За смугою мінулых часоў
Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю
Ігар Пракаповіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 112с.
Мінск 2011
Гарадзішчы і курганы Вілейскай акругі БССР. Схема А. і У. Галубовічаў. 1939 г.
збудаванняў з цягам часу мянялася ад простых канструкцый з вастраколаў да складаных сістэм з валоў і равоў. На валах узводзілі сцены з бярвення.
Гарадзішчы добра вызначаюцца на мясцовасці з прычыны наяўнасці на іх рэшткаў умацаванняў. Знайсці і вызначыць такія помнікі не складае вялікіх цяжкасцяў, тым больш што насельніцтва звычайна так і заве іх — «гарадзішча». Часта
месцы, дзе раней знаходзіліся старажытныя ўмацаваныя паселішчы, завуць «гарадок», «замчышча», «замак» або «царкавішча», «чорная гара». На працягу доўгай гісторыі жалезнага веку жыццё на гарадзішчах магло неаднаразова знікаць, а затым адраджацца ізноў. Ад кожнага перыяду жыцця людзей тут заставаліся сляды. Такія гарадзішчы завуць шматслойнымі.
Селішчамі лічаць адкрытыя, неўмацаваныя пасяленні людзей жалезнага веку. Часта селішчы знаходзяцца побач з гарадзішчамі. Бывае і так, што пазнейшае паселішча размяшчаецца побач з раннім гарадзішчам, якое выкарыстоўвалася насельніцтвам у якасці сховішча на выпадак ваеннай небяспекі. Размешчаныя. як правіла, па берагах рэк і азёр, паселішчы не мелі ніякіх земляных умацаванняў, таму выявіць іх можна толькі па наяўнасці культурнага пласта.
Культурным пластом называюць слаі зямлі, якія ўтварыліся ў тым месцы, дзе жылі людзі, пасля якіх засталіся рэшткі іх культурнай дзейнасці. На селішчах заўсёды адкладаюцца культурныя напластаванні. 3-за астаткаў вугалю, згнілага дрэва і розных адыходаў гаспадарчай дзейнасці культурны пласт мае шэры або чорны колер. У ім захоўваюцца рэшткі старажытных будынкаў, a таксама вырабы з жалеза, каляровых металаў, косці, гліны і т. п. Таўшчыня культурнага пласта бывае ад некалькіх сантыметраў да некалькіх метраў. Яна залежыць ад працягласці пасялення людзей на селішчы, інтэнсіўнасці гаспадарчага жыцця і шматлікіх іншых прычын.
У жалезным веку насельніцтва, якое пражывала на тэрыторыі Беларусі, вырабляла гаршкі ўручную, без ужывання ганчарнага круга. Такая кераміка, у адрозненне ад кругавой, зробленай на ганчарным крузе, завецца ляп-
Бронзавыя бразготкі
Жалезныя шылы і нож
©@® «
Прасліцы гліняныя
ной. Вядома, што найболей частымі і масавымі знаходкамі на селішчах з’яўляюцца абломкі гэтых вырабаў. Ганчарны круг на нашай тэрыторыі з’явіўся ў славян толькі ў сярэдзіне X ст. н. э. Вось чаму кераміка — добры матэрыял для датавання селішчаў, а таксама для азначэння этнічнай прыналежнасці іх старажытных насельнікаў.
Разам з селішчамі найважнейшым відам нерухомых археалагічных помнікаў з’яўляюцца пахаванні. У шматлікіх плямёнаў існаваў звычай спальваць нябожчыкаў і змяшчаць іх прах, нярэдка з рэчамі, у невялікую ямку, выкапаную ў грунце. Такі від пахаванняў завецца грунтавым могільнікам.
Жалезны век на тэрыторыі Беларусі датуецца з VII ст. да н.э. па VIII ст. нашай эры. Плямёны, якія пражывалі тут
у гэты час, не былі аднароднымі і адносяцца навукоўцамі
да некалькіх археалагічных культур.
Пад археалагічнай культурай у навуцы разумеюць сукупнасць археалагічных помнікаў, якія атрымалі распаўсюджванне на нейкай пэўнай тэрыторыі, якія адносяцца да аднаго часу і маюць агульныя рысы матэрыяльнай
культуры (тыпы жылля, прылады працы, упрыгожванні, тыпы глінянага посуду, яго арнаментацыя, спосабы пахавання і да т.п.)Сярод археалагічных помнікаў кераміка — найбольш масавы і важны від знаходак. Увага звяртаецца не толькі на форму, арнамент і памеры посуду, яго асобныя дэталі (вянцы, днішчы), але і на тэхналогію керамічнай
вытворчасці — прыгатаванне масы, лепку і фармоўку посуду, апрацоўку паверхні і абпальванне.
На Пастаўшчыне выяўлены асобныя фрагменты керамікі днепра-дзвінскай культуры (VII ст. да н. э. IV ст. н. э.), якая была распаўсюджана ў паўночнай Беларусі (Віцебская вобласць і некаторыя сумежныя раёны). Яна належала балцкім плямёнам — продкам сучасных літоўцаў і латышоў. Але найбольшае пашырэнне атрымала культура штрыхаванай керамікі.
Штрыхаваная кераміка — гэта гліняны посуд ручной лепкі, паверхня якога пакрыта адвольнымі штрыхамірыскамі ад загладжвання сфармаванага ўжо вырабу мокрым раслінным пэндзлем. Штрыхавалася не толькі вонкавая паверхня сценак, але і ўнутраная або адна з іх.
Верагодна, што штрыхаваўся ў асноўным посуд, выраблены з гліны з дамешкамі жарствы. Спачатку ўжываліся арганічныя дабаўкі (трава, пацяруха, шэрсць). Пры абпальванні яны згаралі, і ў сценках атрымліваліся пустоты, якія прапускалі вільгаць і, галоўнае, аслаблялі посуд. Жарства ж ва ўсіх адносінах была больш практычнай — яна не выгарала, награвалася хутчэй. чым гліна, і даўжэй трымала цяпло, да таго ж — мацавала вырабы і садзейнічала іх раўнамернаму абпальванню. Аднак пры інтэнсіўнай сушцы сценкі такога посуду пакрываліся дробнымі трэшчынамі. Каб пазбегнуць гэтага, трэба было ў працэсе сушкі паўторна загладжваць патрэсканую паверхню мокрымі далонямі або травяным пэндзлем. У першым выпадку паверхня сценак атрымлівалася падглянцаванай, у другім — заштрыхаванай або шурпатай.
Даследчыкі даказваюць, што штрыхаваліся пераважна вялікія вырабы, і гэта зразумела, бо не ўся кераміка з дамешкамі жарствы пры сушцы трэскалася. Многае залежала ад тлустасці і вільготнасці гліны, памераў посуду
Археалагічныя культуры на тэрыторыі Пастаўскага раёна
Эпоха
Археалагічная культура
Віды помнікаў
Археалагічныя знаходкі
9-3 тыс. да н. э.
Мезаліт
Стаянкі
Крамянёвыя рэтушаваныя адшчэпы і пласцінкі, скрабкі, наканечнікі стрэл, ножападобныя пласціны, нуклеусы
3 сяр. 2 тыс. да н. э.
Неаліт
Нарвенская (порыстай керамікі), грабеньчата-ямкавай керамікі
Стаянкі
Крамянёвыя скрабкі, нажы, наканечнікі стрэл, праколкі, кераміка нарвенскай і грабеньчата-ямкавай культур
Сяр. 2 тыс. VII—IV стст. да н. э.
Бронза
Шнуравой керамікі (баявых сякер)
Паселішчы
Скрабкі, скоблі, крамянёвыя нажы, нуклеусы, наканечнікі стрэл, каменныя сякеры, кераміка
Эпоха
Археалагі чная культура
Віды памнікаў
Археалагічныя знаходкі
VII—IV стст. да н. э. IV—VII стст. н. э.
жалеза
Штрыхаванай керамікі
Гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі
Жалезныя шлакі (дзынра), рэшткі жалезных вырабаў, крыца, сякеры, нажы, сярпы, іголкі, шылы, наканечнікі дзідаў, дроцікаў, стрэл, a таксама ўпрыгожанні: бранзалеты, шпількі, падвескі; каменныя прылады, пераважна прасвідраваныя сякеры, каменныя сякеры-кліны без адтулін, зерняцёркі, таўкачы, тачыльныя брускі, камяні для шліфавання і кавадлы, прылады з косці і рога
VII-XI1I стст. н. э.
Ранні феадалізм
Паселішчы, курганныя могільнікі
Керамічны посуд, шыферныя прасліцы, жалезныя сякеры, шпоры, сярпы, пацеркі, скроневыя кольцы, бранзалеты, пярсцёнкі
і рэжыму сушкі. Найбольш трэшчын утваралася пры сушцы посуду вялікіх памераў.
У розныя гістарычныя перыяды і ў залежнасці ад мясцовасці штрыхоўка і форма посуду мяняліся. У неаліце і бронзавым веку, напрыклад, штрыхоўка была лёгкая і малапрыкметная, бо наносілася на падсушаную паверхню. А ў жалезным веку яе рабілі глыбока і наносілі на свежасфармаваныя вырабы. Тады посуд не трэскаўся. але выгляд яго быў больш грубы. Вымешванне гліны і абпальванне пагоршыліся. Лічыцца, што зніжэнне якасці было звязана з тым, што ганчарнай справай пачалі займацца шырокія масы насельніцтва.
Недзе ў сярэдзіне 1 тысячагоддзя н. э. жарству сталі паўсюдна замяняць пясчанымі дабаўкамі, у выніку сценкі вырабаў ужо не растрэскваліся, і, зразумела, адпала неабходнасць у штрыхоўцы паверхні.
Культура штрыхаванай керамікі была распаўсюджана ў VII ст. да н. э. IV ст. н. э. Этнічная прыналежнасць канчаткова не вызначана: адны навукоўцы адносяць яе да балтаў, другія — да славянскіх плямёнаў.
У V—VIII стст. н. э. паўночную і сярэднюю Беларусь засялялі плямёны, якія пакінулі культуру, якая ўмоўна завецца культурай верхняга пласта Банцараўскага гарадзішча (каля ст. Ждановічы пад Мінскам), або культурай тыпу Дзядзілавіч (паселішча на Замкавай Гары каля вёскі Дзядзілавічы Барысаўскага раёна). У навуцы ідзе спрэчка аб тым, якім плямёнам — славянскім або балтыйскім — яна належала. He выключана, што гэта прамежкавая славяна-балтыйская культура. Яна адлюстроўвае той перыяд гісторыі насельніцтва Беларусі, калі славяне паступова засялялі гэтую тэрыторыю, змешваючыся з мясцовымі балтыйскімі плямёнамі і асімілюючы іх.
У выніку складаных этнічных працэсаў да IX ст. на тэрыторыі паўночнай Беларусі сфармавалася ўсходнеславянскае племя крывічоў. 3 таго часу пачалася эпоха ранняга феадалізму. Адным з самых распаўсюджаных відаў археалагічных помнікаў таго часу ў Беларусі з’яўляюцца пахавальныя курганы, якія ўяўляюць сабою земляныя ўзгоркі, насыпаныя над магілай. Зрэдку, у прыватнасці, на Лынтупшчыне, сустракаюцца насыпы, абкладзеныя камянямі. Вышыня курганоў ад 15-30 см да 3-4 м. Па форме ў плане яны часцей за ўсё круглыя, але ёсць насыпы доўгія, падоўжаныя, авальныя, чатырохкутныя. У профілі курганы бываюць паўсферычныя, канічныя, крутасхілістыя, расплывістыя і да т. п. Вакол іх часта можна заўважыць невялікія равы, адкуль бралі зямлю пры іх насыпанні. Курганы бываюць адзінкавымі або размяшчаюцца цэлымі групамі. У групе іх можа налічвацца ад некалькіх адзінак да некалькіх соцень.
У кургане можа быць адно або некалькі пахаванняў. Яны знаходзяцца пад насыпам на ўзроўні глебы (гарызонту) або ў яме, а таксама ў самім насыпе. Абрад цахавання ў курганах з’яўляецца паганскім. Ён звязаны з дахрысціянскімі ўяўленнямі аб замагільным жыцці. У X ст. яшчэ было шырока распаўсюджана трупаспаленне. Спальвалася не толькі цела нябожчыка, але і рэчы, якімі ён карыстаўся пры жыцці.
На мяжы Х-ХІ стст. пад уплывам прынятага ў 988 г. хрысціянства распаўсюдзілася пахаванне ў кургане па абрадзе трупапалажэння. Гэты звычай хутка выцесніў трупаспаленне. Памерлага клалі на зямлю, як правіла, галавой на захад, тварам да ўзыходнага сонца. Нябожчыка на той свет «выпраўлялі» з рэчамі, якія ў шматлікіх выпадках добра захаваліся.
Курганы служаць неацэннай крыніцай для вывучэння гісторыі славянскіх плямёнаў. Рэчы, якія знаходзяць у іх,
Характэрныя рысы найбольш пашыраных археалагічных культур Пастаўшчыны
Вырабы з металу
Вырабы з гліны (кераміка)