За смугою мінулых часоў
Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю
Ігар Пракаповіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 112с.
Мінск 2011
Паколькі мясцовых радовішчаў крэменю на Пастаўшчыне і вакольных тэрыторыях не выяўлена, то можна зрабіць выснову, што ўжо ў тыя далёкія часы першыя жыхары мелі сувязі з іншымі рэгіёнамі, магчыма, з поўднем ці захадам Беларусі, дзе такія радовішчы ёсць.
Неаліт
На тэрыторыі Беларусі мезаліт доўжыўся каля 5 тысяч гадоў і закончыўся ў 5 тысячагоддзі да н. э. 3 гэтага часу пачалася неалітычная эпоха — эпоха новакаменнага веку. Яна доўжылася каля 2 тысяч гадоў. У гэтую эпоху клімат быў цяплейшы за сучасны, што спрыяла росту багатых лясоў, асабліва шыракалістых. Паўсюдна раслі дубы, клёны, вязы, ліпы, бярозы, вольхі, хвоі. Зрэдку трапляліся елкі і арэшнік.
Неабсяжныя лясы і лугі, вялізныя балоты былі прытулкам для розных відаў птушак і жывёл. У гушчарах вадзіліся лісы, ваўкі, дзікі, высакародныя алені, ласі, зубры, мядзведзі, рысі, барсукі, тарпаны і іншыя жывёлы, якія ў большасці жывуць на нашай тэрыторыі і цяпер. Рэкі і азёры былі царствам вадаплаўнай птушкі і мелі шмат рыбы.
Людзі сяліліся найчасцей намысах першых надпоплаўных рачных тэрас, на невялікіх узвышшах і пясчаных пагорках, на поплавах каля азёр, рачных старыц або каля вусцяў невялікіх рэчак.
На Пастаўшчыне паселішча неалітычнай эпохі выяўлена каля возера Задзеўскае. Яно размяшчаецца на паўночным беразе вадаёма на краі надпоплаўнай тэрасы. У час раскопак навукоўцы выявілі тут крамянёвыя скрабкі, нажы, наканечнікі стрэл, праколкі, кераміку нарвенскай і паўночнабеларускай археалагічных культур, а таксама культуры грабеньчата-ямкавай керамікі. Датуецца паселішча канцом 3 пачаткам 2 тысячагоддзя да н. э. Яно мае памер 70 на 20 метраў.
Лічыцца, што ўсе неалітычныя стаянкі былі невялікімі: некалькі прымітыўных пабудоў, размешчаных на адлегласці дзясяткаў метраў адна ад адной. Аднак характар пабудовы жылля і матэрыяльныя рэшткі сведчаць пра пера-
ход насельніцтва ад качавога да аселага ладу жыцця. Дзякуючы выкарыстанню больш дасканалых прылад з крэменю, косці і рогу, а таксама лука і стрэлаў праца першабытнага паляўнічага і рыбалова стала больш эфектыўнай. На звяроў і птушак яны ладзілі
На супрацьлеглым беразе воз. Задзеўскае ляжыць самае старажытнае паселішча людзей на Пастаўшчыне
самастрэлы і пасткі, рабілі капканы, капалі лоўчыя ямы. Рыбаловы мелі вуды з касцянымі кручкамі, зубчастыя дзіды і восці. Выкарыстанне выдзеўбанага чоўна і рыбалоўнай сеткі зрабіла рыбалоўства больш прадукцыйным, чым паляванне. Яно стала надзейным спосабам атрымання ежы і садзейнічала пераходу да аселасці.
Людзі займаліся таксама зборам пладоў, караняплодаў, вадзяных арэхаў, малюскаў і іншых дароў прыроды.
У эпоху неаліту было зроблена найважнейшае адкрыццё — вынайдзены спосаб вырабу глінянага посуду. 3 гліны і раслінных дамешкаў, а пазней з дабаўкай пяску і жарствы (тоўчаны камень) выцягваліся ленты, якія налепліваліся па спіралі, утвараючы гарлавіну, тулава і дно. Пасудзіна атрымлівалася вострадоннай з прамымі сценкамі, іншы раз злёгку звужанымі ўверсе. Паверхню пасудзіны часта загладжвалі зубчастым штампам, пакрывалі арнаментам, прасушвалі і абпальвалі на агні. Для прыгатавання ежы яе ўкопвалі ў зямлю каля вогнішча. Пачатак вырабу глінянага посуду — гэта асаблівасць неалітычнай эпохі, мяжа, якая
аддзяляе мезаліт ад неаліту.
Рэшткі керамічнага посуду з гарадзішча Сарокі
Авалоданне прыёмамі лепкі і абпальвання посуду палепшыла спосабы прыгатавання ежы і аблегчыла яе захаванне, што таксама спрыяла пераходу да аселага ладу жыцця.
Плямёны, якія рассяляліся ў той час на Беларусі, і іх культуры прынята называць
паводле гыпу арнаментацыі на посудзе і формы гаршкоў.
Чалавек эпохі неаліту надаваў магічнае, рытуальнае значэнне арнаменту на гаршках. Арнамент і форма пасудзін — найважнейшыя прыкметы, па якіх вызначаюцца археалагічныя
культуры.
На неалітычную кераміку часта наносіліся гарызантальныя, рамбічныя, косанакіраваныя і яшчэ больш складаныя арнаментальныя малюнкі. Крыху паЗней у арнаменце пачалі ўжывацца паўсферы і акружнасці, схематычныя малюнкі, што нагадваюць выявы нейкіх раслін, а таксама акружнасці, запоўненыя радыяльнымі лініямі. Магчыма. многія малюнкі можна тлумачыць як сімвалы старажытнай міфалогіі, а таксама як салярныя (сонечныя) знакі. He выключана, што і шнуравы арнамент меў сакральны сэнс: шнур — гэта адна з формаў спіралі, а спіраль — знак агню, сонца ці жыцця ўвогуле.
На Пастаўшчыне ў пачатку неаліту жылі плямёны так званай кулыуры порыстай керамікі, якая вылучаецца як галіна нарвенскай культуры, асноўныя арэалы каторай знаходзяцца ва ўсходняй Балтыі. Ад тыпова нарвенскай культуры яна
Арнаменты паўночнабеларускай кулыпуры (паводле Э. Зайкоўскага)
адрознівалася менш арнаментаваным гліняным посудам, іншымі суадносінамі ўзораў.
Даследаванні археолагаў сведчаць, што ў другой палове 3 тысячагоддзя да н. э. з Прыбалтыкі на тэрыторыю Пастаўшчыны прыйшлі плямёны культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі, названай так па рысах аздаблення посуду. Гэтыя плямёны па сваёй мове лічацца блізкімі да угра-фінаў, але яны былі нешматлікімі і хутка змяшаліся з карэннымі жыхарамі.
Нягледзячы на ўдаска-
наленне прылад і авалоданне новымі формамі вядзення гаспадаркі, прадукцыйнасць працы па-ранейшаму заставалася недастатковай для таго, каб людзі змаглі жыць асобнымі сем’ямі. Калектыўныя формы палявання і рыбалоўства давалі большую частку прадуктаў.
У эпоху неаліту мацярынскі род дасягнуў сталых формаў. Рэгуляванне шлюбных адносін прычынілася для ўстанаўлення дакладна акрэсленага кола родзічаў толькі па жаночай лініі. Такі род складаўся з усіх дачок, унучак, праўнучак і асоб мужчынскага полу, якія мелі адну прамаці. Таму жыхары аднаго роду не маглі браць шлюб паміж сабой. Муж павінен быў належаць да іншага роду па строга вызначаным у племені шлюбным парадку, але ў той
жа час абавязкова павінен быў быць супляменнікам, гэта значыць, што роды мужа і жонкі мусілі ўваходзіць у адно племя. Такая арганізацыя садзейнічала захаванню адметных рыс племя: мовы, абрадаў, упрыгожанняў, арнаментацыі керамікі, вытворчых навыкаў, характару пабудовы жылля і іншых.
У жыцці старажытных людзей вялікую ролю адыгрывала першабытная рэлігія, або татэмізм. Ваўмовахузаемаадносін родаў і плямёнаў татэм выступаў як радавое імя або назва племя. Былі пашыраны культы жывёл і анімістычных уяўленняў. He выключана, што сучасныя прозвішчы некаторых людзей маюць свае карані як раз у татэмізме: Лось, Мядзведзь, Казёл, Баран, Заяц.
3 павелічэннем колькасці насельніцтва частка роду вымушана была аддзяляцца і пераходзіць на новае месца жыхарства. Паступова ўтвараліся групы, якія размаўлялі на блізкіх дыялектах. Племянная мова мела невялікі слоўнікавы запас і недасканалы граматычны лад.
На мяжы 3 і 2 тысячагоддзяў да н. э. на тэрыторыю Пастаўшчыны прасунуліся племянныя групы культуры шнуравой керамікі, ці, як іх яшчэ называюць, культуры баявых сякер. Пад уплывам «шнуравікоў» склалася паўночнабеларуская культура.
Асноўную частку знаходак у часе раскопак позняга неаліту складаюць фрагменты ляпнога посуду з дамешкамі тоўчаных ракавінак, расліннасці, пяску і жарствы ў гліняным цесце. Галоўнымі
Каменныя сякеры прыёмамі арнаментацыі былі
насечкі, ямкі, тычкі, рыскі, грабеньчатыя адбіткі, шнур. Прылады з крэменю сустракаюцца не вельмі часта.
Бронзавы век
На Пастаўшчыне бронзавы век пачаўся значна пазней, чым на паўднёвых тэрыторыях. Гэта звязана з тым, што наш край не меў сваёй сыравіны для выплаўкі бронзы і быў значна аддалены ад цэнтраў старажытнай металургіі. Таму мяжа паміж эпохамі неаліту і бронзы прыпадае прыблізна на сярэдзіну 2 тысячагоддзя да н. э. Нават і пазней прылады з бронзы не змаглі выціснуць вырабаў з крэменю і косці, і шырокага распаўсюджання тут не атрымалі. Бронзавыя і медныя вырабы траплялі ў наш край у асноўным шляхам абмену.
Пад канец 2 тысячагоддзя да н. э. арнамент на кераміцы становіцца значна бяднейшы, а пазней амаль цалкам знікае. У першай палове 1 тысячагоддзя да н. э. насельніцтва нашай мясцовасці вырабляла ўжо неарнаментаванае начынне з простай штрыхоўкай абодвух бакоў. Пры раскопках тагачасных паселішчаў знаходзяць пераважна скрабкі, скоблі, крамянёвыя нажы, нуклеусы. наканечнікі стрэл, каменныя сякеры, кераміку.
Плямёны культуры баявых сякер займаліся жывёлагадоўляй і земляробствам. Іх паселішчы звычайна месціліся на пясчаных узвышшах па берагах рэк. Гэта былі невялікія пасёлкі плошчай 0,2-0,5 га з наземнымі жытламі слупавой канструкцыі. Пасярэдзіне ў іх размяшчаліся ачаговыя паглыбленні або ачагі, выкладзеныя з каменя.
Насельніцтву былі вядомыя асноўныя віды свойскай жывёлы: быкі, козы, авечкі, свінні. Жыхары займаліся земляробствам, паляваннем, рыбалоўствам, апрацоўкай скур, ткацтвам і шыццём адзення. Зямлю апрацоўвалі каменнымі
і рагавымі матыкамі. Жалі крамянёвымі сярпамі, а жыта расціралі з дапамогай ручных каменных зерняцёрак.
Змяніліся і формы гліняных гаршкоў. Калі ў неаліце іх дно было акруглым ці вострым, то ў эпоху бронзы яно стала плоскім, што было выклікана з’яўленнем ачага з роўным подам і стала ў выглядзе гарызантальнай дошкі на падпорках.
У гэтую эпоху адбыўся пераход ад мацярынскага да патрыярхальнага радавога ладу. Сваяцтва пачало лічыцца ўжо не па матчынай лініі, а па бацькавай, а дзеці — нашчадкі па бацьку.
Памерлых хавалі ў грунтовых могільніках на баку ў скурчанай позе. Калі гэта быў мужчына, то побач клалі каменныя прасвідраваныя баявыя сякеры, кліны, долаты, касцяныя гарпуны, крамянёвыя наканечнікі стрэл і нажы, калі жанчына — каралі з прасвідраваных зубоў жывёл, бурштынавыя ўпрыгожанні.
Даследаванні археолагаў паказваюць, што карэннае насельніцтва Пастаўшчыны сваім паходжаннем звязана з плямёнамі культуры шнуравой керамікі. Можна меркаваць, што з захаду ці з паўночнага захаду «шнуравікі»прабалты прыйшлі на нашу зямлю і зліліся з мясцовым насельніцтвам — плямёнамі нарвенскай культуры і культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі.
Жалезны век
Лічыцца, што жалезны век пачаўся на тэрыторыі Пастаўшчыны ў сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. (VII—IV стст. да н. э.). Назву эпоха атрымала з-за таго, што чалавек навучыўся здабываць і апрацоўваць жалеза, вырабляць з яго патрэбныя яму рэчы. Доказам таму служаць знаходкі на раскопках некаторых гарадзішчаў і стаянак. Звычайна трапля-