне калі святкаваць». Пасля пайшоў гэты чалавек у хлеў абыходзіцца па гаспадарцы, а яго свіння стала да яго кідацца і кусацца, бы той вуж.
    3	таго часу ніхто не асмельваеці/а парушыг/ь запавет. Угэты дзень іў наш час ніхто нічога перобіць. Толькі абыходзяцца каля скаціны і гатуюць святочную страву. На стол ставяць Курган, зрэзаны на балоі/е, ісвечку. Памоляцца і памінаюць ўсіх продкаў, і абавязкова дзеда Кургана.
    12.	Лодасі
    На адлегласці ў 0,5 км на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца ўрочышча «Французскія магілы». Па сведчанню мясцовых жыхароў, раней там былі курганы, трапляліся чалавечыя косткі. Увосень 2004 года ўдзельнікамі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» быў праведзены агульны агляд гэтай мясцовасці. На жаль, адметных рысаў былых пахаванняў не выяўлена: моцна перашкаджалі пошукам густыя зараснікі чарнобыльніку і іншай высокай і густой травы.
    13.	Лынтупы
    Курганы размяшчаюцца ў лесе, за 1,5 км на паўночны захад ад г. п. Лынтупы. Цягнуцца яны нешырокай паласой па ўзвышшы ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. У наш час налічваецца крыху больш за 70 курганоў дыяметрам 5-17 м, вышынёй 0,4-1,7 м. Найбольш буйныя знаходзяцца ў цэнтральнай і паўночна-заходняй частках помніка. Каля большасці насыпаў (65) ёсць кругавыя раўкі з перамычкамі (ад 2 да 8).
    У канцы XIX ст. курганы даследаваў Дз. I. Даўгяла. Сярод рэчаў, якія ён знайшоў, ёсць бронзавая шыйная грыўня з расшыранымі канцамі, 4 бронзавыя бранзалеты і пярсцёнак, 2 жалезныя наканечнікі дзідаў, 2 жалезныя вузкалязовыя сякеры, фрагмент ляпнога гаршка. Ф. В. Пакроўскі раскапаў 5 курганоў. Як адзначаў даследчык, пераважаючая форма курганоў — сферычны сегмент, і толькі 2 уяўлялі сабой насыпы чатырохвугольнай формы. Вялікія насыпы дыяметрам 15-17 м і вышынёй 1,6-1,7 м, малыя —дыяметрам 5-6 м і вышынёй 0,5-0,6 м. Пераважаюць насыпы сярэдніх
    памераў (55) дыяметрам 8-12 м і вышынёй 0,8-1,5 м. У аснове насыпаў прасочаны радкі, колькасць перамычак вагаецца ад 2 да 8. Пахавальны абрад — трупаспаленне паза курганом. Факты знаходжання па некалькі пахаванняў у адным кургане сведчаць пра тое, што збудаванне кургана над кожным прахам не лічылася абавязковым; зрэдку прах хавалі ва ўжо насыпаным кургане. Рэшткі трупаспаленняў і пахавальны інвентар размяшчаліся ў розных частках насыпу: на гарызонце (на ўзроўні старажытнай дзённай паверхні), у сярэдзіне ці адразу пад дзірваном, у верхняй частцы кургана. На думку даследчыка А. 3. Таўтавічуса, звычай хаваць па некалькі нябожчыкаў у адным кургане прыйшоў разам з абрадам трупаспалення з паўднёвага Занямоння, з зямель яцвягаў, з якімі ўсходнелітоўскія плямёны ўжо ў IV-V стст. падрымлівалі цесныя сувязі.
    Нябожчыкаў клалі на вогнішча ў парадным адзенні, аздобленым рознымі вырабамі з металу. У курганах знойдзены разнастайны пахавальны інвентар: жалезныя вузкалязовыя сякеры, дзіда ланцэтападобнай формы, жалезны нож, похвы, шыйныя грыўні, спіралькі, бранзалеты, пярсцёнкі, гліняныя прасліцы, ракавіны «кауры» і іншае. У кургане № 4 знойдзены шыла, гліняныя прасліцы і фрагменты бітага ляпнога посуду. У кургане № 6 знойдзены вузкалязовая сякера, дзіда і нож. Усе прадметы аплаўлены. Ф. В. Пакроўскі адзначаў, што знойдзеныя ў курганах нажы маюць аналогіі сярод нажоў, якія да XIX ст. былі ва ўжытку ў латышоў і вядомы ў латышскай мове пад назвай «тутэнг». Гэтыя нажы звычайна прывешвалі ў похвах да задняй часткі паса. Маюць аналогіі сярод старажытнасцей латышоў і ўпрыгожванні.
    Да своеасаблівасцей гэтага помніка Ф. В. Пакроўскі адносіў наступныя яго рысы: трупаспаленне па-за межамі кургана; раўкі каля падножжа курганоў не суцэльныя,
    а з перамычкамі; некалькі пахаванняў у адным кургане; адсутнасць керамічных гаршкоў у пахаваннях. Зыходзячы з аналізу абраду пахавання і інвентару, даследчык датаваў вывучаны могільнік Х-ХІ стст. ці больш познім часам і адносіў яго да літоўскіх старажытнасцей.