За смугою мінулых часоў
Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю
Ігар Пракаповіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 112с.
Мінск 2011
Шырокаадкрытыя вастрадонныя гаршкі з грабеньчатымі расчосамі на сценках, у якіх дамешак з тоўчаных ракавін і валакністых раслін. Арнамент— глыбокія круглыя ямкі пад краем венчыкаў, адбіткі тонкага грэбеня, насечкі, наколы
Вялікія, з круглаватым донцам гаршкі з дамешкам жарствы ў тоўстых і добра абпаленых сценках з арнаментам у выглядзе рамбічных узораў і глыбокіх круглых ямак
Вырабы з крэмню і каменя
Біканічныя наканечнікі стрэл, матыкі з прасвідраванымі адтулінамі, долатападобныя вырабы
Кароткія наканечнікі стрэл вербалістай або рамбічнай формы, дзіды з двухбаковай рэтушшу
Археалагічная кулыпура
Нарвенская (неаліт)
Тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі (неаліт)
Вырабы з металу
Медныя і бронзавыя вырабы
Жалезныя сякеры, нажы, брытвы, долаты, сярпы, фібулы, наканечнікі дзідаў і дроцікаў, шылы, спражкі, іголкі, бронзавыя пярсцёнкі, падвескі, бранзалеты, драцяныя скроневыя кольцы
Вырабы з гліны (кераміка)
Гліняныя пасудзіны з высокімі цыліндрычнымі шыйкамі, S-падобным профілем.
Арнамент — адбіткі шнура, наразныя лініі
Штрыхаваныя і гладкасценныя рабрыстыя і слабапрафіляваныя гаршкі і пасудзіны слоікавай формы, арнаментаваныя па рабры і ў верхняй частцы зашчыпамі, уцісненнямі, насечкамі, нарэзамі, пазногцевымі ўцісканнямі. Гліняныя прасліцы і грузікі
Вырабы з крэмню і каменя
Каменныя сякеры, крамянёвыя сякерыкліны, наканечнікі стрэл, дзідаў, серпападобныя нажы.
Каменныя сякеры, зерняцёркі, тачыльныя брускі
Археалагічная культура
Шнуравой керамікі, або баявых сякер (бронзавы век)
Штрыхаванай керамікі (жалезны век)
дазваляюць рабіць высновы аб рамястве, гандлі і іншых занятках нашых продкаў.
Аб курганах у народзе існуе шмат паданняў. На Пастаўшчыне часта курганы называюць валатоўкамі. Гэта звязана з паданнем аб тым, што ў курганах пахаваны людзі вялікага росту і сілы — волаты. Зрэдку ўжываецца слова капцы. Але самая распаўсюджаная назва — французскія або шведскія магілы. Часта мясцовыя жыхары сцвярджаюць. што ў курганах пахаваны шведы або французы. Але гэта не мае пацвярджэння. Шматлікімі археалагічнымі раскопкамі даказана, што курганы не маюць ніякага дачынення ні да французаў, ні да шведаў і з’яўляюцца пахаваннямі нашых далёкіх продкаў — славян.
Насыпалі курганы над магіламі да самага канца XIII ст. Толькі ў XIV ст. канчаткова зацвердзіўся звычай хрысціянскага пахавання. У XIV-XVII стст. памерлых хавалі ў глыбокіх грунтавых ямах. Зверху насыпаўся невялікі ўзгорак, на які ставіўся выраблены з каменя крыж.
Старажытнымі помнікамі з’яўляюцца і камяні з высечанымі на іх пісьмёнамі або іншымі малюнкамі. Есць шмат камянёў, на якіх маюцца малюнкі ў выглядзе крыжоў, падкоў, слядоў чалавека і інш. Пра іх існуе шмат цікавых паданняў, з імі звязаныя розныя вераванні.
Навуковая каштоўнасць археалагічных помнікаў сапраўды вялізная. Яны служаць найважнымі і асноўнымі крыніцамі для спазнання старажытных гістарычных эпох, бо ў тыя часы пісьменнасці яшчэ не было. Іх навуковае вывучэнне дазваляе крок за крокам прасачыць далёкае мінулае людзей.
Гарадзішчы
Пастаўшчына — край, які здаўна вабіў да сябе людзей. Старажытныя паляўнічыя і рыбаловы, пазней — жывёлаводы і земляробы ўзводзілі на зручных узвышаных месцах каля рэк і азёр свае паселішчы, часта акружалі іх сістэмай умацаванняў, каб абараніцца ад ворагаў і драпежных звяроў. Так узніклі гарадзішчы. I іх на тутэйшай зямлі было даволі многа, бо мелася шмат азёр і цяклі рэкі, па якіх плавалі гандлёвыя караблі. Таму большасць выяўленых гарадзішчаў месцяцца ўздоўж значных мясцовых рэк: Мядзелкі, Дзісны,
Галбяіцы, Лучайкі, або на ўзбярэжжах азёр, такіх як Вялікія Швакшты, Світа, Надазер’е, Задзеўскае і іншых. Найбольш адметнымі, можна сказаць, «класічнымі» гарадзішчамі на Пастаўшчыне з’яўляюцца ўмацаваныя паселішчы каля вёскі Сарокі («Сароцкая г a р a »), Данеўцы («Чорная гара»), Голбія, Асінагарадок, Сіманы, Яцавічы. Ніжэй
Гарадзішча — помнік археалогіі
падаецца каталог выяўленых гарадзішчаў Пастаўскага раёна.
Схема размяшчэння гарадзішчаў на тэрыторыі Пастаўскага раёна
1. Азёркі
3 гістарычнай літаратуры вядома, што ў лесе паміж ракой Мядзелкай і возерам Азярцы ва ўрочышчах Маскалёва і Гарадок знаходзіцца гарадзішча. Аднак экспедыцыя навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» (кіраўнік I. М. Пракаповіч) 2004 года, якая абследавала наваколле азёр Дубок і Азёркі, доказаў існавання гарадзішча не знайшла. Складанасці заключаюцца ў немагчымасці дэталёва лакалізаваць месцазнаходжанне ўрочышчаў «Маскалёва» і «Гарадзец», якія згадваюцца ў працы А. Сапунова і У. Друцкага-Любецкага «Матерналы по нсторнн н географнн Днсненского н Внлейского уездов Внленской губерннн». У працы Ф. Пакроўскага апісанне даецца наступнае: «Прн оз. Озерцы, вь % в. от льсннчовкн Москалёво, в ка-
зенномь льсу, есть окоп нлн городокь, вь формь подковы, средн топкнхь бологь; валы огь временп разрушнлнсь. По слухамь, городокь остался посль шведской войны». У працы Г. В. Штыхава дэталізуецца месцазнаходжанне гэтага археалагічнага аб’екта: «Каля воз. Азярцы ў 0,5 км ад былой леснічоўкі Маскалёва ў лесе гарадзішча сярод топкіх балот. Побач некалькі дзесяткаў курганоў».
2. Аліхверы
У працы Г В. Штыхава са спасылкай на матэрыялы Г і У Галубовічаў згадваецца гарадзішча каля вёскі пры рацэ Галбяіцы. У 2007 годзе ваколіцы паселішча абследаваў гісторык М. Арэх, аднак доказаў існавання археалагічнага аб’екта не выявіў. На поплаве ракі ёсць невялікая выспа вышынёй да 2 метраў, аднак культурны слой на ёй адсутнічае. Магчыма, гарадзішча знаходзілася паміж вёскамі Аліхверы і Рагоўскія каля пратокі, якая злучае возера Трумпічы з ракой Галбяіца.
3. Асінагарадок
Мясцовая назва — Гарадок. Знаходзіцца на паўднёвазаходняй ускраіне вёскі, на ўзгорку. Пляцоўка памерам 130 на 70 метраў з крутымі паўднёвым і ўсходнім схіламі, заходні схіл пакаты, паўночны разбураны дарогай. Адкрыў у канцы XIX ст. Ф. В. Пакроўскі, вывучаў у 1972 годзе Я. Г. Звяруга. У 2001, 2003, 2007 гадах гарадзішча абследавалася ўдзельнікамі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» (кіраўнік I. М. Пракаповіч). Раскопкі не праводзіліся.
На гарадзішчы ў 1782 годзе была пабудавана царква, якая ў сярэдзіне XIX ст. перароблена. У 20-я гады XX ст. побач з царквой узведзена арыгінальная званіца. ІДарква і званіца з’яўляюцца
г помнікамі драўлянага дон-
лідства з выкарыстаннем элементаў стылю «мадэрн».
Побач з царкоўнай каменнай агароджай знаходзіцца мураваны помнік-капліца, узведзены ў першай чвэрці XIX стагоддзя ў памяць аб вайне 1812 года. Мясцовая легенда сведчыць пра тое, што Гарадзішча было насыпана рускім войскам насупраць такога ж шведскага насыпу каля вёскі Сарокі (гарадзішча «Сароцкая гара»), Народнае паданне гаворыць і пра тое, што ў рэчцы Дубаўцы, якая цячэ каля Асінагарадка, затоплены каштоўнасці. Вядома таксама, што ў ваколіцах вёскі знаходзілі даўнейшыя манеты. На поўдзень ад гарадзішча, за рачулкай, раскідана шмат камянёў розных памераў, большая частка з іх утварае вялікую літару П.
Паданне пра гарадзішчаў Асінагарадку
У вёсцы Асінагарадок на Пастаўшчыне ёсць гарадзішча, пра якое існуе наступнае паданне. У час Шведскай вайны на гары стаяла рускае войска. Разведка данесла, што шведы ідуць ад вёскі Сарокі. Пачалі правіць імшу, а абраз павесілі на асіне. He паспелі скончыць маленне, як падышлі шведы. Людзі кінуліся ў бойку, адбілі шведаў і пагналіся за імі, а абраз так і застаўся на асіне. Пазней на гэтым месцы пабудавалі Пакроўскую царкву, уякой і змясцілі той абраз. А вёска стала зваіша Асінагарадком.
4. Бакавічы
Размяшчаецца на ўзвышшы ў цэнтры вёскі. Верагодна, тут у сярэднявеччы знаходзіўся самы вялікі маёнтак Зяновічаў — уладароў Паставаў і шматлікіх вёсак. Пры абследаванні ўзгорка ў час экспедыцыі 2005 rofla ўдзельнікамі навуковага краязнаўчага таварыства
Кера:піка з гарадзішча ў Бакавічах
«Ювента» знойдзены шматлікія кавалкі керамічнага посуду з хвалістым арнаментам ды насечкамі. Знаходкі можна
аднесці да першай паловы 2 тысячагоддзя н. э.
5. Белькі
Па звестках археолагаў Г. і У. Галубовічаў (1945 г.), у ваколіцах вёскі знаходзіцца гарадзішча. Удзельнікі навуковага краязнаўчага таварыства школьнікаў «Ювента» ўвосень 2009 года правялі абследаванне паўночнай левабярэжнай ускраіны вёскі, аднак доказаў існавання гарадзішча не выявілі. Магчыма, яно знаходзіцца на правым беразе ракі Паловіца.
6. Варапаева
На беразе ракі Заражанка знаходзілася мысавае гарадзішча ранняга жалезнага веку (VII—VI стст. да н. э. IV-V стст. н. э.)Яго даследавалі А. і У. Галубовічы ў 1945 годзе, К. П. Шут — у 1969 годзе. Па звестках
гісторыка з Варапаева I. Зямчонка, гарадзішча разбурана і зараз не існуе.
7. ГолбІЯ
Гарадзішча размешчана на гары Гарадзец, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе ракі Галбяіцы. Выяўлена ў канцы XIX ст. Ф. В. Пакроўскім. Абследавана ў 1938 годзе А. і У. Галубовічамі, у 1972 го-
Гарадзішча Голбія дзе _ Я Г ЗВЯруГам,
у 1990 годзе — А.В. Квяткоўскай. Гэтымі даследчыкамі былі закладзены шурфы. У 1998 годзе археалагічны раскоп на плошчы 32 м2 (8 * 4 м) правёў археолаг Эдвард Зайкоўскі.
Пляцоўка гарадзішча мае круглую форму дыяметрам 45 м. Па ўсяму перыметру акружана валам шырыней да 9 м і вышынёй да 2,5 м. 3 захаду, поўначы і ўсходу ёсць другі вал даўжыней каля 200 м, шырыней 5-6 м і вышыней 1,0-1,5 м на адлегласці ад першага ў 8-10 м. За другім валам захаваліся сляды рова глыбінёй да 0,5 м. Роў мае шырыню 6 м, з захаду і поўначы яго даўжыня каля 110 м, а з поўдня — 18 м. 3 трох бакоў гарадзішча акружала вада.
Археалагічныя даследаванні гарадзішча ў 1990 годзе праводзіліся на раскопе памерам 6 х 6м. Тады выявілі пад дзірваном пласт чорнага колеру з вялікай колькасцю вуглёў і абпаленых расколатых камянёў. У гэтым перапаленым пласце былі знойдзены фрагменты керамічнага посуду, зярняты фасолі. На глыбіні 0,8 м выйшлі на праслойку зямлі з буйнымі (да 0,2 м) вуглямі. ніжэй — зноў чорная зямля.
На глыбіні 1,9 м пачаўся слой пяску з уключэннем гліны — мацярынская парода. Знаходкі: фрагменты венчыкаў непаліўных гаршкоў з лінейным н рыфленым арнаментам, фрагмент днішча, зярняты фасолі. Усе знаxzt ллтт Кераміка з гарадзішча Голбія